Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 

Чаму пасярод Лідскага замка будуюць немаведама што? Друк E-mail
16.12.2010 | 16:03 |
Глеб ЛАБАДЗЕНКА. Фота аўтара
Што робіць у Лідскім замку "Юрий Миколаевич Радзивил" — разбіраўся на месцы спецыяльны карэспандэнт "Звязды".

Адбудаваны замак стаў сапраўднай разынкай для Ліды!
Адбудаваны замак стаў сапраўднай разынкай для Ліды!

Да "Дажынак" Лідскі замак ажыў. Другая вежа, якую не маглі дабудаваць дзесяцігоддзямі, нарэшце скончаная. Перарабілі і драўляныя галерэі на сценах — цяпер па іх хадзіць не страшна. На адной са сцен пераклалі верх, няякасна зроблены ў савецкі час. Што, праўда, зрабілі з гэтай жа таннай цэглы, якая яўна не пратрымаецца 700 гадоў... Я сабе на камін на лецішчы такую не рызыкнуў браць, узяў даражэйшую.

Я прайшоў у старую вежу (адбудаваная яшчэ пры камуністах). Многіх экспанатаў там няма, бо ў двары ідзе будоўля, па заканчэнні якой будзе стварацца новая экспазіцыя. Але і сярод таго, што пабачыў, знайшоў цікавостку.

На сценах — фотаздымкі і малюнкі, прысвечаныя вядомым родам, якія мелі маёнткі на Лідчыне, іх сямейным гербам. Тут — Радзівілы, Нарбуты, Друцкія-Любецкія... Аздоблена ўсё па-руску, што выглядае недарэчна — у сямісотгадовым замку Гедыміна, гонару БЕЛАРУСКАЙ зямлі... Адзін з подпісаў мяне ўвогуле, мякка гаворачы, здзівіў: "Юрий Миколаевич Радзивил". Так і хочацца дадаць нешта кшталту — "старшы навуковы супрацоўнік лідскага музея" альбо "загадчык фермы". Сумняваюся, што нехта звяртаўся да князя менавіта так... Бо было прынята альбо даваць некалькі імёнаў (Юрый Мікалай Радзівіл) альбо казаць "Юры, Мікалаеў сын". Імя па-бацьку тады не было як такога.

У музеі мне адказалі, што экспазіцыю ствараў іх супрацоўнік Валерый СЛІЎКІН. Да яго я наўпрост і звярнуўся.

— Зрабіў па-руску, бо не было часу перакладаць, трэба было паспець да "Дажынак"!.. — шчыра адказаў Валерый Сліўкін. — Там ёсць складанасці: назвы гербаў я знайшоў толькі па-руску, па-беларуску іх няма. Таму, каб не нарабіць памылак, я аздобіў па-руску. Ясна, з цягам часу пераробім, бо беларуская мова — нашая родная!..

Прызнацца, у часе наведвання замка не толькі "Юрий Миколаевич Радзивил" выклікаў у мяне пытанне. У замкавым двары збіраюцца будаваць нешта грандыёзнае — выкапаныя двухметровыя катлаваны, у якіх закладаюць капітальныя бетонныя падмуркі. Неяк трывожна на сэрцы, калі бачыш усё гэта ў замку 1323 года.

У двары замка збіраюцца будаваць, мяркуючы па падмурках, нешта грандыёзнае...
У двары замка збіраюцца будаваць, мяркуючы па падмурках, нешта грандыёзнае...
 

— Цяпер я рыхтую ліст да міністра культуры Паўла Латушкі, — кажа Валерый Сліўкін. — Бо гэтыя пабудовы, якія зараз узводзяцца ў замкавым двары, абсалютна не адпавядаюць гістарычнай рэчаіснасці!.. Гэтыя новыя пабудовы — выключна фантазія архітэктараў. Мы, музейныя супрацоўнікі, вывучалі гэтае пытанне. На тэрыторыі замка, паводле гістарычных звестак, былі драўляныя казармы каля заходняй сцяны, дамочак каменданта каля паўночнай і маленькая студня. Усё! Бо замак — гэта месца, дзе магло размясціцца як мага больш людзей у выпадку нападу ворагаў. Для таго Гедымін і збудаваў яго!.. А цяпер там з'явіцца нейкі рэстаран, гандлёвыя рады, нават адміністрацыйныя будынкі!.. Нашы краязнаўцы не маюць дакладных звестак аб тым, што там будзе. Я не ведаю, куды глядзела тая Рада па ахове спадчыны!..

КАМЕНТАР ЛІДСКІХ ЧЫНОЎНІКАЎ

"А вось я і не ведаю, навошта для драўляных пабудоў двухметровыя бетонныя падмуркі"

Уладзімір САМСОНАЎ, начальнік аддзела культуры Лідскага гарвыканкама, таксама сітуацыі не праясніў.

— Уладзімір Віктаравіч, разгортваецца скандал, што ў двары нашага славутага Лідскага замка будуецца немаведама што... Што там дакладна будзе?

— Я не магу адказаць... У цэлым — гэта праект, распрацаваны "Мінскпраектам". Яны 5 гадоў гэтую дакументацыю распрацоўвалі і згодна з ёй усё робіцца.

— Колькі паверхаў будуць гэтыя пабудовы?

— Аднапавярховыя. Там будзе казарма і кшталту такога... для рамеснікаў навеса.

— А з якога яны будуць матэрыялу?

— Драўляныя.

— А навошта для драўляных пабудоваў такія капітальныя двухметровыя бетонныя падмуркі?

— А вось я і не ведаю... Я так не ўнікаў у гэтае пытанне, бо працы ідуць згодна з праектам.

— А чаму вы не ведаеце, калі вы — начальнік аддзела культуры?

— На перыяд рэканструкцыі гэтым займаюцца аблвыканкам, упраўленне капітальнага будаўніцтва. Яны гэтым і займаюцца...

КАМЕНТАР МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ

"Тое, што там будуецца, не адпавядае гістарычнай праўдзе"

"Очэнь прыятна, Юрий Миколаевич Радзивил!.."
"Очэнь прыятна, Юрий Миколаевич Радзивил!.."
Сапраўды, куды глядзела Рэспубліканская навукова-метадычная рада? Гэтае пытанне мы задалі начальніку Упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Ігару ЧАРНЯЎСКАМУ.

— Спадар Ігар, ці маюць лідчукі дазвол на тое, што будуюць у замку?

— Яны маюць дазвол на работы як такія, без указання — ці будынак узводзіць, ці на сценах працаваць... Іншая справа, што яны не маюць дакладнай дакументацыі. Яны выкапалі катлаван, закладуць падмуркі — але што будуць рабіць над падмуркамі?..

— Ці ж можна капаць такі катлаван без папярэдніх археалагічных раскопак?

— Можна, калі на гэтым месцы праводзіліся раскопкі раней. У замку яны былі шырокамаштабныя. Але я не магу сказаць дакладна, ці трапілі яны гэтай будоўляй у пляму раскопак, ці не.

— Гэтыя будынкі, пад якія ўжо выкапаны катлаваны і закладзены падмуркі, — ці адпавядаюць яны гістарычнай праўдзе?

— Не, гістарычнай праўдзе яны не адпавядаюць па той простай прычыне, што ніхто не ведае, якія там будынкі былі. Ад старых будынкаў знойдзена толькі некалькі камянёў падмурка. Мы нават прыблізна не можам здагадвацца, якія гэта былі будынкі па памеры. Бо не выяўленыя контуры падмуркаў, а частка — у адным месцы, вугал — у іншым... Таму новая будоўля будзе толькі набліжанай да праўды стылізацыяй, а не аднаўленнем гістарычных будынкаў.

— Ці будзеце вы прымаць нейкія захады, каб кантраляваць гэтую сітуацыю?

— Будзем прымаць. Але хацелася б, каб гэтую сітуацыю, згодна з законам, кантраляваў той, каму гэта належыць. Біць пугай па хвастах — самі разумееце, гэта неэфектыўна... Калі на месцах сядзяць спецыялісты, якім напрамую пунктам 2 артыкула 10 Закона аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны прадпісана гэта рабіць — і яны гэтага не робяць... З Мінска ўсім не накіруешся... Зараз я спрабую даведацца, што гэта будуць за будынкі...

Звязда
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

Всеукраїнська тижнева газета «Сіворщина»

Кнігі - поштай
 Народная Воля
ГУЛАГ - с фотокамерой по лагерям
Майдан - Пульс Громадянського Спротиву України Беларусь - наша зямля
КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1274
mod_vvisit_counter Учора 1518
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 7383
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 21436