Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 

Аляксандр Лукашэнка: "Прарыву ў стварэнні якаснага нацыянальнага кіно ў Беларусі так і не адбылося" Друк E-mail
10.09.2010 | 20:03 |
Аб гэтым заявіў учора Прэзідэнт Беларусі на сустрэчы з дзеячамі культуры краіны па пытанні развіцця кінематаграфіі, перадае БЕЛТА.

Image 

Прэзідэнт адзначыў, што апошнія гады для беларускага кінематографа дзяржава зрабіла нямала. "Па майму даручэнню Адміністрацыя Прэзідэнта падключылася да дапрацоўкі Канцэпцыі развіцця кінематаграфіі ў Рэспубліцы Беларусь на 2009—2014 гады, закладваючы ў яе прынцыпова новыя падыходы. З 2006 па 2009 год дзяржаўныя ўкладанні ў фільмавытворчасць узраслі ў пяць разоў. За апошнія тры гады ў гэту сферу накіравана амаль Br60 млрд, аднак прарыву ў стварэнні якаснага нацыянальнага кіно так і не адбылося", — сказаў ён. Як вынік, даходы ад продажу фільмаў склалі толькі крыху больш за 8 працэнтаў ад затрачаных сродкаў. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, кінематограф суверэннай Беларусі за два дзесяцігоддзі не змог стварыць высокамастацкі фільм, дастойны называцца нацыянальным праектам. "Фільмы беларускай вытворчасці знаходзяцца на перыферыі глядацкага інтарэсу. Для іх наведвання гледачоў даводзіцца "арганізоўваць". Зборы ад продажу білетаў не пакрываюць нават расходы на набыццё і рэкламу фільмаў", — канстатаваў ён.

Прэзідэнт паведаміў, што пры сустрэчах на кінастудыі і на здымачнай пляцоўцы фільма "Настасся Слуцкая" маладыя рэжысёры скардзіліся, што ім не даюць прабіцца. "Іх сцэнарыямі мне таксама давялося, на жаль, займацца, — сказаў ён. — Пры "Беларусьфільме" была створана маладзёжная студыя. Мінуў час, і я маю ўсе падставы задаць пытанне: дзе ж вынікі?"

"Колькі нашых маладых акцёраў і рэжысёраў сталі зоркамі расійскага кіно і тэлесерыялаў, аказаўшыся незапатрабаванымі ў нас на радзіме! Няўжо ў Беларусі лішак талентаў, што мы можам так бяздумна раскідвацца імі?" — запытаў кіраўнік дзяржавы.

Асобна ён спыніўся на пытаннях рэканструкцыі Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм", дзе на аб'ектах інвестыцыйнага праекта работа стаіць ужо другі год. "Была маса абяцанняў, мяне ўгаварылі пайсці на каласальныя льготы інвестару, а студыя па-ранейшаму прыходзіць у заняпад і ператвараецца ў руіны. І сёння замест таго, каб самім выпраўляць свае ж памылкі і пралікі, шукаць новага інвестара, прапануецца павесіць будоўлю на шыю дзяржаве", — абурыўся Прэзідэнт.

На сустрэчы таксама было закранута пытанне дзейнасці факультэта экранных мастацтваў, які быў адкрыты ў гэтым годзе ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. "Як наладжана работа "беларускага ВГІКа"? Вельмі баюся, каб уся справа не звялася да прывабнай шыльды", — перасцярог кіраўнік дзяржавы. "На гэтыя і іншыя пытанні я чакаю адказу ад міністра культуры і генеральнага дырэктара кінастудыі "Беларусьфільм", — сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што размова аб тым, што кінематограф чакае і патрабуе зменаў, вядзецца даўно. "Гэта была мая ініцыятыва — запрасіць сёння да размовы не толькі чыноўнікаў або паспяховых, сталых майстроў, але і тых, чый творчы шлях быў цярністы, або хто да гэтага часу знаходзіцца ў пошуках выйсця, а таксама маладую змену кінематаграфістаў — сённяшніх студэнтаў", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама адзначыў: "Мне тут прапанавалі цэлы набор афіцыйных дакладаў і выступленняў, але я хачу ў першую чаргу выслухаць тых, хто робіць кіно і на сабе адчувае ўсе праблемы кінематографа, — сцэнарыстаў, рэжысёраў, прадзюсараў, крытыкаў і пракатчыкаў. Прапаную вам абсалютна аб'ектыўна і непрадузята выказацца па ўсіх набалелых праблемах — ад нараджэння сцэнарнай ідэі да продажу гатовага фільма". "І калі вы сапраўды любіце кіно, вы будзеце гаварыць смела, выкрываючы яго праблемы і прапануючы свае шляхі вырашэння. Няхай у нас тут разгарыцца вострая дыскусія, сапраўдны мазгавы штурм па пошуку шляхоў і спосабаў развіцця кінематографа. І ў спрэчцы, несумненна, знойдзецца ісціна", — перакананы Аляксандр Лукашэнка.

Ад удзельнікаў сустрэчы ён запатрабаваў аб'ектыўнага і справядлівага крытычнага аналізу беларускага кіно, адказаў на пытанне аб тым, што перашкаджае яму паспяхова развівацца ў рэчышчы сусветных тэндэнцый.

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы адзначыў: "Я перш за ўсё хачу пачуць аб праблемах, але не з пункту гледжання крытыкі, што ўсё дрэнна, што трэба ўсё ламаць, а потым паглядзім, выплывем — а з пункту гледжання таго, што трэба зрабіць сёння і заўтра, каб мы, збіраючыся на такім узроўні, гаварылі аб нашых нацыянальных праектах, нашых поспехах, каб, нарэшце, не сорамна было глядзець у вочы адзін аднаму".

Дзяржава прадоўжыць аказваць фінансавую падтрымку беларускаму кінематографу, але толькі пад стварэнне новых акупных праектаў.

"Гэтаму важнейшаму з усіх мастацтваў мы несумненна будзем дапамагаць, фінансаванне будзе павялічвацца, але грошы будуць накіроўвацца толькі на новыя і акупныя", — сказаў Прэзідэнт. Паводле яго слоў, дзяржава таксама можа быць заказчыкам некаторых фільмаў, але і не выключна заказчыкам, і не так, як было да гэтага часу, а абавязкова на конкурснай аснове.

"Для мяне няважна, будуць гэта нашы тэлевізійныя каналы ў якасці заказчыкаў, прыватныя кампаніі або наша вядомая кампанія", — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, прыярытэт будзе аддавацца тым, хто прапануе добры сцэнарый і ў рэшце рэшт створыць добры фільм.

Кіраўнік дзяржавы сказаў: дэбюракратызуйце гэты працэс. Справа кінематаграфістаў — здымаць кіно, а не займацца бясконцымі справаздачамі і ўзгадненнямі, губляць час на паператворчасць. Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду і Міністэрству культуры сумесна з Адміністрацыяй Прэзідэнта неадкладна разабрацца ў гэтым пытанні і прыняць вычарпальныя меры па дэбюракратызацыі кінагаліны.

На думку кіраўніка дзяржавы, з гэтага пункту гледжання трэба разгледзець прапановы Міністэрства культуры аб стварэнні Нацыянальнага інстытута кіно. "Усё дасканала прадумаць і ўзважыць, каб не прывесці да раздування кіраўніцкіх штатаў і не парадзіць непатрэбнае звяно ў бюракратычным ланцугу, якое нічога не вырабляе, а толькі пераразмяркоўвае дзяржаўныя сродкі", — падкрэсліў Прэзідэнт.

"Трэба прыцягваць да супрацоўніцтва салідныя замежныя кінакампаніі, якія добра зарэкамендавалі сябе, а не адпужваць іх бюракратызмам і празмерна высокімі цэнамі на паслугі, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Галоўнае — сумленнасць, прыстойнасць і доўгатэрміновыя перспектывы". Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў недапушчальнасць у кінематографе любой кланавасці, сямейнасці, блату, дзялення на прыбліжаных і чужых.

Звязда

 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

Всеукраїнська тижнева газета «Сіворщина»

Кнігі - поштай
 Народная Воля
ГУЛАГ - с фотокамерой по лагерям
Майдан - Пульс Громадянського Спротиву України Беларусь - наша зямля
КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 2211
mod_vvisit_counter Учора 1518
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 8320
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 22373