На адрас грамадзянскай ініцыятывы "Інстытут
нацыянальнай памяці", якая на старонках "Народнай Волі" за 26.06.2009 г.
выступіла з Лістом аб захаванні, адраджэнні і развіцці беларускай мовы да
кіраўніка краіны А.Лукашэнкі, кіраўнікоў заканадаўчай і выканаўчай галін улады
Б.Батуры, У.Андрэйчанкі, С.Сідорскага, міністраў і ўсіх грамадзян Беларусі,
прыходзяць ўдзячныя водгукі са словамі падтрымкі ад нашых суайчыннікаў. Да
прыкладу, жыхары вёскі Ракушава Круглянскага раёна Піліп Іванавіч і Тамара
Іванаўна Саксонавы пішуць: "Цалкам падтрымліваем змест ліста. Спадзяёмся, што
наша родная беларуская мова не згіне, а стане сапраўды дзяржаўнай".
Тым часам ужо атрыманы афіцыйныя адказы з
некаторых высокіх інстанцый, у якія мы пераслалі зварот. Так, старшыня
Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе
Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У.Здановіч, а
таксама старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным
развіцці Савета Рэспублікі А.Морава паведамляюць, што ў плане работы гэтых
вышэйшых заканадаўчых органаў на 2010 год сфармулявана прапанова - распрацаваць
праект закона "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы па
пытаннях ужывання і развіцця дзяржаўных моў у Рэспубліцы Беларусь".
Законапраект мае на мэце адкарэкціраваць палажэнні дзейнага Закона "Аб мовах у
Рэспубліцы Беларусь" і некаторых іншых законаў дзеля дасягнення фактычнай
роўнасці моў на практыцы, як таго патрабаваў Канстытуцыйны суд больш за пяць
гадоў таму ў сваім Рашэнні №П-91/2003.
Але, спадзеючыся на добрыя зрухі, паставім
пытанне: шаноўныя нашы законатворцы і палітыкі, а ці не больш лагічна будзе,
карэктуючы на гэты раз законы, паважліва і тактоўна надаць рускай мове статус
мовы міжнацыянальных зносін? Менавіта такой яна выступае ў законатворчасці
некаторых іншых дзяржаў на былой савецкай прасторы.
Лісты старшыняў парламенцкіх камісій
утрымліваюць справядлівую заўвагу, што патрабаванне ведання дзяржаўнымі службоўцамі
абедзвюх дзяржаўных моў замацавана ў артыкуле 4 Закона "Аб мовах у Рэспубліцы
Беларусь". Але... Хто не ведае, што на практыцы гэты закон скрозь ігнаруецца
чыноўнікамі? Асабліва ў Міністэрстве замежных спраў, пра што, між іншым, ішла
гаворка на нядаўнім V з'ездзе Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына".
З Міністэрства адукацыі атрыманы ліст за
подпісам намесніка міністра К.Фарыно. Чытаючы яго, даведваемся, што,
аказваецца, "арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове надаецца
вялікая ўвага". Фантастыка, ды і толькі! На пяці старонках - агульныя фразы.
Падобныя адпіскі з гэтага міністэрства мы атрымлівалі раней шмат разоў...
На жаль, і старшыня Савета міністраў
Рэспублікі Беларусь С.Сідорскі ўсяляк ухіляецца ад асабістага адказу на
пастаўленыя ў звароце перад ім пытанні. Ён робіць наўздзіў няўклюдную ў
прававым плане ракіроўку: маўляў, Міністэрству культуры і Міністэрству
інфармацыі даручана паведаміць у Міністэрства адукацыі пра свае адносіны да
беларускай мовы і клопат аб ёй, а ўжо Мінадукацыі дасць нам комплексны адказ...
І вось мы атрымалі ад таго ж спадара Фарыно справаздачу (ужо на дзевяці
старонках!) з пералікам таго, што ў пашанотных трох міністэрствах робіцца.
Толькі там няма адказу на пытанне, чаму беларуская мова пры ўсім пералічаным гібее
і гіне. Ніводнае пытанне з тых, што хвалююць падпісантаў звароту, не
закранутае. Спадзяёмся, што адказныя работнікі Савета міністраў і ягоных
міністэрстваў яшчэ раз падумаюць, што зрабіць дзеля адраджэння роднай для 80
працэнтаў жыхароў краіны мовы.
Ухвальна, што ў гэтым крэўна зацікаўлены
кіраўнікі Магілёўскай вобласці, аб чым паведаміў намеснік старшыні аблвыканкама
В.Малашка. "Дзякуй за адданасць роднай мове і клопат аб ёй!" - завяршае ён так
шчыра сваё афіцыйнае пісьмо на адрас грамадзянскай ініцыятывы "Інстытут
нацыянальнай памяці". Прыкладна гэтыя ж словы ў адказ мы атрымалі і з Брэсцкага
аблвыканкама.
Мы знаходзім узаемаразуменне. Дзякуй за
адданасць роднай мове! - кажам мы ўсім, хто любіць яе, даражыць ёю і рупіцца,
каб яна квітнела вечна!
Нагадваем чытачам, якіх глыбока непакоіць
незайздросны стан беларускай мовы: далучайцеся да асоб, якія падпісалі зварот,
і пра сваю просьбу паведамляйце на адрас грамадзянскай ініцыятывы "Інстытут
нацыянальнай памяці": Мінск-116, паштовая скрынка 268, тэл. 8-029-304-40-64,
8-029-776-77-13, В.Якавенку, e-mail:
yakavenka@list.ru.Гэты e-mail абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вашым браўзэры павінна быць уключаная падтрымка Java-script
Тэкст звароту таксама
можна прачытаць на сайце www.nation-sos.info. Указвайце, калі ласка, хто вы, і
пішыце дакладна свой адрас. Усё гэта дазволіць надаць клопату аб нашай мове
яшчэ больш прадстаўнічы характар і апраўдаць гонар грамадзян Беларусі.
Дасылайце таксама свае лісты на імя кіраўніка
краіны - прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі (220016, Мінск, вул.К.Маркса, 38), а
копію для інфармацыі нам.
Рады адзначыць, што ўжо зараз на адрас грамадзянскай
ініцыятывы ідуць лісты з просьбамі аўтараў далучыць іх да ліку тых, хто
падпісаў зварот (а гэта вядомыя дзеячы навукі, культуры, настаўнікі, святары,
урачы, інжынеры, рабочыя, студэнты, пенсіянеры). Некаторыя чытачы, як названыя
ўжо Саксонавы з Круглянскага раёна або Мікалай Аляксандравіч Мельнікаў -
інвалід Вялікай Айчыннай вайны з Гродна, свае лісты ў падтрымку мовы паслалі
асобна і на адрас прэзідэнта краіны. Калектыўны адчайны ліст туды ж падрыхтаваў
і філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы.
Але, як раней паведамляла "Народная Воля", першы экземпляр яго пакуль што
знаходзіцца ў рэктараце універсітэта. Грамадзянская ініцыятыва "Інстытут
нацыянальнай памяці" атрымала другі падпісаны экземпляр. У ім просьба вярнуць
належнае народу, "прыняць меры, накіраваныя на пашырэнне беларускай мовы ў
дзяржаўным і грамадскім жыцці, у сферы навукі і культуры". Пад лістом -
подпісы:
Асабіна Сняжана Віктараўна, выкладчыца
Аўчыннікава Ганна Уладзіміраўна, магістр
Багдзевіч Анатоль Іосіфавіч, дацэнт, кандыдат філалагічных навук
Гардзей Наталля Мікалаеўна, дацэнт, кандыдат філалагічных навук
Грынько Мікалай Уладзіміравіч, выкладчык
Даніловіч Мікалай Аляксандравіч, прафесар, доктар філалагічных навук
Жук Ігар Васільевіч, прафесар, доктар філалагічных навук
Каяла Уладзімір Іванавіч, дацэнт, кандыдат філалагічных навук
Лебядзевіч Дзмітрый Мікалаевіч, дацэнт, кандыдат філалагічных навук
Лепешаў Іван Якаўлевіч, прафесар, доктар філалагічных навук
Мусіенка Святлана Піліпаўна, прафесар, доктар філалагічных навук
Сцяцко Павел Уладзіміравіч, прафесар, доктар філалагічных навук
Тамашэвіч Тамаш Іосіфавіч, дацэнт, кандыдат філалагічных навук
Якалцэвіч Марыя Антонаўна, дацэнт, кандыдат філалагічных навук
Чукічова Надзея Паўлаўна, аспірантка
Жукоўская Таццяна Сяргееўна, аспірантка
Лісоўская Іна Самсонаўна, дацэнт, кандыдат філалагічных навук
Петрушкевіч Ала Мікалаеўна, дацэнт, кандыдат філалагічных навук
Янушкевіч Станіслаў Антонавіч, дацэнт, кандыдат філалагічных навук
Хлусевіч Ірына Мікалаеўна, дацэнт, кандыдат філалагічных навук
Маршэўская Валянціна Васільеўна, дацэнт, кандыдат філалагічных навук
Садоўская Алена Станіславаўна, дацэнт, кандыдат філалагічных навук
Асіпчук Аксана Мікалаеўна, выкладчыца
Ушкевіч Павел Міхайлавіч, магістр
Канюшкевіч Марыя Іосіфаўна, доктар філалагічных навук
Аўтуховіч Таццяна Яўгенаўна, доктар філалагічных навук
Піваварчык Тамара Анатольеўна, кандыдат філалагічных навук
Серада Людміла Міхайлаўна, кандыдат філалагічных навук
Нікіцевіч Аляксей Васільевіч, доктар філалагічных навук
Качан Таццяна Аляксандраўна, выкладчыца
Панькоў Яўген Аркадзьевіч, дацэнт, кандыдат філалагічных навук
Істомін Віктар Серафімавіч, дацэнт, кандыдат філалагічных навук
Карповіч Антаніна Іванаўна, метадыст
Сіплівеня Жанна Сямёнаўна, дацэнт, кандыдат філалагічных навук
Руцкая Алена Вітальеўна, дацэнт
Маляўка Пётр Іванавіч, дацэнт, кандыдат філалагічных навук
Караневіч Галіна Вацлаваўна, лабарант
Швяцова Юлія Сяргееўна, лабарант
Жульпа Алег Паўлавіч, магістр
Малкоў Яўген Аляксандравіч, магістр філалагічных навук
Бубновіч Іна Іванаўна, дацэнт, кандыдат філалагічных навук
Дудко Наталья Пятроўна, рэдактар
Сівакова Ірына Вячаславаўна, рэдактар
Красніцкая Нэлі Мікалаеўна, рэдактар
Вахмяніна Марына Уладзіславаўна, рэдактар
Сабуць Аліна Эдмундаўна, дацэнт кафедры беларускай літаратуры
Шандроха Нона Эдмундаўна, дацэнт кафедры беларускай мовы
Данільчык Зінаіда Пятроўна, дацэнт кафедры беларускай мовы
Палуйчык Вольга Генадзьеўна, студэнтка
Асобна ад іх сваімі подпісамі падмацавалі
зварот у абарону роднай мовы людзі розных прафесій і месца жыхарства:
Лаўроўская Ірына, доктар архітэктуры, Брэст
Петрашкевіч Алесь Лявонавіч, драматург, гісторык, Мінск
Казакоў Валерый Мікалаевіч, сакратар Саюза пісьменнікаў Расіі, сябра Саюза беларускіх
пісьменнікаў
Ярмаліцкі Іван Вікенцьевіч, урач, Мінск
Навумчык Іосіф Адамавіч, старшыня абласной суполкі ТБМ, былы сакратар
Віцебскага абкама КПБ, Віцебск
Масла Алена Сцяпанаўна, дзіцячая пісьменніца, Мінск
Грамыка Міхаіл, прапаршчык
Акопаў Карэн, сябра праваабаронча-асветніцкай грамадскай арганізацыі рух "За
свабоду"
Мартыненка Вітаўт, паэт, музыказнаўца, Мінск
Маслюкоў Тэльман, настаўнік, грамадскі дзеяч, Светлагорск
Лапко Кастусь, кандыдат хімічных навук, выкладчык, Мінск
Санько Валер Аляксеевіч, пісьменнік, сябра рады Згуртавання беларусаў свету
"Бацькаўшчына", Мінск
Содаль Уладзімір Ільіч, літаратар, літаратуразнаўца, Мінск
Касцюковіч Ніна Яўгенаўна, педагог і прыёмная маці, Барысаўскі раён
Васілеўскі Пётр Пятровіч, публіцыст, Мінск
Цымбал Аляксей Уладзіміравіч, студэнт
Трэкайла Аксана Уладзіміраўна, студэнтка, Мінск
Бубен Святлана Францаўна, студэнтка, Мінск
Ваяводскі Ігар Аляксандравіч, інжынер-электрык, Мінск
Янушкевіч Язэп Язэпавіч, беспрацоўны, Мінск
Мітрошчанкава Аксана Уладзіміраўна, студэнтка, Валожынскі раён
Косік Таццяна Іванаўна, студэнтка, Валожынскі раён
Ганчарэнка Яўген Савельевіч, інжынер па тэхнаглядзе, Лагойск
Чыжык Вольга Валяр'янаўна, урач
Рудакоў Алег, гісторык, старшыня Іркуцкага Таварыства беларускай культуры імя
Яна Чэрскага, дэлегат V з'езда Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына",
Іркуцк
Зяневіч Зінаіда Аляксееўна, дацэнт, філолаг, Мінск
Раманоўская Ала Аляксееўна, дацэнт, кандыдат філалагічных навук, Мінск
Івуць Галіна Фёдараўна, архіварыус, Мінск
Сіўчыкаў Уладзімір Мікалаевіч, літаратар, Мінск
Краўчанка Пётр Кузьміч, прафесар міжнароднага права, Мінск
Іпатава Вольга Міхайлаўна, пісьменніца, Мінск
Астапенка Анатоль Фёдаравіч, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт,
філосаф у галіне нацыянальных стасункаў, Мінск
Леднік Ігар Аляксандравіч, прадпрымальнік, праваабаронца, Барысаў
Кап'ёў Генадзь, інжынер, Мінск
Фядзюшын Ягор Ягоравіч, фізік-ядзершчык, рух "За бяз'ядзерную Беларусь", Мінск
Савік Валеры Уладзіміравіч, інжынер-праекціроўшчык, Пінск
Башура Міхась Віктаравіч, выдавец, Мінск
Плюшч Алег Барысавіч, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, дэлегат V з'езда
Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына", Палтава
Арлоў Уладзімір Аляксеевіч, пісьменнік, Мінск
Жучкоў Аляксандр, грамадскі дзеяч, Мінск
Рагачоў Дзмітрый, інжынер, старшыня маладзёжнага грамадскага аб'яднання
"Гісторыка", Мінск
Пузыня Уладзімір Якаўлевіч, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, Мінск
Мікуліч Аляксей Ігнатавіч, доктар біялагічных навук, даследчык генатыпу
беларуса, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, Мінск
Уладыкоўская Любоў Мікалаеўна, кандыдат філалагічных навук, Мінск
Манкевіч Мікалай Мікалаевіч, журналіст
Стук Барыс Пятровіч, прадпрымальнік, Мінск
Цярохін Уладзімір Станіслававіч, інжынер
Сіўчык Віктар Васільевіч, доктар фізіка-матэматычных навук, супрацоўнік
Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Мінск
Кандыба Алег Фёдаравіч, военачальнік у адстаўцы, прэзідэнт Маскоўскага клуба
беларусаў, дэлегат V з'езда Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына", Масква
Стахвюк Віктар, паэт, дэлегат V з'езда Згуртавання беларусаў свету
"Бацькаўшчына", Беласток
Сіцька Здзіслаў Сцяпанавіч, журналіст, Мінск
Травень Кастусь, пісьменнік, Мінск
Запруднік Янка, доктар гістарычных навук, дэлегат V з'езда Згуртавання
беларусаў свету "Бацькаўшчына", ЗША
Белы Аляксей, журналіст
Мацкевіч Васіль, старшыня гарадскога Таварыства беларускай мовы, Пінск
Ляхновіч Павел, пісьменнік, Пінск
Шатохін Яўген, мастак, сябра Беларускага саюза мастакоў, Пінск
Святаслаў (Логін), епіскап дэлегат V з'езда Згуртавання беларусаў свету
"Бацькаўшчына", Канада + ЗША
Іваненка Павел Васільевіч, філолаг, Петрыкаў
Дзянісаў Міхаіл Дзмітрыевіч, рабочы, Мінск
Кузьменка Васіль Андрэеў, навуковец, дэлегат V з'езда Згуртавання беларусаў
свету "Бацькаўшчына", ЗША
Шушкевіч Міхась Серафімавіч, журналіст, рэдактар, Мінск
Герасімюк Наталля, Беларускі самаўрадавы форум, дэлегат V з'езда Згуртавання
беларусаў свету "Бацькаўшчына", Гайнаўка, Польшча
Іванюк Яраслаў, Беларускае "Радыё Рацыя", дэлегат V з'езда Згуртавання
беларусаў свету "Бацькаўшчына", Беласток
Даўкшпіс Іван, святар, дэлегат V з'езда Згуртавання беларусаў свету
"Бацькаўшчына", Вільнюс
Васількоў Віталь, журналіст, Магілёў
Дудар Алесь Генадзьевіч, прадпрымальнік, Мінск
Станкевіч Юры, інжынер, настаўнік беларускай мовы, дэлегат V з'езда Згуртавання
беларусаў свету "Бацькаўшчына", Прага
Барбікаў Аляксандр Ільіч, менеджэр, Мінск
Гурын Юрый Яўгенавіч, беспрацоўны, Мінск
Госцеў Алесь Пятровіч, настаўнік, Гродна
Глагоўская Лена, Беларускае таварыства "Хатка", выкладчыца гісторыі беларускай
культуры, дэлегат V з'езда Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына", Беласток
+ Гданьск, Польшча
Царук Таццяна, фатограф, краязнаўца, дэлегат V з'езда Згуртавання беларусаў
свету "Бацькаўшчына", Навагрудак
Радына Алесь, дацэнт Белдзяржуніверсітэта, Мінск
Пракаповіч Георгій, афіцэр запасу, старшыня Беларускай абшчыны ў Шаўляі,
дэлегат V з'езда Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына", Шаўляй
Нікалаеў Мікола, бібліятэкар, даследчык, складальнік энцыклапедычнай кнігі
"Беларускі Санкт-Пецярбург", дэлегат V з'езда Згуртавання беларусаў свету
"Бацькаўшчына", Санкт-Пецярбург
Нюнька Хведар, грамадскі дзеяч, старшыня Таварыства беларускай культуры Літвы,
дэлегат V з'езда Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына", Вільня
Літвінава Людміла , біёлаг, Беларусь
Кадыгрыб Анастасія, студэнтка БДУ культуры і мастацтваў, Мінск
Арцёмава Алена, студэнтка, Мінск
Матусевіч Міхась, студэнт, Мінск
Далідовіч Кацярына, студэнтка, Мінск
Каралёў Павел Анатольевіч, аспірант БДУ культуры і мастацтваў, Мінск
Рокач Таццяна, педагог, дэлегат V з'езда Згуртавання беларусаў свету
"Бацькаўшчына", Калінінград
Ярашэўскі Дзмітры, настаўнік, дэлегат V з'езда Згуртавання беларусаў свету
"Бацькаўшчына", Гота, ФРГ
Зяньковіч Генадзь Аляксандравіч, журналіст, намеснік старшыні Беларускай
абшчыны ў Малдове, дэлегат V з'езда Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына",
Малдова
Абрамчук Раман Мікалаевіч, аспірант БДУ культуры і мастацтваў, Мінск
Акудовіч Цімафей Валянцінавіч, гісторык, Мінск
Красюк Зміцер Фёдаравіч, інжынер-праграміст, Мінск
Вашко Леанід Уладзіміравіч, журналіст, Масты
Грэшчык Аляксандр Антонавіч, гісторык, Масты
Пронскі Алег Валянцінавіч, аграном, Масты
Зарэмбюк Алесь Віктаравіч, карэспандэнт газеты "Новы час", Масты
Тарыма Сяргей Іосіфавіч, вадзіцель, Масты
Кейка Павал Сяргеевіч, навучэнец, Масты
Гумянюк Юры Ігаравіч, журналіст, Гродна
Марчук Крысціна Генадзьеўна, малады спецыяліст, Гродна
Бабіна Наталля Васільеўна, пісьменніца, Ждановічы
Мазур Аляксандр Іванавіч, дырэктар ІКУ "Беларда", Мінск
Клімковіч Ірына Яўгенаўна, журналіст, Мінск
Клімковіч Максім Аляксандравіч, пісьменнік, Мінск
Ярашэвіч Марыя Якаўлеўна, настаўніца, сястра Еўдакіі Лось, Мінск
Клімовіч Марыя Якаўлеўна, настаўніца, сястра Еўдакіі Лось, Мінс
Шаноўныя!
Падоўжым свой клопат. У аб'яднанай беларускай
супольнасці ён дасць нам свой несумненны, сугрэўны і чынны плён, які мроіўся
пакаленням нашых знябытых суайчыннікаў.
Васіль ЯКАВЕНКА, каардынатар грамадзянскай
ініцыятывы "Інстытут нацыянальнай памяці", пісьменнік.
НАРОДНАЯ ВОЛЯ №119-120 за 4.08.2009
|