Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 

Створым Беларускую нацыянальную партыю! Друк E-mail
28.06.2009 | 18:56 |

На абмеркаванне чытачоў: 

Ліст да беларускага народа,  палітычных партый і ўладных структур

Ва ўсім свеце ідзе магутная хваля самавызначэння нават малазначных народаў і спробы фарміравання нацыянальных дзяржаў, часам насуперак агульнапрызнаным прынцыпам (Прыштына, Паўднёвая Асеція, Абхазія).

Ва ўсіх еўрапейскіх дзяржавах, апроч некаторых постсавецкіх, сфарміраваны ці заканчваюць сваё станаўленне паўнавартасныя нацыі. Лепшыя носьбіты нацыянальных духоўных сіл, навукі, культуры, тэхнікі ўтвараюць нацыянальную эліту. Яе аўтарытэт у кожнай краіне безумоўны, падтрымка дзяржавы - вельмі грунтоўная. Беларусы ўсяго гэтага пазбаўлены.

Насуперак логіцы і здароваму сэнсу ў Беларусі - пасля кароткага перыяду нацыянальнага Адраджэння - больш за 15 гадоў доўжыцца шалёная разбеларусізацыя. На тэрыторыі Беларусі мы маем насельніцтва, але не кансалідаваную нацыю. Прэзідэнт і выканаўчая ўлада дзейнічаюць насуперак інтарэсам карэннага беларускага этнасу. Абвешчана, што беларусы - самая інтэрнацыянальны ў свеце народ. А вось нацыі, лічыць нехта, не існуе. Яе кволыя парасткі на самай справе топчуцца. Гэта дастасоўваецца да ўсіх варункаў і пазіцый кансалідацыі людзей у нацыю, найперш беларускай мовы, а таксама праўдзівай гісторыі і нацыянальнай культуры.

Уладзе ў Беларусі настолькі ненавіснае словазлучэнне БЕЛАРУСКІ НАЦЫЯНАЛЬНЫ, што яна "прыватызавала" гэты выраз і 3 траўня 2005 года забараніла яго выкарыстанне грамадскімі арганізацыямі і фондамі. Ствараюцца перадумовы для панавання на беларускай зямлі ва ўсіх сферах жыцця грамадства і дзяржавы чужога нам этнасу.

Так званае дзвюхмоўе ператварылася ў беспрэцэдэнтнае вынішчэнне мовы карэннага насельніцтва. Уся вертыкаль улады размаўляе толькі на мове суседняй дзяржавы. Амаль усё чыноўнікі не ў стане падтрымліваць размову з беларусам - суразмоўцам суайчыннікам. Тым самым яно трэціруе і абражае этнічнага беларуса, стварае яму моўны дыскамфорт. Дзе ж тут роўнасць дзвюх моў? Нам варта патрабаваць вызвалення ад пасады чыноўніка любога ўзроўню, калі ён не валодае беларускай мовай нароўні з мовай суседняй дзяржавы.

І тое, што так склалася гістарычна за стагоддзі панавання расейскага царызму, шавінізму і бальшавізму, не азначае, што моўную сітуацыю і надалей трэба пагаршаць. Наадварот, утвораныя моўныя скрыўленні, перакосы і наогул заганы неабходна неадкладна і ўсяляк выпраўляць.

 У сувязі з сучаснай моўнай сітуацыяй на Беларусі ўзгадаем досвед краіны Ізраіль. У перыяд аліі - масавага выезду яўрэяў у гэту краіну - пераважную большасць насельніцтва складалі выхадцы з СССР. Але ж руская мова не стала ў Ізраілі дзяржаўнай. Дзеля кансалідацыі яўрэйскай нацыі там вярнулі да жыцця амаль што памерлую мову іўрыт, нават не ідыш. У нашай краіне адбываецца супрацьлеглы працэс. Дык можа ізраільцяне зусім дурныя, а нашы правіцелі - з ліку небеларусаў ды тутэйшыя безбацькавічы - мудрацы-саламоны?

Рэальную ўладу і вызначальныя ў краіне пасады кіраўнікоў сілавых структур, тэлерадыёкампаніі, адукацыі займаюць неэтнічныя беларусы ці асобы, што здрадзілі роднаму этнасу. У сённяшніх варунках КРЫТЫЧНАГА СТАНУ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫІ, гэта ніяк нельга дапускаць.

Не выпадкова пры адным міністраў унутраных спраў праявілі сябе магутныя злачынныя групоўкі міліцэйскай мафіі ў Гомелі і Брэсце, пакуль не раскрытыя, і дзейнічаюць многія раённыя групоўкі. Заплямілі сябе й прадстаўнікі ўнутраных войскаў МУС, названыя ў апублікаваным рапарце начальніку Галоўнага ўпраўлення крымінальнай міліцыі генерала Лапаціна.

 Беларусы краіны! Кожны з нас, хто ўсведамляе высокі гонар і годнасць быць сынам (дачкой) Бацькаўшчыны, станем змагарамі за будучыню Беларусі! Замацуем у сваёй свядомасці, што толькі мы - гаспадары дараванай нам Богам краіны, пакінутай нам у спадчыну продкамі.

Беларусь ужо падведзена да таго, што не існуе беларускі нацыянальны капітал у памерах, неабходных для непазбежнай прыватызацыі нацыянальнага багацця, створанага папярэднімі пакаленнямі працаўнікоў. Шалёнай падаткавай палітыкай, самай жорсткай у свеце, капітал абяскроўліваецца і руйнуецца Указамі прэзідэнта, што супярэчаць карэнным эканамічным інтарэсам нацыі. Мільярды ў даляравым эквіваленце выкачаны з дробных і сярэдніх бізнесаў. Але яны не пайшлі на ўкараненне новых тэхналогіяў, на замену састарэлага абсталявання, на вытворчасць якасных тавараў, якія можна было б прадаць у замежжы. Краіна жыве па законах ваеннага часу, таму львіную долю бюджэту з'ядаюць сілавыя структуры, карны апарат. Гэтыя сілы ў дзесяткі разоў перавышаюць супраціў грамадства негатыўным памкненням уладных структур. За народныя грошы улада расцірае ў пыл усялякія спробы сіл, нязгодных з яе згубным курсам. Апошняе яскрава высвеціў крызіс прасавецкай калгаснай эканомікі, які ў сваім апагеі будзе катастрафічным. Улада дзеля эканоміі бюджэтных сродкаў павінна дзе ў 5, дзе ў 7, а дзе і ў 10 разоў скараціць выдаткі на гіпертрафіраваныя да пачварных памераў сілавыя структуры, зняць прэс запалохвання і пераследу шырокіх народных мас.

Гэтым Зваротам вылучаецца ідэя ўтварэння Беларускай нацыянальнай партыі. Беларуская нацыя як кансалідаваны этнас даведзена да стану, блізкага да згубы. Гэты стан патрабуе рэанімацыі. Кожны адукаваны беларус не можа лічыць сябе інтэлігентам, калі ён не патрыёт сваёй зямлі, культуры, мовы. Працяглы ўціск і пераслед уладаў выштурхнуў з палітычнага жыцця сотні тысяч актыўных людзей. У партыях засталіся сапраўдныя стоікі, людзі замардаваныя пагрозамі і пераследам, а таму малапрыгодныя для разняволенай актыўнай працы.

Сябры дзеючых партый, патрыёты беларускай нацыі! Калі дазваляе статут, прыміце дзвюхпартыйнасць! Лідэры дзеючых партый, прыміце змены ў сваіх статутах на карысць дзьвюхпартыйнасці дзеля ўтварэння моцнай Беларускай нацыянальнай партыі. Выратуем ад заўчаснага скону і будзем умацоўваць беларускую нацыю, каб заняць належнае месца сярод нацый Еўрапейскай супольнасці.

Кожны сябра ствараемай Беларускай нацыянальнай партыі няхай стане непахісным змагаром за будучыню Бацькаўшчыны! Мы непазбежна пераможам! Жыве Беларусь!

Алесь Драніцкі
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

Всеукраїнська тижнева газета «Сіворщина»

Кнігі - поштай
 Народная Воля
ГУЛАГ - с фотокамерой по лагерям
Майдан - Пульс Громадянського Спротиву України Беларусь - наша зямля
КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 121
mod_vvisit_counter Учора 1887
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 121
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 19421