Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 

Афшор на Віргінскіх выспах звязаны з Шэйманам і Лукашэнкам Друк E-mail
07.07.2013 | 21:36 |
Афшор на Віргінскіх выспах звязаны з Шэйманам і ЛукашэнкамСляды кампаніі, зарэгістраванай у афшорнай зоне, прывялі да беларускага кіраўніка.

Наш сайт ужо паведамляў пра беларускія афшоры на Брытанскіх Віргінскіх выспах. У сярэдзіне чэрвеня Міжнародны кансорцыум журналістаў-даследчыкаў апублікаваў дадзеныя пра ўладальнікаў афшора і сярод іх рэдакцыя charter97.org выявіла 19 кампаній з беларускімі каранямі.

Адна з кампаній прыцягнула ўвагу журналістаў міжнароднага выдання Business New Europe (пераклад - charter97.org). Вынікі расследавання выдання пацвердзілі, што адзін з афшораў звязаны з набліжаным да сям'і Лукашэнкі алігархам. 

Гаворка ідзе пра кампанію «Interforest Corp», зарэгістраваную на жыхара Менска Аляксандра Мятлу. У Беларусі ён вядомы тым, што з'яўляецца дырэктарам дабрачыннага фонду дапамогі воінам-інтэрнацыяналістам «Памяць Афгана» і блізкім сябрам Віктара Шэймана.

Журналісты звязаліся з ім, і ён пацвердзіў, што фірма «Interforest Corp» зарэгістраваная па яго адрасе ў беларускай сталіцы, аднак растлумачыў, што гэта зрабілі «трэція асобы», а ён сам пра гэта раней не ведаў.

«Тым не менш, Аляксандр Мятла не з'яўляецца самастойным гульцом, а ўжо не ў першы раз выступае шырмай для беларускіх уладаў», - пішуць аўтары расследавання, нагадваючы пра ўдзел бізнесмена ў працэсе Віктара Шэймана супраць журналіста Сяргея Анісько ў 1999 годзе, які скончыўся закрыццём незалежнай газеты «Навіны».

Па дадзеных каталогу «Белдаведка», «Interforest Corp» звязаная з вядомай наваполацкай дрэваапрацоўчай кампаніяй СП «Інтэрфорэст», заснаванай ў 1999 годзе. Згодна з беларускім заканадаўствам, як у сумеснага прадпрыемства, у яе павінен быць замежны акцыянер. Журналістам у кампаніі заявілі, што ў яе ёсць інвестар з «Заходняй Еўропы», але адмовіліся назваць яго імя або краіну паходжання. Мятла заснаваў «Interforest Corp» усяго толькі за год да адкрыцця СП «Інтэрфорэст», што дае падставы меркаваць, што роля «замежнага інвестара» можа належаць афшору на Віргінскіх выспах.

Акцыянерам беларускага СП «Інтэрфорэст» з'яўляецца ТАА «Аўтаімпарт» і яго ўладальнік - адзін з самых багатых людзей у Беларусі наваполацкі бізнесмен Мікалай Варабей. Яго асноўны бізнес - пастаўка паліва праз ТАА «Інтэрсэрвіс». Кампанія ўжо каля 20 гадоў займаецца давальніцкай перапрацоўкай нафты на беларускіх НПЗ, у асноўным на «Нафтане» і пастаўляе яе на рынкі краін СНД і ЕЗ. «Інтэрсэрвіс» з'яўляецца самым буйным прыватным падаткаплацельшчыкам Наваполацка. Адносіны паміж прыватнай нафтавай кампаніяй і дзяржаўнымі НПЗ ужо неаднаразова выклікалі шмат пытанняў, у першую чаргу, звязаных з «растваральнікавым бізнесам».

Паводле ацэнак незалежных экспертаў, Мікалай Варабей уваходзіць у пяцёрку найбагацейшых людзей краіны з актывамі на суму звыш 2,5 мільярдаў даляраў.

«Аляксандр Мятла з'яўляецца блізкім сябрам Шэймана. Шэйман - кіраўніка справамі Лукашэнкі і яго прамы стаўленік. Знаходзячыся на гэтай пасадзе, ён фактычна кантралюе ўсе дзяржаўныя актывы. Няцяжка выказаць здагадку, што Шэйман выступаў у якасці «даху» для свайго сябра і дзейнічаў ад імя Лукашэнкі. Сувязь паміж Аляксандрам Мятлой, беларускім кіраўніком і яго заўхозам дазваляе казаць пра датычнасць беларускіх уладаў да махінацый у прыватным сектары эканомікі краіны», - робяць выснову аўтары даследавання.

Хартыя'97 
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

Всеукраїнська тижнева газета «Сіворщина»

Кнігі - поштай
 Народная Воля
ГУЛАГ - с фотокамерой по лагерям
Майдан - Пульс Громадянського Спротиву України Беларусь - наша зямля
КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 2411
mod_vvisit_counter Учора 1224
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 11081
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 14032