Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 

Пасол Аляксандр Сурыкаў выказаў здзіўленне. Заходняруская хвароба ў Беларусі Друк E-mail
24.12.2012 | 23:56 |
Пасол Аляксандр Сурыкаў выказаў здзіўленнеІгар МЕЛЬНІКАЎ

Пасол Аляксандр Сурыкаў выказаў здзіўленне тым, што ў Беларусі Вайну 1812 года не называюць «Айчыннай». Гэты пасыл расійскага чыноўніка зразумелы: ён прасоўвае  ідэі Крамля. Але ж у Беларусі ёсць і свае адэпты расійскай імперскасці, якія спрабуюць перапісаць гісторыю Беларусі.

Усенароднага партызанскага руху не было

Двухсотгадовыя ўгодкі Вайны 1812 года выклікалі значную актывізацыю «адэптаў» заходнерусізма ў Беларусі. Адзін з найбольш адыёзных дзяржаўных ідэолагаў, рэдактар часопіса «Беларуская думка» Вадзім Гігін у сваім блогу з выкарыстаннем даўно вядомых клішэ расійскай і савецкай гістарыяграфіі паспрабаваў абгрунтаваць, «айчынны» характар Вайны 1812 года. У яго допісе ізноў можна ўбачыць старую «казку» пра «усенародны партызанскі рух на Беларусі».

Варта аднак пазначыць, што большасць сучасных беларускіх і нават некаторыя расійскія гісторыкі даказалі, што ў Беларусі пад час руска-французскай вайны не было «усенароднага партызанскага руху». Так, былі выпадкі нападзенняў на французаў. Але беларускія сяляне таксама атакавалі і рускіх салдат, якія спрабуючы рэалізаваць расійскую тактыку выпаленай зямлі, знішчалі ўсе запасы, якія знаходзіліся ў «гістарычнай Літве». Пра гэта дарэчы засталося шмат успамінаў саміх расійскіх афіцэраў. Аднак імперскія «даследчыкі» не любяць узгадваць гэты гістарычны сюжет.

Ідэалагічныя штампы

Былы начальнік адзела па справах моладзі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Віцебска Андрэй Герашчанка, якога звольнілі з працы ў лістападзе 2011 года за антыбеларускія погляды, якія праявіліся ў выказваннях чыноўніка пра «штучнасць» беларускай мовы і нацыі, у адной са сваіх публікацый, называе «нацыяналістамі» беларускіх гісторыкаў, якія разглядаюць падзеі Вайны 1812-га менавіта з прабеларускіх пазіцый. Герашчанка, у след за расійскім паслом Сурыкавым, пазначае, што спроба даказаць тое, што Вайна 1812-га не мела ў Беларусі «айчыннага» характару, мае нібы аддаленую мэту - рэвізію падзей Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў.

Аднак гэта меркаванне Герашчанкі з'яўляецца звычайным ідэалагічным штампам. Гісторыя тых войн у беларускай гістарыяграфіі разглядаюцца асобна і важна, каб пры іх адзнаке ўлічваліся перш за ўсё беларуская складаючая дадзенай праблематыкі. Калі мы гаварым пра Вайну 1812 г., то сапраўды можам яе называць «Айчыннай», але ў дачыненні да этнічна расійскіх тэрыторый. Там, за Смаленскам, была і «усенародная партызанская барацьба», і масавы ўздым». Але якое гэта дачыненне мае да Беларусі? Аніякага. Гэта гісторыя Расіі.

Яшчэ адным «звольненым» з дзяржаўнай службы адыёзным заходнерускім «гісторыкам», з'яўляецца былы выкладчык Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Беларусі Мікалай Малішэўскі. У адной са сваіх апошніх публікацый на расійскім імперскім сайце «Рэгнум» былы дзяржаўны ідэолаг абрынуўся з крытыкай на вынікі Міжнароднай навуковай канфэрэнцыі, якая адбылася 23 лістапада 2012 года ў БДУ і на якой беларускія і замежныя даследчыкі амаль у адзін голас падкрэслілі, што Вайна 1812-га была страшным выпрабаваннем для Беларусі і значная колькасць жыхароў былога Вялікага Княства Літоўскага ў той «бітве імператараў» падтрымала Напалеона.

Дарэчы Малішэўскі характарызуючы падзеі 1812-га карыстаецца савецкай тэрміналогіяй, прынятай для апісання падзей Другой Сусветнай вайны. Так, людзі, якія змагаліся за Вялікае Княства Літоўскае ў 1812-м па Малішэўскаму з'яўляюцца «паліцаямі пры акупантах», «калабарантамі» і «здраднікамі».

Адной з віртуальных трыбун з якой вяшчаюць адэпты заходнерусізму ў Беларусі, з'яўляецца сайт «Заходняя Русь». Яго кіраўнік Ігар Зелянкоўскі заваліў Інстытут Гісторыі НАН Беларусі лістамі з патрабаваннем вярнуць тэрмін «айчынная» у беларускія падручнікі. Аднак, усе гэтыя спробы перапісаць гісторыю Беларусі, дзякуй Богу, безвыніковыя.

Галоўны аб'ект крытыкі - Польшча

Дарэчы гісторыя Вайны 1812-га - гэта не адзіны сюжэт з гісторыі Беларусі, які выклікае «абурэнне» з боку ідэолагаў заходнерусізма ў Беларусі. Галоўным аб'ектам іх крытыкі з'яўляецца заходняя суседка Беларусі - Польшча. Тут у ход ідуць розныя матывы. І спроба аб'явіць «польскімі» паўстанні 1794 года пад кіраўніцтвам ураджэнца Беларусі Тадэвуша Касцюшкі, і абвінавачанне «у спевах пад польскую дудку» змагара за беларускую нацыянальную ідэю Кастуся Каліноўскага і ўсхваленне царскіх стаўленікаў Суворава і Мураўёва, якія крывава «вярталі беларусаў у лона матухны Расіі».

Вялікую ўвагу адэпты заходнерусізма надаюць сумна вядомым лагерам для палонных чырвонаармейцаў пад час савецка-польскай вайны 1920 года. Гэта «антыКатынь» стала сваістым сімбалям «злачынстваў» Польшчы. Пры гэтым, беларускія адэпты заходнерусізма забываюць, што гэта тэма дасканала вывучана ў польскай гістарыяграфіі і польскія даследчыкі апублікавалі большасць дакументаў, якія даказваюць, што часцей за ўсё чырвонаармейцы паміралі ад голада і хвароб, а не растрэлаў і здзек з боку адміністрацыі лагероў.

Да гэтага трэба дадаць, што значная колькасць бальшавіцкіх ваенапалонных на працягу 1920-х гадоў была адпушчана. А вось пра польскіх ваенапалонных, захопленых бальшавікамі пад час той вайны (не путаць з ваенапалоннымі з верасня 1939-га) сённяшнія імперскія гісторыкі не любяць успамінаць. Насамрэч лёс большасці з іх да сённяшняга дня не вядомы.

Не забываюць сённяшнія прыхільнікі заходнерускай ідэі ў Беларусі і пра падзеі 17 верасня 1939-га. Большасць з іх выказванняў на гэтую тэму зводзяцца да абгрунтавання сталінскіх злачынтваў і падтрымкі «дальнабачнай» сталінскай палітыкі ў 1930-1940 гадах.

Значнай крытыцы з боку заходнерусаў падвергаецца дзяржаўная праграма «Замкі Беларусі». Рэалізуемыя ў яе межах праекты па аднаўленню архітэктурнай спадчыны нашай краіны прыхільнікі рускай імперскай палітыкі называць «аднаўленнем палацаў літоўска-польскай шляхты», паўтараючы старыя пастулаты рускай і савецкай прапаганды, якія адмаўлялі Беларусі яе еўрапейскае мінулае.

Не трэба недаацэньваць небяспеку

Не гледзячы на ўсю знешнюю маргінальнасць сённяшніх заходнерускіх «публіцыстаў», «гісторыкаў», «палітолагаў», якія дзейнічаюць у Беларусі, не трэба аднак недаацэньваць небяспеку якую прадстаўляе гэтая заходнеруская хвароба для беларускага грамадства. Безумоўна сучасная беларуская моладзь, якая мае доступ да розных сродкаў інфармацыі, разумее сэнс беларускасці, без залішняга труда зразумее, на што накіравана ўся гэта мперская дэмагогія.

Аднак людзі сярэдняга і старэйшага пакалення, якія яшчэ пітаюць нейкі сэнтымент да савецкага мінулага, могуць успрыняць брэдні заходнерусаў за «здаровы інтэрнацыяналізм» і «любоў да братняга ўсходняга суседа». Каб гэтага не адбылося беларускім даследчыкам: гісторыкам і публіцыстам трэба раскрываць праўду пра дзейнасць імперскіх ідэолагаў у Беларусі і папулярызаваць нацыянальную гісторыю ў нашым грамадстве.

Беларусам трэба ганарыцца сваім еўрапейскім мінулым. Старажытная беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае і краіна шматлікіх народаў - І Рэч Паспалітая былі па сутнасці мініправобразам сучаснага Еўразвязу. Абапіраючыся на гэтае мінулае мы зможам стаць сапраўнай паўнавартаснай еўрапейскай нацыяй.

крыніца: novychas.info
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

Всеукраїнська тижнева газета «Сіворщина»

Кнігі - поштай
 Народная Воля
ГУЛАГ - с фотокамерой по лагерям
Майдан - Пульс Громадянського Спротиву України Беларусь - наша зямля
КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 12
mod_vvisit_counter Учора 1601
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 14385
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 44302