Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 

Ня Быць Скотам Друк E-mail
20.09.2012 | 21:16 |
Сяржук Высоцкі на XXIV з’ездзе УНА-УНСОСяржук ВЫСОЦКІ, былы кіраўнік Беларускай партыі Свабоды, 05.09.2012

Мушу адразу сказаць, што мне не падабаецца гэты слоган «Ляпіса» з-за свайго лявацкага гучаньня. Такое сабе пратэставаньне пралетарскіх нізоў... Ідэалогія мёртванароджаная. Аднак прывёў яго я адмыслова, бо, як па мне - скіраваны ён перадусім не да беларускага народу, а да прадстаўнікоў рэжыму і афіцыйнай апазіцыі. І адных, і другіх пакуль назваць нацыянальнай элітай не выпадае. 

І адныя, і другія не адпавядаюць галоўнаму крытэру нацыянальнай эліты - не служаць беларускаму народу, ягоным нацыянальным інтарэсам. Ставіць інтарэсы нацыі вышэй уласных - гэта азначае быць прадстаўніком сапраўднай эліты. Абсалютная большасьць мясцовых палітычных гульцоў няздатная на гэта ў прынцыпе. 

Цяперашні расклад палітычнай сітуацыі ў краіне часта характарызуюць як "вярхі ня могуць і нізы ня могуць". Адбылася адносная стабілізацыя на расейскіх грошах пасьля леташняга дэфолту. Называючы пры гэтым дамінуючыя настроі - як "страх і апатыя"- робяць пэўную маніпуляцыю. Гэта няправільнае і ў цэлым прымітыўнае бачаньне. У адрозьненьне ад разумнікаў з афіцыйнай апазіцыі, большасьць беларусаў вымяраюць рэчаіснасьць не па лініі - скінуць Лукашэнку ці не. Людзі жывуць тут і цяпер, і прагнучы перамен, многія вельмі ўважліва прыглядаюцца навокал. Вось толькі глядзець ці ёсьць куды?

Нацыя - прыніжаная этнацыдам праўладных маскоўскіх халуёў. Адсутнасьць свабоды ламае душы, стварае невыносную атмасьферу хлусьні, прыніжанага існаваньня. Аднак грамадзяне думаюць пра заўтрашні дзень.

Не палітыкі, а простыя беларусы задаюцца пытаньнямі:

  • якім чынам можна зрынуць рэжым?
  • што можа быць пасьля сыходу правіцеля?
  • ці не ператворыцца Беларусь у другую Сірыю?
  • ці не раздушаць краіну чужынцы хаосам, і ці не разрабуюць алігархі?
  • якія мадэлі рэфармаваньня прапануюць розныя апазіцыйныя сілы?

Каб рушыць у бой супраць гэтай улады, якая можа пазбавіць кар'еры, даходаў, здароўя, свабоды - патрабуецца шмат дадатковых асьпектаў...

Разьвітваючыся з абрыдлай, але ўсё ж стабільнасьцю, чалавек мусіць бачыць яскравую альтэрнатыву, пэўную нацыянальную і надзейную сілу, якая не прадасьць. Сілу, што ня будзе поўзаць у нагах усходніх ці заходніх дабрадзеяў. Такія палітыкі і такія сілы, няхай і ў прыціснутым стане, у Беларусі ёсьць. Вось толькі сярод "тытульнай апазіцыі" такіх няма...

Бракуе інфармацыі, падвоеная блакада. Не стае моцнай незалежнай думкі. Чутно толькі дзяжурнае трызьненьне пра парушэньне правоў чалавека ды засільле бюракратыі. Адсутнасьць крытычнага аналізу спраў у апазіцыйным лагеры - гэта каньюнктура і цёмная местачковасьць зашораных людзей.

Ужо колькі разоў звычайныя патрыёты, шэраговыя байцы патрабавалі ад "тытульнай апазіцыі" даць сур'ёзныя, праўдзівыя адказы пра падзеі 19.12.2010 г.

  • Чаму выйшаў такі правал?
  • Чаму не было аховы акцыі?
  • Хто вінаваты ў падыгрываньні рэжыму?
  • Як магло стацца, што тыя, хто здавалі сяброў, хто падпісаў дакуманты пра супрацоўніцтва з КДБ, ізноў на чале?
  • Як магло здарыцца, што "стукачоў" узнагароджваюць прэміямі мужнасьці?

Творацца такія рэчы, і... поўнае маўчаньне. Хіба гэта ня скоцтва?..

Не любяць такой размовы і "тытульныя апазіцыйныя журналісты". Толькі абрыдлае намаўленьне пра "боязны беларускі народ", скаргі на жорсткасьць тыраніі. А самі вы, хлопцы, на што-небудзь здатныя, акром як судзіць уласны народ?!

1. Нацыянальная годнасьць насуперак законам стойла

Тыранія - жорсткая. А якой, уласна кажучы, можа быць тыранія?! Мяккая тыранія?! Дык гэта была б ужо не тыранія.

Парадаксальна, але факт - ад гэтай публікі няма нават памкненьня да аналізу, да пошуку новых рашэньняў, да крытычнага асэнсаваньня ўласных памылак. Ранейшыя ж нічым не абгрунтаваныя амбіцыі, грошы сумнеўнага паходжаньня, тое самае непагрэшнае павучаньне грамадзянаў краіны, як трэба жыць і каго падтрымоўваць. Такі ж лабізм мясцовых недапечаных правадыроў. Іхны катэгарычны апломб на ісьціну ў апошняй інстанцыі выклікае і сьмех і шок. Ва ўсім сьвеце так не настаўляюць людзей нават непадважальныя аўтарытэты - людзі, паклаўшыя ўсё жыцьцё на алтар свабоды. Вось, напрыклад, ва Ўкраіне зрэдку зьвяртаюцца да народу ветэраны АУН-УПА, ваяваўшыя са зброяй за незалежную Ўкраіну да канца 1950-ых гадоў, потым адсядзеўшыя па 20 гадоў у савецкіх лагерах. (У Літве - ветэраны Супраціву). Могуць казаць дысідэнты, таксама вёўшыя ідэйнае змаганьне за незалежнасьць і дэмакратыю ў сканаўшым Саюзе. Яны таксама сядзелі дзесяцігодзьдзямі, прайшлі савецкія канцлагеры і псіхушкі.

Але ў рэчаіснасьці, насуперак падлючай акупацыйнай расейскай прапагандзе - такія людзі надзвычай інтэлігентныя, выключна паважныя да іншых. Зрабіць папрок грамадству яны могуць у нейкай надзвычайнай сітуацыі, сто разоў узважыўшы. Так ветэраны УПА зьвярнуліся да народу супрацьстаяць кампаніі навязваньня другой, звычайна расейскай, афіцыйнай мовы, якую праводзіць Партыя Рэгіёнаў В.Януковіча.

Ёсьць такія людзі - годнасьць нацыі і ў Беларусі. Яне не выпінаюцца, не штурхаюць локцем іншадумцаў, не абражаюць сумленных людзей. Праўда, іхная думка не цікавіць мясцовы апазіцыйны бамонд (Дарэчы, у якой меры гэты бамонд беларускі? - тое яшчэ пытаньне...)

Вось вядомая журналістка верашчыць, як базарная баба, у бок апанента: "Гаўно, ушлёпак, недавумак", - і гэтак далей. Часам патрэбна быць катэгарычным і рэзкім, калі, напрыклад, ідзе гаворка пра здраду палітыкамі інтарэчаў нацыі, калі нахабы здзекуюцца над годнасьцю твайго народу. Але ж біць з усіх сілаў свайго патрыёта за слова крытыкі - хіба гэта ня скоцтва?

Зьявілася досыць спакойная, узважная ініцыятыва палкоўніка Барадача, а рэакцыя - тыповы ўзор паводзінаў стойла. Як гэта Барадач мог заявіць, што цяперашняя апазіцыя зьядаецца знутры карупцыяй, агентурай!.. І Някляеў, і Халіп, і Класкоўскі на чым сьвет мянцеляць афіцэра - прапановы ў палкоўніка «несваечасовыя, шкодныя». І "сьвісткі зялёныя" зьявіліся ў апазіцыянераў, каб зьняславіць крытычна думючага дзеяча. Але найбольш палкоўніку дасталося за «радыкалізм, недыпламатычнасьць» да «тытульнай апазіцыі». Маўляў, "расколвае апазіцыю".

Але што расколваць, шаноўныя?! Апазіцыя ў цяперашнім выглядзе - гэта нуль. Якая можа быць дыпламатычнасьць да людзей, давёўшых да такога стану?! Можа, ім кветкі дараваць за іхную бездарнасьць і крывадушнасьць?!

Ня ведаю добра палкоўніка, але добра бачная розьніца ў дыскурсе. Палітык мусіць найперш прапаноўваць, не рыкаць, а прапаноўваць. У дадзенай сітуацыі была выпакутаваная прапанова да аб'яднаньня. Мажліва, крыху наіўная. Але што ж тут такога страшнага, хлопцы?!

Такі самы падход стойла і да нашай сілы. Што б там хто не вярзеў, патэнцыял патрыятычных сіл вялізны. У тым якраз і праблема, бо ўсе, кожная палітычная скацінка, кожная чарговая кампанія намагаюцца паэксплуатаваць нацыянальныя сілы, пераманіць, перакупіць чарговы тузін даверлівых. На практыцы ідзе тупое перацягваньне ўжо знойдзеных, падрыхтаваных людзей. Ня хочацца важдзям шукаць прыхільнікаў, вучыць новых актывістаў. Таму гэта якраз "тытульная паразная апазіцыя" расколвае іншыя арганізацыі, душыць і падманвае патрыётаў, каб потым на чужым карку, на костках змагароў сьвяціцца ў промнях славы. Зноў жа да чарговага перадвыбарчага дзерыбану. Потым ўсё пачынаецца па колу зноў... Пасьля чарговага скупу маладых людзей тыя, пабыўшы з гэтай публікай, звычайна ўвогуле разьвітваюцца з палітыкай, губляючы ўсе ідэалы. Ім яшчэ хапае гнюсу кпіць у наш бок, да БПС, да нашых саюзнікаў: "ой, вас жа так мала, вас - свабодаўцаў - ня больш за 50 актывістаў", "у Астроўскага вузкае кола", "на службу БАПЦ у Менску ходзіць некалькі дзесяткаў чалавек"...

Пэўна, можна было б на шмат закрыць вочы, прабачыць бяссьледна зьніклыя мільёны заходняй падрымкі... Але гэта пры ўмове практычных вынікаў -сыходу аўтарытарнага прарасейскага рэжыму, усталяваньня рэальна незалежнай дэмакратычнай Беларусі (ці хаця б спыненьня этнацыду), пачатку нацыянальнага адраджэньня. Аднак у тым і справа, што няма і ня будзе аніякага прагрэсу пры цяперашніх апазіцыйных раскладах, пры такой хадзе спраў, пры такіх норавах у апазіцыі...

Народ чакае не разумнічаньня правінцыйнага разьліву, а цьвёрдых характараў, гатоўнасьці да рашучых дзеяньняў. Людзей вароціць ад стойла, што жыве па шкурніцкіх, карпаратыўных законах, труціць канкурэнтаў.

За стойлам няма праўды і ня будзе аніякіх перамог.

2. Апора на свой народ, на ўласныя сілы.

Рэкамендую прачытаць інтэрвю «Радыё Свабода» швецкага пілота Тумаса Мазэці, які зь мядзьведзікамі прыляцеў на драўляным самалёце. Людзі мужныя да адчаю, але Пазьняк досыць аб'ектыўна назваў іх «недавумкамі ды інфантыламі».

Аказваецца, арганізатары акцыі спадзяваліся, што «Расея адвернецца ад Беларусі». Несусьветны дыбілізм. Прагаварыўся пан Тумас, што акцыю аплаціла вядомая кампанія Total, зацікаўленая ў падобнага роду акцыях. Удзельнікі апошняй атрымалі шчодрую падтрымку. Калі ж карэспандэнт трапна заўважыў пра невымерную шкоду акцыі беларускаму народу, пра нявінна пацярпелых, рафінаваны змагар за правы асобы зрэзаў: "Беларусь - гэта Беларусь. Беларусы павінныя самі вырашаць свае праблемы".

Як гэта характэрызуе заходнюю «дапамогу» ў дэмакратыі.

Гэта асноўны лейтматыў цяперашняга нашага становішча. На Захадзе стае сумленных людзей, але няма ні глыбокага разуменьня, ні павагі да беларусаў. Кіруючыя сілы вырашаюць уласныя задачы - пашырэньне бізнэсу, інфармацыйная раскрутка, прыбытак капіталу. Расейскія шавінюгі ды лукашэнскія попкі лямантуюць пра нялюдскую каварнасьць ЦРУ, быццам арганізаваўшай арабскія рэвалюцыі. Аднак гэта адсталае бачаньне. Сьвет неймаверна хутка мяняецца. У XXI ст. асобныя суперкампаніі, зьбліжаныя з палітычнымі кланамі, замаўляюць рэвалюцыі, скідваюць правіцеляў. Часам гэта прыносіць незьлічоныя бядоты, але ідэалізму ў гэтых людзей менш за ўсё... Некаторыя з гэтых краін, пэўна, ужо ня будуць існаваць у ранейшых межах (напрыклад, падзеленая паміж трыма кланамі Лівія, трасе Егіпет, растаптаная Сірыя), але некаторыя кампаніі атрымалі фантастычныя кантракты. Натуральна, што народы нацярпеліся ад аўтарытарызму, але калі прыходзяць дзесяткі тысяч наёмнікаў-іншаземцаў, пра які народны пратэст можна казаць?..

Нельга дазваляць авантурыстам, інфантылам ды праплачаным марыянеткам эксьперыментаваць на беларускай зямлі.Тыранічны прамаскоўскі рэжым яны ня скінуць, а вось што прынясуць бяды, сумневу няма. Гэта не азначае сядзець,склаўшы рукі. Якраз наадварот - дзейнічаць, атакаваць, змагацца, але з Богам у душы і Нацыяй у сэрцы. Не дазваляць маніпуляваць сабой рознай пошасьці. Мець годнасьць быць верным свайму лідэру, не самаму заможнаму, не самаму раскручанаму, а свайму. Ня быць скотам - гэта не бадаць гаспадара, а найперш верыць, думаць, дзейнічаць. Дзейнічаць зь цьвёрдай верай у сваю Нацыю і ейнае прыроднае права быць гаспадаром на ўласнай Богам дадзенай зямлі. Дзейнічаць з глыбокай думкі, зь яснага бачаньня сваёй палітычнай стратэгіі, мэты і шляхоў будуецца нацыянальная сіла. З гэтага бастыёну мусіць дужэць здаровая нецярпімасьць да цёмных сілаў, да гвалтаўнікоў беларускай душы, да махляроў, якія хочуць гуляць на беларускім палітычным полі, але не бараніць нацыянальныя інтарэсы.

На нашых вачах разыгрываецца арабская драма, якая мусіць быць урокам. Для мяне пытаньняў не існуе ў сіле беларускага-літвінскага народу і здатнасьці генераваць новых волатаў. У гэтым заняпадзе старой апазіцыі існуе шанец для маладых патрыётаў урэшце вырасьці да нацыянальнай эліты. Як, дарэчы, такі шанец маюць беларускія афіцэры, многія чыноўнікі, інтэлігенцыя, прадстаўнікі іншых слаёў грамадства.

Уратаваць карабель беларускай дзяржаўнасьці падчас новай буры, не пасадзіць на мель і правесьці праз рыфы здолее толькі кагорта сапраўднай нацыянальнай эліты.

 

Беларуская партыя свабоды паводле be-x-old.wikipedia.org 
Беларуская партыя свабоды паводле  aljans.org

 

 

 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

Всеукраїнська тижнева газета «Сіворщина»

Кнігі - поштай
 Народная Воля
ГУЛАГ - с фотокамерой по лагерям
Майдан - Пульс Громадянського Спротиву України Беларусь - наша зямля
КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 641
mod_vvisit_counter Учора 1843
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 5232
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 19285