Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 

Прысяга на вернасць незалежнай Беларусі: 20 год таму (Відэа) Друк E-mail
08.09.2012 | 00:34 |
Прысяга на вернасць незалежнай Беларусі: 20 год таму 8 верасня Беларусь адзначае адно з самых вялікіх і ганаровых святаў - Дзень беларускай вайсковай славы. 

У гэты дзень 30-тысячнае войска ВКЛ, разграміла ўтрая большае па колькасці войска Маскоўскага княства. У гэты ж день, праз 478 год, беларускія вайскоўцы прынялі прысягу на вернасьць незалажнай Беларусі. Перамога ў гэтай бітве з'яўляецца самай вялікай у беларускай ратнай гісторыі., атрыманай без падтрымкі войскаў іншых дзяржаў. Упершыню ў гэтай бітве мы змаглі ўбачыць бел-чырвона-белыя сцягі конніцы Вялікага княства.

У гэты день, у Дзень Беларускай Вайсковай Славы, у 1992 годзе беларускія вайскоўцы прынялі прысягу на вернасьць Незалажнай Беларусі. Упершыню за дзесяцігодзьдзі, беларускія ваяры пакляліся на вернасьць Беларусі пад Нацыянальнымі Бел-Чырвона-Белымі сьцягамі і гярбамі Пагоня.

8 верасьня 1992 года — 12 кадравых афіцэраў і яшчэ каля 3 000 мужчынаў: афіцэраў і салдат запасу. прымаюць прысягу на вернасьць Беларусі на менскай плошчы Незалежнасьці. Акцыю праводзіць Беларускае згуртаваньне вайскоўцаў. "Цяпер цяжка сабе ўявіць значнасьць той падзеі, — распавядае адзін з заснавальнікаў і лідэраў БЗВ, цяперашні лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная грамада) Мікола Статкевіч. —Пасьля таго як высілкамі БЗВ, узімку 1992 году, беларускі парлямант прыняў закон аб стварэньні нацыянальнага беларускага войска, заставалася яшчэ адна пагроза. Да прысягі на вернасьць Беларусі былі прыведзеныя толькі шараговыя жаўнеры. Афіцэры, якія ўжо прыносілі прысягу, не мусілі рабіць гэтага паўторна. Адно толькі папярэдняя прысяга прыносілася Савецкаму Саюзу — такім чынам кадравы склад маладога беларускага войска меў юрыдычную падставу ў любы момант здрадзіць сваей краіне. Многія афіцэры нездарма ўхіляліся ад "перапрысягі". Пасьля здушэньня ГКЧП і развалу СССР у Рызе высьпела змова савецкіх афіцэраў, што мела на мэце ваенныя перавароты ў былых савецкіх рэспубліках, найперш у краінах Балтыі. Шматлікія беларускія афіцэры — расейцы па нацыянальнасьці калі не адкрыта падтрымлівалі змоўшчыкаў, то яўна вагаліся.

У гэтай сытуацыі БЗВ вырашыла самастойна правесьці публічную прысягу. Прымеркаваўшы дату — 8-га верасьня — да ўгодкаў Аршанскай бітвы, арганізатары сабралі людзей на плошчы Незалежнасьці. Нягледзячы на тое што міністр абароны Павел Казлоўскі напярэдадні прыгразіў звольніць усіх афіцэраў, якія возьмуць удзел у мерапрыемстве, 12 кадравікоў у вайсковай вопратцы і некалькі афіцэраў запасу не збаяліся прысягнуць ў той дзень Беларусі."

"12 афіцэраў, ведаючы, на што яны ідуць, надзелі парадную форму і выйшлі на плошчу. успамінае Мікалай Статкевіч. - Але там былі тысячы і тысячы мужчын, афіцэраў і салдат запасу, і яны прысягнуліся разам з намі. Сярод іх былі падпалкоўнік Мікола Бірукоў, палкоўнік Уладзімір Савянок, палкоўнік Уладзімір Барадач, маёр Міхаіл Варанецкі, палкоўнік Леанід Балвановіч, маёр Алесь Станкевіч. Акрамя таго, сярод гэтых тысяч людзей былі і кадравыя вайскоўцы. Былі дэпутаты парламента, быў цяперашні сакратар Савета бяспекі Беларусі Віктар Шэйман. Вынікам гэтай акцыі стала тое, што ўлада была змушаная адрэагаваць, і ўсё войска прыняло прысягу на вернасць Беларусі.

Мы вырашылі выкарыстаць адну з найбольш хвалебных дат у нашай гісторыі – гадавіну Аршанскай бітвы, – і заклікалі патрыётаў выйсці на плошчу Незалежнасці і прысягнуцца на вернасць роднай краіне. Дзякуючы гэтаму ўся краіна даведалася пра тое, што ў нашай гісторыі ёсць такія даты. Кожны з нас ганарыцца тым, што зрабіў".

statkevich.org
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

Всеукраїнська тижнева газета «Сіворщина»

Кнігі - поштай
 Народная Воля
ГУЛАГ - с фотокамерой по лагерям
Майдан - Пульс Громадянського Спротиву України Беларусь - наша зямля
КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1641
mod_vvisit_counter Учора 1720
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 8811
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 40678