Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 

«У нас дагэтуль ня ведаюць, што аж да 3 ліпеня Менск бамбілі „нашы“!» Друк E-mail
04.07.2012 | 22:03 |
Алесь Клышка
Алесь Клышка
Віталь СЯМАШКА

«Дагэтуль не магу глядзець фільмы пра вайну. Не хачу ўзгадваць. Я ня буду ўключаць радыё. Я нікуды не пайду. Не магу...»

Рэмарк пісаў, што на вайне столькі праўды, колькі людзей у ёй бралі ўдзел. Словы, якія прагучалі, - ад Ірыны Клышкі, роднай сястры паэта, дасьледчыка, кандыдата тэхнічных навук Алеся Клышкі.

Паўтысячным накладам выйшла ягоная кніга-працяг «Менская зямля. Сямейны архіў». Першая была надрукаваная 2 гады таму. Аўтар сам называе яе паэмай у лістах. Гэта ўспаміны сястры Ірыны, бацькоўская перапіска і ягоныя вершы пра часы нямецкай акупацыі. У «Менскай зямлі-2» Алесь Клышка заяўляе: Менск да 3 ліпеня ўшчэнт за 2 дні разбамбіла... савецкая авіяцыя. З-за гэтага сьцьвярджэньня чалавек, які ўсе 4 гады напісаньня быў бязьлітаснай хваробай прыкуты да крэсла, атрымлівае ананімныя тэлефанаваньні ад былых «сталінскіх сокалаў», якія...

Клышка: «Прачытаўшы пра зьнішчэньне Менску савецкімі войскамі і савецкай авіяцыяй, яны казалі, што такога не магло быць - „гэта антысаветчына, гэта парушае нашу любоў да Расеі і старэйшы брат ня мог малодшага так крыўдзіць". Але Сталін ведаў, што ў Менску немцаў няма, і калі запыталі ў яго, ці трэба рабіць бамбаваньне, ён даў каманду: „Усё роўна"...»

Карэспандэнт: «Чым жа вы можаце патлумачыць, што Сталін аддаў загад бамбардзіраваць „простых савецкіх людзей"?»

Клышка: «За колькі дзён да акупацыі Сталін даў тэлефонны званок першаму сакратару КПБ Панцеляймону Панамарэнку, ці пасьпелі ўсіх вывезьці зь Менску. Той адказаў - так, усіх вывезьлі, засталіся толькі тыя, хто хоча сустрэць хлебам-сольлю немцаў. Пад гэта трапіла і мая маці зь дзеткамі, і шмат садкоў, школ. Вазьміце гісторыю з доктарам Клумавым. Чаму ня вывезьлі яго хворых - эшалёнамі ж вывозілі! Мне пашчасьціла на інтэрвію з двума карэннымі менчукамі, якія сьведчылі, што жылі на рагу Карла Маркса, дзе была вядомая ювэлірная крама. На пэўны час зачынілі яе, каб намэнклятурныя жонкі ўсё скупілі, грузілі на машыны барахло сваё. А ў той жа час людзі не вывозіліся, большая частка засталася пад акупацыяй. Хто засталіся - „шпіёны, здраднікі"...»

Карэспандэнт: «Інакш кажучы, у 44-м савецкія самалёты бамбардзіравалі не менчукоў, а „ворагаў народа"?»

Клышка: «Безумоўна! Сталіну данесьлі, што Менск вольны, а была сплянаваная буйная авіяцыйная апэрацыя. Сталін сказаў - не адмяняць. Сёстры мае кажуць - „гарэла зямля". Мая сястра гэтыя два дні бамбаваньня ўзгадвае, як маці падушкамі заклала вокны, садзіла дзетачак у далёкі кут. Віселі ракеты ўначы, што як днём было - Менск увесь гарэў. А пасьля прыйшло 3 ліпеня, і яна распавядала, як у раёне плошчы Парыскай Камуны, дзе месьціцца зараз опэрны тэатар, на гэты масточак у Ніжнім горадзе выпаўзьлі савецкія танкі без апазнавальных знакаў...»

Аж да 3 ліпеня Менск бамбілі „нашы“З успамінаў Ірыны Клышкі ў «Менскай зямлі»:

«Мусіць, гэта былі разьведчыкі. Танкісты выскачылі на мост і стаялі. Думаюць, замініраваны мост ці не. А людзі - жыхары - выскачылі з боку сабора Пятра і Паўла. Падыходзяць асьцярожна да моста і чакаюць. Танкісты думаюць: што гэта за людзі? А гараджане разважаюць: можа, гэта немцы? І раптам высоўваецца зь люка галава: чорны твар і чырвоныя-чырвоныя вочы. Нейкія жудасныя людзі паказаліся з танка... Потым едзе другі танк. Спыніліся. Зь люкаў пачалі вылазіць вайскоўцы: адзін, другі, трэці. Усе чорныя, чырванавокія. І ўсе маладыя. І нехта ў іх пытаецца: вы хто, немцы? „Мы - рускія!" Але насьцярожанасьць не спыняецца. Потым нехта крычыць: „Дык гэта свае!" - „А вы хто?" - пытаюцца вайскоўцы. „А мы - менчукі!" І ўсе кінуліся абдымаць адзін аднаго...»

Карэспандэнт: «А тагачасныя менчукі ўсьведамлялі, што іх бамбавалі свае?»

Аж да 3 ліпеня Менск бамбілі „нашы“Клышка: «Не! Ніхто не задаваўся пытаньнем, і да каго было апэляваць?! Распавядалі адзінае, што калі было безуладзьдзе, людзі вельмі лёгка зводзілі рахункі адзін з адным са зброяй. Яшчэ цікава, што немцы пакінулі сваіх параненых. Сястра распавядала, што ў іх быў „свой" немец хворы, год пад 50. Яны яму насілі есьці і прыхоўвалі, не выдаючы савецкай уладзе, бо памяталі, калі былі ў галечы і голадзе, шмат хто зь іх дапамагаў харчамі ў акупацыі. Яны прыходзілі з торбачкамі - малыя дзеткі - і перад немцамі танцавалі. Немцы давалі цукеркі, поліўку. А для старэйшых дзяцей працавалі школкі, дзіцячыя садочкі. Кірмашы працавалі, заводы. У маёй маці Анастасіі Ёсіфаўны захаваліся разьліковыя рахункі па працы - ёй дапамаглі ўладкавацца, таму што калі б нехта выдаў, што яна дачка славутага рэвалюцыянэра Голубева і сама член партыі, жонка афіцэра, яны б яе расстралялі. Яны жылі каля Чырвонага касьцёла Сымона і Алены, і там жыў прафэсар Нікольскі - немцы схілялі адмысловых навукоўцаў на свой бок. Ён быў зьвязаны з партызанамі, а яго вучні працавалі ў камэндатуры. І па рэкамэндацыі яе ўзялі на хлебазавод. Гэта выратавала ад сьмерці. Дачцэ малодшай 7 гадочкаў, старэйшай - 9, а сыну - гадочак...»

З аўдыёзапісу «Менскай зямлі», зробленага ў студыі Радыё Свабода. Чытае аўтар.

«А за бядой ідзе бяда...
Як захварэла немаўля
і ціха стала паміраці...
Рашэньне тут прымае маці,
каб доктара ёй дзе знайсьці.
Час камэнданцкі - не прайсьці.

Патруль нямецкі справу знаў -
Без папярэджаньня страляў.
Пакорна стала на калені,
Падняўшы рукі, што зьнямелі.
Патруль нямецкі падабраў
І доктара ўсьлед прыслаў.

А той што мог, усё зрабіў,
І хлопчык родненькі ажыў.
Праз тры дні доктар сам прыйшоў -
Кватэру нашую знайшоў.
І толькі мовіў: „Матка гут".
Яшчэ каб дзень - „Кіндэр капут"...»

Як захварэла немаўля
і ціха стала паміраці...
Рашэньне тут прымае маці,
каб доктара ёй дзе знайсьці.
Час камэнданцкі - не прайсьці.
Патруль нямецкі справу знаў -
Без папярэджаньня страляў.

Пакорна стала на калені,
Падняўшы рукі, што зьнямелі.
Патруль нямецкі падабраў
І доктара ўсьлед прыслаў.

А той што мог, усё зрабіў,
І хлопчык родненькі ажыў.
Праз тры дні доктар сам прыйшоў -
Кватэру нашую знайшоў.
І толькі мовіў: „Матка гут".
Яшчэ каб дзень - „Кіндэр капут"...»

Аж да 3 ліпеня Менск бамбілі „нашы“
Сямейны

Алесь Клышка карыстаўся ня толькі ўспамінамі. Ён шмат гадоў працаваў у закрытых архівах музэю Вялікай Айчынай вайны, вывучыў багата дакумэнтаў.

Клышка: «Мы ня кажам, што немцы высакародныя - яны рабілі сваю справу зь нямецкай дакладнасьцю і пунктуальнасьцю, але ведалі, што тэатар опэры трэба пакінуць, на ніводзін храм бомба ня ўпала. Трэба быць аб'ектыўным - ня трэба сьпіхваць усё на адзін бок. У мяне быў час разглядзець дакумэнты музэю гісторыі ВАВ. Калі мне далі пакарыстацца картамі бамбаваньня люфтвафэ Менску, на іх адзначана кожнае падзеньне бомбы. Працавала шпіёнская сетка, і яны ведалі цудоўна, дзе пражывае намэнклятура, дзе месьцяцца вайскоўцы, знаходзяцца склады з боепрыпасамі. У першую чаргу - вораг! Да мяне трапілі здымкі нямецкага картографа - там цудоўна бачна, што жыльлёвыя раёны захаваліся. Жыцьцё пад акупацыяй распавёў у першай кнізе, а новую зрабіў па просьбе гледачоў на прэзэнтацыі майго фільму ў санаторыі „Азёрны" на Гарадзеншчыне. Там адпачываў чалавек, які ўзначальвае беларускую маскоўскую суполку - Андрэй Макагон. І ён сказаў, што ёсьць шмат людзей, якія там хочуць ведаць сапраўдную беларускую гісторыю, але добра не валодаюць беларускай мовай. І я выкарыстаў перапіску бацькоў пасьля вызваленьня Менску - дарэчы, яны тры з паловай гады ня ведалі лёс адно аднаго, і такія шчымлівыя лісты, што рэдкі дакумэнт. Сяргея Чыгрына, які рэдагаваў, я папрасіў не скарачаць лісты... »

Я пагутарыў зь вядомым слонімскім паэтам ды журналістам Сяргеем Чыгрыном.

Сяргей ЧыгрынЧыгрын: «Нас заўсёды вучылі ў школе, што калі немцы адступалі, усе нашы гарады яны панішчылі, паўзрывалі. Алесь Клышка ўпершыню паказаў вайну вачыма сваёй сям'і. Па ўспамінах яго сястры і адчуваецца, якое было жыцьцё падчас акупацыі і калі наступалі савецкія войскі. Мы па школе памятаем, як іх абдымаюць, але гэта ўсё ня так. Гэта Клышка пачаў - як выжылі гэтыя дзеці вайны, бо гэта было лета, а каб зіма?! Пасьля такіх бамбёжак хаты не ацяпляліся і зь ежы нічога немагчыма было знайсьці ў руінах. Захвалявала мяне тэма пісьмаў бацькі Клышкі, афіцэра з фронту - чыноўнікі не паважалі мясцовы люд, а ён піша, што прыеду і разьбяруся зь імі. І тыя ж чыноўнікі пабойваліся такіх лістоў, трымалі беларусаў у сталіцы...»

* * *

Як ужо казалася, паралельна з кнігамі ды іх аўдыёвэрсіяй Алесь Клышка стварыў аднайменнае поўнамэтражнае кіно, дзе выступіў аўтарам ды рэжысэрам.

Паралельна з кнігамі ды іх аўдыёвэрсіяй Алесь Клышка стварыў аднайменнае поўнамэтражнае кіноПрашу яго расказаць, як гэта адбылося.

Карэспандэнт: «На пачатку кінавэрсіі вы таксама назвалі яе кінапаэмай...»

Клышка: «Так, калі чалавек піша сваю гісторыю - піша паэму свайго жыцьця. Першы штуршок я атрымаў ад майго духоўнага брата інака Мікалая - паэта Зьніча....»

Карэспандэнт: «Які жыве 15 гадоў у Жыровіцкім манастыры і зь якім вы зрабілі некалькі кніг...»

Клышка: «Так, прысьвечаную будаўніцтву АЭС „Жыровіцкую пастараль" і падзеям 19 сьнежня ў Менску „Недаравальны тыдзень". І Мікола праслухаў аўдыёзапіс „Менскай зямлі", сказаў, што памятае тую вайну і „ўсё гэта бачу - зрабі відэашэраг пад гэтую паэму". А я калісьці зьвяртаўся да нашага архіву кінафотадакумэнтаў і адшукаў пра дзеда Голуба Ёсіфа Пятровіча. І я ім перадаў аўдыёзапіс паэмы, і яны сказалі: чым аддзячыць за гэтую ласку? Тут узьнікла Людміла Дубатоўка...»

Я зьвязаўся з Койданавам, дзе спадарыня Людміла працуе загадчыцай аддзелу ў архіве кінафотафонадакумэнтаў.

Карэспандэнт: «Кіно пабудавана цалкам, фактычна, на матэрыялах вашага кінафонду - гадзіны відэаматэрыялаў...»

Дубатоўка: «Мы працавалі з Алесем, калі ён казаў, што тут я хачу бачыць гэта, і мералі па хвілінах, колькі гэта будзе - дзясяткі гадзін. Сам фільм займае 40 хвілін, і Алесь сам разьлічваўся. Фільм такі першы, і вельмі добра атрымалася. Мой дзед адзін і другі загінулі - вайна таксама ў маім сэрцы...»

Аж да 3 ліпеня Менск бамбілі „нашы“Алесь Клышка працягвае: «Фільм зроблены на дабрачынныя ахвяраваньні. Я перадаў у гімназіі, школкі, таварыствы беларускай мовы. Большая частка выдаткаў легла на сям'ю - асобная роля маёй жонкі Сьвятланы, асабліва ў апошнія гады, калі абмежаваны ў руху і вымушаны шмат людзей прымаць у хаце. Не забываюць мяне і спартоўцы: калі пачыталі - „Хочам цябе, Алесь падтрымаць і выкупіць 100 асобнікаў". Падаравалі славутаму кіраўніку эўрапейскай фэдэрацыі Мішэлю Плаціні. Было вельмі прыемна - месяц таму раздаўся званок са Слонімскай гімназіі - яны пачыталі маю паэму і зрабілі навуковую працу. Я зьдзівіўся, як кранула сэрцы маладыя гэтая трагедыя - дзеткі напісалі апошнімі радочкамі, што гэта гарадзкі раманс...»

Тэлефаную ў Слонім да настаўніцы беларускай мовы гімназіі, спадарыні Ліі Шынковіч.

Карэспандэнт: «Я ведаю, што вашы гадаванцы параўналі „Новую зямлю" Якуба Коласа і „Менскую зямлю" Алеся Клышкі...»

Шынковіч: «Слог, рыфма ў яго ад „Новай зямлі". Мы назвалі навуковую працу так - „Ад „Новай зямлі" Коласа да „Менскай зямлі" Клышкі". Перш чым распачаць першую навуковую працу, трэба было сэрцам яе адчуць. І калі нам прывёз інак Мікалай аўдыёзапіс, мы праслухоўвалі, якая тэматыка ў Коласа і тут. Дзеці параўноўвалі, як гучаць пэўныя абзацы ў Коласа і Клышкі...»

Карэспандэнт: «Тут унутраная беларуская нязломнасьць - прайсьці праз жахі акупацыі і гароту пачатку века ў Коласа...»

Шынковіч: «Так, гэта загартоўвае!»

Я пытаюся ў спадара Алеся.

Карэспандэнт: «І ўсё-ткі коласаўская „Новая зямля" скончылася трагічнай „Менскай зямлёй". Міжволі задумваесься пра лёс Беларусі...»

Клышка: «Так, я казаў - дзетачкі, ну пачніце вывучаць гісторыю сваёй сям'і - а дзе ваш быў дзед падчас вайны ці прадзед? Ці якія былі ахвяры падчас калектывізацыі? І столькі вы знойдзеце доказаў, дакумэнтаў, а мо артэфактаў, калі пацягне чалавек туды нітачку! Будзе думаць - ага, дык было ж ВКЛ, і бывала такое, што і там знаходзілі свае карані! А калі чалавек адчувае повязь часу, адчувае сваю адказнасьць...»

Карэспандэнт: «Спадар Алесь, праз 68 год пасьля вайны - што вас рухала пісаць, рабіць кіно самаахвярна, да апошняй кроплі крыві?»

Клышка: «Віталь, вы сказалі - „да апошняй". Калі хвароба мяне падвяла да апошняй рысы жыцьця - інак Мікалай расказваў, што ў манастыры маліліся за мяне як за нябожчыка, - я схамянуўся і падумаў: каму патрэбны мае архівы, успаміны?! Я хуценька стаў занатоўваць кожны дзень кволай рукой. Самае галоўнае - каб чалавек вызначыў сваё прызначэньне перад шматпакутнай Беларусьсю. А калі я мянчук у трэцім пакаленьні - у мяне зьявіліся і дзеткі, і дарослыя ўнукі, яшчэ ў пазамінулым стагодзьдзі прыехаў мой дзед Голубеў з Брэст-Літоўска з бабкай Жышчынскай Марыяй Дзянісаўнай, у 1898-м прыехалі сюды Клышкі, у 1904-м нарадзіўся бацька, і я знайшоў у архівах Сьвята-Духава храма, як яго зарэгістравалі як менчука. Дык чым кіруецца чалавек?

Каб кожны з нас пакінуў памяць
і ўрэшце змог сабе уцяміць -
На ўсё жыцьцё не напасесься,
багацьцямі не зьберажэсься
і не прапусьціш праз раток
жыцьцёвых прысмакаў паток.
Прад гвалтам сьвету не схіліцца,
за ворагаў сваіх маліцца,
ісьці дарогаю абранай,
шлях вымяраць Хрыстовай ранай...»

Радыё Свабода
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

Всеукраїнська тижнева газета «Сіворщина»

Кнігі - поштай
 Народная Воля
ГУЛАГ - с фотокамерой по лагерям
Майдан - Пульс Громадянського Спротиву України Беларусь - наша зямля
КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 621
mod_vvisit_counter Учора 1220
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 3619
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 35486