Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 

Аляксандр МIЛIНКЕВIЧ: «Не трэба ўпадаць у істэрыю!» Друк E-mail
14.06.2012 | 16:08 |
Аляксандр МIЛIНКЕВIЧ: «Не трэба ўпадаць у істэрыю!» Аўтар: Марына Коктыш

Тэлефон калі і змаўкаў, то секунд на дзесяць. Больш за гадзіну старшыня Руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч адказваў на пытанні чытачоў "Народнай Волі". Даходзіла да кур'ёзаў. Паколькі было шмат званкоў і тэлефон "прамой лініі" амаль увесь час быў заняты, жыхарка Магілёва патэлефанавала на іншы рэдакцыйны нумар. І папрасіла запытаць у Мілінкевіча, дзе можна... запатэнтаваць вынаходку. 

На рэмарку, што, маўляў, пытанне хутчэй за ўсё не па адрасе, чытачка адказала: "Дык вы ж напісалі, што ён адкажа на любыя пытанні!" 

Якая карысць ад ценявога ўрада?

- Гэта Аляксандр Мікалаевіч Мельнікаў непакоіць з Гродна. Вы мне сімпатычны як палітык. Хачу спытаць: што вы думаеце наконт ідэі палкоўніка Барадача стварыць за мяжой ценявы ўрад?

- Я заўсёды зыходжу з пункту гледжання простых людзей. Ці патрэбна ім, каб апазіцыя за мяжой стварыла ўрад? Ці ў гэтым вырашэнне нашых праблем? Думаю, большасць людзей не зразумее гэтага і асудзіць. Скажуць, што паехалі за доўгім рублём. І я не веру ў магчымасць стварэння за мяжой супольнага ўрада. Але думаю, што нашы эмігранты маглі б шмат зрабіць для Беларусі.

Санкцыі павінны быць персанальнымі

- Вам тэлефануе Сяргей Мікалаевіч Новік з Рагачова. Я вось думаю: ці мэтазгодна ўвогуле змагацца з рэжымам Лукашэнкі? Мне здаецца, усім ясна, што гэты рэжым яшчэ гадоў на 20. І, на мой погляд, мы наўрад ці яго пераможам. Я сам з рабочай сям'і і добра ведаю настроі народа, які баіцца і ўлады, і міліцыянтаў, і нават самога сябе! Мне падаецца, трэба прасіць, каб еўрапейцы ўвялі самыя жорсткія санкцыі - можа, толькі тады нешта зменіцца.

- Магчыма, Лукашэнку і хацелася б кіраваць вечна, але людзі ўжо стаміліся ад створанай ім сістэмы. І я ведаю, што многія чыноўнікі гэта адчуваюць. І не выключана, што ў хуткім часе рэжым можа распачаць сур'ёзныя эканамічныя рэформы і палітычную лібералізацыю. Таму што іншым шляхам захаваць уладу будзе вельмі цяжка.

Што тычыцца жорсткіх санкцый, то яны не выпраўлялі сітуацыю і ў іншых краінах. У выпадку санкцый да Беларусі людзі, наадварот, могуць аб'яднацца вакол дыктатара, а апазіцыю абвінаваціць ва ўсіх праблемах. Я супраць шырокіх санкцый, але выступаю за кропкавыя, персанальныя санкцыі супраць тых, хто парушае закон. І я вам так скажу: трэба быць больш аптымістычным! Час дыктатур скончыўся. Свет мяняецца.

- Тады яшчэ адно пытанне. Мы баімся, каб Расія нас не з'ела. Спачатку ўтварылі Мытны саюз, а потым можа быць і аб'яднанне. І гэта будзе катастрофа!

- Тут я з вамі цалкам салідарны, бо Расія мае намер стварыць новы Савецкі Саюз - спачатку на эканамічнай аснове. І мы не будзем гаспадарамі на сваёй зямлі, калі расійскія алігархі выкупяць нашы прадпрыемствы. З Расіяй трэба сябраваць, гандляваць, але жыць павінен кожны ў сваім доме. Да таго ж Расія - краіна з моцным крыміналітэтам, там была бандыцкая прыватызацыя. І калі мы ўсе будзем катэгарычна супраць анексіі эканамічнай, то адстаім сваю краіну. Няма ў нас будучыні без незалежнасці. Перадусім Беларусь!

Дайте глотнуть воды!

- Звоню из Минска. Зовут меня Валентина Поликарповна. Вы уже отвечали в "Народной Воле" на вопрос по поводу качества питьевой воды. Хочу напомнить, что мы к вам тоже обращались по поводу Севастопольского парка и скважин. У нас строят дома, рестораны, и при этом уничтожаются скважины! Выходит, мало кого заботит чистота и безопасность воды...

- Это важная тема, и я в курсе этой проблемы. Однако вы поймите - я такой же гражданин, как и вы. Я, конечно, могу еще раз попытаться поднять эту проблему в СМИ, наше движение может оказать вам юридическую поддержку. Если знаете, чем еще могу помочь, - давайте встречаться, обсуждать.

Были бы у нас в Палате представителей реальные представители народа - можно было бы действовать через депутатов, а так... Нужны честные выборы и реально действующие депутаты. Тогда многие проблемы будет решать проще.

Может, все-таки импичмент?

- Меня, как и вас, зовут Александр. Как вы думаете, реально объявить президенту импичмент?

- Импичмент может объявить парламент. И во времена Верховного Совета эта процедура была возможной. Правда, в 1996 году из-за того, что некоторые депутаты отозвали свои подписи, он не сработал. Иначе мы с вами сейчас жили бы в совершенно другой Беларуси. А сегодняшний парламент (вы же сами понимаете) на импичмент не решится. Потому что нынешние депутаты - часть государственного аппарата. И пока нет в стране свободных выборов, импичмент нереален.

- Еще, пользуясь случаем,  хотел бы попросить "Народную Волю" напечатать сказку Корнея Чуковского "Тараканище". Вы даже не представляете, насколько это актуальное произведение!

- Передам редакции ваше пожелание. Сказки у нас пока доступны, так что каждый может перечитать при случае...

Равнение на Запад? Или на Россию?

- Добрый день! Меня вот что интересует: насколько я могу судить, большинство народа - за бойкот, а политики собираются участвовать в парламентских выборах. Люди хотят идти в ногу с Россией, а оппозиция смотрит в сторону Евросюза. Получается, политики не учитывают мнение народа?

- Лично я доверяю социологическим исследованиям зарегистрированного в Вильнюсе НИСЭПИ. И, согласно их данным, за бойкот в Беларуси сегодня выступает чуть более 10 процентов.

Кстати, радует, что, согласно соцопросам, за объединение с Россией выступает не так много людей. Белорусы выбирают суверенитет.

Міністр адукацыі Сяргей Маскевіч выкладаў фізіку па-беларуску

- З Гомельскай вобласці тэлефаную. Скажыце, вы выпісваеце "Народную Волю"?

- Выпісваем, чытаем і нават час ад часу распаўсюджваем на офісе!

- Тады вы ведеце, што апошнім часам у газеце з'яўляюцца публікацыі наконт стану беларускай мовы. У мяне да вас просьба - паразмаўляйце, калі ласка, з палітычнымі партыямі: чаму яны паўсюль лезуць, а моўнае пытанне абыходзяць бокам? Мова - гэта ж нацыянальны гонар!

- Я сам прыхільнік беларускай мовы, карыстаюся ёй кожны дзень. Дзеці нашы, што вучацца ў Польшчы, таксама. І я так скажу: за час улады Лукашэнкі колькасць беларускамоўных класаў у школах крытычна зменшылася. У свой час я быў віцэ-мэрам Гродна і адказваў у тым ліку за адукацыю і моўнае пытанне. І мы тады праводзілі беларусізацыю, пачынаючы з садкоў. І мелі поспех: да 1994 года ў горадзе ўжо было 75 працэнтаў беларускамоўных першых класаў! А потым не стала ніводнага. І гэта вынік працы цяперашняй улады. Я не хачу, каб вы падумалі, што я ўсю адказнасць перакладаю на чыноўнікаў. Іх віна - асноўная, але і мы таксама мусім рабіць тое, што ад нас залежыць, - напрыклад, часцей ужываць беларускую мову.

- Старшыня ТБМ спадар Трусаў часта хваліць міністра адукацыі. Але ж міністр проста душыць мову!

- Я добра ведаю і паважаю сённяшняга міністра адукацыі Сяргея Маскевіча. Мы разам з ім працавалі ў Гродзенскім універсітэце. І гэта быў адзін з прыхільнікаў вяртання беларускай мовы ва ўсе ўстановы! У нас тады нават на фізічным факультэце першыя шэсць семестраў фізіку выкладалі па-беларуску. І Маскевіч сам, дарэчы, адзін з першых пачаў чытаць лекцыі на роднай мове. Сёння, на жаль, ён найчасцей гаворыць па-руску...

- А можа, усё ж такі варта было б сабрацца ўсім партыям і зрабіць агульны зварот да народа з нагоды сітуацыі з беларускай мовай? Людзі павінны ведаць, што партыйныя лідары салідарны хаця б у нечым!

- Згодны: партыі маглі б рабіць больш у гэтым накірунку. Бо палітыкі часта засяроджваюцца на рэчах менш значных, чым адраджэнне мовы. Не будзе адраджэння мовы - будзе народ без душы.

Кто остановит лживых милиционеров?

- Очень часто в последнее время в судах выступают лжесвидетелями милицонеры. Составляете ли вы список этих непорядочных людей?

- Я за то, чтобы фиксировать такие случаи. И когда у нас будет настоящий независимый суд, когда в стране на самом деле будут чтить законы, этим людям придется ответить. Ненормально, когда из-за лживых свидетельских показаний сотрудников в форме людей бросают на нары. Вот недавно интеллигентнейший человек, ученый Алексей Пикулик сел за то, что якобы вышел из подъезда и начал орать матом. И сотрудники милиции это подтвердили!

У правозащитных организаций есть списки и судей, которые выносят подобные решения, и лжесвидетелей, и директоров предприятий, и ректоров вузов, увольняющих людей за гражданскую позицию. Придет момент, когда всем им придется ответить. И это не месть! Это справедливость! В Польше и сегодня еще идут суды по подобным преступлениям, которые совершались в 1980-х годах. Это воспитание общества и формирование основ правового государства.

Фальсификация выборов - тоже уголовное преступление, срока давности оно не имеет. И все члены избирательных комиссий, которые участвуют в фальсификации выборов, должны знать, что могут предстать перед судом. И тогда не получится спрятаться за фразу: "Мне приказали!.."

Супраць рэвалюцыі, але за змены

- Зямляк ваш тэлефануе з Азёр. Пытанне такое: ці адпавядае назва вашага Руху канкрэтным дзеянням?

- У нашай арганізацыі цяпер больш за тысячу чалавек. На сёння мы больш грамадская арганізацыя, чым палітычная. Наша галоўная задача - вяртанне Беларусі ў еўрапейскую сям'ю. У абласных гарадах маем сетку "Еўрапейскіх клубаў". Займаемся праеўрапейскай адукацыяй, у нас ёсць беларускія культурніцкія праграмы, інфармацыйныя, маладзёжныя. Разам з камітэтам "Салідарнасць" дапамагаем студэнтам, якіх выганяюць з універсітэтаў "за палітыку". Сем'ям тых, хто апынуўся за кратами за грамадзянскую пазіцыю. Робім усё, каб пра нас больш ведалі ў Еўропе.

Мы супраць крывавых рэвалюцый, але за сур'ёзныя змены ў краіне. Бо многія краіны, якія разам з намі былі ў Савецкім Саюзе, жывуць значна лепш за нас. Напрыклад, тыя ж эстонцы - у СССР у нас з імі быў практычна аднолькавы  ўзровень жыцця, а зараз у іх у тры-чатыры разы вышэй! Мы надта спазняемся з рэформамі, але ў гэтым таксама можна знайсці плюс: калі будзем разумнымі, то не паўторым памылак, зробленых у былых сацыялістычных краінах. Але рэформы краіне вельмі патрэбныя і ўжо большасць беларусаў гэта разумее.

Как попасть на прием к Валентину Сукало?

- Добрый день, вас беспокоит житель Барановичей Анатолий Николаевич Радионенко. Я проработал 19 лет главным архитектором города, был осужден по провокации, отсидел 3,5 года. Генпрокуратура вынесла протест на приговор. И вот я у разбитого корыта. К председателю Верховного суда Валентину Сукало никак не могу попасть на прием. Предварительной записи нет, я сажусь в день приема на первую электричку, приежаю в Верховный суд, а там записывают исключительно по телефону! Через полчаса дозвонишься с мобильного, а тебе в ответ: "Записи уже нет!" Абсурд! Может, вы что посоветуете, дело-то сфабриковано!

- А если письменно к Сукало обратиться?

- Обращался, бесполезно! Вместо Сукало ответы присылают его замы. Хотел бы подъехать к вам, чтобы не по телефону все обсудить.

- Хорошо. Хотя вопрос, конечно, непростой. Если бы я был во власти, министром или генпрокурором, наверное, мне было бы проще вам помочь. Но у нас есть юристы, так что созвонимся. Чем сможем - поможем.

Ішоў, паслізнуўся, зваліўся... гіпс

- Ірына Тукай з Брэста непакоіць. Распавядзіце, калі ласка, як ваша здароўе? Ці праўда, што за апошні час вам давялося перанесці некалькі аперацый?

- У красавіку меў вывіх і складаны пералом правага локця. Зрабілі сур'ёзную аперацыю ў 6-й мінскай клініцы. Дарэчы, і дактары, і медперсанал там проста выдатныя: прафесійныя і вельмі добразычлівыя. Вялікі ім дзякуй! І сёння яшчэ праходжу ў іх рэабілітацыю.

Як пражыць на пяць мільёнаў?

- Добры дзень! Мяне завуць Марына, з Мінска званю.

- Вельмі прыемна!

- Адкажыце, ці ходзіце вы па крамах? Колькі ў сярэднім грошай пакідаеце за адзін паход? У мяне меней за 200-300 тысяч не атрымліваецца. Вось скажыце: як жыць, калі заробак прыкладна 5 мільёнаў, а усё роўна на нейкія простыя рэчы (не пра брыльянты гаворка!) не хапае?

Пастаянна хаджу. Людзі пазнаюць, часта пытаюцца: "Ну, калі вы ўжо?" Ведаю, што беларусы заслужылі лепшае жыццё, бо працавітыя і адукаваныя. Яны цвёрда хочуць перамен. Краіне патрэбна стабільнае развіццё, а не вечная барацьба за "стабільнасць". Любы эксперт у Бруселі скажа, што калі б сёння выбіраць сярод былых савецкіх рэспублік чарговага прэтэндэнта на далучэнне да Еўрасаюза, то Беларусь была б наперадзе Украіны, Малдовы, Грузіі. Вось толькі з дыктатурай туды не бяруць. Каб жыць па-еўрапейску, нам трэба спачатку засвоіць, што адказнасць за заўтра ляжыць на кожным з нас...

Прыгоды апазіцыі на чыгунцы

- Маё імя Аляксей. Скажыце, ці сустракаліся вы з Саннікавым і Бандарэнкам пасля таго, як выйшлі з турмы?

- Сустракаліся і вельмі цёпла. Спрабуем дапамагаць ім у вырашэнні тых праблем, што яны маюць. Маем планы сумеснай працы.

- Што вы думаеце наконт прыгод апазіцыянераў на чыгунцы? Днямі Саннікава знялі з цягніка, да гэтага - Фядыніча і Бандарэнку. І як, па-вашаму, можна супрацьстаяць затрыманням людзей нібыта за нецэнзурную лаянку? Вось Дабравольскі напісаў ліст на імя міністра ўнутраных спраў і старшыні Вярхоўнага суда. Як думаеце, будзе ад гэтага толк ці гэта проста стрэл у пустэчу?

- Мяркую, што гэта псіхалагічныя атакі ўлады. Што рабіць? Па-першае, не ўпадаць у істэрыю. На вайне як на вайне. Па-другое, выкарыстоўваць усе магчымыя спосабы абароны, у тым ліку і звароты ў розныя інстанцыі.

Замест крэсла ва ўрадзе - месца ў турме

- З Гомеля званю, мяне завуць Ігар Манцэвіч. Скажыце, ці будуць члены Руху "За свабоду" ўдзельнічаць у парламенцкіх выбарах? І што можаце сказаць наконт дыскусіі, якая разгарнулся вакол рашэння прыхільнікаў Мікалая Статкевіча балатавацца ў Палату прадстаўнікоў?

- Выбары ў Беларусі будуць фарсам, пакуль улады не рэалізуюць просты прынцып: лічым галасы разам. Усе дэмакраты абсалютна згодныя: свабодных і справядлівых выбараў няма. А як яны вызначаць свой удзел у кампаніі, гэта іх справа. Я лічу, што для байкоту мы не маем дастаткова ўплыву ў грамадстве і рэсурсаў. Прыхільнікі байкоту з большага правядуць яго віртуальна за камп'ютарам або на канапе. Мы абавязаны паказаць людзям, што дэмакраты не зніклі, што ёсць альтэрнатыва сённяшняму рэжыму. А для гэтага трэба ўдзельнічаць у кампаніі, пажадана з яснымі ўмовамі.

- Каментуючы спрэчкі пра выбары, вы заўважылі: "Спрэчкі ідуць аб тым, што абсалютна нецікава людзям. Людзі жывуць абсалютна іншым жыццём, нават зацікаўленыя палітычнымі праблемамі". А што сёння найбольш хвалюе людзей? Эканоміка? Заробкі? Жыллё?

- Людзей перш за ўсё цікавяць іх сем'і, зарплаты, кошты, перспектывы адукацыі і працы дзяцей. Дарэчы і ў цывілізаваных краінах яны найчасцей заклапочаны тым жа. Іншая справа - у іх ёсць там права выбару ўлады, якая і павінна клапаціцца аб вырашэнні згаданых праблем.

- І яшчэ пытанне: як думаеце, чаму пасля прэзідэнцкіх выбараў, у якіх вы бралі ўдзел (калі не памыляюся, гэта быў 2006 год), вам не прапанавалі пасаду ва ўрадзе?

- У нас гэта не ў модзе. Часцей прапануецца месца ў турме. За часы аўтарытарызму там пабывалі дзевяць з 13 зарэгістраваных прэтэндэнтаў на найвышэйшую дзяржаўную пасаду.

- Вас вітае Ірына Андрэева з Мінска. Мяне цікавіць, калі апошні раз вы сустракаліся з прадстаўнікамі ўлады і абмяркоўвалі рэчаіснасць? Альбо лічыце, што такія сустрэчы непатрэбныя і немагчымыя ў цяперашні час?

- Я стала сустракаюся з людзьмі з улады. Там шмат годных прафесійных спецыялістаў. Маю шмат асабістых кантактаў, усё ж такі шэсць гадоў працы ў Гродзенскім гарвыканкаме. Гэта і мне вельмі карысна, і ім, думаю, таксама. Шкада, што страх у чыноўнікаў яшчэ большы, чым у простых людзей. Запалоханасць - адна з прычын частковага паралічу лукашэнкаўскай вертыкалі.

Штрафныя санкцыі

- Рада вас чуць, Аляксандр Уладзіміравіч! Распавядзіце, калі ласка, чым скончылася ваша гісторыя з падатковай інспекцыяй? Калі не памыляюся, у падаткавікоў узніклі пытанні па вашых расходах, і гаворка ішла пра вялікі штраф... Колькі далі?

- Больш за 6 мільёнаў рублёў...

- І яшчэ пытанне: як з вамі можна сустрэцца? Дайце, калі ласка, нейкія кантакты, каб можна было звязацца і папярэдне дамовіцца?

- Няма праблем, запісвайце кантакты Руху "За Свабоду" ў Мінску:

тэлефон 280-88-63, мэйл:  Гэты e-mail абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вашым браўзэры павінна быць уключаная падтрымка Java-script . Звяртайцеся!

Народная Воля  
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

Всеукраїнська тижнева газета «Сіворщина»

Кнігі - поштай
 Народная Воля
ГУЛАГ - с фотокамерой по лагерям
Майдан - Пульс Громадянського Спротиву України Беларусь - наша зямля
КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1044
mod_vvisit_counter Учора 1518
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 7153
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 21206