Адкрыты ліст старшыні
нацыянальнай БЕЛТЭЛЕРАДЫЁКАМПАНІІ Г. Б. Давыдзьку
Першы канал БЕЛТЭЛЕРАДЫЁКАМПАНІІ арганізаваў дзяржаўную
прапагандысцкую падтрымку палавой стыхіі ў краіне: 18 мая гэтага года пасля 23
гадзін акурат была паказана раскошная праграма "Не только женщина знает", пранікнёная спагадай да гомасексуалаў, з
усхваленнем іх чалавечай годнасці, - пры ўдзеле аднаго з герояў, суб'екта ў
жаночым уборы, знешне падобнага да кікімары.
Галоўным натхняльнікам па-наватарску смелага дыспуту на блакітным экране варта лічыць Вас, старшыню тэлерадыёкампаніі, паколькі перад гэтым Вы неаднойчы выходзілі на публіку з заявамі аб легалізацыі прастытуцыі і "лёгкіх" наркотыкаў (http://telegraf.by/2012/01/persona-gennadii-davidko-predatelei-ya-na-televidenie-ne-pozovu). Вось дух Вашых заяў: «Я стойкий сторонник легализации». А ўласна, чаму?
Вы - тлумачыце як спакусу: «К примеру, 6% бюджета Нидерландов - доход от легализации проституции. Представьте себе, что такое 6% от бюджета Нидерландов. Это серьезные деньги, которые могут идти и на социальные нужды в том числе».
У іншым месцы Ваша меркаванне гучыць яшчэ больш акрэслена: "Проституцию нужно легализовать, чтобы женщины-проститутки приносили доход в казну, а не питали своим трудом теневую экономику и преступность". У Вас ужо і аднадумцы знаходзяцца. Сярод чыноўнікаў. Намеснік міністра спорту і турызму Чэслаў Шульга ў інтэрвью каналу «РТР-Беларусь» прыхільна выказаўся за развіццё секс-паслуг на турыстычных маршрутах Беларусі, маўляў, саромецца тут няварта, «гэта тое, што, да прыкладу, запатрабавана ў Даніі».
Даруйце, але ж застаюцца сумненні: ці не занадта навязліва гэтакі выбітны нацыянальны інтэлігент і дзеяч культуры як Вы пачынае заклікаць улады пераймаць на Захадзе лад жыцця і мараль па тамтэйшых "стандартах"? Не сакрэт, шаноўны, што гэтым самым мы толькі спрыяем занядбанню і развалу нашай пракаветнай культуры, а калі больш канкрэтна - яе вывераных стагоддзямі нормаў людскасці, прынцыпаў этыкі і хараства. Мяркую, што Ваш учынак дарэмны, нават калі Вы разлічваеце атрымаць ад сваіх паслуг у прадажным свеце нейкія выгоды, скажам, дадатковыя крыніцы фінансавай падтрымкі сваёй установы... Еўропа ж таксама развівае сваю эканоміку, адно не скрозь з дапамогай бардэляў - іх у большасці краін пакуль проста няма. Дадам, што калі б у нас нават і з'явілася ініцыяваная Вамі легальная прастытуцыя, то нелегальнай у грамадстве не паменшала б, як і "зацененай эканомікі", пра якую Вы згадваеце. У Аўстрыі, напрыклад, абсалютная большасць прастытутак, якія прыехалі з Усходняй Еўропы, працуюць у публічных дамах нелегальна. Так што якраз наадварот - ад рэалізацыі Вашых прапаноў узрасце культ пабочнага ды паталагічнага сексу і толькі! Яшчэ скажу: заклікаць дзяржаву ў напружаныя моманты для яе эканомікі выступіць у ролі сутэнёра, каб афіцыйна папаўняць свой бюджэт праз інтымную "працу жанчын" у дамах з чырвонымі ліхтарамі - ці не правакацыя з вашага боку? Калі не - то як тады разумець гэтакі, стрымана кажучы, паварот у Вашай свядомасці? Больш за тое, як гэта стасуецца з Вашай асветніцкай і акцёрскай працай у тэатры і кіно? Бо, аддаю належнае: у грамадскай свядомасці Вы ўсё яшчэ застаяцеся асобай з кагорты купалаўцаў, чым Вы і самі, напэўна, ганарыцеся... Драма, як бачыце! Драма, вартая таксама тэатральных падмосткаў. Але ж тэма гандлю жаночым целам выступае тут адно толькі прэлюдыяй перад тым "тэлеспектаклем", пастаўленым БТ пад замружанай назвай "Не только женщина знает", пра аднаполыя зносіны і шлюбы.
Гомасексуалізм - сур'ёзная анамальная з'ява; яна вядома даўно і рознымі народамі ўспрымаецца пераважна як адхіленне ад устойліва фізіялагічных і, вядома ж, маральных паводзін чалавека дзеля ўтаймавання заўзятых, не тут кажучы, быдлячых пачуццяў. Цікава, што паталагічная схільнасць да аднаполых уцех практычна не назіраецца ў жывёльным свеце, а толькі ў чалавечага статку, прычым, найбольш у часы таталітарнага крызісу ў грамадстве. Таму мне нават прыкра за недакладна ўжытае слова "быдлячых» - скоцкіх, бачыце, праяў, як што быдла да нашай распусты, а тым больш да яе шырокай прапаганды ніякіх адносін не мае.
Ну, што ж, я ўсведамляю, што сексапаталогія "чалавека разумнага" часта носіць характар хваробы, якую амаль немагчыма лячыць. Тым не менш аднаполыя шлюбы абражаюць як чалавечую істоту, так і прыроду-матухну.
Мімаходзь не лішнім будзе зазначыць пра моладзь. Штосьці праз меру паказное, не па-людску вывернутае, бессаромнае ўкаранілася ў звычках моладзі. Моцныя пажадлівыя абдымкі, заўзятыя пацалункі ў грамадскім транспарце, на прыпынках, у любых людных месцах - усё гэта ў апошні час стала пошасцю і носіць характар эпідэміі. А пачалося, няйначай, з рушэння традыцыйнай маралі і, так бы мовіць, культурнага табуявання ў грамадстве. Мне даводзілася бываць у розных краінах Захаду і Усходу, і, праўду казаць, нічога падобнага ў сваёй знарочыстасці, у паказусе, нястрыманасці я там не бачыў. Не думаю, што тут мы назіраем выяўленне небывалай раней закаханасці... Хутчэй у вока прэ пажадлівасць як перадумова выпадковых уцех з выкарыстаннем жаночага цела.
Пра моладзь, аднак, тут - аўтарскае адступленне; яно амаль не стасуецца з гомікамі, хоць і малюе ўвогуле сацыяльна-этычны, псіхалагічна расслаблены ды пачуццёва-эратычны план у жыццёвым прасцягу.
А ў названай вышэй праграме пра гомасексуалаў - у гэтым спектаклі, клапатліва і хораша пастаўленым у падначаленай Вам, Генадзь Браніслававіч, нацыянальнай Белтэлерадыёкампаніі, - быў ужыты прыём апытання публікі на вуліцы. Людзі адказвалі (кожны сам за сябе), як ён ставіцца да нетрадыцыйнай "любові", да аднаполых "шлюбаў", - большасць адмоўна, частка - абыякава, некаторыя «если им приятно - пусть!» Ніхто ў сваіх хапатлівых экспромтах не паспрабаваў адказаць, як паўплываюць аднаполыя шлюбы на грамадзянскую супольнасць, калі праз СМІ і асабліва ТВ-каналы будзе прышчапляцца людзям маральна-паталагічная разбэшчанасць. У Расіі ўжо зразумелі, што распаўсюджванню гомасексуалізму па ўсёй разлеглай краіне пасадзейнічалі СМІ. І не дзіва!
Падобныя шлюбы проста мяняюць структуру грамадства, памнажаюць эгацэнтрызм, змяншаюць нараджэнне дзяцей, спрыяюць распаўсюджванню СНІДу. І паказальна, што яшчэ ў ХIII стагоддзі рымскі багаслоў і філосаф Тамаш Аквінскі прымаў як належнае і дабратворнае -натуральныя шлюбы; у іх захоўвалася інтымнасць адносін паміж мужам і жонкай, заснаваная на іхнім духоўным і інтэлектуальным адзінстве, што ў сваю чаргу абумаўлівала схільнасць да сталай вернасці ў пары. У маральнасці звычайных шлюбаў паміж мужчынам і жанчынай быў добры падмурак, які бачыўся як «галоўнае зямное дабро чалавека», што не дазваляла знябыцца чалавечаму роду. Менавіта гэтакае ўяўленне пра дабро і адпаведнасць людскасці шлюбаў гістарычна склалася ў беларускім грамадстве, якое паспяхова развівалася. Іншае, бадай, ішло ад д'ябла. І Святы Тамаш Аквінскі разам з тым недвухсэнсоўна выступаў за маральныя прадпісанні, дзеля рэгулявання сексуальнасці і забароны некаторых форм сексуальных адносін, акурат тых, якія зусім не накіраваныя на дасягненне пералічаных вышэй даброт, а хутчэй - да бязладнага плоцевага задавальнення, што для грамадства зноў жа - благі знак і пошасць.
Тут мне акурат падвярнуўся яшчэ адзін нечаканы выхад на тэму. На форуме сайта «Мы - нацыя!» чытач, зайшоўшы праўда здалёку, - ад магчымага дыктату пры ўступленні ў СГА (ВТО) і пераходзе ўсёй маёмасьці, прамысловасці, фінансаў і зямлі ў рукі сусветнай алігархіі, напісаў: "Нам застанецца магчымасьць есьці іхняю штучную хрэнь пасля якой мужчына ўступае ў шлюб з другім самцом і тым самым праз нейкі час наогул вызваляе сваю тэрыторыю ад тутэйшых".
Мяркую, што сам па сабе вывад з паўценяў гэтай паталагічнай тэмы ў паласу асвятлення - дзеля прызнання грамадзянства за блакітнымі і лесьбіянкамі дый легалізацыі іх аднаполых шлюбаў - не могуць не нанесці сур'ёзнай шкоды беларускай супольнасці, бо з фізіялагічнымі, як і псіхічнымі, захворваннямі трэба лічыцца і прызнаваць за імі статус хваробы; а ўжо ўсё тое, чаго дамагаецца БТ (прызнаць іх за норму чалавечых паводзін, глядзець як на забаву, як на новую моду ў грамадстве), усё тое нельга не параўнаць з дамаганнем выпуску вар'ятаў на волю.
Вы, шаноўны і паважаны мной артыст Генадзь Браніслававіч, іграеце тут, з дазволу сказаць, не самую лепшую ролю, хоць Ваша мяккае сэрца і гатова ашчаслівіць гомасексуалістаў.
Кіраўніку ж дзяржаўнай БЕЛТЭЛЕРАДЫЁКАМПАНІІ, як на маю думку, у наш час патрэбна быць больш выспелым дзяржаўным мужам і па-грамадзянску - ну, хоць як, хоць на каліва мудрэйшым. Бо, апроч сваіх суб'ектыўных жаданняў, намыслаў і лібералізаваных пераконанняў «аўтарытарнага дэмакрата», якім Вы сябе абвясцілі, варта яшчэ кіравацца стратэгіяй развіцця грамадства і краіны, у якой жывеш.
Гэты ліст я скончу словамі Янкі Брыля: «Калі б беларуса п р ы м у с і ц ь быць беларусам, які б атрымаўся выдатны беларус!»
Давайце ж быць беларусамі, што значыць - самімі сабой.
Васіль Якавенка, пісьменнік
«Народная воля» №93-94 за 15 чэрвеня 2012 г.
Каб карыстацца гэтай формай Вы павінны мець наладжаны javascript...
''Цікава, што паталагічная схільнасць да аднаполых уцех практычна не назіраецца ў жывёльным свеце..''. Назіраецца і ў жывёльным свеце. Сам неаднойчы назіраў як трус-самец гвалтваў слабейшага самца ў клетцы, (пры адсутнасьці самкі.)Таксама назіраў, як маладыя быкі на адкормачным коплексе атакавалі ззаду слабейшага быка. Што датычыць людзей-пацукоў, то Махатма Ганді прамовіў : ''ЧАЛАВЕК НЕ МОЖА РАБІЦЬ ДАБРО Ў АДНОЙ СФЕРЫ СВАЙГО ЖЫЦЦЯ, КАЛІ РОБІЦЬ АГІДНАЕ Ў ДРУГОЙ СФЕРЫ. ЖЫЦЦЁ -- ГЭТА НЕДЗЯЛІМАЕ ЦЭЛАЕ.''
Напісаў Licvin, Дата 06/20/2012 Час 07:58
Licvin кажа: ДАВЫДЬКА прадаўся!.. А ён проста шкурник, это точно. Падению способствовало окружение таких же, как он, бездуховных деятелей при портфелях. Это уже знак беды для общества. Люди, мои сослуживцы в Москве, прочитавшие статью о предложении беларуских чиновников от культуры — в шоке! Никто не верит, что в Беларуси такое возможно! И много ли нужно ума, задаются вопросом... А действительно. Вдумайтесь уважаемые читатели, что предлагается целому народу: откиньте срам,поднимите девки юбки, платите налоги и вся недолга. А для мужчин ведь тоже есть вариант… Трахайтесь как ублюдки! Вот ведь как просто, не надо тратиться даже на учебу, заботится о культуре, духовности, если пойти на работу в подстил. Чего краше. Задрала подол, получила гонорар, поделилась с государством – спи и не хрюкай о своих потребностях больше. Да вот и представили бы эти чиновники своих жен, дочек, внучек в услужение такому заманчивому, как им кажется, бизнесу. А, слабо!..
Напісаў Міхайла, Хатняя старонка тут Дата 06/18/2012 Час 16:20
Нічога дзіўнага ў тым што Давыдзька прадаўся няма. Неяк я запытаў у аднаго свайго знаёмага, некалі ўплывовага вайсковага старшага афіцера: -- Чаму,Вы, маючы доступ да ўплывовых месц ва ўладзе, не пачалі рабіць сабе кар'еру.-- Ён адказаў з нейкай прыхаванай маркотай і тугой: -- Розная група крыві ў мяне і ў ''іх''. Таму тое, што робяць ліберасты па ўсяму свету, усюды аднолькава. Той хто не можа спяваць пад іхняю дудку, той высякаецца з іхніх суполкаў. Размыўшы наша грамадства і засраўшы мазгі нашай моладзі, ліберасты пачнуць у масавай колькасьці будаваць у нас шкодныя вытворчасьці, нішчыць лясы, сама сабой рэкламаваць лёгкія наркотыкі і прастытуцыю, а потым лакальныя вайсковыя канфлікты і войны, дзе будуць гінуць нашы дзеці і ўнукі. Таму Давыдзька -- гэта той пацук, які рыхтуе для сябе шлях уласнага выратавання, а дзеля таго, каб з'ехаць у абетованыя краіны, гэтага трэба назапасіць пэўную колькасьць замежных грошай. Упэўнены, што Давыдзька зараз актыўна вывучае ангельскую ці нямецкую мову... Блін, каб быў маладым, мабыць трэба было б запісвацца ў баевікі... Дарэчы, пацук, ён не можа быць ''Вы'', бо ён ''пацук''. Юры Станкевіч напісаў раман ''Любіць ноч -- права пацукоў''. Геніяльная назва. Ноч, Цьма, Зло, Саадамія, Здрада, Ашуканства, Махлярства... і прочае свінства -- гэта тое асяродзя дзе дзейнічаюць, жывуць і савакупляюцца пацукі. Няхай Гена не думае, што ён ацалея ў гэтай клаацы, рана ці позная яна, смярдзючая клаака, разбурыць і яго самаго!
Напісаў Licvin, Дата 06/18/2012 Час 13:53
Белорусы из России. Если бы не Ваша Василий Тимофеевич статья - век бы не поверил, что на моей Родине такое возможно... Бернард Шоу когда то сказал: 'Отвечать на глупость, есть величайшая глупость'. Но здесь уже не глупость, а пожалуй 'Программа злодейства' по отношению к своему государству и его народу. Это же сколько им заплатили за эту диверсию. Ну а если так, то и налог нужно тоже платить, только не валютой, а годами в местах определенных за такие деяния. А что бы не быть голословным, приведу последние предупреждения от представителей 'Высшего Разума' (Читайте Бога), что на вопрос кто спасется в случае приведения Апокалипсиса на Земле, ответ был самый доходчивый: 'ТВОРЦЫ'!!! То есть, те кто создает (созидает) настоящие творения, которые служат духовному процветанию людей. К этой категории относится и весь рабочий люд, создающий все необходимое для жизнедеятельности человека. Здесь уместно отметить еще одно обязательное предупреждение Высших: 'Алкоголики, наркоманы и развратники (К коим относятся эти чиновники) при переходе в мир иной, стадию 'Божьего суда' не проходят, так как подлежат полному раскодированию матрицы Души. Что эта за процедура, можно увидеть и представить в соответствие современному интелекту на картинах знаменитых художников и по ссылке http://www.spiritlessons.com/Documents/Pictures_from_the_PIT/Russian_Pictures_from_the_PIT.pdf. По пояснению Высших, сама процедура раскодирования заключается в отделение грязных наработок за все жизни от 'Божественного' в матрице Души, или если разъяснить примитивным образом: 'Очистить системную программу от мусора и заразы'. А в плане физиологического сравнения, было дополнение: 'Раскодирование, это как бы отрывать зараженные участки тела от живого, но без наркоза и на протяжении миллионов Земных лет...'. Душа то ведь создается Высшими на протяжении 9-ти космических лет, или по земному, 9 миллиардов лет. Поэтому так дорога для Бога каждая наша развивающаяся по его Замыслу душа!!! Некто скажет: 'Ну нагородил то...'. Как развиваемся духовно, так и излагаем. Простите, но хочется напомнить следующее: 'Незнание Законов - не освобождает от ответственности'. Это относится в первую очередь к Законам Мироздания'. Нет блата на Божьем суде, это следует учитывать всем чиновникам, чинящим на Земле беспредел. Спрос Божий не подлежит никакой апелляции и исполнение его решений обязательно, незамедлительно у неукоснительно для Всех! Дорогие Земляки! Содержите свою Душу в чистоте, и не допускайте к штурвалу управления Государством такие человекоподобные субстанции, призывающих Вас и ваших детей к разврату, а вместе с ними и давших им Рекомендацию и поручительство на замещение постов в Государственной власти. Долгих веков Вам в служении Высшему Разуму во благо своему народу и на процветание Беларуси! С уважением Соучредитель программы 'Разумный Образ Жизни' http://rwl.me/ М.М. Герциков
Напісаў Михайла, Хатняя старонка тут Дата 06/18/2012 Час 10:42
Артыкул 'Ці выпусцім мы вар'ятаў на волю?' змешчаны таксама на сайце Літкрытыка http://www.litkritika.by/categories/literatura/raznoe/kuda-podatsya.html з падачы і ў суправаджэнні разгорнутага каментара В.Новікава.
Напісаў VT, Хатняя старонка тут Дата 06/17/2012 Час 18:12
Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
Сяргей Панізьнік. "Сьцяг" Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой Сьцяг мой вольны, Сьцяг мой сьмелы, Сьцяг мой...
Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
Яўген Гучок 2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б) з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках. ...
Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...