Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 

Напарстачнікі Друк E-mail
22.05.2012 | 23:57 |
Святлана КАЛІНКІНАСвятлана КАЛІНКІНА 

Нядаўна журналісты выявілі дзіўную рэч: беларускія цукеркі  ў крамах Нью-Ёрка каштуюць значна танней, чым у мінскіх. Гэта пры тым, што іх трэба было давезці ажно праз акіян, заплаціць мытныя падаткі, разлічыцца з экспедытарамі, лагістамі, складамі і гэтак далей, і гэтак далей.

Як жа так? Чаму, да прыкладу, “Грыльяж у шакаладзе” гомельскага “Спартака” ў адным з самых дарагіх гарадоў свету каштуе 3 долары 99 цэнтаў (на нашы грошы 32 тысячы), а ў мінскім гіпермаркеце “Карона” гэткая ж каробка - 45.050 рублёў (5,6 долара). Што за клопат такі не пра свайго, а пра амерыканскага пакупніка, тым больш што заробкі ў амерыканцаў непараўнальна большыя за беларускія?.. Што гэта за эканамічныя законы такія, калі ажно ў Амерыку беларускай фабрыцы выгадна давезці цукеркі за 4 долары, а з Гомеля да Мінска — не. 

Раней мы чулі, што цэны ў Беларусі растуць, бо расце курс долара. Такая сітуацыя не радасная, але зразумелая. Праўда, цяпер трэба, каб тыя, хто пры ўладзе, адваротнае тлумачылі: чаму павялічваюцца лічбы на цэнніках, нават калі курс долара пайшоў уніз?

Так, спецыялісты Белстата параўналі цэны ў снежні мінулага года, калі адзін долар каштаваў 8360 беларускіх рублёў, і ў красавіку, калі курс наблізіўся да 8000. Высветлілася, што цэны жылі па сваіх законах.  Даражэлі нават элементарныя лекі айчыннай вытворчасці. Звычайныя вітаміны ў снежні каштавалі 1740 рублёў, у красавіку — 2340, упакоўка антыбіётыкаў вырасла ў кошце з 2290 рублёў да 3300, нават бінт каштаваў у снежні 2990, а стаў 3680 рублёў. Ну няўжо для гэтага бінта сярод зімы знайшлі партыю бавоўны новага ўраджаю?

Сказаць, што менавіта ў фармацыі склалася нейкая асаблівая сітуацыя, таму яе выпраўлялі ростам цэн, будзе няпраўдай. Бо даражэлі і айчынная мэбля, і веласіпеды, і газавыя пліты, і гадзіннікі... Ды амаль усё! Цяпер вось мяса — на 35%, хлеб і малако — на 10%. Можа, нам ужо зусім не есці, каб дзяржаве дагадзіць? Можа, перайсці на шчаўе? Дык не выключана, што ў адказ такія правілы збору таго шчаўя ўвядуць, так адрэгулююць, што ананасам трава падасца. Што-што, а гэта наша дзяржава ўмее!

Вось зараз з’явіліся на рынках першыя клубніцы. Беларускія — 60 тысяч за кілаграм, польскія — 30 тысяч. Паколькі яны вырошчваюцца ў паўднёва-заходніх раёнах, на мяжы з Польшчай, то, лічы, зямля адна і тая, клімат адзін і той, газ (у адрозненне ад Польшчы) мы купляем па цэнах, значна ніжэйшых за сусветныя, электраэнергія ў нас таннейшая, кошт угнаенняў меншы, заробкі і параўноўваць няма чаго...  Дык чаму на выхадзе нашы раннія клубніцы па кошце значна перакрываюць польскія нават з улікам таго, што за польскія яшчэ мытныя зборы аплачаны? Гэта ж які “талент” трэба мець, каб так гаспадарыць!

Але пра “талент” выпусціць прадукцыю чым найдаражэй высокае начальства памоўчвае. Яны іншую адгаворку знайшлі. Дзіўную і ніяк не зразумелую эканамістам. Але нешта ж гаварыць трэба.

Ва ўсім свеце вытворцы на ўсялякія хітрыкі ідуць, каб зазваць пакупнікоў і прадаць свайго тавару як найболей. А нам цвердзяць, што трэба павышаць цэны, каб суседзі ўсё не павывозілі. Абсурд! Няхай суседзі вязуць, ядуць, носяць беларускае! Толькі радавацца гэтаму трэба, толькі марыць пра гэта. Тым больш што на самай справе гэта беларусаў дзівяць цэнамі крамы Беластока і ўкраінскія кірмашы. А калі ў нас увогуле нічога таннейшага, чым у суседзяў, не будзе, то яны і ездзіць сюды не будуць. Навошта?

На сённяшні дзень ёсць, праўда, некалькі катэгорый тавараў, на якія беларускія цэны сапраўды значна ніжэйшыя, чым у суседзяў. Напрыклад, гэта так званае “сацыяльнае малако”. Толькі вось калі вы апошні раз яго бачылі ў нашых крамах?

Іншая сітуацыя з бензінам: ён на запраўках ёсць, і суседзяў па цэнах на паліва мы сапраўды не дагналі. Але ж бензін у нас і павінен быць дзешавейшым. Беларусь жа расійскую нафту без усялякіх экспартных падаткаў купляе, па “саюзнай ільгоце”. Ды і заробкі мы не такія людзям плацім, як тая ж Польшча ці Літва. Дык як жа наш бензін можа каштаваць на іхнім узроўні, чаму мы рот на іхнія цэннікі разяваем? У нашых НПЗ бензін на выхадзе проста абавязаны быць больш танным. А калі выраўноўваць кошты, то спачатку трэба выраўняць зарплаты. А то заробкі мізэрна падымаюцца, а цэны — галопам.

Модны сёння плач пра катастрафічны вываз нашай прадукцыі, які патрабуе імгненнага адказу ростам цэн, гэта, па большасці, лухта. Бо адначасова з гэтым плачам былі адменены ўсе абмежаванні на вываз з краіны беларускіх тавараў (акрамя паліва), і, наадварот, захоўваюцца абмежаванні на ўвоз. Калі ў нас усё такое якаснае і таннае, то чаму ўлада так клапоціцца, каб, крый Божа, ніхто не ўвёз лішні кілаграм украінскіх цукерак, ці польскіх каўбас, ці літоўскіх сыроў і не падарваў тым самым бізнес беларускіх вытворцаў?.. Таму і клапоцяцца, што не вытрымлівае беларуская прадукцыя канкурэнцыі з суседзямі. Задорага яе нам прадаюць.

Шчыра кажучы, усе гэтыя маніпуляцыі з цэнамі — гэта ўвогуле не эканоміка. Гэта свядомая палітыка па здзіранні трох шкур са свайго народа, бо ніякі іншы падобнага рабіць з сабой не дазволіць. Куплялі б амерыканцы беларускія цукеркі па цэнах, вышэйшых за ўкраінскія ці расійскія? Не! І нават да продажу не прынялі б цукеркі з “задзёртымі цэнамі”. А мы купляем. Бо ў нас іншага выйсця няма.

Такое адчуванне, што кіруюць беларускай сітуацыяй нейкія напарстачнікі. Ці так, ці гэтак, але ўсё роўна абдураць! І абавязкова пад словы пра клопат аб людзях, за які мы ўсе павінны быць вельмі ўдзячнымі. Толькі вельмі дорага беларусам гэты “клопат” абыходзіцца.

nv-online.info

 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

Всеукраїнська тижнева газета «Сіворщина»

Кнігі - поштай
 Народная Воля
ГУЛАГ - с фотокамерой по лагерям
Майдан - Пульс Громадянського Спротиву України Беларусь - наша зямля
КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 649
mod_vvisit_counter Учора 1843
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 5240
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 19293