Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 

Бог маўчаў Друк E-mail
13.05.2012 | 01:04 |
Достоевский: "Великорус, малорус, белорус — это все одно"У сваім штогадовым пасланьні да беларускага народу і Нацыянальнаму сходу Лукашэнка працытаваў твор Дастаеўскага, прыпісаўшы пісьменьніку ("геніальны пісацель праў") думкі ягонага героя. Пра тое, што стаіць за гэтай цытатай, разважае ў сваім блогу Сьвятлана Калінкіна.

Калі Лукашэнка стаў цытаваць Вялікага інквізытара з «Братоў Карамазавых», мне стала холадна. Здавалася, спрэчкі аб прыродзе дабра і зла - гэта ўжо нешта абстрактнае, фігура маўленьня.

Здавалася неймаверным, што ў хрысьціянскай краіне з самай высокай трыбуны нехта возьмецца цытаваць літаратурнага героя, вядомага тым, што ён аспрэчвае рацыю Хрыста, адмаўляе Бога, прызнаецца ў служэньні запаветам Д'ябла. Але такі чалавек знайшоўся.

«Няма для чалавека нічога больш невыноснага за свабоду». Лукашэнка вырашыў, што ён можа пахваліць за правільную думку вялікага Дастаеўскага. А насамрэч цытаваў Вялікага інквізытара, які кажа Хрысту: «Я не хачу любові тваёй, бо сам не люблю цябе».

Уласна, «Легенда пра Вялікага інквізытара» з «Братоў Карамазавых» - гэта маналёг. Маналёг чалавека, надзеленага ўсёй паўнатой улады, які раптам сустрэў Ісуса, што вярнуўся на зямлю. Ён палымяна даводзіць, што тыя тры спакусы, якімі д'ябал спакушаў яго ў пустыні (у хрысьціянстве гэта трактуецца як барацьба сілаў дабра і зла, у якой перамагае дабро), і ёсьць ісьціна, закон, па якім трэба жыць. Што трэба было браць дары д'ябла, а не адпрэчваць іх.

«Мы выправілі вычын твой... І людзі ўзрадаваліся, што іх зноў павялі, як статак...»

«Заўтра ж я асуджу і спалю цябе на вогнішчы, як найгоршага з ерэтыкоў, і той самы народ, які сёньня цалаваў твае ногі, ужо заўтра на адзін мой узмах кінецца падграбаць да твайго вогнішча вугольле».

«Ты хочаш ісьці ў сьвет і ідзеш з голымі рукамі зь нейкім абяцаньнем свабоды, якога яны, у прастаце сваёй і ў прыроджаным дзікунстве сваім, ня могуць і асэнсаваць, якога баяцца яны і жахаюцца, - бо нічога і ніколі не было для чалавека і для чалавечага грамадзтва больш невыноснага за свабоду».

«Ніякая навука ня дасьць ім хлеба, пакуль яны будуць заставацца свабоднымі, але скончыцца тым, што яны прынясуць сваю свабоду да ног нашых і скажуць нам: «Лепш занявольце нас, але накарміце нас».

«Яны заганныя і бунтаўнічыя, але пад канец яны стануць і паслухмянымі. Яны будуць глядзець на нас і будуць лічыць нас за багоў за тое, што мы, стаўшы на чале іх, пагадзіліся выносіць свабоду і над імі панаваць - так жудасна ім стане пад канец быць свабоднымі! Але мы скажам, што паслухмяныя табе і пануем у імя тваё. Мы іх абдурым зноў, бо цябе мы ўжо ня пусьцім да сябе».

«Мы ўзялі ад яго (д'ябла) Рым і кесараў меч і абвясьцілі толькі сябе царамі зямнымі, царамі адзінымі, хоць і дагэтуль не пасьпелі яшчэ давесьці нашай справы да поўнага заканчэньня. Але хто вінаваты? О, справа гэтая дагэтуль толькі ў пачатку, але яна пачалася. Доўга яшчэ чакаць завяршэньня яе, і яшчэ шмат выпакутуе зямля, але мы дасягнем і будзем кесарамі і тады ўжо падумаем пра сусьветнае шчасьце людзей...»

Карацей, пра героя, з прамовамі якога згодны Лукашэнка, усе ўсё зразумелі. Але як гэтая цытата магла зьявіцца ў ягоным пасланьні?

Ёсьць тры вэрсіі.

Першая вэрсія - пра двоечнікаў. Адзін чытаў вершы Васіля Быкава, але ніколі не чытаў Дастаеўскага, тым ня менш любіць бліснуць эрудыцыяй і лічыць дарэчным спасылацца на клясыкаў у сваіх пасланьнях.

А пасланьні пішуць такія самыя двоечнікі, у якіх унівэрсытэцкі курс літаратуры замацаваўся ў галаве мазаічна, па-за кантэкстам і пэрсанажамі. Такія могуць і Біблію працытаваць неяк так: «У Эвангельлі ад Лукі напісана: «Паклонісься д'яблу, і ўсё будзе тваё». А што там было далей, што на гэтую прапанову адказаў Хрыстос - яны ўжо і не запомнілі ...

Другая вэрсія - кансьпіралягічная. Шмат людзей пісалі тэкст пасланьня, шмат людзей чыталі і ўзгаднялі яго. Недурных людзей, з вышэйшай адукацыяй і вялікімі асабістымі бібліятэкамі. Складана ўявіць, што ўсе яны не знаёмыя з тэкстам, які Дастаеўскі лічыў найлепшым у сваёй творчасьці і які складае ўсяго пару дзясяткаў старонак (многія літаратуразнаўцы так і не зразумелі, чаму тэкст легенды Дастаеўскі уключыў усярэдзіну «Братоў Карамазавых», хоць яна самадастатковая і вартая быць асобным творам). Яе ў курсе літаратуры і вывучалі неяк асобна, таму складана не запомніць.

У сувязі з гэтым узьнікла вэрсія, што цытата зь Вялікага інквізытара, якую ўставілі ў тэкст, - гэта быў знак. Людзі «адтуль» нам, як здолелі, далі зразумець: «Яго вуснамі гаворыць зло. Надзеленае высокім санам зло, якое апісваў яшчэ Дастаеўскі». Праўда, калі гэта быў знак з самога сэрца прэзыдэнцкай Адміністрацыі, то што цяпер нам зь ім рабіць, як рэагаваць? Бо на царкву надзеі няма...

І трэцяя вэрсія. Лукашэнка азнаёміўся з тэорыяй Вялікага інквізытара і цалкам зь ёй згодны. І паверыўшы ў камплімэнты, што ён вышэйшы за Бога, гатовы пераконваць Хрыста ў сваёй, а не ягонай рацыі. У рацыі Д'ябла. «... Статак зноў зьбярэцца і зноў скорыцца, і ўжо раз назаўсёды. Тады мы дамо ім ціхае пакорлівае шчасьце, шчасьце нядужых істот, якімі яны і створаны. О, мы пераканаем іх, нарэшце, не ганарыцца, бо ты ўзьнёс іх і тым навучыў ганарыцца; дакажам ім, што яны слабасільныя, што яны толькі жалю вартыя дзеці, але што дзіцячае шчасьце саладзейшае за ўсякае іншае. Яны пачнуць глядзець на нас і туліцца да нас у страху, як птушаняты да квактухі. Яны будуць дзівіцца і жахацца намі і ганарыцца тым, што мы такія магутныя і такія разумныя, што маглі ўціхамірыць такі буяны тысячамільённы статак... Так, мы прымусім іх працаваць, але ў свабодныя ад працы гадзіны мы зладзім іх жыцьцё, як дзіцячую гульню, зь дзіцячымі песьнямі, хорам, зь нявіннымі скокамі... І ня будзе ў іх ніякіх ад нас таямніц... І яны будуць нам скарацца зь весялосьцю і радасьцю...»

Ня буду, аднак, злоўжываць цытатамі. Здыміце з паліцы «Братоў Карамазавых». Частка другая, кніга пятая, разьдзел пяты. (Маленькі!) Проста быццам з нас пісана. Пазнавальна да жаху. І страшна. Бо галоўнай задумкі Дастаеўскага я ўсё ж зразумець не магу. Хрыстос на працягу ўсёй прамовы інквізытара маўчаў. А пасьля пацалаваў і пайшоў. Да нас, да людзей.

Прабачыў?.. Пакуты мільёнаў людзей, якіх нехта надумаў ператварыць у статак, прабачыў?..

skalinkina.livejournal.com
 
« Папяр.   Наст. »

Каментар

Каб карыстацца гэтай формай Вы павінны мець наладжаны javascript...

Сальвадор Даль зазначыў: -- ''Я ненавіжу свабоду. Яна вымушае мяне рабіць выбар.''
Сапраўды так. Выбар часта бывае зрабіць вельмі нялёгка. Калі разумовы ўзровень чалавека ці грамадства невысокі, то выбар наогул рабіць цяжка. Між тым чалавек крочыць сваім шляхам на якім яму ўвесь час трэба рабіць выбар! Гэта тая самая даннасьць якую Бог даў чалавеку. Бо Богу патрэбна душа чалавека якая перадолела ўсе спакусы, цяжкасьці, пакуты...
Дарэчы заходняе грамадства выбіраючы сродак уздзеяння на неўгодных выбрала бамбардыроўкі Лівіі... выбрала саадамію, прыхватызацыю, прастытуцыю, педафілію... Выбрала тое аб чым Хрыстос напрамую забараніў у сваіх дзесяці Запавядзях. Гэта не Дастаеўскі...
«Няма для чалавека нічога больш невыноснага за свабоду». Быць свабодным не так проста. Каб стаць свабодным трэба выхаваць і ўдасканаліць сваю душу. Прыйсьці да Бога. Шмат хто з багатых на самай справе вельмі несвабодныя людзі. Для іх грошы стаяць на першым, другім і ўсіх астатніх месцах. Усё так, як і дзьве тысячы гадоў назад!

Напісаў Minak,
Дата 05/13/2012 Час 17:22

 1 
Старонка 1 з 1 ( 1 Каментар )

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (залагіньцеся)
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

Всеукраїнська тижнева газета «Сіворщина»

Кнігі - поштай
 Народная Воля
ГУЛАГ - с фотокамерой по лагерям
Майдан - Пульс Громадянського Спротиву України Беларусь - наша зямля
КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1084
mod_vvisit_counter Учора 1378
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 3832
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 17885