Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 

У Львове адбылася маштабная акцыя, прысвечаная ўгодкам Слуцкага збройнага чыну Друк E-mail
01.12.2011 | 00:10 |
Шэсце са сцягамТаццяна УЛАСЕНКА

27 лістапада 2011 года ў Львове адбылася маштабная акцыя, прысвечаная 91-м угодкам Слуцкага збройнага чыну, арганізаваная старшынёй Руху салідарнасці “Разам” Вячаславам Сіўчыкам, які пасля выбараў 2010 года вымушаны знаходзіцца ва Украіне.

Мерапрыемства пачалося ад самай раніцы ўшанаваннем памяці ўдзельніка паўстання 1863–1864 гадоў Сімона Шыдлоўскага на Лычакаўскіх могілках. Прадстаўнікі беларускай дэлегацыі разам з украінскімі сябрамі традыцыйна ўсклалі кветкі, запалілі знічкі, выступілі з ушанавальнай прамовай.

Працягнулася мерапрыемства канферэнцыяй, прысвечанай гістарычнай даце Слуцкага збройнага чыну. Да мерапрыемства далучыліся прадстаўнікі розных украінскіх партый разам з украінскімі дэпутатамі. Дэпутат львоўскай гарадской  Рады Тарас Семушчак прывітаў беларусаў і ў ходзе выступу падкрэсліў: “Беларусь сёння знаходзіцца у тым жа стане, у якім знаходзілася Украіна ў 90-х гадах найноўшай гісторыі. Так, вы маеце незалежную краіну, але, на жаль, вы не маеце нацыянальную краіну — тую краіну, за якую змагаліся і паміралі вашы народныя героі — слуцкія паўстанцы. І сёння на прыкладзе Беларусі мы, украінцы, бачым, што нельга дапускаць у краіне двухмоўя, нельга скіроўваць эканоміку сваёй краіны ў лапы лубянкаўскай Расіі. Нам з братамі-беларусамі неабходна выратоўваць свае нацыі, збудаваць Балта-Чарнаморскую супольнасць, якая стане для нас заслонай і ад азіяцкай Расіі, і ад краін Захаду. І Беларусь і Украіна сёння не маюць шчырых сяброў, а толькі тых, якія ажыццяўляюць свае інтарэсы на нашых землях. Затое мы маем агульных ворагаў, што робіць беларускі і ўкраінскі народ саюзнікамі”.

Намеснік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў распавёў: “Сёння беларусы адзначаюць Слуцкі збройны чын у вельмі цяжкай сітуацыі — на фоне рэпрэсій і вялікай колькасці палітвязняў. Гэта паказвае, што справа слуцкіх паўстанцаў не памерла, яна жыве і працягваецца ў нас, у тых людзях, якія пакутуюць за кратамі і змагаюцца за вольную Беларусь”. Ігар Лялькоў пералічыў для ўкраінскіх калег імёны 14 палітвязняў, ён таксама падкрэсліў: “Нядаўна на аднаго палітвязня стала яшчэ больш — гэта праваабаронца Алесь Бяляцкі, які быў асуджаны на чатыры з паловай гады. Сярод палітвязняў Беларусі таксама ёсць случчак — мужны чалавек і прынцыповы палітык Мікалай Статкевіч”, — працягнуў Лялькоў і перадаў слова запрошанаму на мерапрыемства брату Мікалая Статкевіча Аляксандру. Госць мерапрыемства падзякаваў грамадству за падтрымку палітвязняў і ў Беларусі, і ва Украіне. Ён распавёў пра стан здароўя Мікалая Статкевіча, пра ўціск яго ў турме і перадаў ад яго словы ўдзячнасці беларусам за падтрымку.

Старшыня Руху салідарнасці “Разам” Вячаслаў Сіўчык адзначыў: “Нашы акупанты заўсёды лічылі беларускіх герояў ворагамі. З гэтай прычыны прадстаўнікі ўлады не маюць намеру ўшаноўваць тых людзей, якія змагаліся за сваю краіну. Але ёсць спісы слуцкіх змагароў, якія падчас захопу бальшавікамі нашых тэрыторый бралі ў рукі зброю і ішлі на смерць. Нядаўна адышоў у лепшы свет слынны беларускі дзеяч, навуковец, гістарыёграф Анатоль Белы. Ён усталяваў у сваім прыватным музеі ў Старых Дарогах помнік, прысвечаны ўдзельнікам Слуцкага збройнага чыну. Спадар Анатоль марыў, каб падобны помнік быў усталяваны і ў Слуцку. Усё ж спадзяемся, што мара Анатоля Белага калі-небудзь спраўдзіцца, і ўсе героі Слуцкага паўстання будуць ушанаваны пайменна”.

 

Брат Мікалая Статкевіча Аляксандр разам з жонкай

Брат Мікалая Статкевіча Аляксандр разам з жонкай

Вялізны 9-ціметровы бел-чырвона-белы сцяг быў разгорнуты ля гарадской Ратушы Львова. На фоне нашай святыні вядомы беларускі бард і ветэран беларускага народнага руху Андрэй Мельнікаў выканаў улюбёныя беларусамі хіты — “Слуцкія палкі”, “Мой народ”, “Месяц лістапад”, “Гэта мы”, “Війско підзэмнэй цэркві”, “Аршанская бітва”, “Кветка-шыпшына” і іншыя, даўшы двухгадзінны імправізаваны канцэрт. Жыхары Львова, замежнікі падыходзілі да беларускіх дэлегатаў, пыталіся пра акцыю, падтрымлівалі на словах, падыходзячы да мікрафону і віталі беларусаў.

Яшчэ два дні таму ўкраінцы адзначылі дзень памяці ахвяр галадамору на Украіне, сёння яны прыйшлі падтрымаць беларускую акцыю

Яшчэ два дні таму ўкраінцы адзначылі дзень памяці ахвяр галадамору на Украіне, сёння яны прыйшлі падтрымаць беларускую акцыю

Image Каля помніка народнага пісьменніка Украіны Тараса Шаўчэнкі працягнулася беларускае мерапрыемства. Да помніка быў запрошаны капелан УНА-УНСО айцец Назарый. Ён прачытаў малітву ў гонар змагароў Слуцкага збройнага чыну. В. Сіўчык патлумачыў: “Беларускі і ўкраінскі народ шмат чым падобныя. Мы маем агульнага самага жорсткага ворага — крывавы расійскі імперыялізм. З другога боку — і беларусы і ўкраінцы маюць шмат герояў, якія змагаліся і гінулі за волю сваіх краінаў, за сваю нацыю. І ў нас, і ў вас любыя знакавыя падзеі не пачыналіся без малітвы. Слуцкія паўстанцы ішлі ў бой з малітваю, яны ішлі паміраць, каб жыла бацькаўшчына”. Пасля малітвы ля помніка Тараса Шаўчэнкі, а пасля ля помніка Сцяпана Бандэры выступілі вядомы ўкраінскі палітвязень, палітык, герой Украіны Юрый Шухевіч, дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Андрэй Парубій, намеснік старшыні беларускага цэнтру ў Львове Юрась Карэтнікаў, дэпутат львоўскай гарадской Рады Тарас Семушчак, прадстаўнікі ВО “Свобода” і іншых арганізацый. Дэпутат Андрэй Парубій адзначыў: “91 год таму беларусы змагаліся і гінулі за сваю незалежную рэспубліку, за сваю нацыю, у той жа час ва Украіне ў Халодным Яры ў перыяд з 1918 па 1922 гады ўкраінскія нацыяналісты вялі вызвольную барацьбу супраць бальшавікоў. У той час у нас быў адзіны вораг — бальшавіцкая Расія. Сёння і ва Украіне і ў Беларусі той жа вораг — імперская Расія. Мы салідарныя з беларускім народам, вітаем і шануем разам з імі беларускіх герояў”.

Заключным акордам мерапрыемства стала шэсце бел-чырвона-белага сцяга да помніка нацыянальнага героя Украіны Сцяпана Бандэры. Гістарычны беларускі сцяг пралунаў над безліччу Львоўскіх вулачак.

НОВЫ ЧАС
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

Всеукраїнська тижнева газета «Сіворщина»

Кнігі - поштай
 Народная Воля
ГУЛАГ - с фотокамерой по лагерям
Майдан - Пульс Громадянського Спротиву України Беларусь - наша зямля
КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 518
mod_vvisit_counter Учора 1674
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 12406
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 31096