У беларускім грамадска-рэлігійным цэнтры канадскага горада
Таронта 1-3 верасня праходзіла юбілейная, 30-я Сустрэча беларусаў Паўночнай
Амерыкі, арганізаваная Згуртаваннем беларусаў Канады (ЗБК) і
Беларуска-Амерыканскім Задзіночаннем (БАЗА). Сустрэчы беларусаў Паўночнай
Амерыкі адбываюцца кожныя два гады, пачынаючы ад 1952 года.
Паводле словаў старшыні ЗБК спадарыні Валянціны Шаўчэнка, Сустрэча прайшла паспяхова, усё запланаванае было зроблена. Як вынік дыскусій па круглых сталах былі прынятыя рэзалюцыі, якія падаем ніжэй.
Удзел у мерапрыемствах узяло больш за 70 чалавек. Часткова гэта былі тыя, хто і раней браў удзел у Сустрэчах, але было таксама і шмат новых удзельнікаў. Ва ўсіх, хто сабраўся на Сустрэчу, быў цудоўны настрой, панавала атмасфера яднання, а гэта, на думку спадарыні В.Шаўчэнка, надзвычай важна. Яна падкрэсліла, што Сустрэча беларусаў Паўночнай Амерыкі - гэта не з'езд нейкіх арганізацый, а перш за ўсё сустрэча беларусаў, незалежна ад таго, належаць яны да нейкіх суполак або не. Сюды прыходзяць усе, хто зацікаўлены. "Вядома, - гаворыць сп. Валянціна, - мы спадзяемся, што потым яны захочуць далучыцца да нашых арганізацыяў, але гэта мусіць быць уласным выбарам кожнага".
Пасля малітвы за беларускі народ Сустрэчу адкрыла старшыня ЗБК спадарыня Валянціна Шаўчэнка. З вітальнымі словамі да ўдзельнікаў Сустрэчы выступілі: старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі спадарыня Івонка Сурвілла, старшыня Галоўнай Управы Беларуска-Амерыканскага Задзіночання спадарыня Ганна Сурмач, старшыня Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі - БНФ спадар Зянон Пазняк, лідары рэгіянальных беларускіх суполак ЗША і Канады. Прывітанне ад Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» зачытала пісьменніца Вольга Іпатава.
Выступае старшыня ЗБК Валянціна Шаўчэнка
Выступае старшыня БАЗА Ганна Сурмач
Выступае старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла
Выступае старшыня Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі — БНФ Зянон Пазняк
Пісьменніца Вольга Іпатава зачытвае прывітанне ад Згуртаваньня беларусаў свету «Бацькаўшчына»
Паводле словаў старшыні ЗБК спадарыні Валянціны Шаўчэнка, Сустрэча прайшла паспяхова, усё запланаванае было зроблена. Як вынік дыскусій па круглых сталах былі прынятыя рэзалюцыі, якія падаем ніжэй.
Удзел у мерапрыемствах узяло больш за 70 чалавек. Часткова гэта былі тыя, хто і раней браў удзел у Сустрэчах, але было таксама і шмат новых удзельнікаў. Ва ўсіх, хто сабраўся на Сустрэчу, быў цудоўны настрой, панавала атмасфера яднання, а гэта, на думку спадарыні В.Шаўчэнка, надзвычай важна. Яна падкрэсліла, што Сустрэча беларусаў Паўночнай Амерыкі - гэта не з'езд нейкіх арганізацый, а перш за ўсё сустрэча беларусаў, незалежна ад таго, належаць яны да нейкіх суполак або не. Сюды прыходзяць усе, хто зацікаўлены. "Вядома, - гаворыць сп. Валянціна, - мы спадзяемся, што потым яны захочуць далучыцца да нашых арганізацыяў, але гэта мусіць быць уласным выбарам кожнага".
Пасля малітвы за беларускі народ Сустрэчу адкрыла старшыня ЗБК спадарыня Валянціна Шаўчэнка. З вітальнымі словамі да ўдзельнікаў Сустрэчы выступілі: старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі спадарыня Івонка Сурвілла, старшыня Галоўнай Управы Беларуска-Амерыканскага Задзіночання спадарыня Ганна Сурмач, старшыня Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі - БНФ спадар Зянон Пазняк, лідары рэгіянальных беларускіх суполак ЗША і Канады. Прывітанне ад Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» зачытала пісьменніца Вольга Іпатава.
Галоўнай тэмай першага дня Сустрэчы былі "Праблемы сучаснай беларускай эміграцыі". Падчас круглых сталоў удзельнікі форуму абмеркавалі наступныя пытаньні: "Рынак працы" (з дакладам выступала Зіна Гімпелевіч), "Захаванне і падтрымка беларускай культуры на эміграцыі" (дакладчыкі - Вольга Іпатава і Зянон Пазняк), "Сям'я і эміграцыя" (выступалі Пётра Мурзёнак і з Беларусі праз Skype - Надзея Лявончанка). Працаваў стол прававой дапамогі па пытаннях эміграцыі. Быў наладжаны продаж кніг, а таксама зарганізаваная цудоўная мастацкая выстава. Усе, хто хацеў прадставіць на ёй свае творы, мелі магчымасць гэта зрабіць.
Падчас сустрэчы было вырашана зрабіць агульны фотаздымак удзельнікаў і даслаць яго са словамі падтрымкі да беларускіх палітвязняў у якасці паштоўкі, каб выказаць сваю салідарнасць з усімі, хто церпіць за дэмакратычную будучыню Беларусі. Таксама дэлегатамі былі падпісаныя саколкі з партрэтамі палітзняволеных.
А ўвечары першага дня ўдзельнікаў чакала цудоўная культурная праграма: выступалі паэты, прафесійныя музыкі. Людзі нібыта апынуліся дома, у роднай Беларусі. Канцэрт адкрыўся літаратурна-музычнай кампазыцыяй з удзелам атаўскага дуэта «Кантабіле» (скрыпачка Улада Шамецька і гітарыст Міхась Рыкаў) і паэтаў Юрася Шамецькі і Пятра Мурзёнка. У другім аддзелянні зь беларускімі народнымі песьнямі выступала Святлана Літвінава, якая ўжо традыцыйна спявае на Сустрэчах беларусаў Паўночнай Амерыкі, а таксама Валянціна Шаўчэнка, якая выконвала беларускія рамансы. Потым наладзілі "беларускае караоке". Усе былі шчаслівыя і не хацелі разыходзіцца.
Дуэт «Кантабіле», Пётр Мурзёнак, Юрась Шамецька
Святлана Літвінава
Міхась Рыкаў і Валянціна Шаўчэнка
На другі дзень удзельнікі Сустрэчы адправіліся ў пілігрымку да Беларускага памятнага крыжа ў Мідландзе. Там адбылася прэзентацыя кніг беларускіх аўтараў на эміграцыі. З уступным словам выступіла Вольга Іпатава. У прэзентацыі таксама прымалі ўдзел Ганна Сурмач, Зіна Гімпелевіч, Зянон Пазняк, Юрась Шамецька і Пётра Мурзёнак. Была прынята канчатковая рэзалюцыя, у якой удзельнікі сустрэчы выказаліся за захаваньне адметнай беларускай прысутнасьці за межамі Беларусі, выказаліся за падтрымку беларускай мовы, культуры і традыцый сярод беларускай супольнасці Амерыкі і Канады.
Пілігрымка да Беларускага памятнага крыжа
Увечары фальклорны тэатр "Яваровы людзі" пад кіраўніцтвам Віялеты Кавалёвай паказаў прэм'еру мюзікла "То-То-То!". Пасля спектакля фольк-гурт зладзіў для гледачоў вячоркі з танцамі ды спевамі. Некаторыя танчылі так, што аж пападалі, і нікому не хацелася, каб гэтае свята заканчвалася. Як зазначае сп. Валянціна Шаўчэнка, ідэі любові да Беларусі аб'ядналі людзей, а гэта выдатны пачатак для сур'ёзных здзяйсненняў на карысць нацыі. Ад імя Згуртавання беларусаў Канады спадарыня Валянціна выказвае шчырую падзяку ўсім, хто самааддана дапамагаў у падрыхтоўцы Сустрэчы. Знайсці час, сілы і магчымасці для гэтага бывае вельмі нялёгка, а таму гэтая дапамога надзвычай каштоўная.
Фальклорны тэатр “Яваровы людзі”
Сцэна з Мюзікла “То-То-То!”
Здымак пасля спектакля
Наступная, 31-я Сустрэча беларусаў Паўночнай Амерыкі адбудзецца ў 2014 г. у Злучаных Штатах Амерыкі.
Рэзалюцыя
30-й Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі Таронта, 2 верасня 2012 года
Мы, удзельнікі 30-й Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі, абмеркавалі сучасную сітуацыю ў беларускім замежжы - дасягненні, праблемы, цяжкасці і перашкоды, якія маюць месца ў жыцці беларускай эміграцыі на паўночна-амерыканскім кантыненце. Цяпер у эміграцыйных асяродках наступіў час вялікіх пераменаў, старэйшае пакаленне эмігрантаў у большасці адышло, і на змену яму прыходзяць новыя маладыя сілы. Мы звяртаемся да ўсіх нашых суродзічаў з заклікам прыкласці ўсе намаганні, каб захаваць у Паўночнай Амерыцы і свеце беларускую прысутнасць.
Мы канстатуем, што:
грамадскае жыццё беларускага замежжа будуецца на ідэалах 25-га Сакавіка, шанаванні і падтрымцы нацыянальнай культуры, спрыянні дэмакратычным зменам на Бацькаўшчыне;
даўняя гісторыя, традыцыі ды асягненні дыяспары і яе асобных асяродкаў у ЗША і Канадзе жывуць і сёння - у нацыянальных святкаваньнях, рэлігійным жыцці, перыядычных выданнях, фальклорных канцэртах, нядзельных школах.
Мы лічым, што паўсюднае яднанне ў свеце, на Радзіме, у далёкім і блізкім замежжы з'яўляецца адной з найважнейшых задач беларусаў на сучасным этапе. Дзеля дасягнення гэтай асноўнай мэты патрэбна:
Захаваць і актывізаваць дзейнасць існых беларускіх цэнтраў у Канадзе і ЗША
Беларускім грамадскім арганізацыям неабходна быць лідарамі беларускага руху ў замежжы, гуртуючы вакол сябе беларускую грамаду; грунтаваць сваю працу найперш на прынцыпах павагі да асобы і да разнастайных меркаванняў, не зважаючы на розніцу ў палітычных, моўных, рэлігійных поглядах.
Падтрымліваць у беларускіх асяродках за мяжой культуру, гісторыю, мову і традыцыі - важны чыннік прысутнасці беларускай нацыі ў свеце, выкарыстоўваючы для гэтага ўсе магчымыя формы і сродкі, уключаючы Інтэрнэт і сацыяльныя сеткі.
Больш актыўна і настойліва далучаць новую эміграцыю да беларускай грамадскай працы, аказваць пасільную дапамагу новапрыбылым і іх сем'ям, скіроўваць беларускую моладзь на набыццё адукацыі.
Інфармацыйна і фінансава падтрымліваць беларускія перыядычныя выданьні, асабліва беларускі эміграцыйны друк.
Падтрымліваць дзейнасць Рады Беларускай Народнай Рэспублікі як асноўнага палітычнага цэнтру на эміграцыі.
Беларускім арганізацыям прыняць за абавязак інфармаваць урады і палітычныя колы ЗША і Канады аб мэтанакіраваным знішчэнні беларускай мовы і культуры антыдэмакратычным рэжымам, пануючым на Беларусі.
Падтрымліваць дзейнасць беларускіх цэркваў у замежжы, як духоўных цэнтраў і апірышча для эмігрантаў.
Трымаць пастаянныя кантакты з Бацькаўшчынай, аказваць падтрымку сілам, якія змагаюцца супраць дыктатуры за незалежнасць і дэмакратыю.
Наша мэта - дабівацца ўмацавання суверэнітэту і незалежнасці беларускай дзяржавы, самаідэнтыфікацыі нацыі.
Працягваць традыцыю правядзення Сустрэчаў беларусаў Паўночнай Амерыкі, наступную, 31-ю Сустрэчу правесці ў Злучаных Штатах Амерыкі.
Рэзалюцыя No 2
30-й Сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амерыкі Таронта, 2 верасня 2012 года
Мы, удзельнікі 30-й Сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амерыкі, што адбылася з 1-га па 3-га верасня у Таронта, Канада, выказваем сваю салідарнасць з палітзняволенымі ў Беларусі, якія пакутуюць за свае палітычныя погляды, за свабодную будучыню нашай Бацькаўшчыны, і ПАТРАБУЕМ ад цяперашніх уладаў Беларусі:
cпыніць рэпрэсіі і пераслед у дачыненні да актывістаў і дзеячоў апазіцыйных партый і грамадскіх рухаў;
неадкладна вызваліць усіх палітзняволеных з турмаў Беларусі.
Свае патрабаванні мы дасылаем да ведама ўрадаў Беларусі, ЗША, Канады і ў правабарончыя арганізацыі з мэтаю паспрыяць хутчэйшаму вызваленню ўсіх палітвязняў.
Каб карыстацца гэтай формай Вы павінны мець наладжаны javascript...
Ну вось як заўсёды. Я толькі задаў канструктыўныя пытанні. А ў адказ абразы і 'пайшоў вон'. Таму да вас і не ходзяць.
Напісаў дзядзька з Лёндану, Дата 09/19/2012 Час 16:17
дзядзька, вы можаце ўзяць сабе нікнэйм 'кляўзьнік з Лёндану', бо ніхто ня ведае ні вашага імя, ні канкрэтнага чыну, толькі кляўзы. Ананімная крытыка не бывае эфэктыўнай, таму можаце не старацца. Лепш бы проста пахваліліся, што вы самі зрабілі лепш.
Напісаў Топаль з Антопаля, Дата 09/18/2012 Час 13:18
От, а я дык як раз хацеў падкрэсліць выраджэньне беларускай суполкі ў Таронта. Гадоў дзесяць таму назад там было столькі народу, столькі цікавага. Цяпер, нават сьведчачы па гэным рэпартажы, бачна, што засталіся адныя Яваровыя людзі. Самі сябе сьпяваюць, самі сябе слухаюць, сябе, любімых, забаўляюць, а вы, народзе, прыхоцце толькі паглядзець як мы самі тутака забаўляемся. Ай ня прыйдзеце -- і то добра, хто ж вас зваў. Дзе людзі, старшыня? Чаго яны да вас ня ходзяць?
Напісаў дзядзька з Лёндану, Дата 09/18/2012 Час 01:04
Самае вялікае расчараваньне гэтай публікацыі - камэнтар дзядзькі з Лёндану. Чо ж спадар на мове акупантаў ягонай Радзімы загаварыў на выгнаньні? Пандравітцо ім хочэт? Дзякую аўтару ўжо за тое, што ён здолеў паказаць не выраджэньне беларускае ў Таронта, а адраджэньне.
Напісаў цётка з Клыўлэнду, Дата 09/17/2012 Час 20:58
А что это кореспондент никого больше не интервьюировал? Ему было интересно мнение только Старшыни ЗБК? А мне было бы интересно послушать мнение и Ивонки Сурвиллы, и Зянона Позняка, присутствовавших на Сустрэчы. А как нащет мнения простых участников? Было ли им насамрэч так уютно, как это описывают сами организаторы? Хотел бы узнать мнение С.Литвиновой, которая редко бывает в торонтовском центре. Я вот люблю спявать, хотел бы когда-нибудь поспяваць с солисткой Государственного хора вместе в караоке. Такая возможность была на этот раз? А была ли на Сустрэчы Ирина Воробей? Можно ли было увидеть ее уникальные работы? А вообще когда нибудь можно встретиться с ней в Центре, чтобы она расказала о ее творческом пути как она открыла в Канаде компанию с беларуским брендом? У меня дочка вышывает, хотели бы взять уроки у нашей знаменитой майстрыхе. Это можно организовать в торонтовском Центре? А книги на Сустрэчы можно было купить? Неужели кореспондент не взял интервью у професора Зины Гимпелевич, чтоб она расказала, какие авторы и книги выдаются в Канаде? А встреча с 'беларуской зоркой' Вольгой Ипатовой была организована? Вот кто про книги умеет расказать! А читал ли свои вершы Алесь Кот? Его стихи с восторгом принимали на прошлой Сустрэче. А приехали ли на Сустрэчу Янка Запрудник и Витаут Кипель? Мы так давно их не видели. Если всего этого не было на Сустрэчы, то можно не жалеть что мы з жонкай проигнаравали ее. Смотрю даже и прочитать о ней, кроме восторгов самой Старшыни ЗБК, нечего. У нас столько талантливых, интересных людей в Канаде! А нам подсовывают только очередные опусы Старшыни ЗБК.
Напісаў дзядзька з Лёндану, Дата 09/17/2012 Час 15:56
Наколькі я разумею, гэты рэпартаж быў і на іншых сайтах, але чамусьці тут прапаў адзін здымак - гандлёвыя шэрагі 30-й сустрэчы беларусаў. Бо цікава, што вабіць амэрыканскіх беларусаў, што яны самі выдаюць. А здымак такі http://voranau.livejournal.com/pics/catalog/405/73171
Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
Сяргей Панізьнік. "Сьцяг" Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой Сьцяг мой вольны, Сьцяг мой сьмелы, Сьцяг мой...
Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
Яўген Гучок 2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б) з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках. ...
Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...