Папярэдняя заяўка-заказ
30.09.2011 | 21:55 |
Энцыклапедычны даведнік “Сузор’е беларускага памежжа: Беларусы і народжаныя ў Беларусі ў суседніх краінах”Форма тутАўтарскі калектыў па напісанню энцыклапедычнага даведніка «Сузор’е беларускага памежжа: Беларусы і народжаныя ў Беларусі ў суседніх краінах», створаны Саветам Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Беларусы Расіі» і Грамадскім аб’яднаннем «Міжнародная асацыяцыя беларусістаў», мае гонар паведаміць, што ім скончана напісанне артыкулаў для гэтага выдання і іх навуковае рэдагаванне.

Разглядаюцца тры варыянты выдання. Поўнакаляровы ў цвёрдай (≈50$), чорна-белы ў мяккай (≈20$) і цвердай (≈25$) вокладках. Пакуль што немагчыма вызначыць дакладную цану паасобнага экземпляра, якая зменіцца ў залежнасці зменлівых цэн на паліграфічныя матэрыялы. Цяпер прапануем Вам зрабіць папярэднюю заяўку-заказ на кнігу, у якой Вы загадзя паведамілі б нам пра колькасць экземпляраў, якія Вы пажадаеце набыць для сябе і сяброў Вашых суполак. Тут будуць вітацца і любыя формы дабрадзейства: выкуп экземпляраў для «герояў» і аўтараў артыкулаў, ахвяраванні на падрыхтоўку да друку або сам друк, што знізіць кошт паасобнага экземпляра.

Даведнік знаходзіцца на стадыі макетавання і карэктуры ў выдавецтве "Кнігазбор". Тэрмін здачы ў друкарню - сярэдзіна жніўня 2012 года.