Да ўвагі шаноўнага спадарства!
29.08.2011 | 22:06 |
Інстытут нацыянальнай памяціГрамадзянская ініцыятыва "Інстытут нацыянальнай памяці" (ГІ ІНП) мае намер у другой палове кастрычніка 2011 г.склікаць сваіх сяброў і прыхільнікаў (незалежна ад іх палітычных поглядаў) на чарговае пасяджэнне.

Яно пройдзе ў працяг грамадскай акцыі 2009 года за адраджэнне беларускай мовы, што знайшла найбольш поўнае сваё асвятленне

• на старонках газеты "Народная воля" за 26 чэрвеня, 4 жніўня, 16 кастрычніка 2009, 18 і 21 мая 2010 года;

• у зборніку "Матэрыялы канферэнцыі "Сучасны стан беларускай мовы і дзейнасць грамадскіх аб'яднанняў па яго паляпшэнні" (Мінск, 2010);

• у кнізе "Прывіды Шанхая над Свіслаччу" В.Якавенкі (Мінск, 2011).

На парадку дня чарговага пасяджэння:

Пытанні мовы і задачы грамадстава згодна з публікацыямі сайта «Мы - Нацыя!»:

Пра месца правядзення пасяджэння, дзень і час будзе абвешчана дадаткова. Запрашаюцца аўтары.

А наведвальнікаў нашага сайта ўжо цяпер запрашаем на форум па мове. Будзем удзячны, шаноўныя, калі Вы тут, на сайце, выкажаце свае водгукі і думкі - яны паслужаць асновай для выпрацоўкі заключнага дакумента на пасяджэнні ГІ ІНП у кастрычніку.

Аргкамітэт