Сузор’е беларускага памежжа: Беларусы і народжаныя ў Беларусі ў суседніх краінах
24.07.2011 | 20:42 |
Папярэдняя заяўка-заказ
Папярэдняя заяўка-заказ
Пампуй тут Такая новая назва энцыклапедычнага даведніка была зацверджана на ІІ пасяджэнні Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа (Віцебск, 9 ліпеня 2011 г.)

Аўтарскі калектыў па напісанню энцыклапедычнага даведніка «Сузор’е беларускага памежжа: Беларусы і народжаныя ў Беларусі ў суседніх краінах», створаны Саветам Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Беларусы Расіі» і Грамадскім аб’яднаннем «Міжнародная асацыяцыя беларусістаў», мае гонар паведаміць, што ім скончана напісанне артыкулаў для гэтага выдання і іх навуковае рэдагаванне.

У выніку працяглай і карпатлівай работы з дапамогай беларусаў памежжа, куды ўваходзяць усе краіны, якія ўтварыліся на тэрыторыі былога СССР, а таксама Польшча, напісаны як абагульняючыя артыкулы тыпу «Беларусы ў Польшчы», «Беларусы ў Расіі», «Беларусы ва Украіне», так і матэрыялы пра асобныя грамадскія арганізацыі ў памежных краінах і выданні (каля 150 артыкулаў). Найбольшую ж каштоўнасць, па нашаму меркаванню, маюць «Персаналіі» — матэрыялы пра нашых выдатных суродзічаў , нашу «донарскую кроў», якая сілкавала суседнія краіны і культуры на працягу ХVІ–ХХІ стагоддзяў і сілкуе цяпер (каля 1800 артыкулаў). Матэрыялы будуць суправаджацца ілюстрацыямі. Тэксты энцыклапедычнага даведніка гатовы для перадачы ў выдавецтва «Кнігазбор» для наступнай вёрсткі, праўкі, карэктуры і друкавання. Тыраж выдання можа быць павялічаны і, значыць, больш танны ў залежнасці ад колькасці Вашых заявак. Папярэдне мяркуецца, што даведнік выйдзе ў лістападзе 2011 года накладам у 1000 паасобнікаў памерам блізу 850 старонак.

Разглядаюцца тры варыянты выдання. Поўнакаляровы ў цвёрдай (≈50$), чорна-белы ў мяккай (≈20$) і цвердай (≈25$) вокладках. Пакуль што немагчыма вызначыць дакладную цану паасобнага экземпляра, якая зменіцца ў залежнасці зменлівых цэн на паліграфічныя матэрыялы. Цяпер прапануем Вам зрабіць папярэднюю заяўку-заказ на кнігу, у якой Вы загадзя паведамілі б нам пра колькасць экземпляраў, якія Вы пажадаеце набыць для сябе і сяброў Вашых суполак. Тут будуць вітацца і любыя формы дабрадзейства: выкуп экземпляраў для «герояў» і аўтараў артыкулаў, ахвяраванні на падрыхтоўку да друку або сам друк, што знізіць кошт паасобнага экземпляра.

 

Папярэднія заяўкі прымаюць:

 

З Расійскай Федэрацыі —
Федэрацыя нацыянальна-культурных аўтаномій «Беларусы Расіі»,
e-mail: fnka.br@gmail.com

 

З астатніх краін —
Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур Міністэрства культуры РБ,
г. Мінск, вул.Чычэрына, 19–109, 220025,
e-mail: Гэты e-mail абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вашым браўзэры павінна быць уключаная падтрымка Java-script

 

Ад сябраў ГА «МАБ» —
ганаровы старшыня ГА «МАБ»,
навуковы рэдактар выдання Адам Мальдзіс,
праспект Незалежнасці, 44, пакой 23, 220005, Мінск-5, Беларусь
(гэта — і адрас аўтарскага калектыву),
e-mail: Гэты e-mail абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вашым браўзэры павінна быць уключаная падтрымка Java-script .

 

Спіс артыкулаў (змест, у тым ліку пералік персаналій) выстаўлены на сайце nation-sos.org > АДВЕЧНАЕ > Беларусы ў суседніх краінах . Пасля ўстанаўлення рэальнай цаны экземпляра ўсім арганізацыям і паасобным заказчыкам будуць пасланы дадатковыя звесткі пра канчатковую цану.

Ад імя аўтарскага калектыву выдання - Адам Мальдзіс