Часопіс “Маладосць” - дзверы ў нашу літаратуру
22.08.2016 | 23:46 |

ImageПадпісныя індэксы:

індывідуальны - 74957

ведамасны - 749572

льготны - 00731

льготны для настаўнікаў - 00592

 

Паважаныя сябры!

Моцныя гарачыя рукі пранеслі праз вятры гісторыі сапраўдны скарб. Скарб беларускага слова. Больш за паўстагоддзя часопіс "Маладосць" з'яўляецца дзвярыма ў нашу літаратуру, месцам, дзе ўзыходзяць новыя зоркі пісьменства Беларусі, а побач з імі ў якасьці настаўнікаў размяшчаюць свае творы ўжо паважаныя магутныя зубры. Па сутнасці, "Маладосць" - гэта адзін з першых паверхаў у шматпавярховым доме нашай літаратуры. Колькі ўжо ўсяго набудавана вышэй. І ўсім хочацца менавіта туды, дзе вышэй. Але, калі абваліцца першы паверх, то абваліцца ўсё.

На сённяшні дзень становішча "Маладосці", як і іншых літаратурных выданняў нельга назваць добрым. Умовы сучаснасці ператварылі калісьці абавязковае ў элітарнае. Вельмі складана ўтрымацца ў грамадстве, дзе для таго, каб быць патрыётам, дастаткова чапляць на аўтамабіль паласатую стужачку і між іншым даваць "аб'ектыўныя" ацэнкі дзеянням улады. "Маладосць" - гэта неабходны элемент для дыхання нашай культуры. Але для большасці беларуская культура - гэта толькі тэма для размоў аб заняпадзе.

Паважаныя сябры! Моцныя гарачыя рукі пранеслі праз вятры гісторыі сапраўдны скарб. Наш абавязак яго захаваць. Каб разам з ім захаваць сябе.

Мы не агітуем падпісацца на "Маладосць". Мы проста вельмі просім вас зараз жа накіравацца на пошту і аформіць падпіску на нашу культурную будучыню. Шчыра дзякуем, калі вы зразумелі!

Дзмітрый Шулюк