Алексіевіч упершыню пасля Нобэлеўскай прэміі выступіла ў Менску
16.04.2016 | 05:16 |
Алексіевіч упершыню пасля Нобэлеўскай прэміі выступіла ў Менску

Перад пачаткам урачыстасці кнігі «Святлана Алексіевіч на Свабодзе» раздаваліся бясплатна.

Вядомая пісьменніца Святлана Алексіевіч правяла першы выступ у Менску пасля атрымання Нобэлеўскай прэміі. Падчас якой была прэзентавана кніга «Святлана Алексіевіч на Свабодзе», інфармуе«Белсат».

Нагадаем, Святлана Алексіевіч стане ганаровай старшынёй сёлетняга «Чарнобыльскага шляху». У гэтым годзе адзначаецца 30-годдзе Чарнобыльскай катастрофы.