Варыянты нашай будучыні. Паразважаем разам
26.07.2015 | 10:53 |
Павел БічПавел Біч

Кажуць, што -- рэч рызыкоўная і няўдзячная. Але я рызыкну. Мяне на гэта натхняе мой амаль спраўджаны прагноз працы апазіцыі на перыяд 2010-2015 гг. Калі крытэрыем паспяховасці/непаспяховасці апазіцыі лічыць настроі грамадства на Незалежнасць/поўная залежнасць ад Расеі, то варта прызнаць, што настроі на Незалежнасць у народзе не павялічыліся і таму агульны вынік працы апазіцыі адмоўны. На працягу апошніх гадоў я пісаў што ён будзе такім нягледзячы на "хлапкі", "Гавары праўду", Референдумы, збяднення народу, спроб аб'яднацца дзеля Выбараў, вылучыць Адзінага, захоп Крыму, вайны ва Украіне і ўсялякіх кангрэсаў, «Форумаў» і іншай гаварыльні, назвы якіх я нават не магу ўспомніць. Толькі моладзь адчувала, што справы ў недахопе Нацыянальнай свядомасці людзей і зладзіла курсы "мова на нова", і арганізавала "вышыванкі". Але і гэта не дае чаканых вынікаў.

Поспехам майго прагнозу лічу разуменне некаторымі і апазіцыянерамі нарэшце таго, што паразы апазіцыі абумоўлены нізкай нац. свядомасцью людзей, і таму непадтрымкі яе народам, і як след такога разумення -- адмова ад удзелу ў Выбарах і стварэнне Руху Някляева.

Але тое, што мой прагноз "амаль" паспяховы, лічу не ўсведамленне тым жа Някляевым, што падняць Нацыянальнае праз беларускасць немагчыма. Пісаў аб гэтым, а мяне лічылі раскольнікам, летуценнікам і г.д. Падняць яе можна толькі праз літвінства (літоўскасць). І калі сп. Някляеў будзе змагацца за беларускую Беларусь, то мяркую, што і гэта яго задума скончыцца беспаспяхова. Такую Беларусь наша эліта спрабавала да яго стварыць на працягу гадоў 130... і не стварыла. Доказ гэтага - на вырашальных Выбарах 1994 года народ прагаласаваў за чалавека які адкрыта здзекваўся з беларускасці. І такіх як ён у нас мільёны, што пацвярджае думку Кацярыны Вялікай што назва "белы рускі" наш народ заб'е. Няўжо наступным доказам нежыццяздольнасці беларускай Беларусі будзе уваход яе ў склад Расеі? Няўжо устаноўка па вуліцах і дарогах краіны бігбордаў "Я-Беларусь" уладамі якія зачыняюць беларускія класы, усталёўваюць помнікі расейскім палітычным і культурным дзеячам не пераконваюць вас што назва "Беларусь" працуе на нашае канчатковае знішчэнне як народа?

Хачу патлумачыць сэнс словазвароту "Нацыянальнае Адраджэнне". Слова "адраджэнне" азначае аднаўленне таго што было раней, а потым знікла. Так, італьянскія мастакі ў 15 ст. думалі што яны адраджаюць антычнасць. Нашыя ж нацыянальныя дзеячы ў пачатку 20 ст. стваралі новую нацыю белых рускіх, што было, як вядома, расейскім праектам па Загаду Кацярыны 2-й. З яго дапамогай яны хацелі знішчыць у 19 ст. у нашым грамадстве польскасць і літвінства. Ані А. Міцкевіч, ані К. Каліноўскі наш народ ніколі не называлі беларускім. Таму правільней нашых дзеячаў пачатку 20 ст. называць "нараджэнцамі". Тое што потым ў 30 гады 20 ст. яны ўсталі на краю расстрэльнай ямы даказвае толькі тое, што яны расейцам больш не былі патрэбнымі. Нацыянальнае я тлумачу праз выраз філосафа сучаснасці Р. Рорці: "Надзею, што прыніжэнне адных іншымі толькі за іх непадабентства калісьці адамрэ, варта ўспрымаць толькі ў іранічным кантэксце". Непадабенства людзей задаецца рознымі кліматычнымі і іншымі умовамі і ў бліжэйшыя 50. 500 гадоў, мяркую застанецца. Абарона ад прыніжэння Іншым ёсць нацыяналізм. Прыніжэнне пачынаецца з культурнай агрэсіі і таму змаганне з культурай агрэсара непазбежна. І таму калі У. Някляеў заяўляе што ён за беларускую Беларусь, але не супраць Расеі (відаць, меў на увазе яе культуру), то ён паказвае толькі сваю наіўнасць. Калі праз культуру не атрымліваецца дасягнуць поспеху ад/дзеля прыніжэння Іншага, то пачынаецца фізічнае знішчэнне Іншага з дапамогай дубінак, сякер. кулямётаў, лімонак, гранатаў, гармат, ракет і д.т.п. Тэза "мы не рускіе (па культуры), мы белыя рускія "годная ідыётаў. Знішчэнне рускасці павінна пачынацца ужо з іх народных казак ў якіх рускія высмейваюць (шчырасць, працалюбства, законапаслухмянасць...) як глупства, ухваляюць хітрасць, ашуканства... Класічная руская літаратура мала змагалася з такімі рысамі рускага народнага характэру... Наадварот , некаторые мысляры (Л. Талстой, А. Герцен) бачылі ў іх перавагу над заходнееўрапейскім мяшчанскім ладам мыслення і жыцця. Цяпер калі рускі народ адбудоўваецца як нацыя, гэтыя яго рысы выразна выявіліся. Інакш адкуль у іх бы ўзяўся Пуцін, які смяецца над Правільнасцю (трыманне правілаў гульні) Захаду?

Фразай Рорці можна тлумачыць і сацыяльную і рэлігійную варожасць. Напрыклад, калі адзін усё свае жыцце чытае кніжкі, а іншы калупаецца ў глебе, то будуць у выніку вельмі не падобнымі адзін да другога... пачнецца прыніжэнне, а потым і т.з. грамадзянская вайна, паўстанні і г.д.

Зыходжу з таго, што лёс народа на 90% залежыць ад унутраных яго фактараў - яго свядомасці. З вонкавых фактараў улічваю толькі "развал Расеі".

Варыянт 1. Расея не развальваецца, у яе хапае сілы, каб падтрымліваць "парадак" у зонах свайго ўплыву. Нашы улады шукаюць "свой шлях" у эканоміцы і палітыцы, шэрасць (людская) пануе, гаспадарка дэградуе, працоўныя эмігрыруюць у Расею, апазіцыя канчаткова задушана, Расея робіць правакацыю, уводзіць да нас свае войскі, арганізуе "плебісцыт" аб аб'яднанні, і мы ў Расеі! Рускія, з-за нашай назвы "белыя рускія" лічаць нас народам "рускага свету" і не супакояцца пакуль не загоняць нас ў Расею. Рускім для іх велічы трэба павялічваць насельніцтва - 10 млн. жыхароў нашых зямель на дарозе не валяюцца. Пачынаецца раскол народа на "рускіх" і "палякаў", спантанная паланізацыя, уцёкі людзей ў Польшчу.

Варыянт 2. Расея губляе свае не рускія тэрыторыі (Сібір, Урал, Паволжжа, Паўночны Каўказ, Карэлію, Дон). У нас не адбываецца нац. Адраджэнне якім можна было б абараніцца ад чужакоў-мігрантаў. У гэтым выпадку, нас захлёствае хваля мігрантаў недапусцімай колькасці з гэтых зямель Расеі. Тады на нац. Адраджэнні можна ставіць тлусты крыж. Мы ператвараемся ў халопаў новапрыбыўшых. Расея перасоўваецца на 600 км на захад. Мінск -заходняя сталіца Расеі. "Рускія", "палякі", уцёкі па в. 1.

Варыянт 3. Расея развальваецца, ў ёй пануе хаос і пачынаецца грамадзянская вайна. Па той жа прычыне як і ў папярэднім выпадку, нас захлёствае хваля мігратаў і да таго ж мы становімся Вандэяй, у якой будуць збірацца ўсе мракабесные сілы Расеі каб задушыць у ёй Дэмакратыю. У нас пачынаецца прыкладна тое, што адбывалася ў 1917-18 гадах 20 ст. А менавіта, нацыяналісты будуць нешта ўхваляць, скардзіцца ва усе бакі Свету, але іх будзе разганяць расейска-беларускі ОМОН . Нашае войска будзе аб'еднанае з расейскім. Захаду (Польшчы) не хапае смеласці (гэта ж пачатак трэццяй Сусветнай!) каб рынуцца да нас і узнавіць свае "Крэсы Усходні". Пераможныя расейцы вырываюць заразу нацыяналізму ў нас з каранямі. Усіх буянаў-нацыяналістаў або забіваюць, або саджаюць за краты, або выкідваюць на Захад. "Рускія","палякі", уцёкі па в. 1.

Варыянт 4. Расея развальваецца, у ёй пачынаецца грамадзянская вайна, а ў нас праз літвінства (літоўскасць) адбылося нацыянальнае Адраджэнне, і мы абараняемся ад расейсцаў так паспяхова і доўга, што нам на дапамогу прыходзіць нейкая трэцяя сіла і мы на некаторай частцы краіны адстойваем сваю Незалежнасць. Магчымы раздзел краіны на дзве часткі і не толькі таму, што ўсходняя частка можа застацца пад расейцамі, а таму, што прыйдзе мода на цалкам мірны працэс раздзела краін на часткі ў залежнасці ад сімпатый насельніцтва да той ці іншай культуры і таго ці іншага палітычнага ладу.

Гэта значна лепей чым жыць побач з суседам які не падзяляе, дакладней, не прызнае тваіх каштоўнасцяў. Не варта з паняцця цэласнасці краіны рабіць новага імдала. Будзе уведзены ў шырокую практыку абмен кватэраў, атрыманне пад'емных для перасялення і д.т.п. У нашай частцы Еўропы бадай не знойдзецца ніводнага народа, які б не сустракаў любога акупанта з любога боку кветкамі, хлебам і соллю. Зараз існуе погляд, што апанента можна і патрэбна пераконваць у сваёй праваце. (Але гэта метафізічны забабон). У эпоху гіперреальнасці, калі мяжа між уяўным і рэальным знікае (Бадрыяр), гэта становіцца маладасягальным. Людзі не жадаюць быць пераапісанымі (па выразу Р. Рорті, і ў гэтым ён бачыць трагедыю нашага часу), іншымі словам, большасць людзей не жадаюць змяняць свае погляды. Цэласнасць краіны, непарушнасць межаў пакуль яшчэ лічыцца умовай стабільнасці, ўнесены ва ўсялякія міжнародныя Законы. Ну а калі яны наадварот пачнуць быць прычынай спачатку грамадзянскіх войнаў, а потым і усялякіх іншых? У Расеі безвынікова стагоддзямі спрачаюцца заходнікі і славянафілы, у нас і ва Украіне - прарускія і праеўрапейскія. Так дзеля чаго пакутваць абодвым бакам ад сумеснага пражывання? Кожны адказны чалавек можа і павінен зрабіць выбар і не абцяжарваць сваёй прысутнасцью суседа іншых поглядаў. Хай даказваюць сваю правату поспехамі ў наладжванні жыцця. (як Паўночная і Паўднёвая Карэя). Ці фраза «калі табе у нас не падабаецца, мы табе дапаможам пераселіцца туды куды ты хочашь» не будзе лепшым гасіцелем напружаннасці ў грамадстве? Ці будзе гэта па-хрыстыянску? Пераехаць з аднаго штата ў іншы, напрыклад, ў ЗША ужо даўно не праблема. Землі якія нараджаюць дэмакратаў у Расеі ёсць яе цяперашнія заходнія вобласці ад ноўгародчыны да браншчыны. (Царскіе ваяводы данасілі цару, што мясцовые пскоўскія мужыкі нам «противные» хочуць ваяваць на баку шведаў). Натуральна, што цяпер народ у Расеі змяшаўся, але менавіта там карані дэмакратаў Расеі; ну і, вядома, яны на землях былога Вялікага Княства Літоўскага, нашчадкі якіх жывуць у Расеі. Што да нас канкрэтна, то наш народ магчыма пераапішацца даволі хутка. Некаторыя немецкія этнапсіхолагі раілі Гітлеру спыніцца на заваеванні Балтыі, Беларусі і Заходняй Украіны, абгрунтоўваючы гэта еўрапейскім менталітетам народаў гэтых зямель.

Дарэчы, магчымасць лёгкага пераселення ў краіну жадання і стварэнне для шмат якіх народаў двух краінаў дазволіць раз'яднаць сацыяльны і нацыянальны (культурніцкі) фактары; грамадзянам гэта дасць магчымасць разабрацца ў сваіх памкненнях і супакоіцца, а палітыкам - лягчэй аналізаваць падзеі і тым самым паменьшыць канфліктнасць.

Варыянт 5. У нас праз літвінства (літоўскасць) і адмовы ад назоваў "Беларусь, беларусы" адбываецца імклівае нац. Адраджэнне. Войскі НАТА (ці ЕЗ, ці нейкай там новай Рэч. Паспалітай (з Украінай) апераджаюць расейцаў і разам з нашым войскам перамагаюць расейцаў . Мы ператвараемся ў нармалёвую краіну са сваёй мовай і культурай. Гэта выпадковы збег абставін. Дарэчы, гэтага і без крыві можна дасягнуць усеагульным бестэрміновым страйкам. Тады трэцяя сіла адхіліць ад улады тых хто дапусціў хаос ў цэнтры Еўропы, і прывядзе да ўлады апазіцыю.

Варыянт 6. Адраджэнне у нас не адбываецца. У выніку хуткіх баявых дзеянняў (і штучных заварушак) нас дзеляць на зоны ўплыву - польскую, украінскую і расейскую. Нашы землі успрымаюцца як пустыя прыдатныя для пасялення шматлікіх мігрантаў з краінаў Азіі і Афрыцы; наша краіна ў цэнтры Еўропы пераўтвараецца ў буйную крымінальную зону. Нас аўтахтонаў пачнуць выкарыстоўваць як танную працоўнаю сілу ў развітых краінах; тыя ж хто застануцца дома разам з мігрантамі будуць выкарыстаны для вытворчасці шкодных рэчываў і нізкаякасных прадуктаў (у асноўным жывёлагадоўлі), а таксама дзеля перапрацоўкі адыходаў і смецця з краінаў Еўропы і Расеі. Здаецца, будаўніцтва гіганцкіх свінакомплексаў ужо пачынаецца. Нашы ідыёты нашае халопства будуць апраўдваць міжнародным размеркаваннем працы -- глабалізацыяй.

Чэрвень, 2015, Павел Біч