Да новай тактыкі апазіцыі
22.03.2015 | 12:30 |
Да новай тактыкі апазіцыіПавел Біч, сакавік, 2015

Апошніе падзеі в Украіне сведчаць аб тым, што пры сучаснай ступені денацыяналізацыі нашага народа, мы можам лёгка страціць нават тыя парэшткі незалежнасці, якія ў нас яшчэ засталіся. У нас гэта дрэнна разумеюць. Апазіцыя занята Выбарамі-Байкотамі, а ўлада надувае шчокі і мітусіцца, імітуючы заботу аб незалежнасці. А.Лукашенка заявіў, што беларусы і рускія - адзіны народ і перакананы (гэта галоўнае) ў пераваге рускай культуры над нашай. Калі б гэта было не так, ужо даўно пачалася б нацыяналізацыя, ў тым жа войску. Гэтая перакананасць уладара ёсць відавочная прыкмета прыніжаннасці. Яна прысутнічае нават у апазіцыйнай інтэлігенцыі. У Расеі ужо адкрыта кажуць аб прэтензіях на нашы землі.

Ніхто не хоча задумацца аб тым, чаму толькі ў нас з усіх народаў былых Саюзных Рэспублік перамагла рускаяі культура. Лічу, што гэта адбылося з-за нашай назвы «белые русскіе». Гэта прадбачыла Кацярына 2-я, якая у сваім Загадзе ад 1796 г. казала: «Великое Княжество Литовское впредь именовать только Белой Русью, а ее народ белорусами, чем на века привяжем её к России. Замирить Белую Русь силой невозможно. Эту миссию мы возложим на русского чиновника, русского учителя, русского попа. Именно они отнимут у белоруссов не только их язык, но и саму память про самих себя»

Патлумачым. Першае. У Свете ніколі не было і няма народа, назва якога вызначала б яго як пасынка іншага народа (у нас - менавіта ад рускага, згодна з законамі семантыкі) і мела адценне таго ці іншага колера - няма жоўтых партугалаў, розавых гішпанцаў, фіалетавых ангельцаў і т.п.; няма таму, што гэта прыніжальна і абразліва. Другое. Назва (імя) моцна дзейнічае на свядомасць, што падцвярждаецца сусветнай векавой практыкай змяняць імя чалавека пры змене рэлігіі. Трэцце. Нацыі ствараюцца на базе моцнага гістарычнага міта (велічы ў мінулым). А згодна з цяперашней афіцыйнай трактоўкай, мы народ адсталы і як нацыя ўзніклі толькі ў канцы 19 ст.; назва Беларусь надзейна схавала ад народа яго веліч як Літвы і літвінаў. Пры такім забойстве гонара і годнасці людзей, яны не загавараць на сваёй мове, ня будуць здольнымі развіваць сваю культуру і супраціўляцца агрэсіі з боку расейцаў.

Новая тактыка апазіцыі магла б заключацца ў адмове ад удзелу ў традыцыйнай палітыцы Выбараў-Байкотаў.., у адмове ад назвы «белорусы», у вяртанні назвы Літва з адначасовым распаўсюдам ведаў у народзе пра нашае слаўнае мінулае. Упэўніцеся на вуліцах, што ў народ гэтыя веды не праніклі. Хай улады «кормяць» народ і паціху загніваюць самі па сабе. Пакінем ім «Выбары», а таксама ўсю іхнію істэрічную саманатхняльную балбатню «што Плошчаў у нас не будзе». Хай АМАП, Спецназ і т.п. жырэюць ад бездейнасці ў сваіх казармах... Тады ўся ідэалогія ўладаў «барацьбы з ворагамі» пачне завісаць. Калі улады падхопяць гэтую прапанову, то добра. Пойдзем з імі разам.Калі ж яны пачнуць змагацца з літвінствам, ім давядзецца гаварыць, што ў нас, як у самых адсталых народаў не было раней сваёй пісьменнасці, дзяржаўнасці, ВКЛ гэта не наша і д.п. Такім чынам, яны, аспрэчваючы веліч нашага народа і саджаючы за краты апазіцыю (за веліч!), увачавідкі выкрыюць сябе як халопаў Масквы.

І тады народ даволі хутка зразумее, што улада паводзіць сябе па-халопску і ва усіх астатніх сферах жыцця. А ўвесь Свет будзе смяяцца таму, што такога ў Свеце ніколі не было, каб улада аспрэчвала веліч свайго народа. Такое магчыма толькі ў калоніях.

Такім чынам, мы зноў выгадваем. Прапаганда літвінства істотна павялічыць колькасць людзей праеўрапейскай арыентацыі. Тады праз 3-5 гадоў вернемся да звычайнай палітыкі. Пачынайма называць нашу краіну Вялікалітвой-Беларуссю, а народ - вялікалітвінамі (літоўцамі) - беларусамі. Потым гэтую «русь» ў назве адкінем. Для нас рускасць - гэта толькі часткова мова і праваслаў'е. Яны не вартыя страты Незалежнасці.