Трылогія “Надлом. Кручина вековая”
13.03.2015 | 00:04 |
Трылогія “Надлом. Кручина вековая”13 сакавіка 2015 года а 16-й гадзіне у Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адбылася прэзентацыя твораў пісьменніка Васіля Якавенкі.

Васіль Якавенка -- вядомы беларускім чытачам літаратурны і грамадскі дзеяч. Новая кніга пісьменніка «Надлом. Кручина вековая», изд. "Нестор-История", Санкт-Петербург, 2014, у арыгінале на беларускай мове - «Пакутны век» - буйнамаштабны літаратурны твор, у якім створана цэласная карціна жыцця народа на працягу ўсяго ХХ стагоддзя і больш - з рэтраспектыўным заглыбленнем у даўніну. Гэта вагавіты ўнёсак пісьменніка ў эпічную беларускую літаратуру.

У названым творы праз рэальныя падзеі і факты, цераз вобразы і характары герояў, як правіла гістарычных асоб, раскрываецца сацыякультурная супольнасць беларускага народа, які неаднойчы зазнаваў жорсткія гістарычныя выпрабаванні, але выстаяў і сёння прэзентуе ў свеце свой менталітэт і культуру. У кнізе лейтматывам гучаць палымяныя вершы Янкі Купалы.

Васіль Якавенка Трылогіі «Пакутны век» папярэднічаў раман «Надлом» (2003), прыязна і горача ўспрыняты пісьменнікам Васілём Быкавым і многімі чытачамі. Эпічны твор «Пакутны век» упершыню выйшаў у Мінску ў 2006 годзе, перавыдадзены ў 2009-м годзе.

Сваімі думкамі аб кнігах Васіля Якавенкі падзеляцца літаратуразнаўцы: член-карэспандэнт Акадэміі навук РБ Сцяпан Лаўшук, прафесар Аляксей Рагуля, пісьменнікі Кастусь Цвірка, Эрнест Ялугін, Уладзімір Ліпскі, Анатоль Астапенка, Кастусь Травень і іншыя ўдзельнікі творчай сустрэчы.

У заключэнне перад творчай сябрынай выступіць музыка, мастак Андрэй Плясанаў.

Падчас прэзентацыі ў музеі Янкі Купалы будуць прадстаўлены абедзве кнігі аўтара: «Надлом. Кручина вековая» і «Пакутны век» у арыгінале.