Залатая падкова грамадзянскага сумлення і нацыянальнай бяспекі
10.12.2014 | 04:33 |
Залатая падкова грамадзянскага сумлення і нацыянальнай бяспекіМемарандум палітычных і грамадскіх арганізацый Альянсу Балта-Чарнаморскіх Нацый (АБЧН)

Мы, прадстаўнікі палітычных і грамадскіх арганізацый, шасьці краін геаграфічнага цэнтру Эўропы (Украіны, Беларусі, Літвы, Латвіі, Эстоніі ды Грузіі ), абмеркаваўшы сучасную палітычную сітуацыю, якая склалася ў Эўропе і вакол нашых краін,

ЗАЯЎЛЯЕМ аб стварэньні Альянсу Балта-Чарнаморскіх Нацый (АБЧН).

Сёньнешнія драматычныя падзеі абумоўлены ростам рэваншыстцкіх настрояў у кіраўніцтве Расійскай Федэрацыі і паслядоўнай палітыкай Захада ў адносінах да краін, якія вызваліліся з "турмы народаў" - СССР. Млявая рэакцыя на анэксію Крыма і ўварваньне У. Пуціна на тэрыторыю Данецкай і Луганскай вобласьцей, сьведчаць аб досыць трывалым перыядзе эканамічна-палітычнага ўплыву "Рускага міру" на інфармацыйныя плыні ды міжнародную палітыку Захаду.

Для нацыянальных краін, якія аднавілі дзяржаўнасьць з распадам СССР, адзінай магчымасьцю зберагчы сёньня сваю ўласную свабоду, ёсьць аб'яднаньне высілкаў дзеля абароны ад агрэсіўнай імперскай Расеі. Патрыятычныя сілы Балта-Чарнаморскага рэгіёну ЗАЯЎЛЯЮЦЬ аб неабходнасьці дынамічнага супрацоўніцтва ў міжнароднай палітыцы, геапалітычных стратэгіях, стварэньні агульных узброеных фарміраваньняў, інавацыйнных тэхналогій у розных накірунках культуры, асьветы, гандлёва-эканамічных адносін, утварэньні міжнароднага механізму супраціву расейскай інфармацыйнай агрэсіі.

Палітычныя ды грамадскія арганізацыі, якія падпісалі гэты Мемарандум, дамовіліся стварыць стала дзеючы прадстаўніча-кансультатыўны орган з кіраўнікоў арганізацый-падпісантаў Мемарандуму і рэгулярна праводзіць міжпартыйныя кансультацыі, нарады з найбольш актуальных пытаньняў рэгіянальнай бяспекі ў Эўропе ды міжнароднага супрацоўніцтва. Мы пакідаем адчыненнымі дзьверы Альянсу для іншых палітычных ды грамадскіх арганізацый - Скандынаўскіх, Балканскіх, Каўказскіх народаў дзеля далучэння да нас і нашых высілкаў у захаванні мір і бяспекі.

Мы, ПАТРАБУЕМ, безумоўнага вызваленьня усіх тэрыторый краін, акупаванных Расійскай Федэрацыяй, а таксама - Абхазіі, Цхенвальскага рэгіёну, Прыднястроўя, Крыму ды частак Данецкай і Луганскай абласьцей Украіны.

Альянс Балта-Чарнаморскіх Нацый, дэкляруе прынцыпы абароны правоў чалавека і тэрытарыяльнай недатыкальнасьці нашых краін, незалежнасьці і свабоды нашых народаў, мы кіруемся, выключна прынцыпамі верхавенства Міжнароднага права. Наша супрацоўніцтва грунтуецца на прынцыпах Эўрапейскага Зьвязу і НАТА.

Зьвяртаемся да ўсіх паплечнікаў, аднадумцаў, да прадстаўнікоў адпаведных грамадскіх сіл Украіны, Беларусі, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Грузіі ды іншых краін з заклікам аб'яднацца ў адзіны антыімперскі Фронт, арганізацыйным цэнтрам якога, павінен стаць Альянс Балта-Чарнаморскіх Нацый (АБЧН)

Мемарандум падпісалі:

Палітычныя партыі

1. Ад Кангрэсу Украінскіх Нацыяналістаў (Украіна)
Сцяпан Брацюн.

2. Ад Беларускай Партыі Свабода (Беларусь)
Сяржук Высоцкі.

3. Ад палітычнага аб'яднаньня "Эўрапейскія дэмакраты Грузіі (Грузія)
Паата Давітая.

4. Ад Народнага Руху Украіны (Україна)
Васіль Куйбіда.

5. Ад Правага Сектару (Україна)
- Ігар Мазур.

6. Ад Рэспубліканскай Хрысьціянскай Партыі (Україна)
- Мікола Пароўскі.

7. Ад Ураінскай Рэспубліканскай Партыі (Україна)
Сяржук Дэнэрдж.

8. Ад партыі зялёных (Україна)
- Віталь Конанаў.

9. Ад Літоўскага Нацыянальнага Саюзу (Літва)
Юліус Панка.

10. Ад Нацынальнай Кансэрватыўнай Партыі (Эстонія)
Рубэн Каалеп.

Грамадскія арганізацыі

1. Ад грузінскай дыяспары Украіны (Україна)
Тамара Шавладзе

2. Ад Усеукраінскай Лігі Жанчын (Україна)
Марыя Пятрова

3. Ад Маладзевага Нацыяналістычнага Кангрэсу (Україна)
- Сяржук Кузан

4. Ад Цэнтру Беларуска-Украінскага супрацоўніцтва "Пагоня" (Україна).
Антось Глушко.

5. Ад Усеукраінскага таварыства "Асвета" імя Т. Шаўчэнкі (Україна)
- Павло Мовчан.

6. Ад палітычных уцекачоў Зьвязу Беларусаў Нямеччыны (Нямеччына)
Галіна Арцёменка

5.12.2014 г.