Новая пярвічная арганізацыя Грамадскага аб'яднання “Беларускі сацыяльна-экалагічны саюз “Чарнобыль”
07.08.2014 | 15:06 |
Новая пярвічная арганізацыя ГА “Беларускі сацыяльна-экалагічны саюз “Чарнобыль”Астапенка А. У., сябра Управы ГА «Беларускі сацыяльна-экалагічны саюз «Чарнобыль»

11 чэрвеня 2014 года сябры Управы БелСаЭС "Чернобыль" Астапенка А. У. і Цітоў Л. С.  па даручэнню Управы наведелі Бабруйск. Мэтай паездкі было азнаямленне з дзейнасцю сяброў БелСаЭС "Чернобыль" у г. Бабруйску, а таксама правядзенне кансультацыйнай нарады па юрыдычнай рэгістрацыі пярвічнай арганізацыі БелСаЭС "Чернобыль" г. Бабруйска.

Старшыня першаснай арганізацыі Позднік Ю. С. пазнаёміў сяброў Управы з асноўнымі аб'ектамі г.Бабруйска, дзе ўжо шмат гадоў вялікую працу праводзіць Бабруйская пярвічная арганізацыя БелСаЭС "Чернобыль".

Новая пярвічная арганізацыя ГА “Беларускі сацыяльна-экалагічны саюз “Чарнобыль”Адбылася сустрэча з начальнікам інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя г. Бабруска і Бабруйскага раёна Грашчанковым Мікалаем Леонідавічам. Было адзначана недастатковая ўвага мясцовых кіраўнікоў раёна да працы инспекцыи і выказана пажаданне развіваць сумесныя праекты з БелСаЭС "Чернобыль" з мэтай укарання сучасных еўрапейскіх тэхналогій.

Сябры Управы наведалі  мясцовую бібліятэку, дзе па ініцыятыве Бабрускіх сяброў БелСаЭС "Чернобыль" праводзіцца пастаянна дзеючая экспазіцыі па ахове навакольнага асяроддзя.

Новая пярвічная арганізацыя ГА “Беларускі сацыяльна-экалагічны саюз “Чарнобыль”Наступным пунктам паездкі была Бабруйская міжраённая лабараторыя аналітычнага кантролю ў галіне аховы навакольнага асяроддзя. Дзякуючы кантролю гэтай структуры ўжо не адзін год Бабруйск адметны высокай якасцю піццявой вады. 

Апошняй задачай паездкі было абмеркаванне крокаў для пастаноўкі на ўлік пярвічнай арганізацыі БелСаЭС "Чернобыль" г. Бабруйска. Былі перададзены неабходныя дакументы для юрыдычнага замацавання Бабрускай арганізацыі. Рэспубліканскае Грамадскае об'яднанне «Сацыяльна-экалагічны союз «Чарнобыль» даверыла Поздніку Юрыю Генадзьевічу прадстаўляць  Бабруйскую першасную  арганізацыю ГА «Сацыяльна-экалагічны саюз «Чарнобыль» пры пастаноўцы на ўлік Бабруйскай першаснай арганізацыі ГА «Сацыяльна-экалагічны саюз «Чарнобыль».