Старшыні прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі У.Р.Гусакову
16.07.2014 | 23:22 |
Паважаны Уладзімір Рыгоравіч!

У свой час пра гэты форум Вы былі праінфармаваны і падтрымалі яго.

Удзел у яго арганізацыі і правядзенні, апроч Мінсельгасхарча, прынялі таксама Нацыянальная акадэмія навук, Міжнародны Алферовский фонд падтрымкі адукацыі і навукі, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Віцебскі медыцынскі універсітэт, Віцебская акадэмія ветэрынарнай медыцыны, ГА Беларускі сацыяльна-экалагічны союз «Чарнобыль».

У дні з 8 па 10 ліпеня 2014 года ў Мінску адбылася Міжнародная канферэнцыя "Экология человека и окружающей среды. Новые методы и средства оздоровления человека и животных". Упершыню ў Беларусі ў цэнтры ўвагі аказаліся і былі скрупулёзна разгледжаны інавацыйныя тэхналогіі актываваных электрычнымі палямі водных раствораў, іх выкарыстанне у санітарыі і гігіене, у аздараўленні і лячэнні чалавека і жывёлы, водазабеспячэнні... З дакладамі і паведамленнямі на канферэнцыі выступілі вучоныя і спецыялісты з Беларусі, Расіі, Украіны, Германіі. Мела месца палымяная і вострая дыскусія, і гэта - яскравае сведчанне актуальнасці форума.

Нельга не адзначыць, наколькі важнай была падтрымка канферэнцыі з боку НАН Беларусі. Менавіта тут, у акадэміі, 8 ліпеня адбылася першая прынцыповая сустрэча гасцей канферэнцыі з беларускімі акадэмікамі, спецыялістамі, экспертамі ў медыцыне і фізіцы, якія выступілі ў якасці апанентаў па заяўленай на канферэнцыі тэме. Дыскусію з гасцямі накіроўваў акад. П. А. Віцязь, у ёй удзельнічалі А. В. Сукала, І. В. Залуцкі, М. С. Сердзючэнка, гарачыя спрэчкі і абумовілі далейшую цікавасць нашых апанентаў да канферэнцыі, удзел у ёй.

Прынцыпова важным для міжнароднага форума было таксама выступленне акад.П. А. Віцезя пры адкрыцці канферэнцыі з прывітальным словам.

Усё гэта для нас з'явілася падставай выказаць Вам, кіраўніку акадэміі, сваю шчырую ўдзячнасць за падтрымку Нацыянальнай акадэміяй Беларусі Міжнароднай канферэнцыі "Экология человека и окружающей среды. Новые методы и средства оздоровления человека и животных", якая, будзем шчыра лічыць, паслужыць справе прызнання інавацыйных тэхналогій па вадзе і іх ўкаранення ў Беларусі.

Мы перасылаем Вам заключны дакумент канферэнцыі -- Обращение. Спадзяемся, у НАН Беларусі ўважліва паставяцца да яго і ўлічаць у сваіх далейшых навуковых і тэхналагічных даследаваннях і распрацоўках.

З павагай

Якавенка Васіль Цімафеевіч, пісьменнік, старшыня аргкамітэта, кіраўнік БелСаЭС "Чарнобыль"
Image
Навіцкі Віктар Антонавіч, сустаршыня аргкамітэта, член праўлення Міжнароднага Алфераўскага фонда падтрымкі адукацыі і навукі Image
15 ліпеня 2014 г.
Нашы кант. тэл. +29 304 40 64 Velcom

+29 376 70 77 Velcom