Міністру сельскай гаспадаркі і харчавання Л.К.Зайцу
16.07.2014 | 22:52 |
Паважаны Леанід Канстанцінавіч!

Дазвольце выказаць Вам сваю шчырую ўдзячнасць за падтрымку Міжнародная канферэнцыя "Экология человека и окружающей среды. 

Новые методы и средства оздоровления человека и животных", якая адбылася ў Мінску з 8 па 10 ліпеня 2014 года у гасцінна прадастаўленай для яе зале Беларускага аграрнага тэхнічнага універсітэта, і нашы зарубежныя госці былі размешчаныя ва ўніверсітэцкім інтэрнаце.

Дзякуючы Вам і ўдзелу ў канферэнцыі намесніка міністра І. В. Брылы, арганізацыя гэтага міжнароднага мерапрыемства была на вышэйшым узроўні, што адзначалі і госці і нашы ўдзельнікі форума. 

Упершыню ў Беларусі ў цэнтры ўвагі аказаліся і былі скрупулёзна разгледжаны інавацыйныя тэхналогіі па выкарыстанні актываваных электрычнымі палямі водных раствораў у санітарыі і гігіене, у аздараўленні і лячэнні чалавека і жывёлы, водазабеспячэнні... З дакладамі і паведамленнямі на канферэнцыі выступілі вучоныя і спецыялісты з Беларусі, Расіі, Украіны, Германіі. Мела месца палымяная і вострая дыскусія. Падрыхтавала і агучыла бліскучы даклад Віцебская акадэмія ветэрынарнай медыцыны "Электраактываваныя растворы ў тэрапіі і прафілактыцы хвароб жывёлы" (А. А. Белко). У выступленні А. М. Біча, дырэктара саўгаса-камбіната"Заходні" Брэсцкай вобласці, пераканаўчымі і яркімі былі лічбы эканоміі сродкаў дзякуючы прымяненню тэхналогій электраактываваных раствораў пры закладцы сенажу і на другіх аперацыях, якімі гаспадарка карыстаецца ўжо больш за 20 гадоў.

Перасылаем Вам заключны дакумент канферэнцыі -- Обращение і праграмку Міжнароднай канферэнцыі "Экология человека и окружающей среды. Новые методы и средства оздоровления человека и животных".

Паспяхова праведзеная канферэнцыя дае нам падставы меркаваць, што Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ўважліва паставіцца да Звароту удзельнікаў форума і ўлічыць гэты зварот у сваіх далейшых навуковых і тэхналагічных даследаваннях, распрацоўках, іх укараненні ў вытворчасць.

З павагай

Якавенка Васіль Цімафеевіч, пісьменнік, старшыня аргкамітэта, кіраўнік БелСаЭС "Чарнобыль"

Image

Навіцкі Віктар Антонавіч, сустаршыня аргкамітэта, член праўлення Міжнароднага Алфераўскага фонда падтрымкі адукацыі і навукі

 Image
15 ліпеня 2014 г.
Кант. тэл. +29 304 40 64 Velcom
+29 376 70 77 Velcom