Пікет, альбо Стаўленне ўладаў да ачмурэння народа
05.02.2009 | 13:18 |
БахусБеларускі рэжым, ва ўмовах сусьветнага і ўнутранага крызісу, сёньня дэкларуе лібералізацыю для ўсіх сфераў жыцьця краіны. Наколькі гэтыя намеры шчырыя, а не ўсяго толькі дэклярацыя - паказвае практыка.

Два тыдні таму, прадстаўнікамі Правага Альянсу, была пададзена заяўка ў Менгарвыканкам на правядзеньне 7га лютага, на плошчы Бангалор, пікету з мэтаю - "папулярызацыі здаровага (цьвярозага) ладу жыцьця і выказаньня пратэсту супраць алкагалізацыі і наркаманізацыі беларусаў". У заяўке намі адмыслова было пазнчана тое месца, дзе ўладамі правядзеньне пікетаў звычайна дазваляецца без пытаньняў.

Галоўнай задачай было - прыцягненьне ўвагі грамадства і дзяржавы да маючыхся вострых праблемаў.

Сёньня каля 30% дарослага насельніцтва Беларусі ў той ці іншай ступені хворыя на алкагалізм. Па колькасьці ўжытага алкаголю мы займаем адно з першых месцаў у сьвеце - у год, у пераліку на душу насельніцтва, гэта 11 літраў гарэлкі, 22 літра пладова-ягадных він (чарніла), 40 літраў - піва. Гэта сітуацыя ўжо зараз ставіць пытаньне канкурэнтаздольнасьці беларускага народу ў будучым.

Акрамя гэтага, дзяржавай, некалькі год таму быў дапушчаны на беларускі рынак т. зв. "легальны опіюм" - макавае насеньне з падвышаным ўтрыманьнем опіюмнага рэчыва.

За тры апошніх гады рэалізацыя дадзенай прадукцыі - стала самым прыбытковым бізнэсам у краіне. Кошты за 1 кілаграм макавага насеньня падскочылі з 5 да 150 тысяч беларускіх рублёў, узбуйніліся і аб'ёмы паставак. Па дадзеным упраўленьня па наркакантролю МУС Рэспублікі Беларусь калі ў 2006 годзе ў Беларусь было імпартавана 650 тонаў макавага насеньня, у 2007-м каля 900, то ў 2008 - ужо больш за 1400 т.! У выніку такой палітыкі, сёньня, каля 60% беларускіх наркаманаў як раз тыя, хто і ужывае "бубкі" - агульнадаступнае насеньне мака.

Паступаючая да нас макавая прадукцыя - турэцкага, чэскага, вугорскага альбо балгарскага паходжаньня, дзе каштуе 1.5 -2$ за кілаграм. Па заключэньню экспертаў, узьдзеяньне на арганізм чалавека опія здабытага саматужным спосабам з макавага насеньня, з-за высокага утрыманьня прымешку, у шмат разоў шкодней сумнавядомых гераіна, метадона і морфія. Сярэдняя працягласьць жыцьця спажыўца такога наркотыка - 3-5 год.

За некалькі дзён да атрыманьня намі адказу з Менгарвыканкаму, на заяўляльніка пікету неспадзявана выйшаў супрацоўнік КДБ, які спрабаваў аказаць уціск на арганізатара.

Але афіцыйны адказ уладаў - быў для нас яшчэ больш нечаканым і нагадаў сапраўдны фарс. Замест пазначанага ў заяўцы месца: перакрыжаваньне вул. Максіма Богдановіча з вул. Арлоўскай і Сурганава, нам дазволілі правесьці пікет на сцэнічнай пляцоўке ў глыбіні Парка дружбы народаў, дзе акрамя "сабачнікаў" ніхто не ходзіць і дзе праводзімы на звышактуальныя тэмы пікет - будзе абсалютна незаўважны. Больш за тое, ад нас запатрабавалі узгадніць праводзімае мерапыемства з ГУУС Менгарвыканкама, УП "Мінскзеленстрой" і УП "Гаррэмаўтадор Менгарвыканкама"!? Што фактычна зрабіла бесэнсоўным яго правядзеньне.

Гэтым адказам, улады выказалі сваю пазіцыю адносна таго, як яны бачаць і разумеюць "ліберальную адлігу" і на колькі яны гатовыя да дыялогу ў імя агульных грамадскіх інтарэсаў. Гучыць гэта прыкладна так: "кожны сьвярчок - ведай свой шасток".

Правы Альянс - адмаўляецца праводзіць пікет у такім варыянце, але не адмаўляецца ад сваіх мэтаў, таму мерапрыемства абавязкова адбудзецца ў іншым фармаце.

Прэсавя служба Правага Альянсу
http://aljans.org      тэл:+375296321214