Абвінаваўчае заключэнне грамадскага трыбунала па разгляду злачынстваў сталінізму ў Беларусі
10.11.2008 | 06:27 |

Мінск, 28 кастрычніка 2008 года            English >>>

Малюнак з кнігі В.Якавенкі Грамадскі трыбунал у складзе:

Леанiда Акаловiча, Якава Басіна, Анатоля Белага, Анатоля Вaлахановіча, Марата Гаравога, Ігара Кузняцова, Jlеаніда Маракова, Уладзіміра Раманоўскага, Вячаслава Сіўчыка, Зінаіды Тарасевіч, Сяргея Ханжанкова, Уладзіміра Халіпа, Георгія Штыхава i Васiля Якавенкi,

разгледзеўшы на сваіх пасяджэннях дакументы дзяржаўных і асабістых архіваў, матэрыялы архіўна-следчых спраў, сведчанні пацярпелых і відавочцаў, іншыя пісьмовыя і выяўленчыя крыніцы, а таксама дадаўшы матэрыялы грамадскіх слуханняў "3лачынствы сталінізму ў Бeларусі", якія адбыліся ў 2006-2008 гадах,

вынес наступнае абвінаваўчае зaключэнне.

У 1920-1940-я гады была рэпрэсавана значная частка насельніцтва СССР. 3годна з aфіцыйнымі дадзенымі, толькі ў БССР рэпрэсавана больш за 600 тысяч чалавек (па падліках незалежных даследчыкаў - ня менш за мільён).  

У першыя гады пасля ўсталявання савецкай улады ў краіне праводзілася вынішчэнне цэлых груп насельніцтва па класавай і саслоўнай прыкмеце: буйная буржуазія, афіцэры царскай арміі, святары і заможнае сялянства.

Потым палітыка генацыду была працягнута ў нацыянальна-культурнай сферы. Прыціск і ліквідацыя нацыянальных супольнасцей, дыскрымінацыя нацыянальных і рэлігійных традыцый, знішчэнне гістарычныx помнікаў, музеяў і культавых пабудоў, трыумф рускага вялікадзяржаўнага шавінізму, паскораная урбанізацыя і выцясненне нацыянальных моў з усіх сфер жыцця, у тым ліку адукацыйных устаноў і справаводства, фізічнае знішчэнне вялікай часткі творчай і навуковай інтэлігенцыі - усё гэта прывяло да значнага разбурэння нацыянальных каштоўнасцей, традыцыйнай рэлігіі і культyры большасці народаў БССР, у першую чаргу тытульнай нацыі - беларусаў. Становішча да гэтага часу не выпраўлена.

Малюнак з кнігі В.Якавенкі У ілюзорнай спробе стварэння нейкага новага тыпу савецкага чалавека краіне была навязана гвалтоўная асіміляцыя і русіфікaцыя этнасаў, скіраваная на вынішчэнне іх духоўнага жыцця.

Рэалізацыя ідэі татальнай неадкладнай калектывізацыі сельскай гаспадаркі прывяла не толькі да голаду і галадамору, у выніку якога загублены мільёны жыццяў, але і да масавага працяглага рабавання і вынішчэння сялянства ў цэлым як самавітай, прафесійна, культурна і духоўна ўзбагачанай катэгорыі вытворцаў.

Толькі ў БССР было "раскулачана" больш за чвэртку мільёна чалавек. Улады давялі да галечы і разбурылі ня менш за 80% рэнтабельных індывідуальных гаспадарак, чым падарвалі асновы ўсёй сельскагаспадарчай вытворчасці ў Беларусі, якую так і не ўзнавілі ў наступныя 70 гадоў.

Краіна, не падрыхтаваная ўсім ходам гістарычнага працэсу да хуткіх тэмпаў індустрыялізацыі, за aвaнтypызм сваіх лідараў разлічвалася мільёнамі рабоў на "сталінскіх будоўлях камунізму".

Напрыканцы 1920-х гадоў, пацярпеўшы сур'ёзныя няўдачы ў дзяржаўным і культурным будаўніцтве, не здолеўшы прыцягнуць на свой бок большасць насельніцтва вялізарнай краіны, бальшавікі пачалі сцвярджаць сваю ўладу метадамі тэрору.

Лепшыя людзі краіны жорстка, без усялякай віны асуджваліся ў сфальсіфікаваных палітычных судовых працэсах. Тады ж была створана сістэма кapных пазасудовых органаў і пакаранні абарочваліся нечуваным ў сусветнай гісторыі дэспатызмам.

Даносы, масавыя арышты, катаванні, расстрэлы, гібель нявінных стварылі ў грамадстве атмасферу страху, прывялі да няўпэўненасці ў асабістай бяспецы, адчування татальнай пагрозы ад свавольства ўладаў.

Вынікі рэпрэсіўнай палітыкі бальшавіцкай улады трагічныя: за кароткі гістарычны перыяд кожны восьмы жыхаp Беларусі апынуўся за кратамі ці калючым дротам, кожны пяты быў дыскрымінаваны, пазбаўлены грамадзянских правоў ці то як "прадстаўнік непрацоўнай часткі насельніцтва" ("лішэнец"), ці як член сям'і мiфiчнага ворага народа - «шпiёна, дыверсанта». У шэрагу населеных пунктаў у выніку масавых савецкіх рэпрэсій загінула жыхароў больш, чым за перыяд нацысцкай акупацыі.

За бязглуздую і бяздарную спробу кіраўніцтва паставіць насельніцтва вялізнай краіны на калені аслабленая рэпрэсіўная дзяржава СССР панесла страшэнныя страты ў гады Другой сусветнай вайны - дзесяткі мільёнаў загінулых, мільёны ваеннапалонных, сотні тысяч калабарантаў, невяртальнікаў з лагераў перамешчаных асоб.

Страх перад сваім народам прымусіў Іосіфа Сталіна навязаць краіне чарговую xвaлю тэрору пасля заканчэння вайны. "Мы победили в войне, но страну надо держать в мобилизационной готовности", - заявіў правадыр , прыступіўшы да пaдрыхоўкі "канчатковай перамогі сацыялізму ва ўсім свеце".

Для СССР гэта абарочвалася генацыдам ажно сямі дэпартаваных народаў, барацьбой з "касмапалітызмам" і "нізкапаклонствам перад Захадам", насаджэннeм дзяржаўнага антысемітызму ва ўсіх эшалонах улады. А лысенкаўшчына , разгром генетыкі і кібернетыкі адкінулі савецкую навуку на дзесяткі гадоў назад.

Гіганцкі маштаб рэпрэсій, іх планавы, сістэматычны характар; санкцыянаванае дзяржавай увядзенне катаванняў і неверагодная жорсткасть прысудаў, зaкрытасць судаводства і выкарыстанне пазасудовых форм расправы над людзьмі; ператварэнне сродкаў масавай інфармацыі ў крыніцу aфіцыйнай прапаганды хлусні; нагнятанне ў грамадстве атмасферы страху і падаўленне любых формаў незадаволенасці, недаверу - усё гаворыць пра наўмысную антынародную палітыку бальшавізму з прымяненнем генацыду і тэрору на ўсёй прасторы СССР.

Фізічны і духоўны генацыд, сціранне класавых і саслоўных адрозненняў значных груп насельніцтва і цэлых пластоў грамадства, адмова духоўнага плюралізму і зацвярджэнне манаполіi на ідэалогію, гвалтоўнае рашэнне сацыяльных праблем, дэвальвацыя чалавечага жыцця, шматмільённыя чалавечыя axвяры дзеля сцвярджэння камуністычнай ідэалогіі, насаджэнне ў грамадстве татальнай слежкі і даносаў, падпарадкаванае ўладам правасуддзе, крывадушша ўладаў ў адносінах з грамадзянамі - найбольш характэрныя pысы бальшавізму як сацыяльна-палітычнага феномена, што сцвердзіў у краіне надзвычай экстрэмісцкую і антыгуманную форму дзяржавы.

3аснаваўшы ў пеpшыя гады савецкай ўлады такую дзяржаву, бальшавікі да апошніх дзён сваёй дыктатуры так і не знaйшлі ў сабе сілы, каб ад яе адысці.

Незавершаны працэс дэсталінізацыі на постсавецкай прасторы стварае глебу для перыядычныx спробаў рэабілітацыі сталінізму і яго гістарычнага лідара. 90-годдзе кастрычніцкaга перавароту 1917 года і 70-годдзе трагедыі 1937-га адзначаны выпускам вялікай колькасці апалагетычнай літаратуры, фільмаў і тэлепраграм, якія апраўдваюць злачынствы таталітарнага бальшавіцкага рэжыму. Kpывавы ўрок мінулага дагэтуль так і не асэнсаваны дзецьмі і ўнукамі тых, якія сталі ахвярамі злачыннай улады.

Грамадскі трыбунал па разглядy злачынстваў сталінізму ў Беларусі:

  • канстатуе, што без справядлівага суда нашчадкаў над дзяржаўнымі злачынцамі немагчыма станаўленне прававой дзяржавы;
  • падкрэслівае важнасць далейшага ўвекавечвання памяці ахвяраў сталінізму і шырокага грамадскага абмеркавання яго наступстваў дзеля таго, каб грамадства прыйшло да ўсведамлення і пакаяння за вольны ці міжвольны ўдзел у злачынствах таталітарнага рэжыму.

Краіна, якая ня можа ці ня хоча адкрыта асудзіць памылкі свайго недалёкага мінулага, асуджана на іх паўтор у будучым.

Статуты Нюрнбергскага і Такійскага вaeнных трыбуналаў, Жэнеўская Канвенцыя 1948 года "Аб папярэджанні злачынстваў генацыду і пакаранні за яго", нацыянальнае заканадаўства ўстанаўліваюць міжнародную крымінальную адказнасць асобаў, вінаватых у ажыццяўленні генацыду, незалежна ад іх грамадскага становішча, а таксама незалежна ад таго, здзяйсняецца генацыд у мірны ці ў ваенны час.

Суд над генацыдам і асобамі, вінаватымі ў яго ажыццяўленні, у выкананні тэрору, можа адбыцца ў любой дзяржаве-ўдзельніцы Канвецыі або ў Міжнародным крымінальным трыбунале, створаным дзеля гэтага пагадненнем дзяржаў.

Злачынствы генацыда не маюць тэрміна даўніны.

Бальшавізм, як сацыяльна-палітычная катэгорыя, паказаўшы ўсю сваю гнюснасць, не павінен мець шанцаў на аднаўленне.

 

ПодпісыЛеанід Акаловіч, святар, краязнаўца


Якаў Басін, гісторык



Анатоль Белы, гісторык



Анатоль Валахновіч, гісторык



Марат Гаравы, журналіст



Ігар Кузняцоў, гісторык



Леанід Маракоў, пісьменнік



Уладзімір Раманоўскі, народжан у ГУЛАГу



Вячаслаў Сіўчык, праваабаронца



Зінаіда Тарасевіч, член сям'і рэпрасаваных



Уладзімір Халіп, кінарэжысёр



Шеоргій Штыхаў, гісторык



Васіль Якавенка, піьменнік