У Кіеве патрабавалі вызваліць затрыманых у Мінску украінцаў
25.03.2013 | 21:29 |
У Кіеве патрабавалі вызваліць затрыманых у Мінску украінцаў25 сакавіка 2013 г. каля 40 прадстаўнікоў украінскіх нацыянальна-патрыятычных арганізацый прыйшлі да беларускай амбасады ў Кіеве з патрабаваннем вызваліць затрыманых у Мінску актывістаў "Нацыянальнага Альянса". У руках пікетоўцаў было шмат плакатаў у падтрымку затрыманых, а кіраўніца "Нацыянальнага Альянса" Мая Масквіч выступіла перад прысутнымі.

Трое грамадзян Украіны, сяброў украінскай арганізацыі  учора былі затрыманыя ў Мінску на "Дне Волі". Юлію Грышчук, Юлію Слівінскую і непаўналетняга Назара Зеліноўскага у гэтыя хвіліны судзяць у Савецкім раённым судзе Мінску. 

Ім інкрымінуецца непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі, што караецца штрафам да 50 базавых велічынь альбо арыштам.

Калі ўкраінцы не будуць вызваленыя бліжэйшым часам, акцыі каля амбасады працягнуцца да моманту іх вызвалення.

Кіраўніца "Нацыянальнага Альянсу" Мая Масквіч звярнулася з лістом да міністра замежных справаў Украіны Леаніда Кажары. Яна просіць прыкласці ўсе намаганні для найхутчэйшага вызвалення затрыманых і іх бяспечнага вяртання ва Украіну.

Нагадаем, што 24 сакавіка ў Мінску беларускія праваахоўнікі затрымалі трох актывістаў усеўкраінскай моладзевай арганізацыі "Нацыянальны Альянс". Украінцы прыехалі ў Беларусь, каб прыняць удзел у штогадовай акцыі беларускай апазіцыі "Дзень Волі".

Іх паездка праходзіла ў межах праекта "Украінская прысутнасць", які праводзіць "Нацыянальны Альянс" сумесна з міжнароднай арганізацыяй Цэнтр "Супрацоўніцтва без межаў". Удзельнікі праекта ездзяць у розныя краіны свету, у асноўным "аўтастопам", і паднімаюць на масавых акцыях, якія яны ідэйна падтрымліваюць, украінскія сцягі.

У Кіеве патрабавалі вызваліць затрыманых у Мінску украінцаў 

У Кіеве патрабавалі вызваліць затрыманых у Мінску украінцаў

У Кіеве патрабавалі вызваліць затрыманых у Мінску украінцаў

У Кіеве патрабавалі вызваліць затрыманых у Мінску украінцаў

У Кіеве патрабавалі вызваліць затрыманых у Мінску украінцаў 

Прэс-служба Цэнтра "Супрацоўніцтва без межаў"
www.collaboration.org.ua