Дзень Волі 2013 у Таронта
25.03.2013 | 21:27 |
Дзень Волі 2013 у ТаронтаДарагія сябры,

24 сакавіка Згуртаваньне беларусаў Канады адзначыла 95-я ўгодкі абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Галоўнай тэмай сьвяточнай імпрэзы стала 150-годзьдзе паўстаньня пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Акрамя традыцыйных дакладаў, быў паказаны кліп Ляпіса Трубяцкога “Ня быць скотам” і мультфільм «Будзьма беларусамі!». 

Падчас імпрэзы адбылася тэлефонная размова з Паўлам Севярынцам, у якой ён павіншаваў беларусаў Канады са сьвятам і падзякаваў за падтрымку. Трэба адзначыць, што ў гэтым годзе Згуртаваньне беларусаў Канады павіншавала палітвязьняў з Днём Волі самаробнымі паштоўкамі і сімвалічнымі птушкамі Волі, зробленымі адмыслова да сьвята сябрамі ЗБК. Такія ж птушкі Волі хутка разляцеліся і да ўдзельнікаў сьвята, а атрыманыя ад продажы сродкі, будуць перададзены Радзе БНР, у так званы Дар Сакавіка, які з”яўляецца традыцыйнай акцыяй на Дзень Волі. Сьвяткаваньне скончылася гімнам ”Магутны Божа”.

Дзень Волі 2013 у Таронта 
Дзень Волі 2013 у Таронта 

Віншуем усіх са сьвятам, жыве Беларусь!

Валянціна Шаўчэнка, старшыня Згуртаваньня беларусаў Канады