Сардэчна віншуем Вас са светлымі і радаснымі днямі Нараджэння Хрыстова і Новага 2013 года!
24.12.2012 | 23:45 |
Сардэчна віншуем Вас са светлымі і радаснымі днямі Нараджэння Хрыстова і Новага 2013 года!

Жыццёвых і творчых поспехаў Вам, моцнага здароўя!

Як бачыце навокал, наперакор усялякім прадказанням канца свету мы з Вамі перажылі дзень 21 снежня, дачакаліся зімняга сонцастаяння і павароту нашага свяціла на вясну.

Дык, няхай жа Каляды і Новы год  будуць для нас усіх пачаткам новай эры - эры здзяйснення нашых спадзяванняў, заканчэння ўсялякіх, матэрыяльных і духоўных, заняпадаў! Няхай прыйдуць да нас Надзея і Супакой!

Дзякуем за атрыманыя віншаванні. 

Вашы Адам і Яраслаў Мальдзісы

Мінск, 24 снежня 2012 года