Каля беларускай амбасады ў Кіеве адбылася акцыя салідарнасці са Змітром Дашкевічам
21.07.2012 | 22:18 |
Каля беларускай амбасады ў Кіеве адбылася акцыя салідарнасці са Змітром ДашкевічамБЕЛАРУСКІ ЦЭНТР ВА УКРАІНЕ Ігар Коктыш

20 ліпеня а 19.00 каля беларускай амбасады ў Кіеве адбылася акцыя салідарнасці з нацыянальным героем, лідарам Маладога Фронту Змітром Дашкевічам. Менавіта ў гэты дзень, 20 ліпеня, Змітру споўнілася 31 год, які ён чарговы раз сустрэў за кратамі.

У падтрымку Змітра Дашкевіча было праведзена пікетаванне беларускай амбасады. Удзел у акцыі прынялі беларускія і ўкраінскія актывісты. 

Каля беларускай амбасады ў Кіеве адбылася акцыя салідарнасці са Змітром Дашкевічам 

Вядучай імпрэзы была прадстаўніца Руха Салідарнасці "Разам" і Беларускага Цэнтру ва Украіне Юлія Шаўлоўская. Асаблівае абурэнне ў прысутных выклікала навіна аб ўзбуджэнні новай крымінальнай справы супраць Змітра Дашкевіча ўжо ў Глыбоцкай турме.Акрамя прамоў гучалі цудоўныя беларускія песні ў выкананні барда Андрэя Касмовіча.

Каля беларускай амбасады ў Кіеве адбылася акцыя салідарнасці са Змітром Дашкевічам  

Удзельнікі акцыі, якія трымалі партрэты з надпісамі: "Свабоду Дашкевічу!", патрабавалі ад сённяшняй улады Беларусі неадкладнага вызвалення лідара Маладога Фронту.

Каля беларускай амбасады ў Кіеве адбылася акцыя салідарнасці са Змітром Дашкевічам  

Уся праезжая частка каля амбасады была застаўлена машынамі. За акцыяй, акрамя ўкраінскіх міліцыянтаў, назірала група людзе ў цывільным, якія па сваіх службовых абавязках запісвалі акцыю пратэста, Каля амбасады гучала - "Свабоду Дашкевічу", "Жыве Беларусь!", "Верам, можам, пераможам!","Свабоду палітвязням!", "Свабоду не спыніць!",. На прыканцы акцыі ўсе ўдзельнікі пікетавання разам выканалі ў гонар Змітра Дашкевіча гімн "Магутны Божа".

Каля беларускай амбасады ў Кіеве адбылася акцыя салідарнасці са Змітром Дашкевічам 

Каля беларускай амбасады ў Кіеве адбылася акцыя салідарнасці са Змітром Дашкевічам  

Прэс-група Беларускага Цэнтру ва Украіне
interpolit.net