Мой трыглаў
06.06.2012 | 01:33 |
ImageРагойша, В. Мой Трыглаў: Кніга пра Янку Купалу, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча / Вячаслаў Рагойша. — Мінск : Кнігазбор, 2012. — 340 с. ISBN 978-985-7007-63-33

Кнігу склалі новыя артыкулы і эсэ доктара філалагічных навук, прафесара Вячаслава Рагойшы пра малавядомыя старонкі жыцця і творчасці трох класікаў беларускай літаратуры, што ўяўляюцца яму ў вобразе Трыглава — найвышэйшай гары Славеніі. У прыватнасці, чытач даведаецца пра Янку Купалу як бацьку нацыі, лексікографа, пра прыязныя ўзаемаадносіны Якуба Коласа з рускай паэтэсай Святланай Сомавай (упершыню поўнасцю публікуюцца лісты да яе народнага паэта Беларусі), пра творчую спрэчку Максіма Багдановіча з вядомым рускім музыказнаўцам і кампазітарам Барысам Асаф’евым і інш. 

У кнізе змешчаны таксама вершы і бібліяграфія публікацый яе аўтара пра знакамітыя «вяршыні» беларускага літаратурнага Трыглава.