Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
22.01.2007 | 23:02 |
ImageПамяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці.

Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя.

Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта ІНП:

Дзеля поспеху ў дасягненні сваіх мэтаў Аргкамітэт ІНП мае намер ініцыяваць намаганні здаровых нацыянальных сіл на адраджэнні культуры, мовы, гістарычнай спадчыны, кансалідаваць на служэнні народу і нацыі грамадскія структуры, якія ўжо створаныя, як і досвед навукоўцаў, гісторыкаў, археолагаў, архітэктараў, юрыстаў, псіхолагаў, краязнаўцаў, мовазнаўцаў, філосафаў, прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі, пісьменнікаў, мастакоў, кампазітараў, грамадскіх дзеячаў, увогуле нераўнадушных да гісторыі, культуры і жыцця свайго народа грамадзян.

Аргкамітэтам ІНП прадугледжваецца стварэнне ў прышласці інстытуцыі, якая будзе займацца збіраннем сведчанняў, захаваннем, распрацоўкай, даследаваннем і абнародаваннем матэрыялаў, звязаных з функцыянаваннем розных палітычных фармацый, жыццём і працай асобных дзеячаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, з іх уплывам на культуру, на лёс беларускай дзяржавы і народа Беларусі.

Аргкамітэт будзе займацца даследаваннем палітычных, эканамічных і сацыяльных мадэляў існавання беларускай дзяржаўнасці з мэтай вылучэння дэструктыўных момантаў, элементаў і прыцягнення да іх увагі уладных структур і грамадскасці. У законным парадку АргІНП будзе ўносіць прапановы ў дзяржаўныя органы дзеля прывядзення негатыўных працэсаў, якія адбываюцца, у рэчышча максімальнага спрыяння іх устойліваму развіццю беларускай дзяржаўнасці

Пачатак шляху:

Першым крокам па закладцы падмурку ІНП з'явілася дзейнасць Аргкамітэта па ўшанаванні памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, ён канструктыўна і актыўна працаваў на працягу 2007 года - Года Памяці. На сваім заключным пасяджэнні 9 студзеня 2008 года гэты Аргкамітэт вырашыў рэарганізаваць сваю структуру ў Аргкамітэт грамадскага аб'яднання "Інстытут Нацыянальнай Пам яці" з адпаведным пашырэннем яго асабовага складу і праблематыкі.

Пры пэўнай падрыхтоўцы і замацаванні праграмных палажэнняў ГА Інстытут Нацыянальнай Памяці можа прэтэндаваць на дзяржаўную рэгістрацыю і падтрымку. А пакуль у ёй адмоўлена, ён выступае як грамадзянская ініцыятыва.

На рахунку ІНП паспяхова праведзеная аб'яднанымі сіламі грамадскасці акцыя 2009-2010 гадоў за адраджэнне і далейшае развіццё беларускай мовы. Вынік падведзены ў публікацыі "Каму замінае беларуская мова" ("Народная воля" , 2010, 18 і 21 мая, № 76-77, 78-79).

На парадку дня - выяўленне жадання і магчымасцей пэўных структурных адзінак у правядзенні Кангрэсу творчых саюзаў краіны па пытаннях адраджэння і далейшага развіцця дзяржаўнай беларускай мовы як мовы тытульнай нацыі і нацыі як вышэйшай ступені матэрыяльнага і духоўнага развіцця беларускага народа.

Кангрэс прапануецца правесці ў чэрвені 2011 года.

Каардынатар грамадзянскай ініцыятывы ІНП Васіль ЯКАВЕНКА