Алесь Барскі «Выбраныя творы»
09.01.2012 | 23:04 |
Алесь Барскі «Выбраныя творы»На пачатку 2012 года пабачыў свет пяцьдзесят дзявяты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор» - Алесь Барскі «Выбраныя творы».

Алесь Барскі (сапр. Аляксандр Баршчэўскі; нар. 1930), родам з Беластоцкай вобласці БССР, якую ў 1944 годзе «бацька ўсіх народаў» Іосіф Сталін, не папытаўшыся ў яе насельнікаў, перадаў суседняй Польшчы. Застаючыся верным роднаму беларускаму народу, Алесь Барскі прысвяціў Беларусі ўсю сваю творчасць.

У кнізе аб'ёмам 416 старонак сабраны найбольш значныя творы розных жанраў - паэзіі, прозы, драматургіі, крытыкі, літаратуразнаўства. Уклаў кнігу Анатоль Клышка, аўтар прадмовы - «Лірыка Алеся Барскага і Афіны Аляксандра Баршчэўскага» Міхась Тычына, аўтар каментара - Уладзімір Казбярук.