Выніковае паведамленне
08.11.2011 | 20:59 |
Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветыСемінар-канферэнцыя «Беларускаае грамадзянская адукацыя і актуальныя грамадзянскія кампетэнцыі» 4-5 лістапада 2011, Мінск 4-5 лістапада 2011 года ў Мінску адбылася канферэнцыя, прысвечаная актуальнаму стану грамадзянскай адукацыі (ГА) і перспектывам яго развіцця ў нашай краіне.

У канферэнцыі прынялі актыўны ўдзел прадстаўнікі больш за трыццаць няўрадавых арганізацый (НДА) Беларусі, эксперты і іншыя зацікаўленыя асобы, якія маюць дачыненне да прапанаванай тэмы.

Асноўныя змястоўныя тэмы канферэнцыі былі сканцэнтраваныя вакол гістарычных, культурных і тэхналагічных аспектаў сучаснай беларускай грамадзянскай адукацыі, яе знешняга і ўнутранага кантэкстаў.

Удзельнікамі канферэнцыі былі зафіксаваныя як найбольш актуальныя наступныя праблемы і цяжкасці ў сферы ГА Беларусі:

1. Аднадушна выказана заклапочанасць станам развіцця сферы ГА і яе здольнасці адказваць на выклікі сучаснасці ў сувязі з тым што:

a. Сучасная дзейнасць НДА ў галіне грамадзянскай адукацыі характэрызуецца занадта вялікай рэсурснай затратнасцю для дасягнення жаданых вынікаў;

b. Дадатковага клопату патрабуе стаўленне да нацыянальных каштоўнасцяў беларускага народа (мова, гісторыя, культура і г.д.), якія не толькі слаба падтрымліваюцца адпаведнымі дзяржаўнымі структурамі, але і ўсѐ больш трапляюць пад уплыў і адчуваюць небяспеку эрозіі і дэградацыі ад праяваў эфекту глабалізацыі;

c. Відавочнай праблемай з'яўляецца мазаічнасць сучаснага зместу адукацыі. Калі ў дэмакратычных краінах дадзены эфект ѐсць толькі прадметам дыскусіі, то ў сітуацыі аўтарытарнага рэжыму плюралізм і супярэчлівасць зместу аслабляе і перашкаджае кансалідацыі дэмакратычна-арыентаваных пластоў грамадства;

d. Грамадзянскія кампетэнцыі, якія засвойваюцца ў межах існуючых адукацыйных праграм, не даюць яго ўладальнікам якіх-небудзь адчувальных пераваг у адносінах да астатніх членаў беларускага грамадства, а часам робіць існаванне ў грамадстве занадта складаным, што прыводзіць да адтоку за мяжу вялікай колькасці адукаваных і перспектыўных маладых людзей.

2. Пераадоленне вышэйазначаных цяжкасцяў пры захаванні своеасаблівасці кожнага асобнага меркавання або кірунку бачыцца ўдзельнікам магчымым і рэальным шляхам арганізацыі шырокай дыскусіі з мэтай фармавання ўзгодненай кансалідаванай пазіцыі. Для гэтага неабходна стварэнне адмысловых дыскусійных пляцовак. Адсюль вынікае, што навучанне кампетэнцыям вядзення дыялогу становіцца адной з актуальных задач сѐнняшняга дня;

3. Работа па фармаванню формаў і метадаў грамадзянскай адукацыі, зробленая рознымі аўтарамі і арганізацыямі ў папярэднія гады, да гэтага часу актуальная, аднак выклік сѐнняшняга дня - фармаванне актуальнага зместу. Змест грамадзянскай адукацыі павінен стаць тэмай шырокай грамадскай дыскусіі паміж прадстаўнікамі дзейнаснага, экспертнага і творчага колаў.

4. Агульная стратэгія неабходнага змястоўнага напаўнення ГА ўяўляецца як паслядоўная рэалізацыя трох працэсаў: Дэсаветызацыі, Беларусізацыі і Еўрапеізацыі. Для канкрэтнай рэалізацыі дадзенага падыходу неабходна пастаянная дыскусія ў грамадстве і ў экспертных і творчых колах.

Што тычыцца вонкавага кантэксту рэалізацыі працэсу грамадзянскай адукацыі, то найбольшыя цяжкасці, на думку ўдзельнікаў, звязаныя з наступнымі тэндэнцыямі:

1. Сучасныя аўтарытарныя рэжымы практыкуюць не грамадзянскую адукацыю, а хутчэй выхаванне ў насельніцтва паводзін падданых, ствараючы адносіны патэрналісцкага тыпу, супрацьстаяць якім можна толькі аб'яднанымі намаганнямі ўсіх актараў грамадскага і медыйнага поля, арыентаваных на каштоўнасці, уласцівыя дэмакратычнаму грамадству (правы чалавека, свабода слова, рынкавая эканоміка і г. д.).

2. Стратэгія аўтарытарных палітычных рэжымаў сѐння ўключае ў сябе і такія метады як дубляванне формаў і падыходаў, падмена і фальсіфікацыя зместу. У такой сітуацыі асаблівую важнасць набываюць кампетэнцыі крытычнага мыслення, якое дазволіць людзям арыентавацца ў сучасным інфармацыйным свеце.

У якасці выніку праведзеных двухдзѐнных дыскусій і абмеркаванняў ўдзельнікі канферэнцыі адчуваюць неабходнасць прапанаваць наступныя тэзісы:

1. Неабходна рамачная канцэпцыя грамадзянскай адукацыі для ўсіх суб'ектаў Беларусі, якая дазвольць ім арыентавацца ў полі адукацыі і інфармацыі, якая будзе насіць макіроўчы і рэкамендацыйны характар. Для прадуктыўнага і паспяховага ажыццяўлення працэсу грамадзянскай адукацыі неабходна пастаянная дыскусія па пытаннях канцэптуальнага бачання і змястоўнага напаўнення яе палажэнняў.

2. Існуе актуальная неабходнасць стварэння пляцоўкі \ прасторы для абмеркавання мэтаў, зместу, метадаў ГА, на якой усе прыцягнутыя або сталыя ўдзельнікі дадзенага працэсу атрымаюць магчымасць выказвання, крытыкі і каардынацыі дзеянняў.

3. Выразна бачна неабходнасць пашырэння колькасці суб'ектаў, якія ўсьведамляюць свой удзел у працэсе ГА і адказна ставяцца да сваѐй дзейнасці ў гэтым аспекце.

4. Сучасная сітуацыя патрабуе ад арганізацый ГА і іх прадстаўнікоў пастаяннага павышэння кваліфікацыі, якаснага росту і асобаснага развіцця для таго каб быць гатовым да выклікаў сучаснасці.

Бліжэйшымі неабходнымі крокамі ўдзельнікі канферэнцыі бачаць арганізацыю серыі сустрэч і дыскусій па ўзгадненні прыярытэтных мэтаў і задач розных тэматычных кірункаў грамадзянскай адукацыі.

6 лістапада 2011 г.

Мінск. Аргкамітэт канферэнцыі Гэты e-mail абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вашым браўзэры павінна быць уключаная падтрымка Java-script +375 29 776 3806