Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ТВОРЫ arrow Водгук, рэцэнзія arrow Кніга для тых, хто марыць пра ўласны дом

Кніга для тых, хто марыць пра ўласны дом Друк E-mail
30.10.2011 | 10:56 |
Таварыства беларускай мовыВасіль Якавенка «Прывіды Шанхая над Свіслаччу», Мн., 2011, «БелСаЭС Чарнобыль», стар. 1-268.

Пасля нашумелай маштабнай трылогіі «Пакутны век» пісьменнік Васіль Якавенка для многіх стаў персонай №1 у мастацкай літаратуры, новых твораў якога чакалася. І вось на паліцах кнігарняў з'явіўся крыху экзатычна аздоблены ягоны томік «Прывіды Шанхая над Свіслаччу». Хтосьці падумае пра містыку, хтосьці пра фантастыку, але можаце быць пэўнымі - пісьменнік Васіль Якавенка здзіўляе чытача найперш рэалізмам, цвярозым ды пранікнёным поглядам на нашае сучаснае жыццё.

Зрэшты, я не адразу рызыкнуў набыць гэты салідны том публіцыстыкі. Палохала нават тое, што гэта быў збор пераважна публікаваных выступаў у беларускіх газетах і часопісах, а я, паддаўшыся на слушныя парады булгакаўскага прафесара Прэабражэнскага, не давяраю сучасным барзапісцам, якія ператварылі журналістыку ў банальны піяр, у нейкае рэкламнае агентства неўпіхуемых грамадству сацыяльных ідэй. Баяўся таксама расчаравацца ў тым, што мяне так уразіла летась.

Васіль Якавенка. Прывіды Шанхая над СвіслаччуІ ўсё ж, дзякаваць Богу, ёсць сябры: то паэта Яўген Гучок захоплена пытаецца «Чытаў новую кнігу Якавенкі?»; то былы мэнэджэр гурта «Мроя» Юрась Мурашка бянтэжыць нестрыманым подзівам. І вось «Прывіды Шанхая над Свіслаччу» прачытаны, што дало адназначную выснову: машчняк! (у сэнсе - сіла!). Каб гэтую кнігу чыталі нашы палітыкі, мы б даўно жылі ў іншай краіне і не марылі даць цягу адсюль пры першай зручнай нагодзе. А было ж такое, што не марылі, нават да нас пёрлі мігранты з Еўропы і Азіі яшчэ ў памятныя часіны Вялікага Княства Літоўскага: калі ўсход стагнаў пад пятой Залатой Арды, залізваючы боты акупанту ўласным языком, а захад віраваў у цемрашальстве інквізіцыі, наш дух сілкаваў найбольш дэмакратычны звод законаў нават сучаснага свету - «Статут ВКЛ».

Не скажу, аднак, што кніга ўся гэтак сходу й захапляе. Калі «Пакутны век» не адпускае чытача ад першых старонак, дык тут я спярша нудзіўся, дакладна - старонак 90, гатовы нават цалкам расчаравацца. І не скажу, што тэмы напачатку кнігі такія ўжо чужыя для мяне: тут і свой погляд на чарнобыльскую катастрофу напярэдадні 25-годдзя трагедыі, тут і гутаркі з адмыслоўцамі на тэмы захавання архітэктурнай спадчыны беларускіх гарадоў у аспекце міграцыйнай экспансіі сучаснага свету, тут і актуальная праблема атамнай энергетыкі ў аспекце таго ж Чарнобыля і нядаўняй трагедыі ў Фукусіме... Але ведаючы, што Якавенка з тых пісьменнікаў, якія здольны здзіўляць, я і чакаў здзіўлення. І дачакаўся.

Не скажу, што я баяўся чужой экспансіі ў свой устаялы свет. Акурат быў гатовы да таго, каб сустрэць аргументаванага апанента. Дык вось якраз Якавенка цалкам змяніў мой погляд на кнігу аналітыка беларускага нацыяналізму Анатоля Астапенкі «... І гдзе зродзіліся і ўскормлены суть по Бозе». Кніга, мяркуючы на ўсім, насамрэч заслугоўвае ўвагі.

А вось сваім нестандартным погледам на творчасць папулярных, але чужых для мяне нашаніўскіх філосафаў Акудовіча і Бабкова, новая кніга Васіля Якавенкі шчыра парадавала. Аказваецца, я не адзін такі, неўпісуемы ў поп-стандарты. І ў Якавенкі надзвычай пераканаўчыя довады. А як ён цвяроза разлажыў каштоўнасці марксізму! А як грунтоўна даў адпор нямецкаму аналітыку беларускіх падзеяў Бернгарду К'яры!

Эфектна чытаюцца і аналітычныя матэрыялы аб творчасці пісьменніка Леаніда Дайнекі, даследчыка беларуска-нямецкіх літаратурных кантактаў Уладзіміра Сакалоўскага, гутаркі з дзеячамі нацыянальных культур Арменіі, Нагорнага Карабаху, Расіі. Усё гэта здольнае сілкаваць акурат нашыя беларускія душы ў памкненні да адбудовы ўласнага грамадскага дому. Ці хто не марыць ужо пра ўласны дом? Дык Якавенка навучыць вас пільна трымаць свой ключ ад яго, не руйнуючы традыцыйнай беларускай гасціннасці.

Вітаўт МАРТЫНЕНКА
«Наша слова», 2011 за 26 кастрычніка, №43
 
« Папяр.   Наст. »

Каментар

Каб карыстацца гэтай формай Вы павінны мець наладжаны javascript...

Прывітанне лепельскай паэтцы Сташцы Грыніч, якая купіла кнігу Васіля Якавенкі “Прывіды Шанхая над Свіслаччу” акурат у мінулую суботу, на з'ездзе СБП ў Палацы мастацтваў. Там была палічка “Ісключонныя і неўступіўшыя”. Прачытала абодвух і пасьпела выказаць захапленьне.

Напісаў Distro,
Дата 12/15/2011 Час 00:39

Мікола, ты нешта наблытаў, чыт-канферэнцыя праз тыдзень.

Напісаў Sergej,
Дата 11/17/2011 Час 18:20

Чытацкая канферэнцыя адбудзецца праз тыдзень - 25 лістапада

Напісаў Чытач,
Дата 11/17/2011 Час 18:19

Прывітаньне, Sergej, ці ідзеш ты заўтра на чытацкую канферэнцыю ў 16.00 з Васілём Якавенкам. Там акурат і купіў бы танней ягоныя кнігі. Патэлефануй мне пазней, дык скажу дакладны адрас, а так недзе на вул. Сядых, дзе ст. метро 'Фрунзенская'.

Напісаў Мікола,
Дата 11/17/2011 Час 17:34

Спадар Cяргей, вы памыліліся, гэта якраз той самы артыкул перадрукаваны тут, бо я зірнуў тое 'Наша слова' у сеціве і адшукаў яго тут: http://nashaslova.mns.by/page40.html
Але я ня згодзен, што першыя 90 старонак зусім кволыя, бо асноўная ідэя кнігі - што нам пагражае ад экспансіі кітайскіх кварталаў - выказана якраз напачатку. У нас жа насамрэч штогод вымірае па 300 000 чалавек, а замяняць мяркуюць перасяленцамі. Гэта я днямі пачуў па тэлеканалу 'Мір'. Ну а пазьней сапраўды 'Прывіды Шанхая над Сьвіслаччу' чытаюцца проста ўзахлёб.

Напісаў Andrej Labanovich,
Дата 11/10/2011 Час 17:35

Весьма интересно про эту книгу написано в 43-м номере еженедельника 'Наше слово'. А вообще тоже советовал бы почитать всем.

Напісаў Sergej,
Дата 11/09/2011 Час 16:27

Кніга сапраўды магутная. І сапраўды не ад пачатку. Але прачытаць раіў бы кожнаму.

Напісаў Vasia,
Дата 11/09/2011 Час 16:03

 1 
Старонка 1 з 1 ( 7 Каментар )

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (залагіньцеся)
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1420
mod_vvisit_counter Учора 1602
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 8252
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 51925