Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Беларусь arrow Споведзь ідэолага заходнерусізма, або Каму перашкаджае беларуская нацыянальная ідэнтычнасць

Споведзь ідэолага заходнерусізма, або Каму перашкаджае беларуская нацыянальная ідэнтычнасць Друк E-mail
31.10.2011 | 19:07 |
Ігар МЕЛЬНІКАЎ Ігар МЕЛЬНІКАЎ

У сусветнай павуціне перыядычна з'яўляюцца матэрыялы, прысвечаныя пытанням станаўлення і развіцця нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа, а таксама праблемам фарміравання ідэалогіі беларускай дзяржавы.

Нядаўна на адным з расійскіх сайтаў чарговае тварэнне выдаў «эксперт» Мікалай Малішэўскі.

(http://regnum.ru/news/1459315.html) (http://ex-press.by/article.php?id=18273). Дадзены твор, проста пранізаны нянавісцю да ўсяго беларускага. Складваецца ўражанне, што аўтар проста ненавідзіць гістарычнае мінулае Беларусі і на дух не пераносіць нацыянальную культуру і мову беларусаў. Найбольш здзівіла тое, што Малішэўскі нараўне з крытыкай работ беларускіх гісторыкаў і публіцыстаў жорсткай абструкцыі падвергнуў многіх дзеючых беларускіх дзяржаўных чыноўнікаў. Яшчэ нядаўна гэты чалавек і сам быў працаўніком ідэалагічнага фронту. Вось ён распавядае аб сваёй працы ў адной з вядучых беларускіх дзяржаўных газет (http://belarus.regnum.ru/news/analitics/1445518.html), а вось наракае, што страціў пасаду загадчыка кафедры ідэалогіі і палітычных навук Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (http://news.date.bs/politics_232943.html).

Зусім нядаўна гэты «эксперт» апавядаў аб дасягненнях у галіне дзяржаўнай ідэалогіі, а зараз «прабірае на чым свет стаіць» «беларускую наменклатуру» і афіцыйную вертыкаль улады.

Пакрыўдзіўся, ды і Бог з ім. Горш тое, што ў гэтыя банальныя высвятлення адносін Малішэўскі ўмешвае актуальныя пытанні жыцця сучаснага беларускага грамадства. Напрыклад, трагедыяй для гэтага «гісторыка» з'яўляецца тое, што беларусаў спрабуюць наблізіць да літаратуры айчынных аўтараў, напісанай на беларускай мове. Тут «эксперт» адкрыта супрацьпастаўляе сябе як нацыянальнай інтэлігенцыі, так і дзеючай уладзе. Нагадаю, зусім нядаўна Прэзідэнт Беларусі А. Р. Лукашэнка на сустрэчы з беларускімі літаратарамі адзначыў, што прыйшоў час ставіць перад пісьменнікамі куды больш амбіцыйныя мэты - адрадзіць былую славу беларускай літаратуры і падняць яе на новы мастацкі ўзровень, годны такіх выбітных майстроў, як Якуб Колас, Янка Купала, Максім Танк, Іван Мележ, Іван Шамякін і іншыя.

Не можа перажыць Малішэўскі і тое, што беларускі часопіс «Спецназ», заснавальнікам якога, дарэчы, з'яўляецца газета Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «СБ-Беларусь сегодня», публікуе матэрыялы аб розных аспектах нацыянальнай гісторыі Беларусі.

Безумоўна, яму хацелася б, каб на старонках гэтага выдання друкаваліся б матэрыялы аб тым, як «беларускі народ стагоддзямі імкнуўся ва ўлонне матухны Расеі». У гэтым кантэксце дасталося і паважаным беларускім публіцыстам А. Тарасу і В. Дзеружынскаму. Гэтых людзей Малішэўскі банальна абражае, зрэшты, чаму мяне гэта не здзіўляе?! У падобным тоне былы ідэолаг спрабаваў спрачацца і са мной, абмяркоўваючы аспекты гісторыі Заходняй Беларусі ў 1930-х гг.
Найбольш дзікім ў артыкуле Малішэўскага сталі яго выпады ў бок беларускай мовы. Тыя нясмелыя крокі, якія робіць кіраўніцтва беларускага тэлебачання па папулярызацыі матчынай мовы і пашырэнні яе выкарыстання ў сетцы вяшчання, «эксперт» называе палітыкай, накіраванай на раз'яднанне беларусаў і рускіх. Малішэўскаму дрэнна ад таго, што назвы вуліц нашых гарадоў, паказальнікі на дарогах зроблены на нацыянальнай мове.
Тут мне ўспамінаецца Першы міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі, які прайшоў нядаўна ў Літве. Сярод шматлікіх цікавых дакладаў, прадстаўленых на форуме, варта, вылучыць выступленні прафесара Такійскага універсітэта Макото Хаясака і брытанскага навукоўца Джыма Дынглі. Тэзісы свайго дакладу японец прадставіў на ... беларускай мове, за што быў удастоены заслужаных апладысментаў ад прысутных калегаў. А падданы каралевы Лізаветы, гэтак жа на чыстай беларускай мове распавёў пра сваю працу па стварэнню падручніка беларускай мовы. Прычым брытанец не чытаў тэкст. Ён казаў, уступаў у дыскусію, слухаў пытанні і тут жа адказваў на іх.

«Фантастыка», - так мы, беларускія навукоўцы, якія прыехалі ў Коўна, ахарактарызавалі выступ замежных калегаў. У гэтым кантэксце ўспамінаецца і шведскі дыпламат Стэфан Эрыксан, які першакласна валодае беларускай мовай.

Кантрастам ўсяго гэтага з'яўляецца адкрыта антыбеларускі тэкст Малішэўскага. Што ж, дзіўныя часы надышлі, калі замежнікі проста абагаўляюць нашу мову, а некаторыя з нашых суайчыннікаў мараць яе растаптаць.

Напрыканцы хацелася б працытаваць словы сучаснага беларускага гісторыка, прафесара БДУ, Вячаслава Мянькоўскага, сказаныя ім у перадачы «Время Союза», якая з'яўляецца сумесным праектам расейскага канала ТРО і беларускага Першага канала. Характарызуючы знешнюю палітыку постсавецкіх краін і, перш за ўсё, Беларусі, гісторык падкрэсліў, што, вырашальным фактарам пабудовы знешняй палітыкі незалежных дзяржаў павінна стаць не «стаўленне да Расіі», а стаўленне да сваяго ўласнай лёсу, і да сваіх уласных інтарэсаў.

Цалкам падтрымліваю гэта меркаванне. Мы незалежная краіна, са сваёй гісторыяй, культурай і звычаямі. Нам трэба шанаваць і паважаць суседзяў, як на захадзе, так і на ўсходзе. Але самае важнае і прыярытэтнае - гэта наша незалежнасць і наша нацыянальная ідэнтычнасць.

Першае ў нас ужо ёсць, а над другім трэба працаваць. Поспех у гэтай справе залежыць ад кожнага з нас.

http://arche.by/by/page/blog/7352
 
« Папяр.   Наст. »

Каментар

Каб карыстацца гэтай формай Вы павінны мець наладжаны javascript...

''Каму перашкаджае беларуская нацыянальная ідэнтычнасць?''Па вялікаму рахунку ''беларуская нацыянальная іднтычнасьць'' нікому не перашкаджае! Але барацьба з''беларускай нацыянальнай ідэнтычнасцю'' дазваляе шырокаму слою спрытных абібокаў мець неблагія фінансавыя, матэрыяльныя, эканамічные дывідэнды, званні, пасады... І не мець аніякіх цяжкасцей, праблем, пагроз для сябе. Гэта так называемые ''Імітатары'', працаваць, нешта пазітыўнае ствараць яны не ўмеюць, не могуць і не хочуць! А вось змагацца з прыдуманымі фантомамі... Гэта яны ўмеюць рабіць прафесійна. Мікола Малішэўскі проста хоча трапіць у кола гэтых прыкормленых лайдакоў.
Перад Расіяй, як і ўсім прстсавецкім прасторам, паўсталі вялікія і цяжкія задачы : Як выжыць у сучасным свеце? аЛЕ імітатараў-лайдакоў гэта не хвалюе. Пры савецкім часе яны былі ''марксістамі-ленінцамі'', сёння ''рускімі патрыётамі'' і ''праваслаўнымі святарамі'', а на справе абы не працаваць, а толькі імітырываць дзейнасьць, біць У шаманскі бубен, палохаць народы прыдуманымі пагрозамі... Ну якая пагроза для Расіі ў тым што беларусы будуць карыстацца сваім культурным кодам, сваёй мовай? Па вялікаму рахунку -- аніякай! Але тады лайдакам трэба брацца за плённую працу да якой яны не прыстасаваныя...

Напісаў VERSCHNIK,
Дата 10/31/2011 Час 22:18

 1 
Старонка 1 з 1 ( 1 Каментар )

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (залагіньцеся)
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1363
mod_vvisit_counter Учора 2071
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 8554
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 30985