Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Палітыка arrow А што нам застаецца рабіць?

А што нам застаецца рабіць? Друк E-mail
11.01.2008 | 17:12 |

Васіль ЯКАВЕНКА

ImageГэты мой допіс можна лічыць водгукам на Кіеўскі рэгіянальны кангрэс няўрадавых арганізацый Савета Еўропы, які прайшоў 25–27 лістапада 2007 года. Я прадстаўляў на ім Саюз беларускіх пісьменнікаў.

Кангрэс падаўся мне вельмі цікавым. На ім як не кожны прамоўца рабіў аналіз сітуацыі ў сваім рэгіёне і ў сваёй асобна ўзятай краіне, але, бадай, усе закраналі праблемы і асаблівасці работы незалежных грамадскіх аб’яднанняў у Беларусі. Для мяне адкрылася агромністая розніца паміж тым, у якіх умовах пачала развівацца грамадзянская супольнасць у суседняй Украіне, і тым, што мы маем на Беларусі. Там — падтрымка з боку дзяржавы і камерцыйных структур. У нас — наадварот, робіцца ўсё, каб задушыць незалежныя палітычныя і грамадскія структуры. Толькі нядаўна рэзка павялічаны кошты на арэнду офісаў. Мы пазбаўлены выбару месца, пазбаўлены права на сходы і мітынгі… Дадому я вяртаўся анепакоены адсутнасцю канструктыўных рашэнняў надзённых праблем. Моцна бянтэжыла тое, што ўсе прапановы наконт выбару шляху і напрамкаў работы НГА Беларусі, пры больш пільным аналізе іх, найчасцей аказваліся тупіковымі.

Апраўдана і слушна, напрыклад, гучала думка, якую, выступаючы, падтрымліваў і я: калі немагчыма змагацца з таталітарным рэжымам, дык давайце развіваць грамадзянскую супольнасць, пашыраць сетку няўрадавых арганізацый. Урэшце, гэта — адзінае, што нам застаецца рабіць: насуперак разбуральнай волі і энергіі чыноўнікаў ўладнай «вертыкалі» адстойваць свае канстытуцыйныя правы і разгортваць напаўлегальную працу. Але ж сілы ў гэтым супрацьстаянні няроўныя. Таму і невыпадкова нашы аналітыкі лічаць за лепшае гаварыць ужо не пра грамадзянскую супольнасць у Беларусі ў цэлым, а пра грамадзянскія згуртаванні (па-расейску «сообщества»), пра асобныя астраўкі грамадзянскай супольнасці, што засталіся яшчэ не знішчанымі.

Прапановы супрацоўніцтва NGO з урадавымі структурамі Беларусі, на жаль, выглядаюць бесперспектыўнымі. Сцвярджаю гэта не гледзячы на поспех, якога наш Аргкамітэт па ўвекавечанні памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій дабіўся ў Год Памяці. Наступальная праца аргкамітэта, каля сотні зваротаў, публікацый, лістоў, якія мы разаслалі ў розныя дзяржаўныя ўстановы, — усё гэта прымушала чыноўнікаў уступаць у перапіску і весці «дыялог» з намі па праблеме прызнання-непрызнання масавых рэпрэсій у краіне і іх асвятлення ў СМІ. Скончылася наша «асада» дзяржаўных сцен тым, што улады агучылі тэму рэпрэсій па тэлебачанні. Дзяржаўны канал ОНТ паказаў відэаролік з удзелам прадстаўнікоў афіцыйных структур і грамадскага Аргкамітэта Года Памяці. Але ж гэты прыклад хутчэй за ўсё — толькі выключэнне з правіл.

Спашлюся на ўласны вопыт іншага кшталту.

У маі 1999 года па ініцыятыве ГА «Беларускі сацыяльна-экалагічны саюз «Чарнобыль», які я ачольваю, пры садзеянні прадстаўніцтва ААН у Рэспубліцы Беларусь ды Кансультатыўна-назіральнай групы АБСЕ была праведзена Міжнародная навукова-практычную канферэнцыя «Станаўленне грамадзянскай супольнасці ў Беларусі ў кантэксце ўстойлівага развіцця». Нам удалося сабраць за круглы стол як прадстаўнікоў дэмакратычных колаў, партый і рухаў, так і прадстаўнікоў праўрадавых службаў, інстытутаў і парламента. Спрэчкі былі даволі актыўнымі і канферэнцыя выпрацавала навукова абгрунтаваныя рэкамендацыі. Матэрыялы канферэнцыі выдадзены асобным зборнікам на беларускай, рускай і англійскай мовах. А што далей? Нікога з чыноўнікаў дзяржапарата гэты форум ніяк не закрануў.

Яшчэ адзін прыклад: летам 2002 года той жа Беларускі сацыяльна-экалагагічны саюз «Чарнобыль» разам з Саюзам беларускіх пісьменнікаў правялі пад эгідай ЮНЕСКА трохдзённы міжнародны сімпозіум на тэму: «Разнастайнасць моў і культур у кантэксце глабалізацыі». У сімпозіуме ўдзельнічалі Генеральны дырэктар ЮНЕСКА Каіціра Мацууры і прадстаўнікі больш чым з 20 краін Еўропы. У ім ужо не маглі не паўдзельнічаць і не выступіць міністры адукацыі і культуры. Матэрыялы сімпозіума сабраны і выдадзены ў 2-х тамах. Імі і сёння цікавяцца ў бібліятэках навукоўцы, студэнты. Толькі драконаўскае стаўленне дзяржапарата да роднай мовы і культуры не змянілася. Чаму? Ва ўмовах аўтарытарызму чыноўнікі працуюць не з грамадскай супольнасцю, а з уладаром, дыктатарам, фюрэрам. А той — у нашым канкрэтным выпадку — не мае павагі ні да гісторыі сваёй краіны, ні да яе мовы і культуры…

 

Цяпер у Беларусі шпаркімі крокамі ідзе навукова-тэхналагічная падрыхтоўка да будаўніцтва сваёй атамнай электрастанцыі. І хоць гэтая задума пасля выбуху на Чарнобыльскай АЭС многім грамадзянам Беларусі падаецца дзікай дый эканамічныя разлікі — не на яе карысць, тым не менш праект галапіруецца, бо ад мірнага атама да атамнай бомбы, як многім здаецца, — усяго паўкрока. Цяпер, праўда, існуюць тэхналагічныя абмежаванні, але тым не менш, атамам трэба завалодаць. А такому амбіцыйнаму лідэру дзяржавы, як наш, без бомбы ў кішэні — як без пораху на паляванні.

Рашэнне аб будаўніцтве АЭС у Беларусі прымаецца келейна, без абмеркавання і ўзгаднення з грамадскасцю, чым груба парушаны патрабаванні і прынцыпы Орхускай канвенцыі, падпісанай кіраўніком нашай дзяржавы 14 снежня 1999 года.

Калісьці, напрыканцы 80-х, наша грамадскасць, узнятая пісьменнікамі, спыніла на Беларускім Палессі здзяйсненне дзікунскага праекта меліяратараў, якім прадугледжвалася адсекчы ад вялізнай рачной поймы саму раку Прыпяць, выпраміць і зрабіць з яе канаву, а землі асушыць. Каб на тым праекце не быў своечасова пастаўлены крыж, у Беларусі на сённяшні дзень ужо была б пустыня…

Па дарозе з Кіеўскага форуму яшчэ раз пераасэнсоўвалася пачутае там. І неяк шырэй стала бачыцца тое, што сапраўды варта было б зрабіць дзеля фарміравання і развіцця ў Беларусі грамадзянскай супольнасці.

Падыходы ж Еўразвязу і Савета Еўропы да нашай краіны, на мой погляд, залішне традыцыйныя і стандартныя, што ў прынцыпе няблага, але акурат у гэтым і заключаецца іх недахоп.

Не ўлічваюцца гістарычныя і культурныя асаблівасці нашага народа, для якога бясцэннымі з’яўляюцца і суверэнітэт, і нацыянальная культура, і родная мова. За гэтыя каштоўнасці беларусы неаднойчы змагаліся. Дастаткова згадаць паўстанне Кастуся Каліноўскага (1863), адраджэнцкую і нацыястваральную працу беларускіх пісьменнікаў Дуніна-Марцінкевіча, Багушэвіча, Купалы, Коласа, Багдановіча, Ластоўскага, братоў Луцкевічаў, грамадска-палітычнагага дзеяча Скірмунта (з 1860-х да 1917 года), утварэнне БНР (1918), Слуцкае ўзброенае паўстанне (Слуцкі збройны чын у падтрымку БНР) — (1920), нацыянальны рух за адраджэнне ў БССР (1920–1929), хваляванні студэнцкай моладзі, якая патрабавала навучання на беларускай мове (1960-я гады), шматлікія лісты інтэлігенцыі, рабочых і служачых да М. Гарбачава пад час перабудовы з патрабаваннямі дэмакратызацыі жыцця і вяртання нацыянальных каштоўнасцей (1987–88), дзейнасць Беларускага Народнага Фронта, нарэшце, утварэнне і дзейнасць Рэспублікі Беларусь (1991–1996, да дзяржаўнага канстытуцыйнага перавароту), сучасныя акцыі палітычных партый і маладзёжных рухаў, — усё гэта яскравае сведчанне тых спадзяванняў і мар, якія заўжды ляжаць у душы ў беларусаў.

У мяне ёсць сябра, пісьменнік Леанід Маракоў. Ён даследуе рэпрэсіі супраць беларускай нацыі, пачынаючы з 1792 года, калі, у выніку перадзелу тэрыторый у Еўропе, Беларусь — у некалькі заходаў — далучылі да Расіі. Дык вось, даводзіць ён, з моманту каланізацыі кожныя 20 гадоў (з невялікімі адхіленнямі) найбольш здольных і актыўных беларусаў рэпрасавалі, уціскалі, русіфікавалі. Рэпрэсіі дасягнулі свайго апагея ў 1930–40-я гады, калі была знішчана амаль уся беларускамоўная і патрыятычна настроеная інтэлігенцыя — 1,5 мільёна беларусаў патрапіла ў разрад «ворагаў народа». У лепшым выпадку іх высылалі ў Сібір і на Поўнач, у горшым — у канцэнтрацыйныя лагеры. Вынішчалася беларуская літаратура: за адзін толькі 1935 год, па дакументальных крыніцах, ліквідавана 1800 назваў кніг агульнай колькасцю 12 000 000 асобнікаў, выкінуты з ужытку патрыятычныя творы музыкі, беларускія песні, традыцыі. Гарэлі на вогнішчах рукапісы твораў…

Хіба гэта не генацыд народа?

Дык вось генацыд гэты доўжыцца, і юнакі і дзяўчаты, рэпрасаваныя ў 2006—07 гадах і паказаныя спадарыняй А. Танкачовай на экране рэгіянальнага форума, — таксама ахвяры гэтага генацыду. Удушэнне маладых патрыятычных сіл у Беларусі патрэбна стратэгам афіцыйнай беларускай палітыкі дзеля таго, каб пры анексіі Беларусі Расіяй нават ніякі камар не пікнуў.

Сёння кожны, хто гаворыць на беларускай мове, залічваецца ў апазіцыю, а гэта значыць — у патэнцыяльныя ворагі рэжыму. Таму ў «ворагі» быў залічаны і адзіны беларускамоўны ліцэй, які працаваў у Мінску. Цяпер ён вымушаны праводзіць заняткі з дзецьмі за межамі краіны.

Сёння ў Беларусі катастрафічна зніжаецца колькасць беларускамоўных школ, няма ніводнай вышэйшай навучальнай установы для карэннага беларускамоўнага насельніцтва.

Сёння парламент — Нацыянальны сход — і сам прэзідэнт, Міністэрства культуры, Міністэрства адукацыі, Нацыянальная Акадэмія Навук працуюць на мове суседняй дзяржавы, ігнаруючы мову свайго народа. Рускамоўны міністр адукацыі узначальвае Камісію па рэформе беларускай мовы. Ён жа нядаўна стаў кіраўніком партыі ўлады «Белая Русь», і можна смела прагназаваць уцягванне настаўнікаў школ і педагогаў ВНУ ў авантурную антыбеларускую палітыку. Гэты ж міністр дазволіў сабе спусціць ва ўсе навучальныя ўстановы краіны распараджэнне, каб пісьменнікаў, што ўваходзяць у нацыянальны Саюз беларускіх пісьменнікаў (у якога ўлады супрацьзаконна забралі Дом літаратара і будынак пісьменніцкай паліклінікі), не смелі запрашаць на літаратурныя сустрэчы ў школы, інстытуты, універсітэты. Пры падтрымцы гэтага міністра творы папулярных пісьменнікаў, якія складаюць нацыянальны гонар беларусаў, выкідваюцца са школьных праграм.

Трэба прызнаць, што нямала хто з чыноўнікаў разумее недарэчнасць гэткай сітуацыі. Калі ўзяць для параўнання, скажам, умовы для развіцця нацыянальнай школы, культуры і навукі ў 30-я гады, гады сталінскага тэрору і час Лукашэнкі — Радзькова, то, як ні дзіўна, давядзецца адзначыць, што супастаўленне будзе не на карысць сённяшняга дня.

Каб дапамагчы змяніць сітуацыю ў краіне і актывізаваць на дэмакратычныя ды культурна-асветныя пераўтварэнні беларусаў, асабліва моладзь, па маім глыбокім перакананні, патрэбна іншая стратэгічная палітыка ЕС і NGO Савета Еўропы. Варта толькі, не здымаючы з парадку дня прынцыповых патрабаванняў да лукашэнкаўскага рэжыму, рашуча ўзняць свой голас супраць дыскрымінацыі карэннага беларускага насельніцтва. Еўрапейскі Саюз матывавана і лагічна мог бы заручыцца ў гэтым падтрымкай ЮНЕСКА і ААН. Не выключана, што і Міжнародны суд можа мець тут прадмет для спецыяльнага разгляду.

Найперш нам варта дамагацца адкрыцця ў Рэспубліцы Беларусь Нацыянальнага (у поўным сэнсе слова) універсітэта, дзе выкладанне вялося б на беларускай мове. Ягонае адкрыццё будзе мець для нацыянальнай культуры стратэгічнае значэнне, бо актывізуе таксама і школьнае навучанне на роднай мове. Гэтая задача, я лічу заслугоўвае самай пільнай увагі і падтрымкі ўсіх без выключэння дэмакратычных партый, рухаў і грамадскіх аб’яднанняў, паколькі тут упэўнена можна сказаць, што абуджэнне нацыянальнай свядомасці паўплывае на грамадзянскую актыўнасць усіх катэгорый насельніцтва і моладзі — у першую чаргу, прыхіне прагны малады інтарэс да лёсу сваёй краіны і яе адбудовы на дэмакратычным падмурку.

Бадай, ужо сёння няўрадавыя арганізацыі, пры сваім жаданні і адпаведным настроі, маглі б распрацоўваць і ажыццяўляць (пры падтрымцы дзяржаўных структур альбо без яе) культурна-асветныя праекты для студэнтаў і школьнікаў, выпуск цікавых, ярка аформленых кніг на беларускай мове, а таксама праводзіць сіламі НГА штогадовыя конкурсы на лепшае веданне роднай гісторыі, культуры, мовы, праводзіць семінары творчай моладзі, экскурсіі па гістарычных мясцінах, што час ад часу і робіцца. Для лепшай дасведчанасці грамадскасці Еўропы ў жыцці беларускага народа зусім не лішнім было б перакласці і выдаць найлепшыя мастацкія творы беларускай літаратуры.

Толькі пры належным абмеркаванні гэтых пытанняў знойдзецца шмат і іншых праектаў.

Вось коратка ўсё, пра што мне не спадобілася, а варта было б сказаць на Кіеўскім рэгіянальным кангрэсе няўрадавых арганізацый Савета Еўропы. Цяпер застаецца адно пакарыстацца паслугамі газеты «Народная Воля», каб данесці свае думкі і меркаванні суайчыннікам.

30 снежня 2007 г.
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 110
mod_vvisit_counter Учора 2273
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 7796
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 43336