Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Адукацыя arrow Коля Лукашэнка пайшоў вучыцца

Коля Лукашэнка пайшоў вучыцца Друк E-mail
01.09.2011 | 19:28 |
Сёння Аляксандр Лукашэнка прывёў Мікалая на першую школьную лінейку эксклюзіўнай школы ў Астрашыцкім ГарадкуСёння Аляксандр Лукашэнка прывёў Мікалая на першую школьную лінейку эксклюзіўнай школы ў Астрашыцкім Гарадку. Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ўлады краіны зрабілі ўсё магчымае, каб Дзень ведаў 1 верасня 2011 года стаў яркім і незабыўным святам для ўсіх беларускіх дзяцей.

«Бо дзеці - наша самая галоўная каштоўнасць на Зямлі.

Дзяржава зробіць усё, каб горкія словы «сірата» і «дзіцячы дом» назаўжды адышлі з нашага жыцця.

Праз 5 гадоў 80% дзяцей, якія засталіся без бацькоў і маці, будуць расці ў новых сем'ях, у атмасферы ласкі і хатняга цяпла», - заявіў А. Лукашэнка ў чацвер, выступаючы на школьнай лінейцы ў школе ў Астрашыцкім Гарадку.

Мікалая Лукашэнку ля школы сустракала яго першая настаўніца ў атачэнні аднакласнікаў Мікалая.

Ён падарыў сваёй першай настаўніцы прыгожы букет кветак, пасля чаго стаў побач са сваімі аднакласнікамі.

Выступаючы перад вучнямі школы, Лукашэнка заявіў, што «ў інтарэсах дзяцей будзе развівацца і нацыянальная сістэма адукацыі».

Ён адзначыў, што да новага навучальнага года адрамантаваны ўсе навучальныя будынкі, выпушчаныя мільёны падручнікаў. Сёння ў розных кутках краіны ўпершыню адчынілі свае дзверы яшчэ 7 новых сучасных школ. «Калі мы так упэўнена і годна сустракаем новы навучальны год, значыць і ў астатніх сферах жыцця ўсё будзе ў нас добра», - падкрэсліў А. Лукашэнка.

У якасці пацверджання, сказаў ён, дастаткова толькі зірнуць на школу ў Астрашыцкім Гарадку. «Хіба можна паверыць, што гэтай старажытнай, «сівой» школе - 150 гадоў? Сёння гэта навучальная ўстанова перажывае другое нараджэнне, цяпер ваша сельская школа ні ў чым не саступае гарадскім новабудоўлям. І такіх школ у нас тысячы», - заявіў А. Лукашэнка.

Школа ў Астрашыцкім Гарадку - гэта будынак з басейнам і эксклюзіўным спарткомплексам.

Кампанія для дзіцяці падбярэцца спартыўная - у Астрашыцкім Гарадку будуць вучыцца хакейныя каманды 1994-1998 гадоў нараджэння поўным складам.

Ёсць шмат гурткоў - і тэатральны, і вакальны, што рэдкасць у вясковых школах.

Карэспандэнт «Нашай Нівы» размаўляў з дырэктаркай школы Кацярынай Махахей яшчэ ў 2010 годзе.

Дырэктарку радавала вялікая цікавасць да школы, параўнальная нават з ажыятажам. Наконт набору вучняў яна расказала, што астрашыцкіх дзяцей яны павінны браць усіх, але астатніх - на ўласны выбар. Таму

дзяцей абы-якіх бацькоў, якія, напрыклад, стаяць на ўліку ў міліцыі, у школу хутчэй за ўсё не возьмуць.

«Нас падтрымлівае дзяржава, нам актыўна дапамагаюць бацькі», - расказвае Кацярына Махахей. Сапраўды, калі самы доўгачаканы бацька працягне фінансаванне, школа не будзе ведаць бяды.

Наша Ніва

«Школа для Колі». Дзе пачаў вучыцца трэці сын кіраўніка краіны?

Віталь НЕСЦЕРАЎ | 12:18, 1 верасня 2011

Сёння, 1 верасня, першы раз у першы клас пайшоў Коля Лукашэнка, сын кіраўніка краіны.

Паводле інфармацыі агенцтва «Інтэрфакс-Захад», ён ўсё ж будзе вучыцца ў Астрашыцкім Гарадку, у адной з самых мадэрновых школ Беларусі.

Яшчэ год «Наша Ніва» правяла ўласнае расследаванне і трапіла ў аб'ект, які цяпер канчаткова стане рэжымным.

Якая яна, школа для Колі?

Жнівень 2010 года.

Карэспандэнт «Нашай Нівы» прыехаў у Астрашыцка-Гарадоцкую школу, каб уладкаваць у элітны клас «свайго маленькага пляменніка Колю».

Чуткі пра загадкавую Астрашыцка-Гарадоцкую школу пачалі распаўсюджвацца мінулым летам, калі выявілася, што нічым не адметную ўстанову тэрмінова перабудоўваюць і рамантуюць, укладваючы гіганцкія бюджэтныя сродкі.

«Школа для Колі!» - вырашылі людзі.

Хоць час ісці вучыцца малодшаму сыну кіраўніка Беларусі тады яшчэ не прыспеў, выпадковасці быць не магло, бо менавіта ў Астрашыцкім Гарадку знаходзіцца любімая рэзідэнцыя Лукашэнкі. Год таму школу ўрачыста адкрывалі кіраўнік Рады бяспекі Юрый Жадобін і абласны начальнік Леанід Крупец, а дырэктарка ўстановы ўласнаручна выганяла з будоўлі журналістаў недзяржаўных СМІ...

На рэканструкцыю патрацілі $3 мільёны, але пяцігадовы Коля ў школу не пайшоў, а застаўся з татам.

Пытанне пра пачатак яго навучання адклалася на год. Гавораць аб трох варыянтах. Першы - Міколка ідзе ў элітную гімназію на вуліцы Лесі Украінкі, што непадалёк ад Драздоў. Другі - у школу ў Астрашыцкім гарадку, трэці - у школу ў Бараўлянах, якую Лукашэнка мае адкрыць 1 верасня. Нарэшце, апошняя версія - дзіця застаецца на хатнім навучанні.

Унутраны дворык «звычайнай» вясковай школы (фота 2010 года)

Пад'езд да школы застаўлены аўтобусамі (фота 2010 года)
Пад'езд да школы застаўлены аўтобусамі (фота 2010 года)

Унутраны дворык 

Карэспандэнт «Нашай Нівы» накіраваўся ў Астрашыцкі гарадок, каб даведацца, ці гатовыя вяскоўцы да прыезду зорнага дзіцяці, і пагутарыць з дырэктаркай школы Кацярынай Махахей. Праўда, ведаючы яе нелюбоў да недзяржаўных СМІ, прыйшлося пайсці на хітрык.

Замест журналіста незалежнай газеты педагог атрымала ў суразмоўцы проста цікаўнага чалавека, які, па легендзе, спрабуе ўладкаваць свайго пляменніка Колю ў Астрашыцка-Гарадоцкую школу.

Рай у асобна ўзятай вёсцы

Ад Мінска да аграгарадка Астрашыцкі Гарадок ехаць кіламетраў дзесяць. Спачатку 7 км ад МКАДа па Лагойскай трасе, а пасля яшчэ парачку непасрэдна да аграгарадка.

Калі машыны ДАІ пачнуць з'яўляцца часцей і часцей - значыцца, вы на правільным шляху. На коле на ўездзе ў гарадок стаялі два патрулі разам. Усяго ж за шлях туды і назад нам сустрэліся сем аўтамабіляў Дзяржаўтаінспекцыі.

Хоць трохпавярховы будынак школы бачны здалёк, знайсці праезд да яго не надта проста. «Я не ведаю, я ў гэтай школе не вучыўся. Я тут толькі па гастраномах спецыяліст», - даверліва паведаміў мясцовы жыхар, трымаючы пад пахай бутэльку пладова-ягаднага віна. Як пад'ехаць да школы не змагла патлумачыць і дзяўчына, што калісьці вучылася тут. Астрашыцкі Гарадок не стварае ўражання нейкай адметнай вёскі. Адзінае, што платы паўсюль пафарбаваныя, ды дзе-нідзе сустракаюцца арыгінальныя дамы мясцовых пабагацелых жыхароў. Але хіба не сустрэнеш такое ў іншых вёсках?

Заасфальтаваныя толькі некалькі цэнтральных вуліц. Відаць, тыя, па якіх праязджае прэзідэнцкі картэж.

Астатнія - у такіх ямах, што становіцца страшна за сваю машыну. Але нічога, мясцовыя жыхары катаюцца.

Сельсавет сімвалічна размяшчаецца каля школы. Маленькі аднапавярховы адміністрацыйны будынак супраць велічнай навучальнай установы - хто мацнейшы? Вядома ж, школа. А сельсавет выглядае як часовая прыбудова.

Каля заезду на яе тэрыторыю стаяць аўтобусы прывезеных рабочых. Праца кіпіць і звонку, і ўнутры, хоць капітальны рамонт, нагадаем, скончыўся год таму. Бесперашкодна пранікаем унутр будынка, адказваем на завучанае пытанне вахцёркі і, блукаючы па калідорах школы, шукаем кабінет дырэктара.

У школе тым часам сканчваюцца малярныя працы. Насупраць настаўніцкай

дзве жанчыны для чагосьці перафарбоўвалі аранжавыя сцены ў жоўтыя.

У чым прынцыповае адрозненне колераў - незразумела нават ім. У дадатак выявілася, што праз адзін слой новай фарбы прасвечваў стары колер. «Давай другім слоем. Усё адно фарбы хоць заліся!» - раіліся жанчыны.

Цэнтр прыцягнення бацькоў

Дырэктарка Кацярына Махахей з гатоўнасцю адклала свае справы, каб распавесці пра ўмовы навучання ў школе. Кабінет у дырэктаркі даволі прасторны, абстаўлены новай мэбляй, з вялікім партрэтам Лукашэнкі на сцяне. На стале - мясцовая газета і «Веснік адукацыі».

Дырэктарка падчас размовы падкрэсліла, што яе сын ужо вучыцца ў гэтай школе, што яе цалкам задавальняе ўзровень адукацыі і пераводзіць яго у іншую яна і не думае. А малодшая дачка дырэктаркі пойдзе ў Астрашыцка-Гарадоцкую школу ў наступным годзе.

Паводле нашай легенды, маладая мама з дзіцем Колем пераязджае з Расіі. У Лагойску ў сям'і будзе бізнэс. Дырэктарка параіла патэлефанаваць у студзені ці лютым, калі пачнецца запіс у першакласнікі. А пасля расказала пра сваю «школу для Колі».

Паводле яе словаў, дзяцей сюды вязуць адусюль - і з Мінска, і з Лагойска. Развіваюцца і суседнія вёскі - людзі купляюць участкі, і адразу ж вядуць дзяцей у элітную школу. Хоць, падкрэслівае Кацярына Махахей, школа звычайная сярэднеадукацыйная. Моцныя бакі - матэматыка і замежная мова. Дарэчы,

аднаго настаўніка-«англічаніна» не хапае, таму ахвотныя вучыць Колю могуць звяртацца ў школу.

Дырэктарку радуе вялікая цікавасць да школы, параўнальная нават з ажыятажам. Наконт набору вучняў яна расказала, што астрашыцкіх дзяцей яны павінны браць усіх, але астатніх - на ўласны выбар. Таму дзяцей абы-якіх бацькоў, якія, напрыклад, стаяць на ўліку ў міліцыі, у школу хутчэй за ўсё не возьмуць. «Нас падтрымлівае дзяржава, нам актыўна дапамагаюць бацькі», - расказвае Кацярына Махахей. Сапраўды, калі самы доўгачаканы бацька працягне фінансаванне, школа не будзе ведаць бяды.

Элітных класаў, падкрэслівае дырэктарка яшчэ раз, няма. «Ёсць у нас дзеці і вельмі забяспечаных людзей, але разам з імі вучацца і звычайныя дзеці, чые бацькі ўсё жыццё пражылі ў Астрашыцкім Гарадку. І нікуды ад гэтага не дзенешся...» Сёлета ў школу набралі 48 першакласнікаў, тры класы. Але ці ёсць сярод іх Коля Лукашэнка, высветліць так і не ўдалося.

Коннае падарожжа па рэзідэнцыі Лукашэнкі

Заняткі ў школе пачынаюцца, а 8:30. Сняданкі вучні атрымліваюць бясплатныя, за абеды трэба даплачваць, але сімвалічную суму - 3000 рублёў.

Кацярына Махахей пастаянна падкрэслівала, што ў школу ўкладзена вельмі шмат сродкаў і што ім вельмі пашанцавала, бо для сельскай школы гэта нетыпова. Вучаць дзяцей падрыхтаваныя спецыялісты - палова настаўнікаў з вышэйшай катэгорыяй. Каля 75% працэнтаў сёлетніх выпускнікоў паступілі ва ўніверсітэты. Для параўнання - прыкладна такія ж паказальнікі ў абласных ліцэях краіны.

Дырэктарка адразу адзначыла, што школа расейскамоўная і ўсё выкладанне ідзе па-расейску.

«Не хвалюйцеся, беларуская мова будзе для дзіцяці як другая замежная, - „супакоіла" яна. - Чаму б я не вывучыць? Можа, калі-небудзь спатрэбіцца».

Кампанія для дзіцяці падбярэцца спартыўная -

у Астрашыцкім Гарадку будуць вучыцца хакейныя каманды 1994-1998 гадоў нараджэння поўным складам. «Гэта вельмі прэстыжна», - радуецца дырэктарка.

У красавіку павінен запрацаваць басейн, зараз ідзе яго актыўнае будаўніцтва. У «звычайнай» сельскай школе таксама будзе прагумаванае футбольнае поле.

Навучэнцы могуць катацца ў Раўбічах, прычым плацяць яны толькі за аўтобус. Сам жа адпачынак бясплатны. А вось

конным спортам і хакеем школьнікі змогуць займацца на тэрыторыі рэзідэнцыі кіраўніка дзяржавы. Карацей, у гасцях у Колі.

Ёсць шмат гурткоў - і тэатральны, і вакальны, што дзіўна для сельскай школы. Хапае і праграм для адаптацыі дзяцей да школы. Напрыклад, для першакласнікаў за пяць месяцаў да пачатку вучобы па суботах пачынаюцца падрыхтоўчыя заняткі, на якіх дзіця ў гульнёвай форме знаёміцца са сваімі будучымі аднакласнікамі і настаўнікамі.

...Калі мы выязджалі з вёскі, услед за машынай беглі вясковыя дзеці, у гумовых ботах і кофтах, якія, відаць, засталіся ад старэйшых братоў, бо былі на пару памераў большыя. Хлапчукі спаборнічалі, хто першы здагоніць нашае аўто, якое з чарапашай хуткасцю перапаўзала калдобіны, і прыкладзецца рукой да багажніка. З крыкамі «я пайшоў на абгон!» яны, шчаслівыя ад сваёй беспакаранасці, тузаліся перад машынай і дражніліся. Ці ўяўляюць гэтыя дзеці, што праз тыдзень яны хутчэй за ўсё апынуцца за суседнімі партамі з маленькім генералам?

Наша Ніва
 
« Папяр.
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 544
mod_vvisit_counter Учора 3121
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 3665
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 33839