Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Культура arrow Ген любові да Бацькаўшчыны

Ген любові да Бацькаўшчыны Друк E-mail
20.08.2011 | 01:17 |
Гутарыў Мікола ЧЭМЕР. Фота Алега ІГНАТОВІЧА.

Вацлава Вярбоўская, у мінулым вядомы беларускі рэжысёр, а сёння жыхарка Злучаных Штатаў, актыўны грамадскі і культурны дзеяч у асяроддзі амерыканскіх беларусаўАдной з самых знакавых падзей сёлетняга ХХ Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" быў Першы фестываль мастацтваў беларусаў свету, які сабраў у горадзе на Дзвіне некалькі соцень прадстаўнікоў беларускай дыяспары - удзельнікаў самадзейных мастацкіх калектываў, мастакоў, фотамастакоў, майстроў народных промыслаў, пісьменнікаў і паэтаў з Польшчы, Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Арменіі, Казахстана, Галандыі, ЗША і іншых краін свету. Сярод жаданых на беларускай зямлі гасцей з замежжа (але ж якія яны, па вялікім рахунку, госці? яны свае, нашы!) апынулася і Вацлава Вярбоўская, у мінулым вядомы беларускі рэжысёр, а сёння жыхарка Злучаных Штатаў, актыўны грамадскі і культурны дзеяч у асяроддзі амерыканскіх беларусаў.

Вацлава Янаўна сапраўды чалавек-легенда. У свой час закончыла Мінскі тэатральна-мастацкі інстытут, вучылася на вакальным факультэце Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, на працягу трох гадоў стажыравалася ў Маскоўскай аперэце, стаяла ля вытокаў Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі Беларусі (сённяшняга Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра). У 1960-х у якасці асістэнта рэжысёра ўдзельнічала ў пастаноўцы опер "Князь Ігар" і "Травіята" ў Дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі. У 1970-х у навастворанай Музкамедыі ўжо як самастойны рэжысёр паставіла цэлы шэраг музычных спектакляў ("Фіялку Манмартра", "Сільву" і "Марыцу" Кальмана, "Чацвёрты пазванок" Гаджыева і інш.). Бадай, усе яны мелі поспех, адна толькі "Сільва" ў пастаноўцы Вярбоўскай вытрымала больш за 300 паказаў! Ды лёс склаўся так, што ў 1980-х апынулася ў Амерыцы і... засталася там, выйшла замуж за амерыканскага бізнесмена Роберта Боўлінга, стала Вярбоўскай-Боўлінг. Жыве там, у невялікім мястэчку Джаспер (штат Атланта), вось ужо амаль чвэрць стагоддзя. Мае дачку, унука, а з нядаўняга часу яшчэ і праўнука. Сёлета на Першы фестываль мастацтваў беларусаў свету ў Віцебск прыехала не проста як шараговы ўдзельнік, але і як сябар каардынацыйнага камітэта форуму. Вацлава Янаўна ласкава пагадзілася адказаць на пытанні нашага карэспандэнта.

- Вацлава Янаўна, як усё-такі вы апынуліся ў Амерыцы?

- У канцы 1970-х на "Беларусьфільме" мы разам з Юрыем Цвятковым здымалі мастацкі фільм "Марынка, Янка і таямніцы каралеўскага замка". Юра займаўся пераважна тэхнічнымі пытаннямі, а я больш - артыстамі. Віцын, Маргуноў, Любачка Румянцава ў нас здымаліся... Аператарам быў Марк Браўдэ, які мне вельмі дапамагаў. Наогул, добрая такая падабралася каманда, мы ўсе тады дужа пасябравалі, і фільм, трэба сказаць, атрымаўся ўдалы.

У той жа час у тэатры музычнай камедыі, нягледзячы на паспяховасць маіх спектакляў, у мяне раз-пораз пачалі ўзнікаць праблемы зусім не творчага кшталту. Тэатр ёсць тэатр. Там былі людзі задаволеныя мной як рэжысёрам, а былі і незадаволеныя, напрыклад, тым фактам, што я не даю ім тую ці іншую ролю. Скажам, тая ж "Сільва". У маім спектаклі ігралі дзве Сільвы, прычым вельмі розныя, але аднолькава яркія - Віка Мазур, якая больш вылучалася сваім вакалам, і Ніна Белавусава, якая была больш танцавальная ў сваёй сутнасці. Але хацелася сыграць Сільву не толькі ім, але і яшчэ некаторым іншым артысткам, хоць яны і не "цягнулі" на такую гераіню. Як, напрыклад, я магла ўзяць на ролю Сільвы жанчыну, якой за пяцьдзясят, калі ў яе мусіў быў закахацца дваццацігадовы Эдвін? Або як магла сыграць Сільву артыстка, проста не здольная на сцэне ўвасобіць характарную ролю? Вось я і не ставіла, адмаўляла. А каму гэта спадабаецца? Натуральна, не падабалася. Усё часцей і часцей мяне "некуды" выклікалі, пыталіся, а чаму я стаўлю такіх артыстаў, а не стаўлю іншых. Я, вядома, як магла, тлумачыла, што вось у той або той артысткі ёсць голас або грацыя, а вось у той гэтага няма, што я недарэмна тры гады стажыравалася ў Маскоўскай аперэце, што арыентуюся ў сваіх пастаноўках на лепшыя ўзоры і г.д. Але мяне ўсё менш і менш "там" слухалі. І, адпаведна, усё цяжэй і цяжэй мне было працаваць... Карацей, так атрымалася, што... мяне неяк запрасілі ў Амерыку яшчэ па добрых сувязях з фільмам "Марынка, Янка і таямніцы каралеўскага замка". І я паехала. Гэта ўжо быў канец 1980-х...

- Цяжка там было напачатку?

- "Цяжка" - гэта не тое слова. Было немагчыма - адной, без нікога, без нічога, без мовы... Але я не прапала. Памятаеце, як у тым анекдоце пра беларуса, якога павесілі, а ён вісіць адзін дзень, другі, трэці, месяц, год... Да яго прыходзяць цікаўныя, пытаюцца: "Паслухай, як ты можаш вісець так доўга і не памерці?" А ён адказвае: "Братка, было спачатку цяжка, а потым прывык!" Жарт, але нейкая доля праўды ў гэтым жарце ўсё-такі ёсць! Калі ж зусім сур'ёзна, то знайшліся добрыя людзі, якія мне дапамаглі. У першую чаргу хачу добрым словам успомніць свайго сябра яўрэя Лёву Максімава, які пазнаёміў мяне з беларускай дыяспарай, з яўрэйскім асяроддзем. Разам - з беларусамі і яўрэямі - мы заснавалі там арганізацыю "Этнічныя галасы Амерыкі". Яе ўзначаліла Ірэна Каляда, я была яе намеснікам. Ладзілі дабрачынныя канцэрты, дапамагалі беларускім дзіцячым дамам, дзецям-інвалідам з Беларусі. У самой Аме-рыцы падтрымлівалі чорных, ці, калі казаць паліткарэктна, афраамерыканцаў. У прыват­насці, паспрыялі, каб у аднаго студэнта-негра спраўдзілася яго запаветная мара стаць дыпламатам. Так, грамадская дзейнасць неяк засмактала, жыццё пайшло сваім парадкам.

- А з мовай?

- Брала прыватныя ўрокі, дорага плаціла, але вельмі хутка вывучыла. Праз шэсць месяцаў пасля майго прыезду ў Амерыку пра нашу арганізацыю даведаліся ў Белым доме і запрасілі нас туды. Я мела магчымасць асабіста пагутарыць з тагачасным Прэзідэнтам ЗША Джорджам Бушам-старэйшым, і, здаецца, мы тады зразумелі адно аднаго.

- Што вы можаце сказаць пра ўзровень згуртаванасці амерыканскіх і наогул замежных беларусаў. Кажуць вось пра тых жа яўрэяў ці кітайцаў, італьянцаў, мексіканцаў, што яны вельмі згуртаваныя, нідзе не згубяцца, заўсёды знойдуць адно аднаго, дапамогуць, падтрымаюць што б там ні было, у той час як беларус будзе клапаціцца толькі пра сябе і па магчымасці не вытыркацца, маўляў, мая хата з краю, нікога не знаю...

- Брахня яшчэ якая! Калі ён сапраўдны беларус, калі ён ведае сваю мову і сваю гісторыю, ён не згубіцца і знойдзе гэткіх жа беларусаў. Ген, як кажуць, пальцам не заткнеш. Ну я ж вось казала толькі што пра сябе, прыехала голая, босая, але ж не прапала, бачыце. Іншая справа, што, сапраўды, у замежных беларусаў - а можа, не толькі ў замежных? - ёсць адна распаўсюджаная загана. Яны зайздросныя адно да аднаго. Калі хтосьці там нешта зробіць, некуды выб'ецца, другі адразу пачне войкаць: "Ды што ён там! Ды не варты ён нічога."

- Значыць, беларус у Амерыцы не пазайздросціць нават сапраўднаму амерыканцу, затое пазайздросціць свайму ж брату-беларусу?

- Ёсць такое. З уласнага жыцця выпадак: калі я тады пабывала ў Буша, адна амерыканка беларускага паходжання мне неяк у крыўдзе выпаліла, маўляў, яна ўсё жыццё ў Штатах пражыла і прапрацавала, але яе ніколі не запрасілі да прэзідэнта. "І чаму гэта ты такая абраная? Толькі прыехала - і адразу ў Белы дом клічуць?" Я тады зніякавела адразу, але потым усё на жарт перавяла. "Ведаеш, спадарыня, - кажу ёй, - я таксама ўсё жыццё ў Беларусі пражыла і прапрацавала, але ніхто мяне там ва ўрад таксама не клікаў."

- Вы размаўляеце на цудоўнай беларускай мове. Але, наогул, родная мова застаецца прыярытэтнай каштоўнасцю для замежных беларусаў?

- Тут сітуацыя дастаткова складаная. Такога не скажаш пра беларусаў, якія папрыязджалі ў Амерыку апошнія дзесяцігоддзі. Але што тычыццца ранейшых хваль эміграцыі, то так, безумоўна. Напрыклад, дзеці такіх вядомых дзеячаў эміграцыі, як Кіпелі ці Бартулі, размаўляюць у штодзённым жыцці толькі па-беларуску. Наогул, самыя значныя асяроддзі беларускасці ў Штатах - у Кліўлендзе, у Нью-Ёрку. Моцныя і сапраўды нацыянальныя беларускія дыяспары ёсць у Аўстраліі, Канадзе, Польшчы, Расіі, Казахстане. Я асабіста ведаю беларусаў, якія жывуць у Індыі і не забываюць сваіх каранёў. У Іспаніі жыве такі Алег Чубін, родам з Гародні. Ён атрымаў у Беларусі будаўнічую прафесію, потым пачаў будаваць у Іспаніі элітныя дамы і стаў мільянерам. Дык ён прынцыпова не захацеў жаніцца з іспанкай, а прыехаў у Мінск, знайшоў у Інстытуце замежных моў беларускую дзяўчыну, якая вывучала іспанскую мову, яны ажаніліся, у іх ужо ёсць дзеці, і ўсе ў іх сям'і размаўляюць толькі на беларускай мове.

- Вашы ўражанні ад Першага фестывалю мастацтваў беларусаў свету?

- У мяне было такое адчуванне, што я дзесьці на небе, і неба беларускае! Столькі сапраўды прыгожых людзей, столькі сапраўднай беларускай прыгажосці! Я нават злавіла сябе на думцы, што ўсе гэтыя хлопцы і дзяўчаты, якія спявалі і танцавалі на сцэне, большыя прафесіяналы, чым тыя, хто працуюць у тэатрах... Прынамсі, я ні на міг не заўважыла нейкай нацяжкі, нейкай вымушанасці. Усё было настолькі натуральна і шчыра! Які ж малайчына ваш Максім Дубянок, кіраўнік суполкі "Радзіма", які трымае ўсе гэтыя сувязі з беларусамі замежжа! І, ведаеце, калі глядзела канцэрт, у мяне нарадзілася нават думка паставіць харавую кантату пра нашых замежных беларусаў. Каб там быў мужчынскі хор, жаночы, дзіцячы. Уяўляеце, яны выходзяць на сцэну. Спачатку бас запявае: "А хто там ідзе, а хто там ідзе // У агромністай такой грамадзе?" (Рэальна пачынае спяваць. - М.Ч.) Потым жанчыны так ціха-ціха: "Беларусы..." Другі голас жаночы: "А што яны нясуць на худых плячах, // На руках у крыві, на нагах у лапцях?" І тут ужо мужчыны: "Сваю крыўду!" І гэтак далей. А потым мужчына і жанчына: "А чаго ж, чаго захацелася ім, Пагарджаным век, ім, сляпым, глухім?" І тут ужо ўвесь хор: "Людзьмі звацца!" І тут пачынаецца новы матыў: "Магутны Божа! Уладар сусветаў, вялізных сонцаў і сэрц малых." Дзеці ўключаюцца, усе спяваюць. Гэта цяпер мая мара - паставіць такі харавы спектакль. У штаце Мінесота ёсць універсітэт, і пры ім дзейнічае якраз такі змешаны хор - я навучу амерыканцаў спяваць па-беларуску. Прычым зраблю гэта вельмі проста: англійскімі літарамі напішу беларускія словы. Думаю, ім спадабаецца мая ідэя.

- Вацлава Янаўна, наогул вы маглі б неяк параўнаць культурнае жыццё тут, у Беларусі, і там, у Штатах? У чым прынцыповыя разыходжанні? Хто ў гэтым плане багацейшы - беларусы ці амерыканцы?

- Вы ведаеце, я ніколі не забуду сваё першае знаёмства з амерыканскай культурай. Можа, таму, што яно было першым. А можа, таму, што я перажыла тады сапраўдны шок... Я трапіла на вельмі папулярны там мюзікл на Брадвеі. Сэнс быў у тым, што цырульнік са сваёй жонкай там рэзалі людзей, а потым рабілі піражкі з начыннем. з гэтых самых людзей. Спрабуюць, ласуюцца, цырульнік пытаецца ў сваёй паловы: "Ну як, піражок са святаром смачнейшы за піражок з фермерам?" Уся зала смяецца. Не, нават не смяецца, а рагоча, ледзь з крэслаў не падае... А мяне ванітуе, я не магу глядзець. Мне здавалася тады, што я апынулася ў пекле. Я рэальна спужалася. Такая вось была мая першая сустрэча з амерыканскай культурай... Потым я, вядома ж, не раз бывала ў "Метраполітэн-опера", бачыла там дыхтоўныя класічныя рэчы, але той мюзікл пра цырульніка так і стаіць у вачах вось ужо больш за дваццаць гадоў. Не, не наша гэта культура, не наша ментальнасць!

А параўноўваць наогул вельмі складана, бо там зусім іншая структура культуры, што тычыцца прафесійнага мастацтва. Калі, напрыклад, у нас у тэатрах працуюць пастаянныя трупы, то там усё ўладкавана вельмі прагматычна: набралі цётак і дзядзек, яны наспяваліся - і да пабачэння. Хто там наступны? Тое, што там можна лёгка быць шчаслівым, займаючыся мастацтвам, - вялікі міф. Так, зоркі там жывуць прыпяваючы, да іх уся ўвага, і ў іх усе грошы. А^е ж калі ты не зорка, а такіх пераважная большасць у тамтэйшым мастацтве, то ты проста няшчасны жабрак.

- Як часта вы бываеце ў Мінску?

- Стараюся кожны год бываць. І, шчыра кажучы, з кожным годам Мінск усё больш не пазнаць, не параўнаць з тым, што было тут раней. Раней жа ўсё змрочнае, шэрае было... А цяпер усё такое рознакаляровае, святочнае, чыстае. У тутэйшую архітэктуру я проста ўлюбілася. Тут хочацца жыць.

- Там, у Штатах, сумуеце па Беларусі? Пра што ці пра каго ў першую чаргу думаецца ў сувязі з Радзімай?

- Гэта нават не думаецца, а адчуваецца, перажываецца. Баліць. Гэта нават словамі не перадасі... Памятаеце, у Ясеніна ёсць адзін верш пра бярозы на поўдні. Там кара ў бяроз карычневая. Яна трэскаецца, не вытрымлівае гэтай невыноснай спякоты. Так і з чалавечай душой адбываецца, калі чалавек доўга жыве далёка ад Радзімы. Толькі яна, Радзіма, і ратуе, бо яна ў сярэдзіне, у самым сэрцы.

Я нарадзілася ў 1937 годзе на хутары Арта ў Касцяневіцкім раёне тагачаснай Маладзечанскай вобласці. Толькі цяпер зразумела, што любіць Беларусь мяне навучыла ніхто іншы, як мама. Я, малая, вазьму ягадку ў рот, а яна мне кажа, што гэта за ягадка. Яна палівае кветачкі, корміць галубкоў у двары і расказвае, паказвае мне ўсё. Гэтыя карцінкі з дзяцінства помняцца сёння так ярка, быццам бы і не праляцела столькі гадоў.

А пасля вайны мы пераехалі ў Маладзечна. Наша сям'я была каталіцкай, і мама прымушала мяне маліцца. Па-польску вучыла маліцца, каб менш было гаворак. Часам злёгку лупцавала нават. А я, дурная, пісьмо Сталіну потайкам пісала, маўляў, не хачу маліцца, а мяне маці прымушае, б'е за тое, што не хачу. Божа мой, якая ж няўдзячная я была дачка! І як жа вінавата перад мамай, якая, можа быць, сілком тады паклала мне ў душу любоў да Беларусі... Цяпер перад партрэтам мамы ў мяне заўсёды гарыць свечачка.

Настаўніцкая газета. – 2011. – 18 жн.
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1309
mod_vvisit_counter Учора 1602
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 8141
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 51814