Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Мова arrow Моўная сітуацыя вачыма расіяніна

Моўная сітуацыя вачыма расіяніна Друк E-mail
14.08.2011 | 19:31 |
Францішак БагушэвічУладзіслаў ЛУПАКОЎ, ураджэнец г. Чыты

Неяк у газеце "Наша слова" (8 чэрвеня г.г.) былі выказаны меркаванні пра стан беларускай мовы. Аптымістычны погляд належаў ідэолагам з Піншчыны, песімістычны - прадстаўніку ТБМ. Дазвольце выказаць на гэты конт і свой погляд - з боку расіяніна, які даўно жыве ў вашай краіне, свабодна карыстаецца яе тытульнай мовай, асабіста знаёмы з яе носьбітамі, з любоўю і пяшчотай таксама ставіцца да мовы сваёй нацыі, нядрэнна валодае ўкраінскай мовай.

Успрыняцце моў можа быць дваякім. Мова як сродак зносін прадугледжвае яе актыўнае выкарыстоўванне як у асабістым жыцці (у сям'і, сяброўскіх кампаніях і г.д.), так і ў грамадскім. Мова-сувенір можа выкарыстоўвацца, а можа і не, у вузкіх мэтах, часам чыста дэкаратыўных. Увогуле, у чым прызначэнне любога сувеніра? Стаяць на месцы і не перашкаджаць. Калі на яго звернуць увагу - добра, калі не - таксама нічога страшнага. Яскравым прыкладам мовы-сувеніра з'яўляецца латынь.

Як сувенір беларуская мова, можа, насамрэч, жыве і квітнее, як і сцвярджаюць пінскія ідэолагі, бо на ёй пішуць вершы і спяваюць. (Па-добна "жыве і квітнее" лацінская мова: на ёй выпісваюць рацэпты.) Але як сродка зносін яе становішча катастрафічнае. Шкада, што многія гэтага не хочуць заўважаць.

Кожная мова - здабытак усяго чалавецтва, без любой з іх чалавецтва бяднее. Захаванне моў - не толькі суверэннае права народаў, але і іх АБАВЯЗАК перад цывілізацыяй. У Беларусі дзве дзяржаўныя мовы - значыць яе абавязак падвоены. У нас у Расіі карэнных моў больш за сотню - у столькі разоў адказнасць павялічваецца. Мова-сувенір і мова як сродак зносін - не раўнацэнныя ўнёскі ў скарбонку сусветных здабыткаў.

Для захавання беларускай мовы як сувеніра ў апошні час многае робіцца, і гэта заслугоўвае ўхвалення. Але неабходна правесці кампанію па пашырэнні яе ролі і як сродка зносін. Варта мноства разоў нагадваць, што вусна можна размаўляць і па-беларуску (не толькі на літаратурнай мове, але і на дыялектах), на ёй можна пісаць і афіцыйныя заявы, і любоўныя пісьмы, гэтага не трэба саромецца, гэта абсалютна нармальна і прыгожа. Патрэбна прапаганда, з якой адзінкавым энтузіястам не справіцца, а вось ідэалагічным службам гэта па сілах.

Ідэолагі правільна гавораць, што ніхто нікому не забараняе размаўляць па-беларуску. Толькі сама псіхалагічная сітуацыя гэтаму не спрыяе. Некалькі дзесяцігоддзяў, калі не стагоддзяў, у грамадстве - стыхійна або мэтанакіравана (пытанне спрэчнае і не галоўнае) падтрымліваўся стэрэатып непрэстыжнасці беларускай мовы. Былыя вяскоўцы, пера-біраючыся ў мястэчкі і гарады, саромеліся свайго маўлення, стараліся загаварыць "правільна". А ў выніку часцей за ўсё атрымлівалася пародыя і на "гарадскую" мову, і на сваю вясковую. Моўныя працэсы ў грамадстве доўгі час застаюцца пушчанымі на самацёк. У выніку колькасць носьбітаў жывой гутарковай беларускай мовы пастаянна змяншаецца.

Чаму б, наадварот, мэтанакіравана не падтрымліваць захаванне самабытнай мовы, прыстасоўваючы яе і да гарадскіх умоў? Карацей кажучы, чаму б не кіраваць моўнымі працэсамі на карысць беларускай мовы пры поўнай павазе да тых, хто хоча размаўляць, чытаць і вучыцца па-руску? Гэта было б проста цывілізавана. Дарэчы, як такое рабіць, сацы-ялагічная навука ведае.

Важнае значэнне ў гэтай справе мае чалавечы фактар. Некаторыя пасіянарыі вылучаюцца агрэсіўнасцю і максімалізмам, а гэта выклікае непрыяцце іхніх ідэй. Ёсць і такія "адраджэнцы", на якіх без слёз немагчыма глядзець. Як горача яны абараняюць сваю мову... за зачыненымі дзвярыма, у асяроддзі тых, каго пераконваць не трэба! Але ўжо па-за дзвярыма куды толькі выпараецца ўся іхняя гарачыня?

Я прынцыпова не магу пагадзіцца з тымі, хто ў сваім няўменні гаварыць па-беларуску вінаваціць Расію. Так, была імперская эпоха з сваёй ідэалогіяй. Але колькі часу ўжо мінула? Я ніводнага дня не вучыў вашу мову ў школе, але мне хапіла паўгода, каб на пустым месцы навучыцца свабодна размаўляць і пісаць на чужой для мяне мове. У іх пасля 11-ці школьных гадоў яшчэ знаходзяцца нейкія апраўданні! Можа, не трэба падманваць сябе? Уся справа ў жаданні!

Я памятаю, што псіхалагічная сітуацыя ў грамадстве не на карысць беларускай мовы. Таму з вялікай пашанай стаўлюся да тых, хто не саро-меецца выглядаць "белымі варонамі". Гэтыя людзі здзяйсняюць сапраўдны вычын. Іхні душэўны парыў трэба не глушыць, а выкарыстоўваць у дзяржаўным будаўніцтве. Іх - у ідэолагі! Які стваральны патэнцыял вы не выкарыстоўваеце, на якіх людзей не спяшаецеся абапірацца! Ды за такіх саюзнікаў варта было б трымацца зубамі!!! Або грамадскі дыялог - гэта не ваша праца?

Паспрабуйце зірнуць на моўную сітуацыю ў сваёй краіне вачыма расіяніна. Знешняе меркаванне часта бывае тым "халодным душам", якім не могуць стаць унутраныя погляды.

Расіянам многае падабаецца ў Беларусі: чысціня на вуліцах, дарогі, аграгарадкі, спартыўная база для аматараў...

Ну, прыехаўшы, пазахапляліся мае землякі беларускай рэчаіснасцю, а праз некалькі дзён пытанні ўсё ж узнікаюць:

- А ў іх свая мова ёсць?

- Быццам бы ёсць.

- А чаму яе незаўважна?

- Большасць на ёй гаварыць не ўмее, а пісаць і не думае.

- А яны яе хоць у школе вучаць?

- Вучаць.

- А колькі гадоў?

- Ну, колькі вучацца, столькі і вывучаюць.

І тут узнікае нямая сцэна, ну проста як напрыканцы камедыі Гогаля "Рэвізор". Захапленне чысцінёй, канешне, застаецца. Але на фоне непаразумення, здзіўлення і - абурэння.

Некалькі месяцаў таму «Российская газета» са шкадаваннем адзначала, што ў беларускіх гарадах, у прыватнасці Магілёве, няма нават класаў з тытульнай мовай навучання.

У Расіі палічылі б псіхічна хворым чалавека, які, разважаючы пра родную мову, гаварыў бы: якая розніца, якой мовай карыстацца? Так, у вас дзве дзяржаўныя мовы, але адна з іх яшчэ і наша. А вось як "сувенірна" вашы ідэолагі ўспрымаюць уласна сваю мову, нам, баюся, гэтага ніколі не зразумець і не апраўдаць.

Мне даводзілася прысутнічаць на некаторых афіцыйных беларускамоўных мерапрыемствах, пра якія гаварылі пінскія ідэолагі. Сказаць шчыра? Уражанне знешняга назіральніка: фарс. Са сцэны гаварыліся прыгожыя і пранікнёныя словы пра любоў да роднай мовы, але ні гледачы, ні арганізатары, ні нават удзельнікі па-за сцэнай гэтай самай мовай, як правіла, не карысталіся. Якая ж дзіўная любоў! Мову-сувенір яны, можа, і любяць, але ў якасці сродка зносін ва ўласнае жыццё яе не ўпускаюць, уцякаюць ад яе, як ад праказы.

Тое ж самае можна сказаць і пра выкладанне беларускай мовы. Мова-сувенір на ўроках прысутнічае. А вось якасць выкладання яе як сродка зносін не проста недастатковая, а нездавальняльная! Калі большасць выпускнікоў на гэтай мове не могуць свабодна і зразумела выказаць свае думкі, весці на ёй размову, не адчуваюць у гэтым патрэбы нават у гутарцы з настаўнікам дадзенай мовы, то на што тады патрачаны вучэбны час? Няў-жо цэлых 11 гадоў трэба, каб навучыць толькі ўстаўляць прапушаныя літары ў практыкаваннях? Гэта сведчанне непавагі настаўнікаў да свайго прадмета. За што ж яны малююць добрыя адзнакі?

Трэба мяняць не праграмы, падручнікі, методыкі, а саму псіхалогію адносінаў да гэтага прадмета. Правілы, практыкаванні, дыктоўкі - толькі сродкі яго засваення, тэставанне - сродак кантролю. Але мэтай яго выкладання можа быць толькі свабоднае маўленне гадаванцаў і патрэба іх у гэтым. Іначай над узроўнем мовы-сувеніра не ўзняцца.

Беларусаведы, не пазбаўляйце дзяцей практыкі вуснага маўлення па-беларуску ў зносінах з вамі - па сутнасці, гэта тое, за што вы атрымліваеце зарплату. Справа не ў тым, наколькі насычаныя ў вас урокі і колькі гадзін вы да іх рыхтуецеся, колькі часу правяраеце сшыткі, якія методыкі выкарыстоўваеце, якія папкі і стэнды ёсць у вашых кабінетах, якія пазакласныя мерапрыемствы праводзіце - усё гэта толькі сродкі. Не падмяняйце сродкамі мэту. Калі лічыце, што я пішу нешта дзіўнае, перачытайце ў любым падручніку педагогікі раздзел "Дыдактыка" - там напісана тое ж самае.

Увогуле, мне як прадстаўніку нацыі, для якой родная мова з'яўляецца сродкам зносін і адной з галоўных святыняў, цяжэй за ўсё ў вас зразумець псіхалогію настаўнікаў-беларусаведаў. На ўроках яны з замілаваннем распавядаюць пра любоў да роднага слова. А празвінеў званок - і дзе тая любоў, дзе тое слова? Што, роля выканана, "фініта ля камедыя"? Паверце, знешне гэта выглядае менавіта так - як няшчырасць і хлусня, нават калі даюцца добрыя "сувенірныя" веды. Падумайце самі: калі б фізрук-п'яніца заклікаў вучняў да здаровага ладу жыцця, каго б кранулі ягоныя словы? Тут амаль тое ж самае.

Крэольская (змяшаная) мова, што распаўсюджана ў Беларусі, уяўляе сабою нешта сярэдняе паміж рускай і беларускай мовамі. Гэтая мова не спрадвечная, яна ўтварылася адносна нядаўна, дзякуючы распаўсюджанню адукацыі, імклівай урбанізацыі і пры некіруемасці моўнымі працэсамі. Крэолам зыходныя мовы бачацца прызначанымі толькі для высокіх слоў, а не для звычайнага маўлення. Вось і думаецца ім, што калі па-руску і беларуску пішуцца вершы, то абедзве мовы квітнеюць і праблем з імі няма. Але для носьбітаў зыходных (спрадвечных) моў крэольскасць заўжды бачыцца з'явай трэцягатунковай, паказчыкам нізкага культурнага ўзроўню. Гэта не адносіны паміж дыялектамі і літаратурнай мовай, гэта штучнае змяшанне моў пры неразвітай культуры карыстання мовамі. Раю, найперш за ўсё ідэолагам, пагледзець на феномен крэольскасці звонку і самім зрабіць высновы.

Калі ў сярэдзіне 90-х гадоў гаварылася, што руская мова ў Беларусі стала дзяржаўнай з-за павагі да суседзяў, у Расіі гэта многім падабалася. Пазней пачалі афіцыйна гаварыць, што руская мова для беларусаў таксама родная. Як небеларус, ад каментараў устрымліваюся. Але адно пытанне і ў мяне, і ў многіх маіх землякоў застаецца: а дзе ж абяцанае двухмоўе? Чаму яно такое ж сувенірнае, як сувенірны рэальны статус адной з дзяржаўных моў? Інтэлектуальную эліту, уключаючы ідэолагаў, гэта не зневажае? Прабачце, зразумець не магу...

Я не спрабую вырашыць тыя праблемы, якія нікому, акрамя саміх беларусаў, вырашыць не ўдасца. Але на вобраз Беларусі ў Расіі моўны фактар уплывае. Расія на вышэйшым узроўні падтрымлівае ва ўсім свеце цікаваць да сваёй мовы і культуры - Беларусь нават ва ўласных межах не дае сваёй тытульнай мове хады далей за неабавязковую сувенірную ролю. Для нас, рускіх, патрыятызм і родная мова як сродак зносін нераз-дзельныя - у вас аказваецца магчымым іх раздзяліць.

Я згодны з беларускімі ідэолагамі, што не трэба адмаўляцца ад рускай мовы. На ёй напісаны шэдэўры сусветнай літаратуры, назапашана вялікая колькасць навуковай і тэхнічнай інфармацыі, яна гістарычна мае хаджэнне ў Беларусі. Але чаму адно абавязкова павінна прыніжаць другое? Навошта такая прафанацыя? Двухмоўе дык двухмоўе: толькі дзе яно? У Брэсце ёсць установа, якая так афіцыйна і называецца: "Баня "Лазня". Паспрабуйце зірнуць на сутнасць гэтай назвы вачыма знешняга назіральніка. Гэта што, узор або нават вяршыня двухмоўя? Проста смешна!

Для Расіі важна, як у ХХІ стагоддзі ўспрымаць сваіх суседзяў па СНД: як былыя калоніі або партнёраў. Мы самааддана шануем сваю мову, і нам лягчэй зразумець тых, хто шануе сваю. Заўважце: Украіне ніхто з сур'ёзных палітыкаў не прапаноўваў згубіць суверэнітэт "абласцямі", хаця там ёсць цэлыя вобласці, дзе гістарычна пануе руская мова, але і ўкраінскую не забываюць. Вы самі зрабілі непазбежнымі такія прапановы, а потым за іх крыўдзіліся. Ідэолагам варта было б над гэтым задумацца.

Калі беларуская мова не патрэбна вам, то яна патрэбна нам. У расійскіх універсітэтах (Уральскім, Іркуцкім, Бранскім і інш.) яна нават выкладаецца. Таму захавайце яе хаця б дзеля нас.

Магчыма, недзе ў маіх выказваннях прысутнічала рэзкасць. Але гэта погляд не знутры, а менавіта звонку. Прыміце яго як дадзенасць.

Наша слова
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 281
mod_vvisit_counter Учора 1602
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 7113
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 50786