Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Беларусы ў суседніх краінах arrow Плённа, сардэчна, хвалююча: Асноўны, віцебскі дзень Першага фестывалю мастацтваў беларусаў свету

Плённа, сардэчна, хвалююча: Асноўны, віцебскі дзень Першага фестывалю мастацтваў беларусаў свету Друк E-mail
17.07.2011 | 13:00 |
Адам МАЛЬДЗІС

У мінулую суботу, 9 ліпеня 2011 г., удзельнікі фестывалю накіраваліся ў шлях у шасці камфартабельных аўтобусах і ў суправаджэнні міліцэйскай "мігалкі". Першы наш, крыху нечаканы, прыпынак адбыўся на мяжы Мінскай і Віцебскай абласцей. Гасцей тут цёпла віталі словам і песняй, а таксама, паводле народнай традыцыі, скваркай і чаркай. А потым і госці і гаспадары, нягледзячы на гарачыя промні сонца, дружна пусціліся ў скокі

Аўтар артыкула і беларусы ззамежжа. Віцебск, 9 ліпеня 2011 г. Фота прадстаўлена беларускім грамадствам «Уздым»
Аўтар артыкула і беларусы ззамежжа. Віцебск, 9 ліпеня 2011 г. Фота прадстаўлена беларускім грамадствам «Уздым»

Пасля прыезду адразу ж нас запрасілі, крышку спецыяльна прыпыніўшы адкрыццё, у "Горад майстроў". Нашы суайчыннікі былі прыемна здзіўлены такім багацце вырабаў народных майстроў, часта прыпыняліся, каб набыць які міні-шэдэўр.

Адной з дзвюх асноўных падзей "віцебскага" дня фестывалю з'явілася ІІ пасяджэнне Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа. У гэты грамадскі орган, пасяджэнні якога адбываюцца раз у год, уваходзяць, акрамя прадстаўнікоў міністэрстваў і ведамстваў, 20 кіраўнікоў найбольш буйных аб'яднанняў беларусаў у памежных краінах (амаль усе яны прысутнічалі на пасяджэнні ў будынку Віцебскага аблвыканкама).

Пасяджэнне пачалося з прывітальнага слова, а затым і з даўжэйшага выступлення міністра культуры Паўла Латушкі, які расказаў аб розных, станоўчых і праблемных, аспектах супрацоўніцтва з беларускімі суполкамі памежжа. Найперш гэта адкрыццё з дапамогай дыяспары цэнтраў ці інстытутаў беларускай культуры. Першы з такіх асяродкаў адчыніў свае дзверы ў Беластоку (Польшча). На чарзе - Расія, Літва, Украіна і яшчэ некалькі цэнтраў у Польшчы. Наступная праблема - сумеснае святкаванне памятных дат нашай гісторыі і культуры. Як вядома, мінулы год быў Годам Караткевіча, і ён меў вялікі рэзананс за рубяжом. Адбылося ажно дзесяць прэзентацый чатырохмоўнага выдання яго "Дзікага палявання караля Стаха". У Кіеве, каля нашага пасольства, ужо ўстаноўлены помнік аўтару гэтай папулярнай аповесці, а ў ліпені-жніўні адбудзецца ўрачыстае адкрыццё самой скульптурнай выявы. Сёлетні год - Год Максіма Багдановіча. Аднатомнік з яго лепшымі вершамі ўбачыць свет ужо на васьмі мовах. А ў наступным годзе будзе ўрачыста адзначацца 125-годдзе з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Мяркуецца, што ім будзе адкрыты помнік у Варшаве, і тут вельмі многае будзе залежаць ад актыўнай падтрымкі беларусаў Польшчы. А яшчэ Міністэрства культуры мяркуе ўстанавіць помнік Мулявіну ў Арэнбургу, мемарыяльную дошку Чэрскаму ў Іркуцку. Для даследавання гісторыі і сучаснага стану беларускай дыяспары, дапамогі нашым цэнтрам у свеце мяркуецца неўзабаве стварыць асобнае структурнае падраздзяленне ў Інстытуце беларускай культуры, які існуе пры міністэрстве культуры.

-- Асабліва мы ўдзячны, -- сказаў у заключэнне міністр, -- старшыні савета Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі "Беларусы Расіі" Валерыю Казакову за вяртанне з расійскіх музеяў і бібліятэк нашых каштоўнасцей на беларускую зямлю. Гэта - і алічбаваныя ў Калузе шэсць партрэтаў са збораў Юльяна Нямцэвіча, якія раней захоўваліся ў Скоках, што на Брэстчыне, і алічбаваныя, прыдатныя для выдання рукапісныя тэксты Баркулабаўскага і Слуцкага летапісаў. Тут я спадзяюся на далейшае плённае супрацоўніцтва ў рэстытуцыі нашых скарбаў.

Затым свае думкі выказвалі зарубежныя сябры. Першым слова ўзяў Валерый Казакоў (Масква). Ён асабліва падкрэсліў важнасць хутчэйшага прыняцця закона пра беларускае замежжа, аналагі якому ёсць ужо ва ўсіх суседніх краінах. На гэтую тэму ва ўдзельнікаў фестывалю былі канструктыўныя размовы з беларускімі парламентарыямі. Трэба таксама хутчэй стварыць дзяржаўную структуру (навуковы цэнтр), якая займалася б беларускім замежжам, а таксама прыдаць статус нацыянальнай бібліятэкі адроджанаму кнігазбору Радзівілаў у Нясвіжы.

Старшыня Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы Ян Сычэўскі выказаў перакананне, што Каардынацыйная рада канкрэтнымі справамі ўжо даказала сваё права на існаванне. Жыхары беларуска-польскага памежжа, звярнуў увагу на праблему прамоўца, асабліва ўдзельнікі турыстычных паездак, чакаюць на ўвядзенне бясплатнага візавага праезду праз мяжу для жыхароў памежжа.

У абмеркаванні прынялі таксама ўдзел старшыня Згуртавання беларусках грамадскіх арганізацый у Літве Раман Вайніцкі (Вільнюс), старшыня Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Я. Чэрскага Алег Рудакоў (Іркуцк), старшыня Рэгіянальнай аўтаноміі Санкт-Пецярбурга Мікалай Русакевіч, стараста Беларускай абшчыны Львоўскай вобласці (Украіна) Сяргей Кулікоў, ганаровы консул Беларусі ў Заходняй Сібіры, вядомы грамадскі дзеяч і пісьменнік Уладзімір Шугля, намеснік міністра адукацыі Віктар Якжык і іншыя. Вынікі прынцыповай, часам вострай гаворкі былі падведзены ў заключным слове міністра Паўла Латушкі.

Кульмінацыяй дня стала афіцыйнае адкрыццё Першага фестывалю мастацтваў беларусаў свету. Гала-канцэрт калектываў мастацкай самадзейнасці беларусаў замежжа адбыўся ў канцэртнай зале "Віцебск". Я не буду тут пералічваць усіх удзельнікаў урачыстасці, а выкажу толькі некалькі суб'ектыўных каментарыяў.

Я ведаў і раней, што за рубяжом ёсць нямала добрых беларускіх ансамбляў, але іх рэпертуар мне чамусьці ўяўляўся аднастайным. Тут жа не было аніводнага паўтору! Аб'яднаныя разам (калі мы засядалі, ішла папярэдняя рэпетыцыя), усе нумары, выкананыя самадзейнымі артыстамі з дзесяці краін, утварылі цэласны і непаўторны канцэрт. Пачаўся ён песняй салісткі Новасібірскага цэнтра беларускай культуры Анастасіі Трубянковай (такога звонкага і адначасова глыбокага голасу не чуў я ніколі). Кульмінацыяй быў вынас на сцэну падарункавых дываноў для ўсіх калектываў з выявай асветніцы святой Ефрасінні Полацкай. Закончыўся ж непрадугледжанай праграмай, стыхійна распачатай песняй на словы Канстанцыі Буйлы "Люблю наш край, старонку гэту..." Уся зала спявала яе, стоячы... Падумалася: а чым не гімн беларусаў замежжа?!

 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1070
mod_vvisit_counter Учора 1602
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 7902
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 51575