Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow АДВЕЧНАЕ arrow Культура arrow Жыццё у будучыню сягае (Відэа)

Жыццё у будучыню сягае (Відэа) Друк E-mail
06.07.2011 | 01:03 |
Алесь Клышка
Алесь Клышка
Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Алесь Клышка паклаў на відэа сваю паэму «Менская зямля». Цяпер пад голас аўтара, які расказвае пра жыцьцё менчукоў пад нямецкай акупацыяй, гледачы могуць пабачыць яшчэ і ўнікальную архіўную хроніку ваеннага ды паваеннага часу.

Алесь Клышка заўсёды ўражваў узорам спартовай формы і адменнага здароўя, але ўжо некалькі гадоў вымушаны змагацца зь цяжкай хваробай. Ён моцна схуднеў, няма былой шпаркасьці, але застаўся моцны духам. Як прызнаецца сам, дапамагае яму менавіта творчасьць. А апошнім часам спадар Клышка актыўна далучае да працэсу высокія тэхналёгіі.

Так, да перавыдадзенай летась кнігі з паэмай «Менская зямля» быў прыкладзены аўдыёдыск, дзе паэма гучыць у выкананьні паэта. Наступным этапам стаў DVD-носьбіт: цяпер аўтабіяграфічны аповед можна слухаць пад карцінку. Дзеля гэтага, кажа суразмоўца, давялося перагледзець кілямэтры архіўнай кінахронікі, выбраць кадры, якія найбольш пасуюць зьместу. Пры гэтым не без іроніі дадае, што хвароба прысьпешыла і выданьне кнігі, і наступных дыскаў — раней з-за адсутнасьці вольнага часу справу даводзілася адтэрміноўваць:

«Прыйшоў час, каб штосьці ўвасобіць у справу. А ідэя якраз у тым, каб нейкім чынам пакінуць у памяці для сваіх, у першую чаргу, дзетак, сваіх унукаў вось гэтыя малюнкі майго дзяцінства, роднага горада, гэтыя мае куточкі, якія я наведваў у дзяцінстве, зь якімі зьнітавана маё жыцьцё. Вось гэта асноўнае жаданьне, каб гэтыя малюнкі данесьці да іншых людзей. Але ж, як часьцяком бывае, усё адсоўваў на потым: вось прыйдзе час, будзе нейкая нагода, і я гэта ўсё зраблю. А час падышоў імгненна. Пляны парушыў Гасподзь мае, і я цяжка захварэў».

«Менская зямля» — выкладзеныя ў вершаванай форме паваенныя ўспаміны Алеся Клышкі. На прыкладзе рэальнай гісторыі сваёй сям’і аўтар паказвае жыцьцё звычайнага гараджаніна ва ўмовах нямецкай акупацыі. Спадар Клышка ўсьцешаны, што апошнім часам прынамсі зьявілася магчымасьць прыадчыніць некаторыя старонкі гісторыі:

«У апошні час я прачытаў дзьве вельмі цікавыя кніжкі: Ільлі Копыла „Нябышына. Вайна“ і Івана Данілава „Занатоўкі заходняга беларуса“. І вось гэтыя дзьве кніжкі мяне яшчэ раз пераканалі ў тым, што мы ня ўсё ведаем пра вайну. Доўгі час афіцыйная прапаганда прыхоўвала гэтыя ўспаміны, гэтую інфармацыю, і толькі-толькі зараз яно пайшло ў сьвет. Гэта вельмі пасавала з тым, аб чым мне распавядалі ў свой час бацькі, старэйшыя сёстры і брат. І вось гэтыя пакуты я пэўнымі кавалачкамі даў у сваю паэму ўспамінаў, самыя такія яскравыя — як яны тут бедавалі, як яны жылі тут».

Алесь Клышка кажа, што далёкі ад думкі распачынаць рэвізію гісторыі, але на фактах паказвае: ідэалягічная трактоўка вайны не павінна быць такой безапэляцыйнай:

«Я не хацеў бы, каб мы пераўтваралі нашы ўспаміны ў пэўным сэнсе ў абяленьне тых акупантаў. У іх была пэўная функцыя, яны яе выконвалі, і мы ўсе добра ведаем: вырашала вышэйшае камандаваньне, што рабіць зь людзьмі, як паступаць далей на славянскіх землях. Але ў той жа час былі прыклады вельмі паказальныя. Я знайшоў ліст маці пра тое, як была выпраўленая адна недарэчнасьць. Відаць, нехта дапамог ёй па-нямецку напісаць у камэндатуру нямецкую, дык вось, яна піша: падчас пераезду з адной вуліцы на другую ў яе зьніклі дровы. А гэтыя дровы — усё, што было на зіму, і калі паліва ня будзе, то сям’я загіне. Немцы паверылі на слова і выдалі загад: згаданую колькасьць дроваў, якія зьніклі падчас пераезду, кампэнсаваць. І насамрэч: прывезьлі, перадалі. І такіх момантаў можна ўзгадваць шмат».

Алесь Клышка перакананы, што да любой гістарычнай спадчыны трэба ставіцца з павагай і разуменьнем, таму падкрэсьлівае важнасьць таго, каб наступныя пакаленьні маглі самастойна рабіць высновы адносна жыцьця сваіх папярэднікаў:

«Я вельмі паблажліва стаўлюся да старонак гісторыі. Нам усім карціць нешта разбурыць і штосьці новае пабудаваць. Але ж жыцьцё арганічна зьнітаванае зь мінулага, зь сёньняшняга дня, у будучыню сягае. Як мудра паступілі, напрыклад, са спадчынай сталінскай у Прыбалтыцы. Яны стварылі своеасаблівыя пантэоны, куды зьвезьлі сьведчаньні той эпохі. Гэта старонка! Дарэчы, кавярні, якія зробленыя ў гэткім „хай-тэку“ сталінізму, з нейкімі сымбалямі эпохі камунізму, карыстаюцца попытам, таму што гэта гісторыя. Яна засталася і дае магчымасьць зазірнуць людзям у той час. Трэба рабіць сховішчы, трэба такія стварыць умовы, каб гэта ня зьнікла. Бо прыйдзе час, гэта будзе старонка гісторыі, і можа ня мы, але нашы дзеткі і ўнукі будуць казаць: Божа, гэта ж трэба было, такую хлусьню пісалі і ўсе ўхвалялі гэта. Гэта неабходна як маленькі падмурачак, як прыступка дзеля таго, каб нашы нашчадкі ішлі наперад, ішлі да праўды».

Алесь Клышка нарадзіўся ў 1948 годзе ў Менску. Навуковы супрацоўнік НДІ фізычна-хімічных праблемаў, кандыдат тэхнічных навук, сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Аўтар кніг вершаў «Ад каранёў да кроны», «Далёкае — блізкае», «Абярог», «Менская зямля», шэрагу чытанак для дзяцей; укладальнік гістарычнай кнігі «Шчасьце маё. Дзёньнікі Іосіфа Голубева». У суаўтарстве з манахам Мікалаем (паэтам Зьнічом) выдаў кнігі «Жыровіцкія камяні», «Шлях да Жыровічаў». Аўтар відэа- і аўдыёкніжак. У адной з апошніх — «Недаравальная нядзеля» — у размове са Зьнічом разважае пра маральныя наступствы разгону акцыі ў дзень прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году.

Радыё Свабода
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1855
mod_vvisit_counter Учора 1602
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 8687
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 52360