Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow ДЗЯРЖАВА І МЫ arrow Соцыум >> arrow Падарожжа ў Ікарыю

Падарожжа ў Ікарыю Друк E-mail
28.06.2011 | 22:33 |
Што такое краіна Ікарыя? Вы не ведаеце? Яе адкрыў калісьці французкі фантаст Э.Кабэ. Ім нават кніга напісана «Падарожжа ў Ікарыю».Вітаўт

Што такое краіна Ікарыя? Вы не ведаеце? Яе адкрыў калісьці французкі фантаст Э.Кабэ. Ім нават кніга напісана “Падарожжа ў Ікарыю”. А мне давялося патрапіць туды 22 чэрвеня 2011 года. Фантастыка?!

Так надарылася, што мне, інваліду 2 групы па дыябэту, выпаў талон да доктара на 22 чэрвеня ў 16.50. Лекі, якія мне выпісалі, былі толькі ў адной аптэцы Менска ля плошчы Перамогі. Я іх атрымаў у 18.40 і, каб дома пакарыстацца імі, паспяшаўся ў метро. Адно на станцыі перасадкі ў мой бок падземны цягнік не спыніўся, і я праляцеў па чарговым тунелі. Праляцеў, і вачам неўзабаве адкрылася залітая надвечаровымі сонечнымі промнямі плошча у незнаёмым горада; яна бала зусім пустая, бязлюдная, затое па яе перыметру навісала, калываючыся, маса жвавага люду, лёгка, па-летняму апранутага, размаітага. Па ўсім відаць, грамадзяне імкнуліся на плошчу, вось толькі шлях ім туды перагароджвалі шыхты атлетаў, узброеных дубінкамі, дробнагаловых але порсткіх, у чорнай і сіняй уніформе.

Я не лазіў у сацыяльныя сеткі, я не веру ў абсурд таптання на месцы вакол пустэльнай плошчы пры поўнай адсутнасьці лідэра, але й мяне могуць залучыць у ворагі Ікарыі гэтак званыя праваахоўнікі, якія самі ж і зневажаюць правы. Яны проста служаць у Ікарыі яшчэ больш замацярэламу клятваадступніку, які надзяліў сябе правам парушаць любыя законы сваёй дзяржавы, якую нехта там ніяк не рызыкне пакараць гэтак званымі санкцыямі.

Адбываўся адлоў ахвяраў рэжыму Ікарыі. Вінаваты альбо не – нікога тое не цікавіла.

Такіх і не было, бо каталажкі пампавалі наўздагад, адвольна.

Ад турмы і сумы не заракайся, казалі старэўшыя жыхары Ікарыі, а хтосьці яшчэ верыў, што дастаткова тут проста быць сумленным чалавекам. Ну і ўтварыў жа Э.Кабэ ў рамане паліцэйскую дзяржаву. Хапіла фантазіі! Памятаю, нават фашысты абвяшчалі нейкую каменданцкую гадзіну, якую нельга было парушаць, а ў Ікарыі проста ловяць без аніякіх парушэньняў.

Налоўленых людзей, якія нічым не парушылі аніякага закону, білі ў аўтобусе, зневажалі рознымі спосабамі. І чыніла тое БАНДА праваахоўнікаў. А потым завезлі мяне разам з іншымі захопленымі ў райаддзел, здаецца Трыпольскі, недзе ў трамвайным тупіку каля Возера. Там нас не прынялі – перавезлі ў Прыбалотны РАУС, недзе непадалёку ад Дома друку. Там рабілі ўсё, каб чалавек цалкам пераканаўся ў злачыннасьці ўсёй праваахоўнай сістэмы фантастычнай дзяржавы. Такі загад клятваадступніка.

Людзям папросту малявалі на паперы іхні партрэт злачынца, тлумачылі, каб і не думаў ніхто аб праве. Паралельна выяўлялася, што з гэтых наймітаў злачыннай сістэмы, ніхто не ведае, што за горад Менск, Маларыта, Смілавічы, Заслаўе, увесь час гучалі папрокі сваім грамадзянам, што вы занадта багата жывяце (нібы ў гэтым было злачынства студэнтаў, рабочых, мастакоў, журналістаў?) Але факт: сваё зло рэжым чыніць з дапамогай чужынскіх наймітаў, з якімі ты, народзе Ікарыі, гаворыш на адной мове. Вось таму я й разуверыўся ў тамтэйшым міфу пра незалежнасць краіны, бо менавіта ханская Русь паставіла туды свайго прэзідэнта, каб ён зруйнаваў законы Ікарыі і саму незалежнасць, а чужыя мянты будуць дакараць люд краіны: “Дык з’язджайце адсюль, з сваёй зямлі”. Вас зробяць злачынцам ужо за тое, што пакарысталіся роднай мовай, бо пануе ў Ікарыі акупацыйны рэжым, які ідзе яшчэ ад хана Батыя.

Сярод арыштаваных апынулася нават група наіўных маладзёнаў, якія вырашылі 22 чэрвеня наведаць музей Айчыннай вайны (ён таксама ў тваністай і смярдзючай зоне хапуна), а былога журналіста, інваліда 2-й групы Вітаўта Мартыненку, даставілі дамоў сябры каля гадзіны ночы ў каматозным стане, дзе зноў жа яго ўратавалі не медыкі, не педыкі ў пагонах, а родная матуля. Вось наша адзіная надзея і апора, дарагія мае землякі. Разам з тым я шчаслівы, што пад нагамі ў мяне зноўку родная зямля. А ёсць зямля, і ёсць на што абаперціся! Як у той песні Высоцкага.

Вышэй голаву, сябры!

 
« Папяр.   Наст. »

Каментар

Каб карыстацца гэтай формай Вы павінны мець наладжаны javascript...

Што да кніг Васіля Якавенкі, дык днямі прачытаў самую нолвую зь іх - 'Прывіды Шанхая над Сьвіслаччу'. Пасьля захапляючага 'Пакутнага веку' пачатак быў цяжкім, хацеў нават кінуць, але з 99-й старонкі так захапіла, што не адарвацца. Так што рэкамендую: купіце кнігу і адразу вырвіце з яе першыя 98 старонак.

Напісаў AkinczycF,
Дата 10/12/2011 Час 18:42

Многія кнігі Васіля Якавенкі таксама ёсць на сайце 'Беларуская інтэрнэт-бібліятэка'. Глядзіце тут http://www.kamunikat.org/Jakavienka_Vasil.html

Напісаў Nash Kraj,
Дата 08/12/2011 Час 13:40

Thank you very much, знайшоў, вось нават поўная спасылка на 'Брыгаднага генерала' http://iuzhyk.ucoz.ru/load/kastus_traven_brygadny_general_kniga_prozy/1-1-0-57

Напісаў Prinzen,
Дата 08/10/2011 Час 15:38

Прашу прабачэння ў шаноўнага спадарства за недакладнасьць. Новая кніжка Кастуся Траўня ''Брыгадны генерал'' размешчана на сайце: http//iuzhyk.ucos.ru У папярэдняй інфармацыі ў першым слове згубілася літара ''у ''.

Напісаў Verschnik,
Дата 08/09/2011 Час 10:18

Кніжкі Кастуся Траўня ўсе раскуплены. Можна не шукаць. Але на сайце http//iuzhk.ucos.ru ёсьць яго новая кніжка ''Брыгадны генерал''. А на http//kamunikat.org -- першая кніжка -- ''Маўчы і будзь хітрым''.

Напісаў VERSCHNIK,
Дата 08/08/2011 Час 15:40

На 'Коммуникате' есть всё. Но вот из 'Гараватки', пожалуй, только третий роман, зато и 'Усякая усячына', и 'За волю', и 'Заутра ёсць учора'... См. здесь http://www.kamunikat.org/Akula_Kastus.html

Напісаў Геннадий,
Дата 07/27/2011 Час 15:59

Спадарства, на Камунікаце ёсць ня толькі 'За Волю', але і цудоўны трылер 68-га году 'Заўтра ёсць учора'. Адно крыўдна, што трылогіі 'Гараватка' няма нават там. Дарэчы, ёсць там і кнігі Васіля Якавенкі, так што добры сайт www.kamunikat.org

Напісаў Lumina,
Дата 07/27/2011 Час 15:35

Спадар Заратустра,я бачыў аповесьць Кастуся Акулы 'за Волю' і іьшыя творы на старым Камунікаце.Пагледзьце мо і знойдзіце.

Напісаў Вячак,
Дата 07/26/2011 Час 12:00

Спадар Заратустра,пашукайце аповесьці Кастуся Акулы на старым Камунікаце.Я здаецца бачыў ягоны твор 'За Волю' ды іньшыя тамака.

Напісаў Вячак,
Дата 07/26/2011 Час 11:54

Няхай спадар Заратустра будзе пэўны, Вітаўт тут і Вітаўт там -- той самы. І менавіта пра ягоную кнігу вы цёплыя словы сказалі. А кнігі В.Якавенкі 'Пакутны век', 'Нячывелле', 'Прывіды Шанхая над Свіслаччу' і інш.
ёсць у кнігарнях Мінска. З астатнімі аўтарамі, праўда, трошкі больш складана: адназначна не адкажу вам, дзе і што.
А сваім шырокім інтарэсам вы радуеце.
Поспеху і здароўя вам!
Васіль Я.

Напісаў Васіль Якавенка,
Дата 07/14/2011 Час 21:35

 1  2  Наступная старонка >
Старонка 1 з 2 ( 11 Каментар )

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (залагіньцеся)
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 2360
mod_vvisit_counter Учора 1141
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 5064
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 40604