Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 

Розум перамагае хімеры Друк E-mail
08.01.2008 | 18:43 |

Дом і месцаАрхітэктура – гэта тое, што ператварае звычайнае будаўніцтва ў мастацтва. Мастацтва ствараць рукатворнае асяроддзе, якое матэрыяльнымі сродкамі адлюстроўвае і фарміруе духоўную веліч як чалавека, так і сваёй эпохі.

У 2007 годзе мне давялося бліжэй пазнаёміцца з сучаснымі архітэктурнымі тэндэнцыямі і павевамі ў Мінску, а найперш – з людзьмі неардынарнымі, самавітымі, творчымі. У іх ліку і гэтыя двое – мастак Вашчанка і архітэктар Папруга. З імі аднойчы мы зрабілі невялікую экскурсію па цэнтры горада. Абмяркоўвалі тое, што іх і мяне хвалявала, альбо проста прыцягвала ўвагу. Гутарылі, часам з пэўным заглыбленнем у гісторыю.

Васіль ЯКАВЕНКА, пісьменнік

Архітэктура – гэта тое, што ператварае звычайнае будаўніцтва ў мастацтва. Мастацтва ствараць рукатворнае асяроддзе, якое матэрыяльнымі сродкамі адлюстроўвае і фарміруе духоўную веліч як чалавека, так і сваёй эпохі.

Карысць, трываласць, прыгажосць – дэвіз дойлідства ад пачатку ўзнікнення першых вялікіх цывілізацый нашай цудоўнай планеты, і менавіта яно, дойлідства, данесла да нас дух і каларыт свайго часу, адмысловага і заўсёды для нас загадкавага. Памяць у архітэктурных формах застаецца ў свядомасці наступных пакаленняў. Тая ці іншая эпоха альбо пакідае пасля сябе шэдэўры, альбо прамінае незаўважанай. Гэта залежыць у першаю чаргу ад творцаў, а таксама і ад ўладароў.

Найбольш трывалым і выразным адбіткам любых часоў ёсць універсальная і найбольш ёмкая форма – форма архітэктурнага асяроддзя.

Архітэктурнае асяроддзе, якое кожная эпоха стварае і пасля сабе пакідае, найбольш дасканала сведчыць аб сапраўднай сутнасці часу і з’яўляецца дасканалым люстэркам яго духоўнага, культурнага, сацыяльнага, эканамічнага, тэхналагічнага і іншых вымярэнняў.

Архітэктурнае асяроддзе ўздзейнічае на свядомасць людзей. Свядомасць, сфарміраваная пры ўплыве архітэктурнага асяроддзя (будынка, квартала, вуліцы, горада) потым ужо зваротным чынам уплывае на грамадства, у якім тое асяроддзе створана. Такая тут узаемазалежнасць, і такое значэнне дойлідства для ўсіх нас.

У 2007 годзе мне давялося бліжэй пазнаёміцца з сучаснымі архітэктурнымі тэндэнцыямі і павевамі ў Мінску, а найперш – з людзьмі неардынарнымі, самавітымі, творчымі. У іх ліку і гэтыя двое – мастак Вашчанка і архітэктар Папруга. З імі аднойчы мы зрабілі невялікую экскурсію па цэнтры горада. Абмяркоўвалі тое, што іх і мяне хвалявала, альбо проста прыцягвала ўвагу. Гутарылі, часам з пэўным заглыбленнем у гісторыю.

 

Вашчанка Гаўрыла, Народны мастак Беларусі, мой зямляк, аброслы сівой барадой, кашчавы, магутны, што сам Бог Саваоф:

– Я пражыў эпоху, якая не ведала пэўных крытэрыяў у тым, што ёсць добра і што дрэнна. Гэта прадукавала смешныя парадоксы, дзе адначасова лічылася, што калі войскі Напалеона ў Маскве размяшчалі канюшні ў велічных маскоўскіх саборах – гэта варварства, а калі тыя самыя саборы ў савецкія часы займалі пад турмы, склады альбо размяшчалі там механічныя майстэрні – гэта нармальна.

У савецкі час заўжды адмоўна ставіліся да прапаноў па захаванні архітэктурнай спадчыны, гістарычных і культавых будынкаў. Ніяк няможна было пераламаць бальшавіцкі настрой: «Мы старый мир разрушим до основанья, а затем…» А навошта? Стары свет з ягонай матэрыяльнай культурай нікому не перашкаджаў, больш таго – ён заўжды фарміруе і сучаснасць, і будучыню…

 

Папруга Уладзімір, былы Галоўны дзяржаўны інспектар Мінгарвыканкама па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, архітэктар, па ўзросту, бадай, – сын свайму субяседніку. Ён тлумачыць нам і не столькі нам, колькі маладым людзям, якія аказаліся побач на плошчы і з захапленнем глядзелі, на пышную бараду Вашчанкі. Папруга казаў:

Гэтая праблема – практычнае стаўленне да ўласнай гісторыка-культурнай спадчыны. Яна мае вельмі доўгую гісторыю. Значна глыбейшую, чым гэта часам уяўляецца сучасным ўдзельнікам працэса. Па гэтай прычыне кожная новая спроба «вырашыць праблему, навесці парадак, рэканструяваць і рэстаўраваць» толькі паглыбляе канфлікт. Калі ён не знойдзе свайго вырашэння, тым, хто ідзе за намі, давядзецца плаціць з кожным годам усё большую і большую цану.

Грэблівасць, агрэсіўнае ігнараванне ўласнай гісторыі і спадчыны – з’ява па паходжанні не беларуская. Гэта вынік спланаванай, свядомай і стараннай работы, разгорнутай у Беларусі не намі і не сёння.

1795 год. Адсюль і пачалася «невядомая» вайна. Расійская імперыя усімі сродкамі імкнулася як найхутчэй пацвердзіць тэзіс аб «истинной рускости» беларускіх земляў, каб хоць як-небудзь апраўдаць іх інкарпарацыю. Фармальна з таго самага часу пачалі знішчацца ўсе нацыянальныя адметнасці беларусаў. І тое, што дзеялася, да болі нагадвае фармат стварэння «саюзнай дзяржавы» у бачанні сённяшніх маскоўскіх стратэгаў.

Адрозненняў беларусаў ад рускіх і тады было куды больш, чым падабенства. Нават мястэчкі ў нас мелі еўрапейскую планіровачную структуру і адпаведную архітэктуру. Мелі Магдэбурскае права і Ратушы як сімвалы самакіравання. У Беларусі не было ніводнага праваслаўнага храма ў «истинно русском» стылі. Галоўнай праваслаўнай святыняй у Мінску дагэтуль з’яўляецца каталіцкі жаночы бернардзінскі кляштар, збудаваны ў стылі віленскага барока.

Сродкі, якія ўжываліся метраполіяй для ажыццяўлення асіміляцыйных працэсаў на беларускіх землях, – разбурэнне нацыянальных каштоўнасцей і

будаўніцтва аб’ектаў у расейскім духу, якія павінны былі б увасабляць веліч імперыі. Таму тое, што адбываецца сёння з гістарычнымі цэнтрамі нашых гарадоў ёсць працяг вельмі даўняй і непрыгожай гісторыі, і яна не толькі яшчэ не завершана, але, як выглядае гэта на прыкладзе Мінска, нават спрабуе ўвайсці ў «кульмінацыйную» фазу.

Выкананне ідэалагічнай праграмы, якая больш за дзвесце год таму навязана адміністрацыяй суседняй дзяржавы, – працэс цалкам зразумелы і лагічны з пункту гледжання менавіта гэтай дзяржавы. Але ён выглядае абсурдам ў фармаце незалежнай Рэспублікі Беларусь.

 

Генеральным планам Мінска 1965 года і архітэктурнага конкурсам, праведзеным у 1969 годзе, гістарычны цэнтр сталіцы быў прыгавораны да знішчэння.

 

Вашчанка: Перад намі Палац Рэспублікі… Будынак мажны, але ў раней створаны тут ансамбль не ўпісваецца. Калісьці на гэтым месцы, толькі крыху глыбей, планавалася паставіць музей У. Л. Леніна. Зыходзячы з тых жа планаў увесь Верхні горад ішоў пад знос. Меркавалася пакінуць толькі комплексы былых жаночага і мужчынскага бернардзінскіх кляштараў. Планавалі на схіле гары размясціць каскад фантанаў, як у Пецергофе. Былі семідзесятыя гады… Вядома, не ўсім такі праект падабаўся. У той час саюзам мастакоў БССР кіраваў Стэльмашонак. А я ўваходзіў у склад Мемарыяльнай мастакоўскай камісіі ў Маскве.

Нам вельмі карцела выступіць з альтэрнатыўнай ініцыятывай. Адно патрабавалася грунтоўная падрыхтоўка. Патрэбны былі незалежныя спецыялісты. Дзе іх узяць?.. І запрасілі мы з Масквы майстроў сваёй справы. Разам з нашымі спецыялістамі ўтварылі групу для распрацоўкі альтэрнатыўнага праекта. Распрацавалі. Выставілі на агляд у Палацы мастацтваў. Запрасілі Першага сакратара ЦК КПБ Пятра Машэрава, іншых высокіх асоб – кіраўнікоў устаноў культуры і горадабудаўніцтва. І што далей? Супраць альтэрнатыўнага праекта ніхто не пярэчыў. Толькі ж сумненні ў Машэрава яшчэ заставаліся. І пайшлі мы з ім разам сюды, на плошчу. Ходзім, глядзім… «Пётр Міронавіч, – кажу, – уявіце на тым схіле фантаны… З аднаго боку паглядзіце на іх, з другога… Пагадзіцеся, што яны ніадкуль не будуць відныя нават з вышыні вашага двухметровага росту!». Машэраў мусіў пагадзіцца. Адцураўся тады ён ранейшага плана, хоць быў той план ужо і зацверджаны ў ЦК КПБ.

Раскажу яшчэ эпізод. Аднойчы архітэктары прапанавалі мне распрацаваць вітражы для Дома кіно ў Чырвоным касцёле. Увогуле будынак касцёла планавалася знесці яшчэ з канца 50-х і на тым месцы пабудаваць панарамны кінатэатр. Дзякуй богу, не паспяшаліся з выкананнем таго рашэння, а маглі б і тут наламаць дроў. Касцёл ужо быў перагароджаны на два паверхі. Другі паверх хацелі разбіць на мноства кабінетаў і кабінецікаў. Я параіў не рабіць гэтага, а адвесці заліты з усіх бакоў святлом паверх пад актавую залу. О, якая прыгажосць там потым была! Калі былі пастаўлены вітражы, мы наладзілі там выставу праекта забудовы горада. Прыйшлі Машэраў, Кісялёў, Кузьмін, іншае высокае начальства. Быў пахмурны і ветраны дзень. Сонца выблісне – вітражы як зайграюць! Боская прыгажосць! Захоплены гэтым відовішчам Машэраў і гаворыць сваім паплечнікам з ноткай пакаяння: «Ну, бачыце, што ў каменнай прасторы тварыцца, а мы хацелі разбурыць і знесці такую прыгажосць!» Кузьмін, той потым мне з вока на вока: «А вы, шаноўны, ведаеце, што ў мяне на стале сотні пісем ляжыць ад вернікаў – вярнуць ім касцёл!!! Ці не дарэмна ў такім разе вы вітражы распрацоўвалі?» – «Не, бадай, – адказваю, – і касцёлу вітражы спадобяцца».

 

Тут я палічыў за патрэбу расказаць невыпадковым сваім субяседнікам і пра маё ўласнае ўражанне ад сцен Дома кіно, бо ў 1976–77 гадах працаваў там адказным сакратаром Саюза кінематаграфістаў БССР. Саюзам тады кіраваў В. Тураў. Праўда, мне рупіла паведаць ім не столькі пра сваё захапленне, колькі яшчэ пра адну прыгоду, што нітавалася з іменем Машэрава.

Мы прымалі ў Доме кіно вялікую дэлегацыю Саюза кінематаграфістаў СССР на чале з С. Герасімавым. Майстры кіно праводзілі ў нас свой выяздны пленум. Што абмяркоўвалася на ім – цяпер не адразу і прыгадаеш. Але на другі дзень стала вядома: даў згоду прыняць маскоўскіх гасцей Машэраў. І вось гэта неўзабаве зацміла ўсе іншыя ўражанні і клопаты масквічоў. Яны ішлі на прыём, разлічваючы на 15-хвілінную дзяжурную сустрэчу і гаману, прадугледжаную этыкетам гасціннасці. А прасядзелі ў кабінеце першага сакратара ЦК КПБ з раскрытымі ратамі ажно дзве з паловай гадзіны, і размова ішла толькі пра кіно. І ніхто з іх – ніводзін прафесійны кінематаграфіст з таго тузіна, апроч хіба Сяргея Герасімава, не ў стане быў падтрымліваць размову з Машэравым на тым узроўні, на якім ён, гаспадар кабінета, яе павёў. Яны былі ашарашаныя той сустрэчай. Я чытаў захапленне на іх тварах, слухаў, што казалі яны пасля сустрэчы. «Чаму ён у вас не выступае перад народам па тэлебачанні? – пыталіся, усхваляваныя. – Гэта ж трыбун!» І адказаць ім не было чаго. Не сакрэт, што на кожны свой крок Машэраў павінен быў браць дазволу там, дзе не было ні таго ягонага таленту, ні таго ягонага розуму і, само сабой, не было і не павінна было быць ніякага трыбуна. Я скончыў.

Далей расказваў Папруга.

 

Папруга. Галоўнай драмай для гістарычнай забудовы і гістарычнай планіровачнай структуры, для ўсяго масіву, які ацалеў у вайну, стала яго планамернае вынішчэнне пасля вайны. Афіцыйная версія сарамліва даводзіць, што падчас Другой сусветнай вайны гістарычны цэнтр быў цалкам знішчаны. Спецыялісты ведаюць, што гэта няпраўда. У Мінску за ўсю вайну не адбылося ніводнага вулічнага бою. Разбурэнні тут былі не большыя за разбурэнні іншых еўрапейскіх гарадоў, і непараўнальныя, напрыклад з блізкай Варшавай. Ніводзін акупант у свеце няздольны знішчыць асноўнае ў любым гістарычным горадзе – ягоную планіровачную структуру. Гэтым пасля вайны мэтанакіравана занялася савецкая адміністрацыя – у поўнай адпаведнасці з яшчэ даваеннымі планамі «рэканструкцыі» 1936-1938 гадоў.

Я не ведаю ў сусветнай гісторыі прыкладаў вынішчэння не толькі ўласнай спадчыны, але і чужой у падобных маштабах. Мы, бадай, адзіная нацыя ў Еўропе, якая дагэтуль не ведае, што ў яе ляжыць пад нагамі.

 

Вашчанка: Бяда ў тым, што яшчэ дагэтуль стары горад не рэстаўруецца, а рэканструюецца. Праўда, штосьці яшчэ захавалася. Але было б куды болей, дык былы галоўны архітэктар горада Сяргей Мусінскі, знаходзячыся пад уплывам бальшавіцкай гігантаманіі, літаральна ўзламаў забудову Нямігі сваім мастадонтам на цэлы квартал: «Гандлёвы Дом на Нямізе»! Наце вам… Гэтым домам была перакрытая вуліца Астроўскага (цяпер Ракаўская)… Па другі бок – знесена Няміга. А за Свіслаччу – стылізацыя, дзе ні на грам аўтэнтычнага. У Траецкім прадмесці будынкі прылізаныя, асучасненая – фанерны горад! У цэлым скрозь усё парэзана, пакручана, знішчана без патрэбы.

 

Папруга: Цяпер у Беларусі сцерлі разуменне таго, што ёсць насамрэч рэстаўрацыйны працэс. Апаратам мінкультуры свядома знішчана сама сістэма ацэначных крытэрыяў. Так званыя эксперты, якія абгрунтоўваюць горадабудаўнічую палітыку адміністрацыі горада, ідуць не ад свайго назапашанага вопыту, а ад суб’ектыўных ўспамінаў, што колісь бачылі з вокнаў аўтобуса дзе-небудзь у Страсбургу ці пад час выпадковага некалькігадзіннага наведвання Венецыі. Што насамрэч бачылі шаноўныя дыскутанты, застаецца і дагэтуль для іх загадкай, але суб’ектыўныя аргументы, ад якіх Беларусь штораз страчвае кожны наступны фрагмент сябе самой, гучаць і надалей. І сёння ўжо нікога не турбуе, што аутэнтычна дахі жылой забудовы ХІХ стагоддзя ў Мінску ніколі ня мелі дахоўкі, а спрэс былі крытыя бляхай. Тым не менш, Траецкае прадмесце і дагэтуль уважаецца за «ўзор» рэстаўрацыі.

 

Вашчанка: Неяк пад час нашых адраджэнцкіх клопатаў была ў мастакоў і архітэктараў ідэя стварыць у Мінску гісторыка-архітэктурны запаведнік па прынцыпу Полацкага. Толькі не ў абстрактным сэнсе запаведнай тэрыторыі, унесенай ў дзяржаўны спіс, а ў статусе навукова-даследчай установы з адпаведным штатам даследчыкаў, гісторыкаў, і з адпаведнымі правамі і паўнамоцтвамі. Пад адной з ім страхой, між іншым, мог бы знайсці месца і музей гісторыі Мінска, пра які пятнаццаць гадоў ужо безвынікова вядзецца гаворка. Я ведаю, Уладзімір Адамавіч, што вы гэту ідэю горача падтрымлівалі і падтрымліваеце. Мяркую, што ў сучаснай сітуацыі стварыўшы падобную даследчую ўстанову, якая б сумяшчала функцыі гаспадара і заказчыка, мы маглі б годна выйсці з сучаснага крызісу ў гістарычных кутках Мінска. Але ж чый гэта клопат? І – дзе ён, той гаспадар з падобнымі клопатамі?

 

Неўзабаве, пакінуўшы Кастрычніцкую плошчу, мы выйшлі на пл. Свабоды, спыніліся каля ратушы, адноўленай ў апошнія гады. Цяпер я люблю гэты высокі і адметны куток горада. Настрой, праўда, псуюць шматпалосная транспартная магістраль ды шыльды на піўным рэстаране, што месціцца ў былых гандлёвых радах. Яны выкананы ў тым жа кандовым, старарэжымным расейскім духу: «Ресторанъ пивной». І побач: «У Адмирала», Ресторан »Винярня»… Слова вінярня, дарэчы, больш адпавядае не расейскаму стылю, а беларускаму ладу гучання… Недарэчнае атачэнне для ратушы! Але ўжо сам факт аднаўлення ратушы, нават у такім не дужа аутэнтычным выкананні – свята душы.

Вось бы выканаць да канца тое самае рашэнне Мінгарвыканкама, у адпаведнасці з якім была адноўлена Ратуша ды аднавіць і рэнесансную царкву Святога духа, якая выходзіла сюды сваім велічным фасадам!

Цяпер адно, калі я чую тут размераны бой «курантаў», меладычны і чысты, як сама вечнасць, мне кожны раз прыгадваецца іншы урачысты момант.

Былі то ці не шасцідзесятыя гады, напрыканцы, ці, можа, пачатак сямідзесятых – у вялікім квадратным гадзінніку на сталічным Галоўпаштамце усталявалі механізм, які надаваў яму, гадзінніку, ролю дзяржаўных курантаў. І вось і праз пэўны тэрмін на слых клаўся не толькі бой, але і мелодыя песьні-гімна «Радзіма мая дарагая…» Не думаю, каб тое чынілася ў сталіцы без увагі Машэрава, Кузьміна, не гаворачы ўжо пра гарадскія ўлады.

На жаль, той гадзіннік на Галоўпаштамце спяваў гімн аб нацыянальнай адметнасці беларусаў усяго толькі месяц ці трохі болей – да часу, пакуль яго голас не дайшоў да Масквы.

…Перад намі, калі мы трохі адышлі ад ратушы ў бок Свята-Духавага кафедральнага Сабора (былога Жаночага бернардзінскага кляштара), адкрылася панарама Ніжняга горада ў нагрувашчванні камяніц уздоўж Свіслачы і па праспекце Пераможцаў (былой Паркавай магістралі). Леваруч, у паветры, перасякаў вуліцу Нямігу «пуцеправод» – мост, з вуліцы Леніна на цяперашні праспект Пераможцаў. Папруга звярнуў нашу ўвагу на транспартны затор на Леніна, як на нешта недарэчнае. А ніжэй, на Нямізе, сітуацыя з транспартным рухам была ніколькі не лепшая. Да таго ж, я ведаў, што там, каля «Гандлёвага Дама…», дзе заўсёды густа тоўпіцца люд, – дыму, смогу таго – не прадыхнуць.

Папруга бачыў іншае рашэнне транспартнай развязкі, і не толькі ў гэтым месцы.

 

Маладыя людзі: Дазвольце спытацца, паколькі мы ўжо да вас прыклеіліся… Мы студэнты архтэктурнага факультэта і чулі, што з’явіўся альтэрнатыўны праект рэканструкцыі, рэстаўрацыі і аднаўлення гістарычнага цэнтра Мінска. Вы, спадар Папруга, і ёсць аўтар? Гэта праўда, што вы, пакінуўшы пасаду ў Мінгарвыканкаме, колькі год працавалі адзін як ёсць над праектам? Бясплатна… Як вы жылі?.. А праект, кажуць, цікавы, варты працы цэлага інстытута!

 

Папруга: Сапраўды пяць гадоў я аддаў гэтаму праекту. Вялікім было расчараванне ад таго, што ў архітэктурнай практыцы рабілася і робіцца дагэтуль. Хацелася нейкім чынам паспрыяць больш людскаму абыходжанню з гісторыка-культурнай спадчынай Мінска ды ўвесці яе ў прававое поле (створанае дзеючым і, на вялікі жаль, нядзеючым заканадаўствам). Не мной адным, а групай спецыялістаў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі быў накіраваны напачатку лютага 2005 года Кіраўніку дзяржавы, у Пракуратуру Рэспублікі Беларусь і Камітэт дзяржкантролю зварот з просьбай аказаць дапамогу. Яна патрэбна ў вырашэнні праблемы спадчыны, і не толькі спадчыны, але і далейшага лёсу сталіцы ў цэлым.

Фактаў шматлікіх парушэнняў нарматыўна-прававой базы, пералічаных у звароце, ніхто не аспрэчваў, але і за рашэнне праблемы ніхто таксама не ўзяўся – нібыта з-за адсутнасці горадабудаўнічай альтэрнатывы.

Толькі ж акцэнты ў звароце ставіліся менавіта на прававых пытанняў, на іх вырашэнні, паколькі альтэрнатыўнага бачання не было прадстаўлена, а наш праект– не быў завершаны. У любым выпадку, галоўным усё ж – дакладнае выкананне заканадаўства. Бо толькі гэта можа гарантаваць ад мажлівых памылак у абыходжанні з гісторыка-культурнай каштоўнасцю і забяспечыць далейшую перадачу гэтага скарбу наступным пакаленням «ва ўсім багацці яго аутэнтычнасці».

Разгляд пытання не быў завершаны, прасцей кажучы, да спецыяльнага прадметнага разгляду нават не дайшло, вось так – не дайшло да разгляду пытання, а ён надзвычай актуальны і сёння, – сітуацыя ж толькі пагоршылася.

Крыжападобная транспартная развязка Няміга – Паркавая магістраль, якую вы бачыце, – доўжыў Папруга, – была закліканая разгрузіць горад. На самай справе яна «пахавала» пад сабою найбольш каштоўную ў гістарычным плане тэрыторыю і неверагодна ўскладніла транспартны рух сталіцы. Як вынік: двухмільённы горад сёння практычна зведзены да адзінага «галоўнага» скрыжавання ў раёне ГУМа. Шасціпалосная Паркавая магістраль нечакана ўпіраецца ў сціплы дачны пасёлак у раёне Ждановічаў, а Няміга--Багдановіча заканчваецца тупіком на вуліцы Кальцова. З пункту гледжання горадабудаўнічай логікі, два «канцы» новаствораных восяў з’яўляюцца «шляхам у нікуды». Штучнасць і нежыццяздольнасць гэтай схемы відавочная.

У Мінску радыяльная гістарычная планіровачная схема пасля вайны свядома знішчана, а альтэрнатыўную дагэтуль не стварылі. Транспарт, які карыстаецца згаданай тут развязкай, на 97 адсоткаў сёння з’яўляецца звычайным транзітам. У гэты самы цэнтр няма нават з’ездаў ад Гарадскога Валу аж да вуліцы Купалы. Мы свядома, насуперак Закону «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны», не толькі сабралі ўвесь мажлівы транзіт менавіта там, адкуль усе гарады яго выводзяць, але і актыўна замацоўваем гэтыя «дасягненні» новым нагрувашчваннем чужародных будынкаў.

 

Вашчанка: Я мяркую, Уладзімір Адамавіч, што па абгрунтаванасці і глыбіні распрацоўкі, па арыгінальнасці урэшце ваш альтэрнатыўны праект не мае нічога, з чым яго можна было б супаставіць. Да яго будзе ўвага, не сёння дык заўтра – ніхто не асмеліцца праігнараваць гэта мастацкае і, перш-наперш, горадабудаўнічае рашэнне. Як ні круці, а гэта ўжо гістарычны і факт і прыклад для вырашэння праблемы, і прафесійная адказнасць…

 

Маладыя людзі: Спадар Папруга, а што ж трэба зрабіць у першую чаргу, згодна з вашым праектам?

 

Папруга: Гістарычны цэнтр сталіцы, пра які тут гаворка, гэта ўсяго 0,3% яго сучаснай тэрыторыі. Дыяметр Старога Менска – 400-700 метраў, у адрозненне, напрыклад, ад 3-4 кіламетровага дыяметру гістарычнага цэнтра Рыма, але там нікому і ў галаву не прыйдзе вырашаць горадабудаўнічыя праблемы «нашымі» метадамі. Вартасць гістарычнага Менска проста неацэнная. У ім ягоная тысячагадовая душа. І – ці застанецца так надалей? Гэтае пытанне сёння па сутнасці і вырашаецца.

Каб не замацоўваць новымі аб’ектамі горадабудаўнічыя пралікі 70-ці гадовай даўніны, а, наадварот, звесці да мінімуму іх уплываў ў будучым, трэба тэрмінова перагледзець транспартную схему у абслугоўванні планіровачнага ядра сталіцы. І зноў жа з гэтым ніхто не спрачаецца, што нават дакументальна зафіксавана.

Але пры незавершанасці і нескарэктаванасці транспартнай схемы, на тэрыторыі гістарычнага цэнтра явачным парадкам закладваюцца новыя аб’екты, якія састарэлую транспартную схему замацуюць настолькі, што яе карэкціроўка, калі на тое, стане мажлівай толькі пры ўмове вынасу адсюль гэтых самых аб’ектаў, якія будуюцца і праектуюцца сёння.

Нарматыўна-прававыя парушэнні разам з прызнаннем бязлітаснага факту – транспартныя праблемы планіровачнага ядра Мінска так ці іначай давядзецца вырашаць – выводзяць сёння будаўнічую актыўнасць на гэтай тэрыторыі за межы здаровага сэнсу ў нічым не абгрунтаваны авантурызм.

Пракуратуры РБ і Камітэту дзяржаўнага кантролю прыйдзецца ў далейшым, але безумоўна даць, кампетэнтныя адказы на ўсе пытанні, звязаныя з размяшчэннем і праектаваннем новых аб’ектаў на тэрыторыі і перыферыі Гістарычнага цэнтра Мінска сёння.

Толькі прамыя затраты на выпраўленне горадабудаўнічых памылак, якія сёння інерцыйна дапускаюцца, будуць роўныя кошту сённяшніх інвестыцый. Фінансавая рызыка інвестараў між тым бязмежная. І неяк ужо зусім шэра і бязрадасна на гэтым фоне бачацца службовыя асобы, якія ідуць на прыняцце супрацьпраўных рашэнняў і іх узгадняюць.

Толькі нашыя сённяшнія вельмі ўзважаныя сумесныя дзеянні і намаганні вызначаць, што – і якім коштам, будуць мець заўтра нашчадкі замест жывога сэрца тысячагадовага гораду.

 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 2698
mod_vvisit_counter Учора 1141
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 5402
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 40942