Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow РЭПРЭСАВАНАЯ БЕЛАРУСЬ arrow Нескароныя arrow Някляева вызвалілі ў залі суду

Някляева вызвалілі ў залі суду Друк E-mail
21.05.2011 | 02:20 |

Апошняе абнаўленьне: 20.05.2011 18:00
20 траўня судзьдзя Жана Жукоўская агучыла прысуды былым кандыдатам на прэзыдэнта. Някляеву — 2 гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай пакараньня на 2 гады, Рымашэўскаму і Вазьняку — 2 гады пазбаўленьня волі ўмоўна, Фядуту і Дзьмітрыеву — 2 гады пазбаўленьня волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам 2 гады, Палажанцы — 1 год пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай на 1 год.

Спампаваць

Мая Абромчык і Ўладзімер Някляеў

Аляксандар Фядута: «Дайце прыйсьці ў сябе. Я ледзь жывы чалавек. Мне трэба адпачыць. Калі адпачну, вярнуся — сустрэнемся з Уладзімерам Пракопавічам. Іншых кандыдатаў, зь якімі я буду працаваць у Беларусі, у мяне няма.

Беларускае грамадзтва толькі сёньня зьявілася, пасьля
19-га. Вось у гэтых чэргах у сьледчы ізалятар на Акрэсьціна. Разумееце, калі стаматоляг, у якога я лячу свае хворыя пасьля „амэрыканкі“ зубы, кажа, што празь некалькі дзён пасьля 19-га яны з дачкой селі ў машыну, паехалі паглядзелі, каму там не было ніякіх перадачаў, і прынесьлі перадачы тром людзям з шасьцісот арыштаваных, якія сядзелі ў той момант... Вы ведаеце, гэта выдатна, гэта грамадзянскі ўчынак».
Наста Палажанка: «Буду займацца актыўнай дзейнасьцю, актыўнай мабілізацыяй астатняй моладзі, перакананасьцю ў тым, што нельга баяцца. Як паказвае досьвед, і цяпер сапраўды Госпад ратуе, гэта мая другая крымінальная справа, я выходжу з залі суду ўжо другі раз, і я пераканана, што мушу дзейнічаць надалей.

Мой плян на гэты год — найдалей разьвіваць дзейнасьць „Маладога фронту“ і зрабіць усё магчымае дзеля таго, каб мае сябры выйшлі на свабоду».

Наста Палажанка

17:45 Ларыса Атаманчук, адвакатка Сяргей Вазьняка: «Нас апраўдалі па адным з атрыкулаў — я вельмі дарая. У цэлым прысуд... будзем вызначацца, ці будзем абскарджваць».

17:20 Сяргей Вазьняк : «Сёньняшні прысуд у дачыненьні да Някляева і нас паказаў, што і мірнымі акцыямі салідарнасьці можна дамагацца вынікаў. Зразумела, што каб не было акцыі салідарнасьці ўнутры краіны і за межамі, мы сядзелі б у турме. Гэта палітычны разьлік, бо жорсткія прысуды нэгатыўна адбіваюцца на краіне і на кіраўніцтве. Гэта ж відавочна, колькі праблемаў краіна атрымала пасьля таго, як 19 сьнежня таварышы генэралы і паўкоўнікі вырашылі памахаць дручкамі».

Сяргей Вазьняк

Андрэй Дзьмітрыеў: «Я не прымаю віншаваньняў з нагоды прысуду. Я лічу, што я невінаваты. Але, бачачы, што атрымліваюць іншыя, разумееш, што лепей быць на свабодзе. Але гэта несправядліва. І адчуваеш, што табой гуляюць. Гуляцьу гэтую гульню вельмі ня хочацца».

Андрэй Дзьмітрыеў

17:15 Віталь Рымашэўскі: «Было скаладана — і ў часе кампаніі, і ў турме КДБ, і пасьля вызваленьня. Але гэта досьвед. І я толькі больш упэўнены стаў у сваіх сілах. Больш упэўнены стаў у сябрах і паплечніках. Ведаеце, расчараваньняў шмат, але яны чаканыя.

Што зрабіць, каб людзі вышлі на волю? Палітычным лідэрам быць саліраднымі і сумленным, не загульвацца з гэтай уладай, пакуль ёсьць хоць адзін палітзьвяволены. Калі будзем ставіць жорсткія патрабаваньні да ўлады, людзі выйдуць на свабоду.

Гэтыя рэпрэсіі кагосьці зламалі, кагосьці падпарадкавалі, а кагосьці зрабілі мацнейшымі і лепшымі. Я сябе адношу да той катэгорыі, хто стаў іншым і мацнейшым. Я бачу свае памылкі, я бачу, што трэба выпраўляць, я упэўнены ў сваіх сілах».

Віталь Рымашэўскі

 
17:00 Някляеў: «Калі б не было падтрымкі з боку ЗША і Эўразьвязу, то не стаяў бы я перад вамі зараз, а сядзеў бы ў «амэрыканцы » і адказваў бы на адно і тое ж пытаньне: «Якой краіны я шпіён?»

Уладзімер Някляеў

16:40 Някляеў: Першае, што мы зьбіраемся рабіць — гэта дамагацца вызваленьня нашых сяброў. Нашае вызваленьне — вынік агульначалавечай салідарнасьці.


16:37 Людзі, якія сабраліся ля суду, сустрэлі Няклева ды іншых ужо былых падсудных кветкамі і воклічамі «Жыве Беларусь!». Някляеў падязкаваў усім за падтрымку і за тое, што людзі дамагаліся вызваленьня вязьняў Плошчы.

16:29 Судзьдзя зачытвае рашэньне, як распарадзіцца маёмасьцю, якая праходзіла па справе як рэчавыя доказы: нешта вернуць, нешта зьнішчаць, нешта пакінуць у матэрыялах справы.

16:10 Прысуды:
Някляеву — 2 гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай пакараньня на 2 гады,
Рымашэўскаму — 2 гады пазбаўленьня волі ўмоўна,
Дзьмітрыеву — 2 гады пазбаўленьня волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам 2 гады,
Фядуту — 2 гады пазбаўленьня волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам 2 гады,
Вазьняку — 2 гады пазбаўленьня волі ўмоўна,
Палажанцы — 1 год пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай на 1 год.

Уладзімера Някляева вызвалілі ў залі суду.

15:50 Ахвотных прысутнічаць на агучваньні прысуду запусьцілі ў залю. Тут — дыпляматы краінаў Эўразьвязу, палітыкі, грамадзкія дзеячы. У залю трапілі ня ўсе. Шмат хто застаўся па іншы бок дзьвярэй. Людзі прынеслі ў залю бел-чырвона-белы букет ружаў.


Фрунзенскі суд Менску разглядаў справу 10 дзён.

На адным з папярэдніх паседжаньняў пракурор Кажэўнікаў прасіў:

Някляеву — 3 гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай на 2 гады.

Дзьмітрыеву — 3 гады пазбаўленьня волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам 2 гады.

Фядуту — 2 гады ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам 2 гады.

Вазьняку — 2 гады абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу з адтэрміноўкай на 2 гады.

Рымашэўскаму — 2 гады пазбаўленьня волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам 2 гады.

Палажанцы — 1 год 6 месяцаў умоўна з выпрабавальным тэрмінам на 1 год.


Судзьдзя — Жукоўская;
Абвінаваўца — Кажэўнікаў;
Адвакаты: Атаманчук, Лабоха, Пятровіч, Савіч, Сідарэнка, Букштынаў, Ірына Мініна.
 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 2631
mod_vvisit_counter Учора 1141
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 5335
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 40875