Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 
Брама сайта arrow РЭПРЭСАВАНАЯ БЕЛАРУСЬ arrow Нескароныя arrow Я гатовы прызнаць віну ў тым, што не дайшоў да Плошчы!

Я гатовы прызнаць віну ў тым, што не дайшоў да Плошчы! Друк E-mail
18.05.2011 | 12:58 |
Апошняе слова на судзе экс-кандыдата ў Прэзідэнты Уладзіміра Някляева.

 

Photo.ByMedia.net
Photo.ByMedia.net

— Следчы па маёй справе, калі скончыліся допыты і можна было размаўляць больш-менш па-челавечы, распавёў мне гісторыю пра свайго маленькага сына.

Ягоны сын ходзіць у дзіцячы садок. Бацька забірае яго, вядзе дахаты і, як звычайна, пытае: “Што сёння рабіў, што было цікавага?” “Па-ангельску размаўляць вучыліся!” — падскокваючы, адказвае сын. “Ды ну! — здзіўляецца бацька. — І якія словы ты вывучыў?” “Дзякуй” і “да пабачэння”!” — адказвае беларусу-бацьку беларус-сын.

Следчы Камітэта дзяржаўнай бяспекі, падпалкоўнік юстыцыі распавёў гэтую гісторыю як вясёлую — і доўга думаў, калі я спытаў: “Вы хоць разумееце, што вы мне расказалі?..”

Я хачу, каб мы думалі хутчэй. Бо часу, каб падумаць і зразумець, а галоўнае, паспець нешта зрабіць, не засталося. Амаль.

Калі маленькі беларус, прамаўляючы словы на роднай мове, мяркуе, што ён прамаўляе іх па-замежнаму, гэта нацыянальная катастрофа! І яе ўжо немагчыма прадухіліць адукацыйнымі, культуралагічнымі высілкамі. Захаваць нас як нацыю могуць толькі неадкладныя палітычныя рашэнні! Вось найпершая прычына, па якой я, паэт, апынуўся ў палітыцы. Скарыстаўшы перад тым усе, якія толькі можна скарыстаць, іншыя магчымасці. Пісаў беларускія вершы, паэмы, песні, апавяданні, аповесці, працаваў у часопісах, у газетах, на тэлебачанні, у Саюзе пісьменнікаў, вёў перамовы з уладай, угаворваў яе стаць беларускай — нічога не дапамагала! Нідзе і нічога не вырашалася! Я ўгаворваю, а мне адказваюць, што па-беларуску нельга сказаць нічога вялікага! Толькі па-руску, па-кітайску і па-ангельску. І хто мне такое кажа? Кітайскі імператар? Рускі цар? Ангельская каралева? Не, беларускі прэзідэнт. Тады “дзякуй і да пабачэння”!

Вось мы і пабачыліся на прэзідэнцкіх выбарах. Вынік іх — гэты суд.

Зразумела, на гэтым судзе я не толькі праз тое, што адстойваю беларускую Беларусь. Я тут найперш праз тое, што не прымаю Беларусь дыктатарскую, адстойваючы Беларусь дэмакратычную. Але зноў жа: дэмакратыю нельга збудаваць ні на чым. Неабходны падмурак — і ён у нас ёсць. Гэта наша гісторыя, у якой быў парламент, які выбіраў тых, хто кіраваў дзяржавай. Гэта наша мова, на якой быў напісаны Статут Вялікага Княства Літоўскага: канстытуцыя, што стала ўзорам для пазнейшых дэмакратычных канстытуцый Еўропы і свету. Гэта наша культура, якая дала Усходняй Еўропе першаасветную постаць Францыска Скарыны. Вось тыя глыбы, на якіх павінна паўстаць і паўстане дэмакратычная Беларусь, змёўшы з гэтага падмурку друз і пыл дыктатуры.

Я на гэтым судзе праз тое, што хацеў, каб змесці смецце дыктатуры дапамаглі нам суседзі з усходу і захаду, Расія і Еўразвяз. Я хацеў, каб яны паразумеліся ў гэтым — і не цягнулі Беларусь, як коўдру, кожны на сябе. Каб яны ўбачылі Беларусь не паміж сабой, а побач з імі, з імі разам. Гэтаксама як і Украіну. Толькі ў такім выпадку можа паўстаць адзіная Еўропа ад Альпаў да Урала — тая геапалітычная прастора, якую мусім мы стварыць, каб захаваць еўрапейскую цывілізацыю.

Еўрапейская цывілізацыя — кангламерат нацыянальных культур, нацыянальных ідэй, энергетыкай якіх былі створаныя магутныя нацыянальныя эканомікі, збудаваныя моцныя дзяржавы, што склалі Еўразвяз.

Прадуктыўная ідэя здольная выпрацаваць больш энергіі, чым любая АЭС. Так было і ёсць і ў Еўропе, і ў Амерыцы, і ва ўсім свеце. Амерыканцы не мелі нічога, каб стаць амерыканцамі, але яны, займеўшы незалежнасць, стварылі нацыянальную культуру, сфарміравалі нацыянальную ідэю — і сталі амерыканцамі. У нас жа, каб стаць беларусамі, было ўсё, а мы, займеўшы незалежнасць, нічым з таго, што назапасілі і пакінулі нам продкі, не скарысталіся — і нікім не сталі. Ці, як горда заявіў той, хто называе сябе беларускім прэзідэнтам, сталі “рускімі са знакам якасці”. Што гэта за нацыя такая?..

Такое “вырашэнне нацыянальнага пытання” зняважлівае як для рускіх, так і для беларусаў, з якімі дыктатура гуляе ў гульню пад назваю “любімы народ і любімы правадыр”. Гэта любімая гульня любой дыктатуры. Яна — інструмент маніпуляцый масавай свядомасцю, народнай воляй. Яна — мана, у той час як сапраўдная любоў ёсць праўда. Менавіта так — праз праўду — выявіў сваю любоў да людзей Бог, які даў нам маральныя законы.

Усвядомленая нацыянальная ідэя — гэта ўсвядомленая адказнасць перад тым і перад тымі, да чаго і да каго ты прыналежыш. Яна дазваляе ўзняць узровень маральных патрабаванняў да кожнага грамадзяніна і грамадства ў цэлым. Яна вымагае сказаць няхай горкую, але праўду. Я казаў, і кажу, і буду казаць: той, хто паступаецца годнасцю і свабодай, не заслугоўвае павагі. Гэты маральны імператыў універсальны, аднолькава справядлівы як у дачыненні да асобнага чалавека, гэтак і ў дачыненні да народа.

Я ўдзячны беларусам, якія 19 снежня выйшлі на Плошчу — і захавалі годнасць нацыі.

Нацыю час ратаваць. Да пагрозы знікнення мовы і культуры дадалася пагроза абрушэння эканомікі, а праз тое — пагроза страты незалежнасці.

Неабходны неадкладныя дзеянні, каб гэтага пазбегнуць.

Найгоршае з усяго, што ў такой сітуацыі можна зрабіць, — шукаць вінаватых. Паглыбляць раскол грамадства. А менавіта гэтым праз паказальныя суды над сваімі палітычнымі апанентамі якраз і займаецца ўлада.

Я прапаную іншае. Улада адмаўляецца ад рэпрэсій — мы адмаўляемся ад неадкладнага патрабавання новых прэзідэнцкіх выбараў. Вызваляюцца ўсе палітычныя зняволеныя — і з удзелам прадстаўнікоў улады і ўсіх апазіцыйных партый, рухаў, аб’яднанняў ствараецца Камітэт нацыянальнага выратавання. Самастойна ўлада выправіць сітуацыю няздольная. Яна рухне разам з абвалам эканомікі, але нельга дапусціць, каб пад яе абломкамі была пахавана незалежная Беларусь.

Трагізм сітуацыі, у якой знаходзіцца наша грамадства, выяўлены ў драме геніяльнага Янкі Купалы “Тутэйшыя” яшчэ на пачатку мінулага стагоддзя. А яшчэ раней Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, іменем якога названа вуліца, на якой мяне судзяць, прадбачыў нават гэты суд. “Расследавав дзела саабразна ўказу всеміласцівейшага гасудара марта 69 дня паследававшага і прымяняясь к Статуту літоўскаму раздела 5-га, параграфа 18-га, свідзецелям, каторыя відзелі драку і не разнялі дзерушчыхся — па 10 лоз на дыване і па 10 рублёў штрафа в пользу врэменнага прысутствія; всем прочым, каторыя не відзелі дракі, за то, што не відзелі, а цем самым і не маглі разняць дзерушчыхся, назначается па 5 лоз на дыване і па 5 рублёў штрафу в пользу врэменнага прысутствія!”

Хіба яно не так?.. Хіба гэтая фантасмагорыя, гэты суд у вар’ятні, у якую ўсіх нас — каго суддзёй, каго пракурорам, каго падсудным — загнала ўлада, не рэальнасць?.. Хіба “врэменнае прысутствіе” судзіць мяне не за тое, што я “не відзеў дракі, а цем самым і не мог разняць дзерушчыхся”?

Усім вядома: у вар’ятню лёгка патрапіць — складана з яе выйсці. Асабліва калі табе даводзяць, што ты сам зрабіў выбар: прагаласаваў за тое, каб жыць у вар’ятні. Але, калі мы нармальныя людзі, калі беларус — гэта не дыягназ, мы павінны выйсці са шпіталю для духоўна хворых. Разам з дактарамі і санітарамі.

Мы не дачакаемся змен, калі не пачнём мяняцца.

Я не хачу сказаць, што нехта, суддзя ці пракурор, не перажываюць праз тое, што знікае наша мова, культура, што Беларусь нібыта ёсць — і ў той жа час яе нібы няма. Я не сцвярджаю, што нікому, апроч мяне, яно не баліць. Баліць. Розніца ў тым: як? Розніца толькі ва ўзроўні болю.

Мне гэты боль трываць стала немагчыма. Таму я прыйшоў у палітыку, таму пайшоў на выбары — таму я на гэтым судзе.

Гэта палітычны суд. За што мяне судзяць?..

Мяне судзяць за тое, што я паспрабаваў стаць прэзідэнтам. Я гатовы прызнаць віну ў тым, што прэзідэнтам не стаў.

Мяне судзяць за тое, што я дамагаўся свабодных, справядлівых, дэмакратычных выбараў. Я гатовы прызнаць віну ў тым, што свабодных, справядлівых, дэмакратычных выбараў дамагчыся не змог.

Мяне судзяць за Плошчу. Я гатовы прызнаць віну ў тым, што не дайшоў да яе. Калі прысуд мне будзе вынесены за гэта, я прыму яго. Ні ў чым іншым я не вінаваты і не прыму ні за што іншае аніякага прысуду, апроч апраўдання!

Дзякуй і да пабачэння!

18 мая 2011 года.

Народная Воля

 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 1051
mod_vvisit_counter Учора 2422
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 10664
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 33095