Реклама в Интернет     "Все Кулички"
  Мы – нацыя!
 
 

Бліскучая ідэя, ажыццяўленне якой дае вынік звыродны Друк E-mail
08.01.2008 | 17:22 |

Васіль ЯКАВЕНКА

Прамова на грамадскім форуме «У будучыню – без камунізму!», праведзеным у сядзібе БНФ «Адраджэнне» 3 кастрычніка 2007 г.

(Акурат у гэты ж дзень у Палацы Рэспублікі ў Мінску праходзіла Міжнародная канферэнцыя камуністычных партый, прысвечаная 90-годдзю Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Расіі).


«Блукае прывід на Еўропе, прывід камунізму» – Карл Маркс і Фрыдрых Энгельс. Сярэдзіна 19 стагоддзя.

Прывід заўсёды трывожыць як штосьці невыразнае, да пары да часу няўцямнае, што не мае рэальнага аблічча, ён як прадвеснік таго, чаго не было і што хоцькі-няхоцькі насоўваецца ці можа насунуцца.

Адно толькі К. Марксу і Ф. Энгельсу за гэтым прывідам у Еўропе бачылася паласа дабрачыннага – гэтакая новая грамадская фармацыя, дзе будуць свабода, роўнасць, братэрства…

І вось старэйшым людзям, якія яшчэ жывуць сёння, нашым бацькам і дзядам на ўласныя вочы адкрыўся той прывід – ўжо не прывід, а самы сапраўдны, і зманлівы, і паскудны, а які ж раскрывавы, крый Божа, лад жыцця! І гэтакі лад заўзятыя і мройлівыя альбо, наадварот, прагматычна ліняючыя палітыкі дый філосафы называлі, з дазволу сказаць, камунізмам.

Я асабіста цярпліва і паважліва стаўлюся да розных палітычных поглядаў і арыентацый. Але, калі пачнуць плесці сваю старасвецкую павуціну альбо вешаць локшыну на вушы такія лідэры сучаснага камуністычнага і быццам бы рабочага руху як Зюганаў, Ампілаў з суседніх абшараў ці наш карыфей – прафесар-філосаф і акадэмік невядома якіх камуністычных акадэміяў Іван Акінчыц – невыносна сумна робіцца і боязна за чалавечы розум, – ці ёсць ён у чарапных каробках у некаторых?

Хочацца зрабіць выключэнне з гэтага шэрагу для Сяргея Калякіна, першага сакратара ПКБ, хоць бы таму, што, мяркуючы па ўсім, ён прымае гісторыю бальшавізму такою, якой яна была, і разлічвае ўзяць адтуль толькі лепшае. Высакародная мэта! Як, зрэшты, і ў кагосьці раней – было… Аднак дазволю сабе працытаваць ягоныя словы:

Гісторыя Кастрычніка – не пыльны архіў, а наш усеагульны універсітэт. Калі мы не прааналізуем прычыны як найвялікшых дасягненняў, так і не меней маштабных памылак, параз, трагедый нашай мінуўшчыны, то непазбежна асудзім сябе на блуканне без руля і ветразяў у будучыні.

 

Тэарэтыкі сёння могуць вызначаць і даказваць, у чым заснавальнік навукі (пра рэвалюцыйны камунізм) вялікі і геніяльны эканаміст К. Маркс не памыляўся, паўтараю, у чым не памыляўся… А вось пра памылкі і пралікі марксізму-ленінізму цяпер на поўных падставах могуць гаварыць ужо не толькі тэарэтыкі. Амаль тры чвэрткі стагоддзя мы на практыцы і на ўласнай скуры спазнавалі, што гэта за лад, што за чыннасць такая – камунізм, якому (перад самым ягоным сконам) ханжы і лісліўцы спрабавалі надаць «чалавечы твар», дарэмна, бадай, дарэмна прыкрываючы чалавечаю маскай яго звярыную пашчу.

Дык вось, па маім глыбокім перакананні, першы пралік геніяў камуністычнай фармацыі быў у тым, што, паводле іхніх уяўленняў, пралетарыям, або люмпенам павінна належаць будучыня («пралетарыят – спавівальная бабка гісторыі»).

Будучыня не магла ім належаць, бо ім, малаадукаваным і нават малапісьменным, не належала і ў прынцыпе не магла належаць улада ў краіне. Таму на спінах «гегемона рэвалюцыі» – пралетарыята да ўлады дапяла, дабралася спанатраная ў палітычным штукарстве партакратыя, у большасці сваёй такая ж, як і люмпены, малаадукаваная і ў справах дзяржаўных нявопытная, затое самаўпэўненая і пыхлівая. Усе свае прыхамаці здзяйсняла іменем рэвалюцыі і толькі.

Але не менш істотны і сацыяльна-эканамічны пралік, які дапусцілі Маркс і марксісты. Ён у змене адносін да працы, уласна, у тым, што папярэдне не былі ўлічаны і належным чынам не былі ацэнены змены ў вытворчых адносінах пры камунізме (сацыялізме), асабліва на вёсцы, а яны ж скрозь пагоршыліся, упалі мала што не да тых адносін, якія былі ў рабаўладальніцкіх краінах.

Ні Маркс, ні Ленін як рэвалюцыйныя лідэры не разумелі прыроды сялянскае працы і не здагадваліся, што ў земляроба свае неардынарныя стасункі з зямлёй і што зямля мае над ім, шчырым, заўзятым селянінам, сваю прыязную ўладу. Услед за Марксам ідэолагі-камуністы бачылі адно – ідыятызм сялянскага жыцця; праца ў сялян сапраўды была цяжкая, але ж ні ў кога з адарваных ад зямлі партыйных таварышаў, самаўпэўненых і чванлівых, не знайшлося спачування да земляроба як да творчай і прадпрымальнай асобы. У Беларусі ў 20-я гады працаваў Наркамам земляробства Зміцер Прышчэпаў, выдатны знаўца сельскай гаспадаркі, прыхільнік Сталыпіна, гаспадар, якія рэдка сустракаюцца. Ён ашчаджаў сялянскія двары і спрыяў развіццю скаапераванай вытворчасці. Дык, як і многіх, яго, камуніста Прышчэпава, спасцігла расправа. І клас сялян знішчылі пад самы корань, безаглядна, бязглузда і жорстка, бы тыя вінаградныя лозы пад час гэтак званай перабудовы.

Згаданая гістарычная акцыя са знішчэннем сялян як класа з’яўляецца нечуваным злачынствам перад усімі народамі СССР – краіны-камуны, краіны, якая далей болей пераўвасаблялася ў адзіны і звонкі ад бравурных песень канцлагер.

А да наступнага праліку К. Маркса спрычынілася, напэўна, ужо яго яўрэйскае паходжанне, што абумоўлівала вельмі слабае адчуванне ім сваёй зямлі і радзімы. Гэты момант меў на ўвазе, закранаючы інтэрнацыяналізм як з’яву, яшчэ Міхаіл Бакунін, нарадаволец, і на гэта ж спасылаецца беларускі філосаф Мікола Крукоўскі ў кнізе «Бляск і трагедыя ідэалу», калі разглядае прыроду інтэрнацыяналізму К. Маркса, таго інтэрнацыяналізму, які, будучы састаўной часткай навуковага камунізму, прапагандаваўся і ўкараняўся паўсюль.

Для К. Маркса нацыянальная ідэя – нешта чужое, яна для яго наогул не існуе. Адсюль – як раз плюнуць – геніяльная тэза: «рабочыя не маюць айчыны»! Яны, чуеце, – не адухоўленая ні сваёй зямлёй, ні сваім народам, ні сваёй верай і нацыянальнай культурай – маса, акурат як пясок-напаўняльнік у будаўніцтве, які можна перасыпаць і перавозіць куды хочаш, і ад гэтага яго ўласцівасці, яго якасці не мяняюцца… інертны. Бяскрыўднае нібыта на паперы вызначэнне ды, вядома, і памылковае, яно дало камуністам падставы для руйнавання нацыянальных святыняў, нацыянальных каштоўнасцей, этнічных межаў, культур. Прыгадаем тут хоць бы тое, як і колькі рэвалюцыйныя прагныя камунякі рэзалі саміх нас і нашы этнічныя межы, па-жывым рэзалі, – рукамі бальшавікоў, Леніна і Сталіна!

Як ні дзіўна, сярод яўрэйскага насельніцтва К. Маркс быў першым антысемітам. Ён вельмі крытычна ставіўся да сваёй нацыі і асабліва да «капіталу ў бруднай яўрэйскай форме яго праяўлення», нават выношваў праекты, як раз’яўрэіць, разбанкірыць і, так бы мовіць, цывілізаваць народ, з якога сам выйшаў, зрабіць яго больш лаяльным і спагадлівым да прадстаўнікоў іншых этнічных і культурных пластоў.

Але ж, разважаючы над асаблівасцямі натуры і характару свайго народа, ён, пэўна, ніяк не спадзяваўся, што яўрэі адыграюць у сацыяльнай рэвалюцыі ролю, ні ў чым не ўступаючую ролі пралетарыяту. І ўжо нават не ён, праніклівы ў часе Маркс, а Вільгельм Мар, нямецкі пісьменнік, яшчэ пры жыцці Маркса зазірне наперад у гісторыю: «Яўрэйскія змоўшчыкі выклічуць у Расіі рэвалюцыю, якой свет яшчэ не бачыў… Пасля таго, як Расія будзе пераможана, ім ужо не будзе чаго баяцца».

Пры сённяшняй інфармаванасці грамадства можна не сумнявацца, што роля гегемона ў рэвалюцыі належала не аднаму пралетарыяту і не столькі яму, колькі яўрэйскай нацыі. Не пралетарыят, а людзі гэтай нацыі усчалі наперад спланаваны імі за мяжой рэвалюцыйны пераварот у Расіі, аслабленай зацяжною вайной, яны дагаджалі ў Петраградзе люмпенам, раздавалі ім грошы за удзел у мітынгах, дэманстрацыях, засыпалі народ пракламацыямі, улёткамі, хлуслівымі абяцанкамі і – чаго ж ад іх яшчэ варта было чакаць? – першымі апынуліся каля штурвала ўлады! Каб пераканацца ў гэтым, дастаткова зазірнуць адно ў спіс кадравых персаналій дзяржаўных і партыйных устаноў РСФСР у 1917 –1921 гадах.

Што спіс паказвае? Яўрэяў у апараце Савета Народных Камісараў усяго з 22 асобаў – 17 (а на пачатку было нават і болей), у Ваенным камісарыяце з 43 – 34, у Камісарыяце унутраных спраў (разам з петраградскай і маскоўскай надзвычайнымі камісіямі) з 64 – 43, у Камісарыяце фінансаў з 30 – 26, у Камісарыяце юстыцыі з 19 – 18, у Камісарыяце народнай асветы з 53 – 42, сярод правінцыйных камісараў з 18 – 17, у газеце «Правда» з 15 журналістаў (разам з М. Горкім) – 14 і г. д. і д. п. Адным словам, разлік К. Маркса на пралетарыят, як носьбіта рэвалюцыі, тут праваліўся цалкам – пралетарыят хутчэй за ўсё пачаў адыгрываць ролю гарматнага мяса ў грамадзянскай вайне. І не выпадкова ж грамадскія адносіны з простым людам у чыноўнай партакратыі пачалі складвацца – як у швондзераў з шарыкавымі (паводле М. Булгакава). Пры распадзе Саюза, дарэчы, швондзеры першымі кінуліся рабаваць дзяржаву і вывозіць за мяжу капітал, наносячы непамерныя страты Расійскай Федэрацыі.

Сёння ў нас, у мяне, напрыклад, ёсць сумненні ў тым, што кіравала ўчынкамі новай касты чыноўнікаў-бальшавікоў, якія дзейнічалі за шырмай бліскуча пастаўленай савецкай сацыялістычнай прапаганды, якая, бадай, ніколькі не ўступала гебельсаўскай. І ці былі ў бальшавікоў пры ўладзе, асабліва лідэраў, сапраўдныя клопаты пра ўвасабленне ў жыццё ідэй камунізму? Камунізму, з ягонай свабодай, роўнасцю, справядлівасцю?.. Прынамсі, ёсць нямала доказаў таму, што верх над гэтымі клопатамі брала жаданне раз і назаўсёды падпарадкаваць масы. А каб лягчэй было кіраваць людам, апрацаваць, абкатаць, стандартызаваць душы, люмпенізаваць і манкуртызаваць краіну, выбіць зямлю з-пад ног у сялянства, ліквідаваць індывідуальную сям’ю, пашырыць інтэрнаты, пакінуць у памяці «новага чалавека» адно камуністычныя лозунгі і абавязкі працаваць у імя ідэі. Тут няма перабольшвання, як што падобнае бачанне камунізму публічна выказваў паплечнік Леніна – Л. Троцкі. Дый падаўжальнік іх справы І. Сталін не далёка адышоў ад Троцкага і дзеля далейшага здзяйснення ідэі абсалютнага ўладарання шырока ўжываў метад нагнятання страху праз рэпрэсіі, катаванні і крывавыя лазні.

Не ведаю, не чытаў (магу памыліцца), каб К. Марксам і Ф. Энгельсам былі прадугледжаны няшчадны тэрор, разбурэнне палацаў, сабораў, велічных помнікаў чалавечай культуры. А вось пры Ульянаве-Леніне гэта культывавалася ў глабальным маштабе, і ён першым загаварыў пра ахвяры: маўляў, дзеля таго, каб расчысціць шлях да камунізму, гатовы ахвяраваць паловай насельніцтва Расіі, калі не болей… Нячысцік, няйначай, даў яму на тое права!.. Зразумела, і Сталіну даў… Прыхамаці Сталіна, было ў гісторыі, не дагадзіў ХV11 з’езд партыі, і ён амаль усіх дэлегатаў з’езду спісаў у рассход, зусім як Ленін кранштацкіх матросаў. Чым жа ён не Іван Жахлівы?!

Масавыя палітычныя рэпрэсіі пачаліся пры Ільічу, і не хто іншы, як ён, расстраляў тыя 30 тысяч кранштацкіх матросаў, якія выступілі супраць крывадушша ў партыйнай палітыцы – адмены лозунга «Уся ўлада Саветам!» і пераходу ўлады да партыі. Пры Леніне ж атрутнымі газамі вынішчалі, бы якіх прусакоў, цэлыя расійскія вёскі, сяляне каторых нутром сваім не прымалі камуну.

Ідэалогія камунізму дазваляла Іосіфу Сталіну далей і заўжды шукаць «ворагаў народа» і пракладваць у сацыялістычным, так бы мовіць, грамадстве крывавыя тунелі смерці. Асабліва пацярпела ад рэпрэсій (калі браць у працэнтных адносінах) Беларусь, прычым, знікалі ў турэмных засценках і фізічна знішчаліся не толькі людзі – найбольш здольныя і таленавітыя, чым наносіліся значныя страты генафонду карэннай нацыі, але знішчалася і духоўная культура. Прыкладам, за адзін толькі 1935 год ў бібліятэках, кнігарнях, у школах БССР сабрана і знішчана 12 мільёнаў асобнікаў кніг беларускай літаратуры, нярэдка сапраўднай класікі, прычым, у лік крамольных патрапілі творы не толькі аўтараў савецкага перыяду, але і напісаная ў XIX-м стагоддзі. У двары мінскай турмы «амерыканкі» паліліся рукапісы ашальмаваных без дай прычыны пісьменнікаў. А пазней беларускамоўныя школы, прафесійна-тэхнічныя вучэльні, інстытуты прымусовым парадкам пераводзілі на рускую мову і ў беларускіх дзяцей адабралі магчымасць набываць адукацыю на мове сваёй карэннай нацыі. Становішча не выпраўлена дагэтуль. Усё паказвае на зараней спланаванае вынішчэнне, на генацыд беларускага народа.

Сёння гістарычныя крыніцы з няўмольнай праўдзівасцю сведчаць: у Мінску сярод энкавэдыстаў, якія чынілі арышты, а потым – дазнанне, мардаванне, катаванне, расстрэлы, практычна не было ні беларусаў, ні ўкраінцаў. Займаліся гэтым пякуча ідэйным промыслам зазвычай тыя, хто прынёс сюды рэвалюцыю, а таксама выхадцы з расійскіх аддаленых абсягаў. Што датычыцца яўрэяў, то, нягледзячы на шырока вядомую іх ўзаемавыручку і падтрымку адно аднаго, тут спачування альбо скідак нікому не было, і тыя, што пры ўладзе і зброі, знішчалі сваіх, абылганых і скрыўджаных, гэтак жа, як і ўсіх астатніх. У душах катаў над усім былі, відаць, нейкія іншыя разлікі, пачуцці і якасці.

І яшчэ дзеля развіцця тэмы светабачання.

К. Маркс, як і ягоны папярэднік матэрыяліст Феербах, бралі ва ўлік і ацэньвалі адно матэрыяльную культуру. У аснове вартаснага кошту К. Маркса ляжала толькі фізічная праца, а разумовая – свядома ці не – апускалася. У выніку – аж па сённяшні дзень у нашым грамадстве недаацэньваюцца інтэлектуальная праца, менеджэмент, арганізацыя справы, а на развіццё занядбаных навукі і культуры зазвычай адпускаецца ўсяго да 1-2 працэнтаў сродкаў ад дзяржаўнага бюджэту краіны.

Бальшавікі адмянілі багата чаго і спрабавалі адмяніць законы развіцця грамадства і прыроды.

Яны, марксісты і ленінцы, так і не набыўшы высокай чалавечай культуры, зачастую непісьменныя, але фанатычна і па-валюнтарысцку настроеныя, палюбілі хуткія вынікі, дасягнутыя любою цаною, пяцігодкі ў тры гады, апладысменты, вялікія праекты па затапленні жыццядайных прыродных тэрыторый, збудаванні плацін і, наадварот, асушэнне шырокіх абсягаў, агаленне і разворванне поймаў рэк, што вяло і вядзе да іх перасыхання і гібелі, узяліся былі і за выпрамленне рэчышча і ператварэнне ракі Прыпяці у канаву.

Сама прырода стала помсціць бальшавікам. У Чарнобылі яна аднойчы грозна чмыхнула. А вынік які?!

Ці выпадкова савецкая імперыя развалілася? Мы ж ведаем, мы помнім, хто жыў тады ў СССР, і добрае, і пэўныя свае дасягненні, і розныя прыемныя моманты, радасці. Але толькі ж ці забяспечвала вялікая і надзвычай багатая на прыродныя рэсурсы краіна сама сябе, тым болей што праца ў ёй абвяшчалася справай гонару і найпершага абавязку… Дык ці забяспечвала яна хоць бы свае патрэбы ў прадуктах харчавання і прадметах першай спажывецкай неабходнасці? Калі забяспечвала, то чаму тады у паласе распаду цэлымі эшалонамі вывозілі золата за мяжу, агаляючы тым самым казну?.. Не, не, даруйце, асобнымі дасягненнямі ў пэўныя часы ніяк не апраўдаеш звыродлівасць дзяржаўнага ладу, холад і голад, ману і страх, драмы і трагедыі, якія перажылі ў такой меры і без меры савецкія людзі. І, як-ніяк, для распаду Савецкага Саюза былі аб’ектыўныя прычыны.

Марксісцка-ленінская навука, як мне бачыцца, канчаткова вычарпала сябе пасля адмены НЭПа, у паласе пераходу краіны да СССР як адмысловага ГУЛАГу, і шырэй – глабальнага лагера сацыялізму, у якім, здавалася, адшылі эксплуататараў, але, тым не менш, жорсткім, уніфікаваным эксплуататарам, калі не сказаць рабаўладальнікам, выступіла сама раз’гуманная, з дазволу сказаць, камуністычная дзяржава.

І апошняе. Як вядома, дзякуючы клопатам Палітбюро, наш савецкі сацыялізм быў распаўсюджаны не на адну краіну. Яго з хлебам і без хлеба паспыталі багата якія народы, і, што характэрна, у сацыялізму скрозь адны і тыя ж хваробы: гэта і культ асобы, і валюнтарызм, і дэспатызм, дыктатарства, бестэрміновае панаванне нейкага ідала замест пануючай дэмакратыі, замест дабра і справядлівасці і конча абяцанага скрозь братэрства. Таму не дзіва, што з зямель, далёкіх і блізкіх, змардаваных камуністамі і адно толькі жалю вартых, шмат уцекачоў і выгнаннікаў…

У рэшце, перад намі выніковы і брутальны паказальнік «прагрэсу»: камуністычныя дзяржавы скрозь плятуцца ў хвасце эканамічна развітых краін!

Падняць бы геніяў, заснавальнікаў камунізму, з магіл, каб яны паглядзелі на вынік сваіх важных клопатаў, якімі гэтак ашчаслівілі ўсё чалавецтва!

 
« Папяр.   Наст. »
БелСаЭс «Чарнобыль»

КОЛЬКІ СЛОЎ НА БРАМЕ САЙТА :

Народ і нацыя: Колькі слоў на Браме сайта
|


Шаноўныя, перад вамі спроба адкрытай і шчырай размовы пра найбольш важнае і надзённае, што даўно паўстала і востра стаіць перад нашым народам, цяпер — асабліва, — ратаваць сябе ў супольнасці, у суладдзі, берагчы і развіваць творчы дух народа і нацыі. Я ведаю, што гэтыя словы і тое, што за імі стаіць, дойдзе далёка не да кожнага розуму,...
Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП)
|


Памяць народа – перадумова для далейшага яго развіцця ў грамадзянскай супольнасці і выканання ім ролі крыніцы ўлады і крыніцы дзяржаўнасці. Інстытут Нацыянальнай Памяці (ІНП) ёсць грамадзянская ініцыятыва па выяўленні і раскрыцці найвыдатнейшых старонак беларускай гісторыі, абароне этнакультурных каштоўнасцей і выкрыцці злачынстваў супраць свайго народа, калі б яны ні былі ўчыненыя. Ніжэй прыводзяцца і іншыя вытрымкі з палажэння Аргкамітэта...
Joomla! Ukraine

НАВЕЙШЫЯ ПУБЛІКАЦЫІ :

Хатынь спаліў… былы савецкі афіцэр
Погляд | Гістарычны матыў


21 сакавіка 1943 году на шашы Лагойск-Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону. Адным з забітых быў капітан Ганс Вёльке чэмпіён Берлінскай Алімпіяды 1936 году, якому сімпатызаваў Гітлер.У адказ на наступны...
Выстава фоторабот «На мяжы тысячячагоддзя»
Брама сайта | Галоўнае


4-27.09.2018 г. у фотогалерэі кінатэатра "Цэнтральны" (горад Мінск) адбудзецца выстава фотаработ. Уваход вольны.    ...
ОБ ИСТОКАХ И ВРЕМЕНИ ФОРМИРОВАНИЯ БЕЛОРУССКОГО ЭТНОСА
Погляд | Даследаванні


Анатоль Астапенка В статье подвергается критике концепция «древнерусской народности». Наиболее приемлемой, исторически оправданной мыслью об этногенезе белорусов, является концепция балтского происхождения. Предлогается новая парадигма, согласно которой белорусский этнос имеет тысячелетнюю...
З высокім Сьвятам!
Брама сайта | Галоўнае


Сяргей Панізьнік. "Сьцяг"      Сьветлым полем я нясу агнявую паласу: як маланка, нада мной зіхаціць над галавой                    Сьцяг мой вольны,                    Сьцяг мой сьмелы,                    Сьцяг мой...
Не забаўка і не нажыва
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Ужо 60-т гадоў стала і плённа працуе на ніве беларускага прыгожага пісьменства празаік і публіцыст, інтэлектуал Эрнэст Ялугін. Нарадзіўся ён у 1956 г. на станцыі Асінаўка...
Стваральнік жывых твораў
Погляд | Асоба


Яўген Гучок, паэт, публіцыст Сёлета (19.11.2016 г.) выдатнаму майстру беларускага слова, гарачаму патрыёту Беларусі, пісьменніку, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Эрнесту Васільевічу Ялугіну спаўняецца 80 гадоў. Яго творчы, як і жыццёвы, шлях не...
"Вялікае сэрца" (прысвечана В.Якавенку)
Погляд | Асоба


Яўген Гучок    2 сакавіка 2018 года споўнілася сорак дзён, як пайшоў у іншы свет (няма сумневу, што ў лепшы - у нябесную Беларусь) публіцыст, пісьменнік, грамадскі дзеяч Васіль Цімафеевіч...
Васіль Якавенка пасьпеў паставіць свой асабісты подпіс пад пэтыцыяй за гавязьнянку
Погляд | Асоба


Валер Дранчук. Слова на разьвітанне Апошні час мы стасаваліся мала. Сустракаліся выпадкова і амаль не тэлефанавалі адзін аднаму. Раней інакш. Наступальна актыўны Васіль Цімафеевіч сыпаў прапановамі, даволі часта запрашаў да сумеснай...
Увечары 22 студзеня 2018 года памёр Васіль Якавенка
Погляд | Асоба


Разьвітаньне адбудзецца 24 студзеня у рытуальнай зале мінскай Бальніцы хуткай дапамогі (Кіжаватава, 58б)  з 14:00 да 15:00. Пахаваны пісьменьнік будзе на Заходніх могілках.  ...
Выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В. Якавенкі «Абярэг»
КНІГІ | Навінкі


Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця. У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы...
2018
Брама сайта | Галоўнае


...
Васіль Якавенка. «Пакутны век». 2-е выданне.
КНІГІ | Нятленнае


Якавенка, В. Ц. Пакутны век : трылогія / Васіль Якавенка; 2-е выд., дапрац. - Мінск : Выд. ГА «БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.- 896 с. ISBN 978-985-6010-30-2. Падобнага твора ў беларускай...
Матей Радзивилл: «Беларусь – очень близкая для меня страна»
Погляд | Гістарычны матыў


Об истории и современности знаменитого польско-белорусского дворянского рода Радзивиллов «Историческая правда» беседует с князем Матеем Радзивиллом. - Пан Матей, расскажите, пожалуйста, к какой ветви Радзивиллов Вы относитесь? - Все, ныне...
Сяргей Панізьнік. Палуба Калюмба
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


  Згодна з легендай, якая ходзіць за акіянам, амерыканскі кантынент адкрыў 500 гадоў таму мораплавацель -- нехта народжаны на нашай зямлі у дзяржаве Вялікім Княстве Літоўскім. Наш зямляк, паэт Янка...
Васіль Якавенка: "Пакутны век". Да 10-годдзя выдання
КНІГІ | Нятленнае


Фільм, зняты Уладзімірам Каравацк ім ў 2007 годзе, аб чытацкай канферэнцыі ў Мінску па кнізе-трылогіі беларускага пісьменніка Васіля Якавенкі "Пакутны век", упершыню апублікаванай у 2006-м годзе. Мантаж відэа ў 2017...
Васіль Якавенка: Б’е набатам інерцыя чарнобыльскай безадказнасці!
ДЗЯРЖАВА І МЫ | ПостЧарнобыль


Ён заўжды быў і застаецца чарнобыльцам – ад пачатку нараджэння Зоны. Дзе ў зоне ж адчужэння апынуліся яго родныя Васілевічы. Пасля былі шматлікія падарожжы па забруджаных радыяцыяй раёнах. У 1991-96...
“Крывіцкія руны - ІІ”
КНІГІ | Нятленнае


Крывіцкія руны : вып. ІІ, беларускі культурны мацярык у Латвіі. / уклад., прадм., камент. М. Казлоўскага, С. Панізьніка. - Мінск : Кнігазбор, 2017. - 452 с. ISBN 978-985-7180-05-9. У том выбраных твораў «Крывіцкія...
Глядзець вачыма будучыні
ТВОРЫ | Пісьменнік і час


Шмат гадоў назад у газеце "Голас Радзімы" (№ 50-52, 30 снежня 2004 года) была апублікавана гутарка сябра ГА "МАБ" Веранікі Панізьнік з прафесарам факультэта германістыкі і славістыкі ва ўніверсітэце канадскага горада...
БелАЭС: чаго баіцца МАГАТЭ?
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Беларуская АЭС


Астравецкая АЭС цалкам адпавядае стандартам МАГАТЭ, сцвярджае афіцыйны Менск. Са справаздачаў экспертных місіяў гэтай арганізацыі ў Беларусь, аднак, вынікае іншае. На думку агенцтва, Дзяржатамнагляд Беларусі - няздольны забяспечыць бяспеку...
Ярослав Романчук: Беларусь медленно, но верно избавляется от нефтяного проклятья
ДЗЯРЖАВА І МЫ | Экалогія


Конфликт с Россией вокруг цены на энергоресурсы избавит Беларусь от нефтяного проклятья и, если не помешает АЭС, вынудит инвестировать в зеленую экономику и в развитие возобновляемых источников энергии. Как заявил...
Joomla! Ukraine

Новыя каментары :

КОЛЬКАСЦЬ ПРАЧЫТАНЫХ СТАРОНАК 
з 1 снежня 2009 года

КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ САЙТА 
mod_vvisit_counter Сёння 542
mod_vvisit_counter Учора 1157
mod_vvisit_counter На гэтым тыдні 5772
mod_vvisit_counter У гэтым месяцы 49445